Збляны (Лідзкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Збляны
трансьліт. Zbliany
Збляны
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Лідзкі
Сельсавет: Беліцкі
Насельніцтва: 68 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1561
Паштовы індэкс: 231314
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°36′32″ пн. ш. 25°14′58″ у. д. / 53.60889° пн. ш. 25.24944° у. д. / 53.60889; 25.24944Каардынаты: 53°36′32″ пн. ш. 25°14′58″ у. д. / 53.60889° пн. ш. 25.24944° у. д. / 53.60889; 25.24944
Збляны на мапе Беларусі ±
Збляны
Збляны
Збляны
Збляны
Збляны
Збляны
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Збля́ны[1] — вёска ў Лідзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, на правым беразе ракі Нёману. Збляны ўваходзяць у склад Беліцкага сельсавету. Знаходзіцца за 35 км на поўдзень ад гораду Ліды і за 6 км на паўднёвы захад ад вёскі Беліцы, злучана зь імі шашою.

Вёска Збляны вядома як традыцыйны цэнтар ручнога ткацтва.

Паходжаньне назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назвы з канчаткам «-ны» характэрныя для гэтай мясцовасьці. У Лідзкім раёне 20 вёсак з канчаткам на «-ны»: Бакуны, Гурыны, Дзеўчуны, Дубчаны, Жырмуны, Зарачаны, Вялікія і Малыя Канюшаны, Лазяны, Мастаўляны, Мігуны, Мейлуны, Наркуны, Парачаны, Пецюны, Сіманы, Шаўдзіны, Эйтуны, Янаўляны і Збляны. Шмат такіх вёсак на Ашмяншчыне (Гальшаны, Журпаны, Баруны).

У нізіне каля вёскі была некалі дрыгва, якую тутэйшыя называлі «зыб». Верагодна ад гэтага і пайшла назва мястэчка — Збляны. Жыхарка вёскі Клаўдзія Лазарчук пра паходжаньне назвы згадвае: «Збаны рабілі — уся акруга езьдзіла купляць. А яшчэ пры маёй памяці сталі паліваць фарбамі. І сталі „збаны ляныя“ — выйшла Збляны»[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XV стагодзьдзі Збляны ўпершыню згадваюцца ў гістарычных крыніцах.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 68 жыхароў
  • 2004 год — 118 жыхароў, 68 двароў
  • 1999 год — 139 жыхароў

Помнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пакроўская царква (пач. ХХ ст.)
  • Стаянкі каменнага веку ў ваколіцах вёскі на беразе Нёмана
  • Селішча І тыс. н. э. на беразе Нёмана

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 256
  2. ^ Збляны / «Палітычная геаграфія», «Радыё Свабода»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Збляны (Лідзкі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў