Перайсьці да зьместу

Лідзкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лідзкі раён

(Лідскі раён)
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Ліда
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Старшыня райвыканкаму Міхаіл Карповіч
Насельніцтва (2018) 131 860[1]
Шчыльнасьць 84,2 чал./км²
Плошча 1566,74[2] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 136 м[3]
Месцазнаходжаньне Лідзкага раёну
Лідзкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-15-61
Паштовыя індэксы 231 2хх, 231 3хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Лі́дзкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1566,74 км². Насельніцтва на 2018 год — 131 860 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Ліда. Лідзкі раён мяжуе на поўначы зь Вярэнаўскім, на ўсходзе — зь Зьдзецельскім і Івейскім, на поўдні — з Наваградзкім, на захадзе — з Шчучынскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці.

  • 15 студзеня 1940: утвораны Лідзкі раён.
  • 9 лютага 2004: Лідзкі раён і места Ліда былі аб’яднаныя ў адну адміністрацыйную адзінку раённага падпарадкаваньня.[4]

Тэрыторыя раёну знаходзіцца ў межах Лідзкай раўніны і Нёманскай нізіны. Паверхня раўнінная, пераважаюць вышыні 130—180 м, найвышэйшы пункт — 207 м (за 8 км на поўнач ад Ліды).

На тэрыторыі раёну разьмешчаны паклады торфу, пяскоў, жвіру, глінаў, крэйды.

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,8 °C, ліпеня 17,4 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 660 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 194 дні.

Пад лесам 27% тэрыторыі. Пераважаюць хваёвыя, яловыя, бярозавыя лясы, найвялікшыя масівы на ўсходзе — частка Нёманскіх лясоў. Балоты займаюць 13,4% тэрыторыі раёну, зь іх асушаныя каля 7,2 тыс. га; найвялікшыя Дакудаўскае балота, Жыжма.

Заказьнікі: дзяржаўнага значэньня біялягічны — Дакудаўскі, мясцовага значэньня гідралягічныя — Хвалькоўшчына, Тарнаўскі, Бярэзіна.

З паўночнага ўсходу на паўднёвы захад уздоўж мяжы з Наваградзкім і Зьдзецельскім раёнамі цячэ рака Нёман, якая мае прытокі ГаўяЖыжмай), Дзітва (зь Лідзеяй), Лебяда, Нарва. На тэрыторыі раёну азёры Вялічкаўскае і Глухава.

Колькасьць насельніцтва раёну на 1 студзеня 2008 году — 135,2 тыс. чалавек.[5] Сярэдняя шчыльнасьць — 90,13 чалавек на 1 км².

Нацыянальны склад насельніцтва (паводле перапісу 1999 году, бязь места Ліда):

Беларускую мову назвалі роднай 87,8% жыхароў раёну, 78,9% пазначылі, што размаўляюць па-беларуску дома.

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 135 096 чал.[6]; 2015 год — 132 291 чал.[7]; 2016 год — 132 114 чал.[8]; 2017 год — 132 099 чал.[9]; 2018 год — 131 860 чал.[1]

У раёне разьмешчаныя 22 сярэднія, 12 базавых, 7 пачатковых, 3 музычныя, 1 спартовая школы, дзіцяча-юнацкі цэнтар, 27 дашкольных установаў, 32 дамы культуры і клюбы, 48 бібліятэк, 7 лякарань, 3 амбулаторыі, 2 фэльдчарска-акушэрскіх пункты, пункт хуткай дапамогі.

Гаспадарчая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульная плошча сельскагаспадарчых земляў 76,7 тыс. га, зь іх асушаных 29,1 тыс. га. У раёне 16 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, 33 фэрмэрскія гаспадаркі. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, лён. Разьвіваецца мяса-малочная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля. Працуе Лідзкая птушкафабрыка.

Галоўны гаспадарчы цэнтар раёну — места Ліда. У месьце Бярозаўка працуе шклозавод «Нёман», хлебазавод. Дзейнічаюць торфапрадпрыемствы ў Дзітве і Першамайскім. У вёсцы Даржы знаходзяцца льнозавод і завод мяса-касьцяной мукі.

На тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначныя лініі Маладэчна — Ліда — Горадня, Вільня — Баранавічы, аўтадарогі на Горадню, Вільню, Іўе, Слонім, Наваградак, газаправод Івацэвічы — Вільня з адгалінаваньнямі ў места Шчучын і Бярозаўку.

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Дзяржаўнага значэньня: парк «Бальцінкі», урочышча Гаік, разьмешчаныя каля вёскі Крупава, насаджэньні (дуб, асіна, яліна) ва ўрочышча Оступ каля вёскі Мінойты.
  • Мясцовага значэньня: парк Гарні ў вёсцы Гарні (закладзены ў 1881 року).

Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Капліца Сьвв. Іахіма й Ганны ў в. Агароднікі (1763).
  • Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква Ўзвышэньня Сьв. Крыжа ў в. Бабры (1810).
  • Капліца Маці Божай Анёльскай у в. Бахматы (1919).
  • Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла ў в. Белагруда (1903—1908).
  • Касьцёл Сьвятога Георгія ў в. Беліца (канец ХІХ — пач. ХХ стагодзьдзя).
  • Царква Ўзвышэньня Сьв. Крыжа ў в. Беліца (1928).
  • Сядзібна-паркавы комплекс Захватовічаў у в. Бердаўка (XIX ст.).
  • Шклозавод у в. Бярозаўка (1883).
  • Сядзіба Стольле і парк ў в. Бярозаўка (ХІХ — пач. ХХ стагодзьдзя)[Крыніца?].
  • Касьцёл Перамяненьня Пана ў в. Ваверка (1840, 1934).
  • Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Ганчары (1774).
  • Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Голдава (1795).
  • Царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Дакудава 2 (1866).
  • Царква Праабражэньня Гасподняга ў в. Дзікушкі (сяр. ХІХ ст.).
  • Сядзіба Грабоўскіх у в. Дзікушкі (XVIII—XIX стагодзьдзі).
  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Збляны (пачатак ХХ ст.).
  • Касьцёл Найсьв. Тройцы ў в. Крупава (1918—1926).
  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Лебяда (1898—1900).
  • Вялікалітоўскі замак у месьце Ліда (XІV ст.).
  • Касьцёл Сьвятога Язэпа (цяпер царква Сьв. Міхала Арханёла) у месьце Ліда (1797—1825).
  • Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў месьце Ліда (1765—1770).
  • Царква Сьв. Георгія ў месьце Ліда (1875).
  • Сядзібна-паркавы комплекс Ромэраў у в. Мажэйкаў Малы (XVIII ст.).
  • Касьцёл Найсьв. Сэрца Езуса і Сьв. Андрэя Баболі ў в. Мінойты (1928—1930).
  • Капліца ў в. Мохавічы (ХІХ ст.).
  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Мыто (1865—1966).
  • Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла ў в. Нецеч (1837).
  • Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў в. Радзівонішкі (1895).
  • Сядзібны комплекс у в. Тарнова (ХІХ — пач. ХХ стагодзьдзя).

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Сынагога ў в. Беліца (ХІХ ст.)
  • Касьцёл Найсьвяцейшая Тройцы ў в. Бердаўка (пач. ХХ ст.).
  • Касьцёл Спасланьня Сьв. Духа ў в. Бярозаўка (1924—1932).
  • Капліца ў в. Гімбуты (1782).
  • Сядзіба Важынскіх у в. Голдава (XVIII ст.).
  • Капліца ў Дварышча (1860).
  • Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў у в. Ельна (1667).
  • Касьцёл Бяззаганага Пачацьця Найсьв. Панны Марыі і кляштар кармэлітаў у месьце Ліда (XVIII ст.).
  • Харальная Сынагога ў месьце Ліда (1891).
  • Палацава-паркавы комплекс Кастравіцкіх у в. Паперня (ХІХ ст.).
  • Вуніяцкая царква Сьв. Ганны ў в. Радзівонішкі (XVIII ст.).
  • Царква Сьв. Дзьмітрыя Салунскага ў в. Тарнова (1892).
  • Капліца ў в. Цьвермы (1933—1935).

Уключае гарады Ліду і Бярозаўку, пас. Першамайскі, 276 сельскіх населеных пунктаў, 15 сельсаветаў: Беліцкі, Бердаўскі, Вавёрскі, Ганчарскі, Голдаўскі, Дакудаўскі, Дварышчанскі, Дзітвянскі, Дубровенскі, Крупаўскі, Мажэйкаўскі, Пескаўскі, Тарноўскі, Трацьцякоўскі, Ходараўскі.

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
  3. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 9 февраля 2004 г. №56 «Об объединении Лидского района и города Лиды в одну административную единицу»(недаступная спасылка)
  5. ^ Мапы і агульныя зьвесткі на emaps-online
  6. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  • Лидский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]