Карэліцкі раён
Карэліцкі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Карэлічы |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Генадзь Шатуеў[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 19 691[2] |
Шчыльнасьць | 18 чал./км² |
Плошча | 1093,66[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 143 м[4] |
Месцазнаходжаньне Карэліцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-15-96 |
Паштовыя індэксы | 231 4хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Карэ́ліцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,1 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 19 691 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Карэлічы.
Геаграфічнае становішча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карэліцкі раён мяжуе з Наваградзкім раёнам Гарадзенскай вобласьці, Стаўпецкім і Нясьвіскім раёнамі Менскай вобласьці і Баранавіцкім раёнам Берасьцейскай вобласьці.
Працягласьць раёну з поўначы на поўдзень — 28 км, з захаду на ўсход — 40 км.
Рэльеф і карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Значную частку раёну займае Нёманская нізіна, на захадзе — схілы Наваградскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 140—200 м, максымальная — 261,7 м (каля в. Малюшычы).
Карысныя выкапні: торф, крэйда, гліны, пяскова-жвіровы матэрыял, жалезныя руды, будаўнічыя пяскі.
Клімат і расьліннасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,5 °C, ліпеня 17,5 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 695 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 189 дзён.
Лясы займаюць 21% тэрыторыі, пераважаюць хваёвыя і яловыя. Буйны масіў на крайнім паўночным усходзе (Графская пушча).
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рачная сетка даволі шчыльная. Найбольшая рака Нёман зь левымі прытокамі Вуша й Сэрвач, працякае шмат дробных рачулак. На тэрыторыі раёну знаходзяцца некалькі невялікіх азёраў, штучных вадаёмаў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле перапісу 2009 году насельніцтва раёну складала 24 130 чалавек (у мястэчку Карэлічы — 6854 чал., мястэчку Мір — 2310 чал.)[7].
У раёне пражывае 94,8% беларусаў, 2,6% расейцаў, 1,6% палякаў і іншыя нацыянальнасьці (украінцы, татары, армяне)[8].
Гаспадарчая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, птушкагадоўлі.
Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.
Па тэрыторыі раёну праходзяць аўтамабільныя дарогі Наваградак — Карэлічы — Мір — Нясьвіж, Мір — Стоўпцы і інш.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Захаваліся помнікі архітэктуры: замкава-паркавы комплекс (уключаны ЮНЭСКО ў Сьпіс помнікаў Сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны) у мястэчку Мір, Сьвята-Траецкая царква і касьцёл сьвятога Мікалая, капліца-пахавальня ў мястэчку Мір, Сьвята-Казанская царква ў в. Беражна, Сьвята-Ўзьнясенская царква ў в. Вялікая Мядзьвядка, касьцёл сьвятой Ганны і сядзібны будынак у в. Варонча, Сьвята-Петра-Паўлаўская царква ў в. Вялікія Жухавічы, Усясьвяцкая царква ў в. Дольная Рута, Сьвята-Узьнясенская царква і капліца у в. Ярэмічы, Сьвята-Георгіеўская царква ў в. Запольле, сядзібны будынак у в. Кальчычы, Сьвята-Ўсьпенская царква ў в. Любанічы, Сьвята-Яна-Прачысьценская царква ў в. Малыя Жухавічы, званіца Сьвята-Міхайлаўскай царквы ў в. Мірацічы, сядзіба ў мястэчку Першамайскі, царква, жылыя і сядзібныя будынкі ў в. Райца, капліца ў в. Сэрвач, Сьвята-Пакроўская царква ў в. Турэц.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Флярыян Бохвіц (1799—1856) — беларускі філёзаф
- Ян Булгак (1876, маёнтак каля в. Асташын — 1950) — майстар мастацкай краязнаўчай фатаграфіі, этнограф, фалькларыст
- архімандрыт Леў Гарошка (1911—1977) — грэка-каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч, дасьледнік гісторыі рэлігіі ў Беларусі
- Міхась Гурын (нар. 1941) — беларускі гісторык, археоляг
- Ігнат Дамейка (1802—1889) — геоляг, натураліст, дасьледнік, нацыянальны герой Чылі
- Аляксандар Ільінскі (1903—1967) — беларускі актор
- Вінцэсь Каратынскі (1831—1891) — польскі пісьменьнік
- Пятро Конюх (1910, в. Турэц — 1994) — беларускі опэрны сьпявак
- Салямон Майман (1753—1800) — філёзаф
- Барыс Рагуля (1920, в. Турэц — 2005) — вайсковы і палітычны дзяяч
- Ян Чачот (1796—1847) — беларускі і польскі паэт
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://korelichi.grodno.by/ru/rukovodstvo-ru/
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (паводле стану на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область. Национальный состав населения (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кореличский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.