Анджэлё Палёмба
| Анджэлё Палёмба | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 25 верасьня 1981[1][2][3] (44 гады) | |
| Рост | 177 см | |
| Вага | 77 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2001—2002 | Фіярэнтына | 10 (0) |
| 2002—2017 | Сампдорыя | 411 (13) |
| 2012 | → Інтэрнацыянале | 3 (0) |
| Зборныя | ||
| 2000—2002 | Італія (да 20)[d] | 15 (0) |
| 2002—2004 | Італія (да 21)[d] | 18 (0) |
| 2006—2011 | Італія | 22 (0) |
Анджэлё Палёмба (па-італьянску: Angelo Palombo; нар. 25 верасьня 1981 году, Фэрэнтына, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Італіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Моладзевыя гады правёў у «Фіярэнтыне», за якую дэбютаваў 10 лютага 2002 году супраць клюбу «Вэнэцыя». Аднак клюб у хуткім часе вылецеў з элітнага дывізіёну і збанкруціўся. Ён пераехаў у «Сампдорыю», у клюб Сэрыі Б, на правах вольнага агента ў 2002 годзе падчас летняга трансфэрнага вакна. У першы сэзон клюб здолеў прабрацца ў эліту, а Анджэлё зарэкамэндаваў сябе як неад’емная частка каманды. 21 студзеня 2012 году Анджэлё быў перададзены «Інтэрнацыянале» ў паўгадавую арэнду з правам наступнага набыцьця гульца.
Зборная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]16 жніўня 2006 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Харватыі. Першым міжнародным турнірам, на які Анджэлё паехаў у складзе асноўнай каманды «скуадры адзуры», стаў Кубак канфэдэрацыяў 2009 году ў ПАР.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на афіцыйным сайце «Сампдорыі»
- Статыстыка(недаступная спасылка) на Transfermarkt
- Нарадзіліся 25 верасьня
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Фразінонэ
- Футбалісты клюбу «Фіярэнтына» Флярэнцыя
- Футбалісты клюбу «Сампдорыя» Генуя
- Футбалісты клюбу «Інтэрнацыянале» Мілян
- Футбалісты зборнай Італіі
- Італьянскія футбалісты
- Італьянскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2004 году