Перайсьці да зьместу

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура Мінадукацыі РБ
Штаб-кватэра Менск, вул. Савецкая, д. 9
Міністар Андрэй Іванец
Першы намесьнік Аляксандар Бахановіч[1]
Намесьнікі Аляксандар Кадлубай, Сяргей Руды[2]
Зьвязаныя кампаніі «Глобус», «Металіт», «Цэнтар міжнародных сувязяў»
Бюджэт 901 мільярд рублёў [3] (2010 год; 301 мільён $[4])
Сайт edu.gov.by

Міністэ́рства адука́цыі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінадукацыі Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць адукацыю. Міністар адукацыі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. Пасаду міністра займае Андрэй Іванец.

  • распрацоўка й забесьпячэньне парадкаваньня адукацыі ды апёкі над няпоўнагадовымі асобамі;
  • ажыцьцяўленьне ўрадавага ўплыву на моладзь;
  • парадкаваньне псыхалягічнай дапамогі ў вучэльнях;
  • забесьпячэньне дзейнасьці ўрадавых вучэльняў;
  • узгадненьне дзейнасьці ведамстваў, управаў адукацыі вобласьцяў ды Менску ў ажыцьцяўленьні адукацыі, уплыве на моладзь, абароне правоў і апёцы над няпоўнагадовымі асобамі;
  • нагляд за дзейнасьцю ўстановаў адукацыі;
  • агляд парадкаваньня аховы дзяцей;
  • папярэджаньне безнагляднасьці й правапарушэньняў няпоўнагадовых асобаў;
  • міжнародная адукацыйная супраца.
  • запыт зьвестак ва ўстановах;
  • стварэньне й кіраваньне сродкамі мэтавых фондаў;
  • стварэньне радаў адмыслоўцаў у справах адукацыі;
  • правядзеньне нарадаў, зьездаў ды выставаў аб адукацыі;
  • правядзеньне гульнявых спабораў навучэнцаў;
  • удзел у працы міжнародных адукацыйных арганізацыяў;
  • узнагароджваньне выкладчыкаў і навучэнцаў[7].

На 15 лютага 2006 г. усе 43 дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі, у тым ліку ўсе ВНУ Міністэрства адукацыі, былі расейскамоўнымі[8].

За 2013 год Міністэрства адукацыі Беларусі скараціла 12 000 працаўнікоў установаў асьветы ўсіх узроўняў. Пры гэтым, паводле скарачэньня штату звольнілі 640 працаўнікоў, зь іх 249 уласна пэдагогаў. На скарачэньні пайшлі ў выніку пераўтварэньня 143-х і закрыцьця 109 сярэдніх школаў. Таксама зачынілі ўсе вечаровыя школы, якія пераўтварылі ў вечаровыя клясы пры 57 сярэдніх школах. Сярод іншага, зачынілі 20 міжшкольных навучальных камбінатаў працоўнага навучаньня і прафэсійнай арыентацыі. Яшчэ 3 такія камбінаты далучылі ў якасьці аддзяленьняў да прафэсійна-тэхнічных вучэльняў. Параўнальна з папярэднім навучальным годам скарацілі 2357 І—XІ клясаў, зь іх 1992 (85%) у гарадах і 365 у вёсках. Лік школаў зь Х—ХІ клясамі да 5 вучняў зьменшылі на 137, але адкрылі 87 такіх Х клясаў. У выніку засталося 108 школаў зь Х клясамі менш як на 5 навучэнцаў[9].

  1. Лукашэнка ўзгадніў назначэнне рэктараў трох ВНУ. Звязда (17 студзеня 2023).
  2. Кіраўніцтва Кіраўніцтва. Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 20 лістапада 2020 г.
  3. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 16 сакавіка 2011 г.
  4. Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 7 красавіка 2011 г.
  5. Структура апарату. Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 7 красавіка 2011 г.
  6. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 976 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (12 лістапада 2010). Праверана 7 красавіка 2011 г.
  7. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (14 студзеня 2011). Праверана 7 красавіка 2011 г.
  8. Станіслаў Суднік, Тацяна Вабішчэвіч. Летапіс дзейнасьці грамадзкага аб'яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». 1989-2009 / рэд. Алег Трусаў. — Ліда: Наша слова, 2009. — С. 110. — 164 с. — 299 ас.
  9. Надзея Нікалаева. Вынiкi аптымiзацыi: мінус 12 тысяч работнікаў // Зьвязда : газэта. — 22 лютага 2014. — № 34 (27644). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]