Перайсьці да зьместу

Лепельскае возера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Лепельскае возера
Панарама Лепельскага
Панарама Лепельскага
Возера Лепельскае возера
Краіна Беларусь
Плошча 10,18 км²
Плошча вадазбору 1279,6 км²
Максымальная глыбіня 33,7 м
Сярэдняя глыбіня 7,3 м
Найбольшая даўжыня 7,57 км
Найбольшая шырыня 2,03 км
Даўжыня берагавой лініі 39,65 км
Вышыня над узроўнем мора 145 м
Аб’ём вады 74,67 млн. м³
Каардынаты 55°00′55.50″ пн. ш. 28°53′39″ у. д. / 55.0154167° пн. ш. 28.89417° у. д. / 55.0154167; 28.89417Каардынаты: 55°00′55.50″ пн. ш. 28°53′39″ у. д. / 55.0154167° пн. ш. 28.89417° у. д. / 55.0154167; 28.89417
Лепельскае возера на мапе Беларусі
Лепельскае возера
Лепельскае возера
Лепельскае возера
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ле́пельскае возера, Лепель — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Улы (выцякае з возера). Знаходзіцца ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласьці. Плошча паверхні возера 10,18 км². Даўжыня 7,57 км, найбольшая шырыня 2,03 км. Найбольшая глыбіня дасягае 33,7 м, сярэдняя складае 7,3 м. Аб’ём вады 74,67 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 39,65 км.

На паўднёвым беразе возера стаіць места Лепель.

Катлавіна падзяляецца на тры часткі, якія маюць мясцовыя назвы: паўночная — Кусьцінскае возера (глыбіня 23 м), паўднёвая — Гарадзкое возера (19,5 м), усходняя — Белае возера (33,7 м). Схілы катлавіны на поўдні і паўднёвым усходзе і месцамі на захаодзе вышынёй да 25 м, з асыпкамі і апоўзьнямі, месцамі задзернаваныя; астатнія вышынёй каля 10 м, пад пасевамі, на ўсходзе пад лесам. Шмат затокаў і паўвыспаў. Берагі нізкія, задзернаваныя, месцамі пад хмызьняком, на поўдні і паўднёвым усходзе зьліваюцца з схіламі, дзялянкамі абразійныя.

Падводная частка катлавіны ўскладняецца шматлікімі мелямі на месцы былых выспаў і ўпадзінамі. Дно да глыбіні 7—7,5 м высьцілаецца пяскамі, глыбей — сапрапэлямі.

Упадаюць рэкі Эса (на поўдні) і Зеха (на поўначы), тры ручаі. На поўдні выцякае рака Ула.

У 1958 годзе на рацэ Уле збудавалі Лепельскую ГЭС, узровень возера паднялі прыкладна на 4 м, што істотна зьмяніла яго гідралягічны рэжым і канфігурацыю берагавой лініі. Выкарыстоўваецца дзеля адпачынку і ў аздараўленчых мэтах (на беразе база адпачынку, пансыянат «ЛОДЭ»). У навакольлі возера захаваліся Лепельскія курганныя могільнікі, на высьпе — археалягічныя помнікі розных пэрыядаў.

Прыбярэжная расьліннасьць утварае паласу шырынёй ад 3 да 300 мэтраў, зрэджаную каля абразійных берагоў.

У возеры вельмі багаты жывёльны сьвет. Водзяцца лешч, судак, шчупак, акунь, мянтуз, плотка, краснапёрка, лінь ды іншыя віды рыбаў[1].

  1. ^ Макрыцкі А. Лепельскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. С. 155.