Лебяда (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Лебяда
Лебяда
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Калечыцы
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 67 км
Сярэднегадавы сьцёк 5 м³/с
Плошча басэйну 791 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

Лебяда́, Лябёдка — рака ў Шчучынскім і Мастоўскім раёнах Гарадзенскай вобласьці, правы прыток Нёману. Даўжыня 67 км. Плошча вадазбору 791 км². Выдатак вады ў вусьці каля 5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 .

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца каля вёскі Калечыцы Шчучынскага раёну, цячэ Лідзкай раўнінай.

Даліна трапэцападобная, у нізоўі месцамі невыразная. Абалона нізкая, двухбаковая, большай часткай забалочаная; шырыня яе 500—700 м. Рэчышча зьвілістае, шырыня ў межань да вусьця Вялікай Лябёдкі 8—12 м, ніжэй 15—25 м. Берагі стромкія і абрывістыя. На працягу 20,4 км рэчышча каналізаванае: ад вёскі Русанаўка да вёскі Збражкі (7,9 км) і ад вёскі Васілішкі да вёскі Малое Мажэйкава (12,5 км). У абалоне мэліярацыйныя каналы[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 216

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 216
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.