Джампаолё Пацыні
Джампаолё Пацыні | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 жніўня 1984[1][2] (40 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2005 2005—2009 2009—2011 2011—2012 2012—2015 2015—2020 2018 |
Аталянта Фіярэнтына Сампдорыя Інтэрнацыянале Мілян Вэрона → Левантэ (арэнда) |
51 (12) 108 (25) 75 (36) 50 (16) 74 (21) 128 (49) 9 (1) |
Зборныя | ||
2009—2012 | Італія | 25 (4) |
Джампаолё Пацыні (па-італьянску: Giampaolo Pazzini; нарадзіўся 2 жніўня 1984 году, Пэша, Італія) — былы італьянскі футбаліст, нападнік. Пацыні гуляў амаль толькі за італьянскія каманды, маючы выступы за клюбы «Аталянта», «Фіярэнтына», «Сампдорыя», «Інтэр», «Мілян», «Вэрона». Толькі аднойчы ў 2018 годзе ён адлучыўся ад радзімы, на правах арэнды далучыўшыся да гішпанскага «Левантэ». Гулец быў добра вядомы сваёй працай безь мяча, асабліва ў штрафной плошчы, а таксама за выдатныя здольнасьці да галоў галавой.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец футбольнай школы клюбу «Аталянта». Дарослую кар’еру пачаў у 2003 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, у якой правёў два сэзону, прыняўшы ўдзел у 51 матчы чэмпіянату.
Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штаба «Фіярэнтыны», у склад якой далучыўся ў 2005 годзе. Згуляў за «фіялак» наступныя чатыры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Большасьць часу, праведзенага ў складзе флярэнтыйцаў, быў асноўным гульцом атакавалага зьвяна каманды.
У 2009 годзе заключыў кантракт з клюбам «Сампдорыя», у складзе якой правёў наступныя два гады сваёй кар’еры. Гуляючы ў складзе «Сампдорыі» таксама выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды, маючы сярэднюю выніковасьць на ўзроўні 0,48 гола за гульню першынства.
Да складу клюбу «Інтэрнацыянале» далучыўся ў 2011 годзе. 22 жніўня 2012 году Джампаолё далучыўся да складу «Міляну»[3]. У адваротным кірунку пераехаў Антоніё Касана, а «Мілян» яшчэ даплаціў «інтэрыстам» 7 млн эўра[4].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2009 годзе Пацыні дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Італіі. Са зборнай быў удзельнікам чэмпіянату сьвету 2010 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Інтэрнацыянале»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2011
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Giampaolo Pazzini // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Giampaolo Pazzini // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Giampaolo Pazzini is now officially a Milan player. AC Milan
- ^ AC Milan and Inter agree terms over Pazzini-Cassano swap. Goal.com
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Сампдорыі»
- Профіль на Espnsoccernet.com
- Нарадзіліся 2 жніўня
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Таскане
- Нарадзіліся ў Пэша
- Італьянскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Італіі
- Футбалісты клюбу «Аталянта» Бэргама
- Футбалісты клюбу «Фіярэнтына» Флярэнцыя
- Футбалісты клюбу «Сампдорыя» Генуя
- Футбалісты клюбу «Інтэрнацыянале» Мілян
- Футбалісты клюбу «Мілян»
- Футбалісты клюбу «Эляс» Вэрона
- Футбалісты клюбу «Левантэ» Валенсія