Перайсьці да зьместу

Лукомскае ўзвышша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лукомскае ўзвышша
Разьмяшчэньне
Краіна
Каардынаты Памылка Lua у Модуль:Вікізьвесткі на радку 797: assign to undeclared variable 'coord_mod'.

Луко́мскае ўзвы́шша — узвышша на паўднёвым усходзе Вушацка-Лепельскага ўзвышша. Займае частку Лепельскага і Чашніцкага раёнаў Віцебскай вобласьці. Працягнулася з поўначы на поўдзень на 20 км, з захаду на ўсход — ад 6 да 24 км. Найвышэйшы пункт 279 м над узроўнем мора (за 6 км на паўночны ўсход ад вёскі Новыя Валосавічы Лепельскага раёну).

У фармаваньні паўднёвай часткі ўзвышша асноўную ролю адыграў сожаўскі ледавік, на паўночную частку ўзвышша паўплываў таксама й паазерскі ледавік. Марэнавы матэрыял узвышша па схілах укрыты маламагутным (0,5 м) покрывам лёсападобных суглінкаў. Рэльеф у цэнтры і на ўсходзе сярэдняўзгорысты і буйнаўзгорысты, у заходняй частцы дробнаўзгорысты, месцамі плятопадобны з ваганьнямі адносных вышыняў да 5 — 10 м.

Па ўзвышшы цякуць невялікія рэкі, што належаць да басэйну Заходняй Дзьвіны. Азёры: Турыцкае, Сарочынскае, Сьлідзец.

Пад лесам каля 20% тэрыторыі ўзвышша.

  • Лукомскае ўзвышша // Геаграфія Беларусі: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Л. В. Казлоўская і інш. — Мн., 1992.— 382 с. С. 60.