Нарва (рака Беларусі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Нарва, Няцеч.
Рака
Нарва
Выток каля в. Брындзянята
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 24 км
Плошча басэйну 157 км²
Нахіл воднай паверхні 1,2 ‰

На́рва, Няце́ч — рака ў Лідзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, правы прыток Нёману. Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 157 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰.

Пачынаецца за 0,7 км на паўночны захад ад вёскі Брындзянята, упадае ў Нёман на ўсходняй ускраіне вёскі Дакудава. У сярэдняй плыні прымае сьцёк мэліярацыйных каналаў з тарфяных балотаў (урочышчы Бабіна, Лідзкае Балота), на якіх вядуцца торфараспрацоўкі.

На працягу 12 км мае каналізаванае рэчышча (пасёлак Першамайскі — 1 км на ўсход ад вёскі Філонаўцы). Каля вёскі Дуброўня сажалка (плошча 0,19 км²)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 265

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 265