Перайсьці да зьместу

Астроўна (возера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Астроўна
Панарама Астроўна
Панарама Астроўна
Возера Астроўна
Краіна Беларусь
Плошча 0,42 км²
Плошча вадазбору 10,2 км²
Максымальная глыбіня 18,1 м
Найбольшая даўжыня 1,54 км
Найбольшая шырыня 0,54 км
Даўжыня берагавой лініі 4,5 км
Вышыня над узроўнем мора 131,6 м
Каардынаты 55°08′02″ пн. ш. 29°51′38″ у. д. / 55.13389° пн. ш. 29.86056° у. д. / 55.13389; 29.86056Каардынаты: 55°08′02″ пн. ш. 29°51′38″ у. д. / 55.13389° пн. ш. 29.86056° у. д. / 55.13389; 29.86056
Астроўна на мапе Беларусі
Астроўна
Астроўна
Астроўна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Астроўна — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Астроўніцы. Знаходзіцца ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласьці, за 27 км на паўночны ўсход ад места Бешанковічаў. Уваходзіць у Астровенскую групу азёраў. Плошча паверхні возера 0,42 км². Даўжыня 1,54 км, найбольшая шырыня 0,54 км. Найбольшая глыбіня дасягае 18,1 м, сярэдняя складае 5,1 м. Аб’ём вады 2,16 млн м³.

На паўночным беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Астроўна.

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы мерна стромкія, вышынёй да 15 мэтраў. Берагавая лінія слабазьвілістая. Берагі высокія. мелкаводзьдзе вузкае. Глыбіні да 5 мэтраў займаюць каля 50% плошчы. Дно да глыбіні 3—3,5 мэтраў пясковае, глыбей выслана ілам.

Возера зарастае да глыбіні 3,5 мэтраў. Эўтрофнае, слабапраточнае, выцякае ручай у возера Доўгае. На возеры астравы агульнай плошчай 1,8 га.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, кранапёка, карась, верхаводка[1].

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 158.