Кундзкая культура

Гісторыя Эстоніі |
![]() Раньняе Сярэднявечча
Новы час
Сучасная Эстонія
|
Ку́ндзкая культу́ра — мэзалітычная культура VIII—V тысячагодзьдзяў да нашай эры, распаўсюджаная на тэрыторыі ўсходняй Прыбалтыкі ад Польшчы да Ленінградзкай вобласьці і паўднёвай Фінляндыі. Разьвілася на базе сьвідэрскай культуры і пазьней эвалюцыянавала ў нарвенскую культуру. Пуліскае паселішча кундзкай культуры лічыцца сьледам старажытнага знаходжаньня чалавека на тэрыторыі Эстоніі. Кундзкая культура названа ў гонар эстонскага места Кунда (знаходзіцца каля 110 кілямэтраў на ўсход ад Таліну, побач зь якім было знойдзена першае шырока вывучанае паселішча на гары Ламасьмяэ і ў навакольным тарфяніку.
На тэрыторыі Беларусі вядомыя тры паселішчы, два ў Полацкім раёне і адно — у Верхнядзьвінскім.

Прадстаўнікі культуры часта выкарыстоўвалі для вытворчасьці інструмэнтаў і зброі рогі і косткі, што было абумоўлена рэдкімі радовішчамі крэменю ў рэгіёне. Мёртвых хавалі ў выпрастаным становішчы ў адзіночку ці групамі (часам у некалькі ярусаў), часта пасыпалі трупы вохрай і клалі да іх прылады працы.
Выказваюцца здагадкі, што носьбіты гэтай культуры мелі гаплягрупу N1c.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эпіпалеаліт |
Мэзаліт |
---|
↑ Палеаліт |
↓ Нэаліт ↓ Каменны век |