Перайсьці да зьместу

Мікола Маляўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікола Маляўка
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Мікалай Аляксандравіч Маляўка
Нарадзіўся 13 сьнежня 1941(1941-12-13)
Памёр 4 красавіка 2024(2024-04-04) (82 гады)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, паэт
Мова беларуская мова
Дэбют 1957, «Чырвоная змена»
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com

Міко́ла Маля́ўка (Мікалай Аляксандравіч Маляўка; 13 сьнежня 1941, вёска Мікалаеўшчына, Стаўпецкі раён Менскай вобласьці — 4 красавіка 2024) — беларускі паэт, перакладчык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасьля сканчэньня Мікалаеўшчынскай сярэдняй школы (1958) два гады працаваў на лесанарыхтоўках у Карэліі. У 1965 скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Леніна. Настаўнічаў у Воранаўскім і Крупскім раёнах, служыў у Савецкай Арміі, працаваў у рэдакцыі нясьвіскай раённай газэты «Чырвоны сцяг», старэйшым рэдактарам на Беларускім радыё. З 1969 — старэйшы рэдактар рэспубліканскага мэтадычнага кабінэту Міністэрства культуры БССР, з 1976 — старэйшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграмаў Беларускага тэлебачаньня. З 1980 — супрацоўнік часопісу «Вясёлка».

Друкавацца пачаў у 1957 року (газэта «Чырвоная змена»). Пісаў для дарослых і дзяцей.

Выйшлі зборнікі паэзіі «Едуць маразы» (1966), «Жалеза» (1970), «Лотаць» (1973), «Круг» (1977), «Эстакада» (вершы і паэма, 1982), «Дар» (вершы і паэма, 1985), «Аднавякоўцы» (вершы, баляды, байкі, 1988), «Зімні дождж» (1991), «Ручнічок на крыжы» (1995), «Покуць» (2001), «Сядзіба, або Хата з матчынай душой» (2002), «Старая зямля» (2005), «Ой, бярозы і сосны…» (2006), «Дзічка ў полі» (2007), «Крыштальная галінка сьнегападу» (2011), «Беражыце шыпшыну» (2013), «Нябесны фатограф» (2016). Для дзяцей выдаў кніжкі вершаў і казак «Дзед і ўнучка» (1983), «Салодкі лядзяш» (1986), «Як дом будавалі» (1987), «Дзе жывуць казкі» (1994), «Запрашаем на калядкі» (1998), «Папялушка» (2000), «Пачынайце дзень з усмешкі» (2013), «З вудай на вясёлцы» (2013), кнігу прозы «Коласаў абярэг: дзецям пра Якуба Коласа» (2011)[1].

Прэміі і ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Бязьлепкіна, Аксана (6 лютага 2012) Беззаганны Колас Літаратура. ARCHE ПачатакПраверана 8 студзеня 2017 г.
  2. ^ Ф. Фядотаў. (7 верасьня 2012) Лаўрэат «Залатога Купідона» — Мікола Маляўка. «Прамень». Праверана 8 студзеня 2017 г.
  • Мікола Маляўка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.