Гайка Вэстэрман
| Гайка Вэстэрман | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 14 жніўня 1983[1][2][3] (42 гады) | |
| Рост | 190 см | |
| Вага | 80 кг | |
| Пазыцыя | задні абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2000—2003 | Гройтэр Фюрт II[d] | 37 (1) |
| 2002—2005 | Гройтэр Фюрт | 83 (2) |
| 2005—2007 | Армінія Білефэльд | 67 (5) |
| 2007—2010 | Шальке-04 | 92 (12) |
| 2010—2015 | Гамбург | 143 (9) |
| 2015—2016 | Рэал Бэтыс | 20 (1) |
| 2016—2017 | Аякс | 4 (0) |
| 2016—2017 | Ёнг Аякс[d] | 4 (0) |
| 2017—2018 | Аўстрыя Вена | 10 (0) |
| Зборныя | ||
| 2003—2004 | Нямеччына (да 21)[d] | 2 (0) |
| 2003—2004 | Нямеччына (да 20)[d] | 3 (0) |
| 2008—2014 | Нямеччына | 27 (4) |
Гайка Вэстэрман (па-нямецку: Heiko Westermann; нар. 14 жніўня 1983 году, Альцэнаў, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі абаронцы. Мог згуляць таксама й на пазыцыі паўабаронцы.
Клюбная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Гройтэр Фюрт»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вэстэрман пачаў сваю прафесійную кар’еру ў клюбе Другой Бундэсьлігі «Гройтэр Фюрт». Да галоўнай каманды далучыўся ў ліпені 2002 году, аднак дэбютаваў у ейным складзе 26 студзеня 2003 году ў матчы супраць «Дуйсбургу», які скончыўся перамогай «Фюрту» зь лікам 1:0.
«Армінія»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля сэзону 2004—2005 гадоў Гайка падпісаў дамову з клюбам «Армінія», якая выйшла ў тым сэзоне ў Бундэсьлігу.
«Шальке-04»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гайка перайшоў у склад «Шальке-04» у 2007 годзе, за якога гельзэнкірхэнскі клюб заплаціў 2,8 мільёну эўра.
«Гамбург»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У ліпені 2010 году Вэстэрман пагадзіўся на пераход у стан клюбу «Гамбург», як паведамляецца, за кошт каля 7,5 мільёну эўра[4]. Нягледзячы на тое, што Гайка быў новым гульцом для клюбу, галоўны трэнэр «Гамбургу» Армін Фэ прызначыў яго новым капітанам каманды[5].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вэстэрман згуляў свой першы матч за зборную Нямеччыны ў лютым 2008 году супраць зборнай Аўстрыі, якую нямецкія гульцы адзначылі перамогай зь лікам 3:0. Гайка ўваходзіў у склад нямецкай каманды, якая заняла другое месца на чэмпіянаце Эўропы 2008 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нямеччына:
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Эўропы: 2008
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Heiko Westermann // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ HEIKO WESTERMANN // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Heiko Westermann // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ «Westermann leaves Schalke to join Hamburg». ESPN Soccernet.
- ↑ «K-Frage beantwortet - Westermann HSV-Kapitän». Kicker TV.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт
- Профіль на сайце fussballdaten.de
- Профіль на сайце transfermarkt.de
- Нарадзіліся 14 жніўня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Баварыі
- Футбалісты клюбу «Гройтэр Фюрт»
- Футбалісты клюбу «Армінія» Білефэльд
- Футбалісты клюбу «Шальке-04» Гельзэнкірхэн
- Футбалісты клюбу «Гамбург»
- Футбалісты клюбу «Рэал Бэтыс» Сэвільля
- Футбалісты клюбу «Аякс» Амстэрдам
- Футбалісты клюбу «Аўстрыя» Вена
- Футбалісты зборнай Нямеччыны
- Нямецкія футбалісты