Фёдар Палачанін
Хведар Палачанін | |
Фёдар Антонавіч Палачанін | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 27 жніўня 1951 (73 гады) в. Чаркасы, Докшыцкі раён, Маладэчанская вобласьць, БССР, СССР (цяпер Віцебская вобласьць, Беларусь) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Жанр | проза |
Мова | беларуская |
Узнагароды |
Хведар (Фёдар) Антонавіч Палачанін (нар. 27 жніўня 1951 году, в. Чаркасы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласьць) — беларускі пісьменьнік.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1974). Працаваў загадчыкам Лісавіцкага сельскага клюбу, настаўнікам Чаркаскай пачатковай, Лісавіцкай васьмігадовай, Докшыцкай сярэдняй (№ 2) школ, мэтадыстам і інспэктарам Докшыцкага раёну, інструктарам Докшыцкага РК КПБ, загадчыкам раённай фільматэкі. 3 2000 г. галоўны спэцыяліст аддзелу адукацыі Докшыцкага райвыканкама. Актор Докшыцкага народнага тэатра (з 1980).
Друкуецца з 1992 году.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар кніг «Расплата за нелюбоў» (1998), «Недасьпяваная песьня» (2001), «Белы абрус» (2002), «Не свая віна», «Урок на ўсё жыцьцё» (абедзьве 2003), «Вяртаньне да першачысьціні» (2004), «Нявыпраўленая памылка», «Пазычанае шчасьце» (абедзьве ў 2005), «Школьнікам аб праваслаўнай веры» (2006), «Голас сумленьня» (2008), «Докшыцкі край», «Жыву я подыхам нябёс» (абедзьве ў 2009), «Зраненае сэрца» (2011), «Шлях да Бога» (2012), «Даравальная нядзеля» (2012), «Дарога ў неба» (2014), «Маўклівая любоў» (2015), «Галалёд», «Ці так жывём?» (абедзьве ў 2017), «Сьвятло сярод ночы» (2018).
Паводле ягоных твораў Докшыцкі народны тэатр паставіў спэктаклі «Расплата за нелюбоў» (1997), «Не свая віна» (2000). Беларускае радыё паставіла радыёспэктаклі: «Спытай сэрца сваё», «Расплата за нелюбоў» (абодва ў 1998), радыёкампазыцыю «Красуйся, бярозка, расьці» (2001). Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Ўладзімера Караткевіча (2008). У 2013 годзе Фёдар Палачанін стаў Ляўрэатам літаратурнай прэміі імя П. Броўкі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Палачанін Фёдар Антонавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 634—635.