Перайсьці да зьместу

Сэбастыян Кель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэбастыян Кель
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 лютага 1980(1980-02-13)[1][2][3] (45 гадоў)
Рост 187 см
Вага 87 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2000 Гановэр-96 32 (2)
2000—2001 Фрайбург 40 (4)
2002—2015 Барусія Дортмунд 274 (20)
2004—2011 Барусія Дортмунд II 7 (1)
Зборныя
1999—2001 Нямеччына (да 21)[d] 11 (0)
2001—2006 Нямеччына 31 (3)

Сэбастыян Кель (па-нямецку: Sebastian Kehl; нар. 13 лютага 1980 году, Фульда, Гэсэн, ФРН) — нямецкі футбаліст. У 2001—2006 гадах выступаў за нацыянальную зборную Нямеччыны.

Кель перайшоў у «Барусію» па ходу сэзону 2001—2002 гадоў з клюбу «Фрайбург», адхіліўшы прапанову мюнхэнскай «Баварыі». Пасьля апэрацыі на калене летам 2006 году Сэбастыян прапусьціў першую палову сэзону 2006—2007 гадоў, выйшаўшы на поле толькі 4 лютага, пасьля чаго яму давялося яшчэ некалькі тыдняў залечваць неакрэплую суставу.

У складзе нацыянальнай зборнай Нямеччыны футбаліст дэбютаваў 29 траўня 2001 году ў матчы супраць Славаччыны, які прайшоў у Брэмэне[4]. У тым матчы ён пасьля перапынку замяніў Марка Рэмэра й дапамог камандзе атрымаць перамогу зь лікам 2:0. Са сваёй нацыянальнай камандай Сэбастыян паўдзельнічаў у двух чэмпіянатах сьвету: у 2002 годзе заваяваў срэбра, а ў 2006 годзе — бронзу. На чэмпіянаце Эўропы ў Партугаліі, які прайшоў у 2004 годзе, Кель разам з таварышамі па зборнай ня здолеў пераадолець групавы этап.

Барусія Дортмунд:

Кель жыве разам са сваёй сяброўкай Тынай, якая 26 верасьня 2006 году нарадзіла яму сына Луіса, а 19 кастрычніка 2009 году яшчэ аднаго хлопчыка Лені. Агулам мае з жонкай трох дзяцей[5].

  1. ^ а б в Sebastian Kehl // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в SEBASTIAN KEHL // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Sebastian Kehl // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Sebastian Kehl. RSSSF
  5. ^ «BVB im Baby-Fieber: Profi zeigt rührendes Foto auf Twitter». Ruhr24.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]