Інфлянты
Колішняя дзяржава Інфлянты па-польску: Księstwo Inflanckie па-лацінску: Ducatus Ultradunensis па-нямецку: Herzogtum Livland | |||
| |||
1561 — 1621 | |||
---|---|---|---|
Сталіца | Рыга | ||
Афіцыйная мова | нямецкая | ||
|
Раньняя гісторыя |
---|
Сярэднявечча |
Сьпіс
|
Новы час |
Сьпіс
|
Найноўшы час |
Сьпіс
|
Старажытная Эстонія |
---|
Раньняе Сярэднявечча |
Швэдзкая Эстонія |
Сьпіс
|
Новы час |
Сучасная Эстонія |
Інфлянты (ням. Livland, польск. Inflanty) — агульная назва зямель, якія з XIII да XVI стагодзьдзя былі пад уладай Інфлянцкага (Лівонскага) ордэну. Складаюць тэрыторіі сучасных Латвіі і Эстоніі. У вузкім сэнсе землі сучаснай усходняй і паўночнай Латвіі, а таксама паўднёвай паласы Эстоніі — якую па 1621 годзе падзялілі на Швэдзкія Інфлянты (Лівонія) і Польскія Інфлянты (Латгалія).
Назву Інфлянцкага атрымала адно з ваяводзтваў Вялікага Княства Літоўскага.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва Інфлянты ёсьць перакручанай славянамі нямецкай назвай Livland, што даслоўна значыць «зямля ліваў» — фінска-вугорскае племя, якое ў сярэднявеччы жыло на землях сучаснай Лівоніі.
Адміністрацыйны падзел Інфлянтаў у 1566—1578 гадох
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]26 жніўня 1566 году адміністратарам і гетманам Інфлянтаў прызначылі жамойцкага старосту, маршалка вялікага літоўскага Яна Хадкевіча. У сьнежні 1566 годзе Інфлянты вялікі князь Жыгімонт Аўгуст падзяліў Інфлянты на 4 акругі на чале з кашталянамі зь ліку мясцовага рыцарства. Гэтая адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура ўлічвала ранейшы падзел Інфлянтаў на ордэнскія й біскупскія тэрыторыі. Кашталяны сталі сябрамі Рады ВКЛ.
- Вэндэнская (ордэнскія землі ад Рыгі да Гельмета і Руена). Кашталян у 1573—1577 гдаох Юст Фюрстэнберг (Just Fürstenberg).
- Дынабурская (ордэнскія землі ў Латгаліі). Кашталян у 1577 годзе Ежы Брабак (Jerzy Brabek, Jürgen von Brabeck).
- Рыская (латгальская частка Рыскага арцыбіскупства). Кашталян у 1569—1576 гадох Якуб Мэк (Jakób Mek, Jacobus von Meck)
- Трайдзенская (ліўская частка Рыскага арцыбіскупства). Кашталян у 1569—1577 гадох Отта Унгэрн (Otto von Ungern).
Люблінскі сойм 1569 году абвясьціў Інфлянты кандамініюмам. Інфлянцкія кашталяны не атрымалі годнасьці сэнатараў Рэчы Паспалітай.
Гэты падзел Інфлянтаў захоўваўся на працягу адміністрацыі Яна Хадкевіча, які ў 1578 годзе склаў гэтую годнасьць у рукі караля і вялікага князя Стэфана Баторыя ў Львове ў дзень Сьвятой Тройцы, у час, калі маскоўскі гаспадар Іван IV Тына акупаваў з сваім войскам Інфлянты.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Захавалася сьведчаньне азначэньня жыхароў Дынабургу і яго ваколіцаў ліцьвінамі (1650 год): «…Казимeрко Репшовской в роспросе сказал: родом де он литвин[a] Динаборского уезду»[3]. Складзены ў 1765 годзе інвэнтар Люцынскага староства поруч з Jliuszka Moskal пералічвае Kondrasz Licwin[4]. Ліцьвіны (у форме Лицвины) як прозьвішча 12 жыхароў Люцынскага павету Віцебскай губэрні таксама ўпамінаецца ў абвестцы Сэнату Расейскай імпэрыі ад 1836 году[5].
На тэрыторыі колішняга Інфлянцкага ваяводзтва ВКЛ сфармалавася этнаграфічная група ліцьвінаў — беларусы-каталікі, якія размаўляюць на беларускай мове[6].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Варнавічы, касьцёл Сэрца Езуса (руіны)
-
Індрыца, касьцёл Сьвятога Яна
-
Якубаў, Духаўскі манастыр
Мураваная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[1] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[2]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Троицкая летопись. Реконструкция текста. Изд. М. Д. Присёлков. — М. — Л., 1950. С. 344—345.
- ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 199—201.
- ^ Патриарх Никон и его время. Сборник научных трудов. — М., 2004. С. 89.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской. Вып. 31. — Витебск, 1903. S. 312.
- ^ Правительствующего Сената Санктпетербургских департаментов объявления, к Санктпетербургским ведомостям. № 1, 1836. С. 12.
- ^ Галиопа В. А. Этнолокальноконфессиональные группы старожильческого населения современного латгальского приграничья: (Материалы к этноконфессиональной карте российско-латвийского пограничья) // Этноконфессиональная карта Ленинградской области и сопредельных территорий — 2. Третьи Шёгреновские чтения. Сб. статей. — СПб., 2009. С. 45.
|