Тацяна Шамякіна
Тацяна Шамякіна | |
Дата нараджэньня | 8 кастрычніка 1948 (76 гадоў) або 1948[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца, перакладніца, літаратурны крытык, прафэсарка ўнівэрсытэту, літаратар |
Навуковая сфэра | літаратуразнаўства[2], літаратурная крытыка[2], перакладніцкая дзейнасьць[d][2] і фальклёр[2] |
Месца працы | |
Сябра ў | Саюз пісьменьнікаў СССР, Саюз беларускіх пісьменьнікаў і Саюз пісьменьнікаў Беларусі |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] |
Бацька | Іван Шамякін |
Узнагароды |
Таця́на Іва́наўна Шамя́кіна (8 кастрычніка 1948, Менск) — беларускі крытык, літаратуразнаўца, перакладчык. Доктар філялягічных навук (2001).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася 8 кастрычніка 1948 году ў Менску ў сям’і беларускага пісьменьніка Івана Шамякіна. Скончыла філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1971) і асьпірантуру пры гэтым унівэрсытэце (1974). З 1974 году — выкладчыца, з 1982 году — дацэнт катэдры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дасьледуе беларускую міталёгію ў кантэксьце сусьветнай, у сувязі зь літаратурай і фальклёрам, праблемы сучаснай беларускай прозы, асаблівасьці стылю беларускіх пісьменьнікаў (Якуба Коласа, Алены Васілевіч, Івана Пташнікава, Аляксея Карпюка, Міхася Стральцова, Івана Чыгрынава й іншых). Аўтар манаграфій «На лініі перасячэньня» (1981), «Беларуская клясычная літаратура і міталёгія» (2001). Суаўтар падручнікаў па беларускай літаратуры для школ з паглыбленым і профільным вывучэньнем беларускай літаратуры, ліцэяў, каледжаў, гімназій і ВНУ.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар кнігі літаратурнай крытыкі «На лініі перасячэньня» (1981). Пераклала на расейскую мову аповесьці Івана Шамякіна «Гандлярка і паэт» (Масква, 1977), «Драма» (часопіс «Нёман», 1989), п’есу «Залаты мэдаль» (пастаўлена ў 1980), раманы «Вазьму твой боль» (Масква, 1980), «Петраград — Брэст» (Масква, 1985), «Зеніт» (Масква, 1988).
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- прэміі «Залаты Купідон» (2010)[3].
Выбраная бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міфалогія Беларусі. — Мн., 2000.
- Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ. — Мн., 2008. ISBN 978-985-02-0925-2
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Identifiants et Référentiels (фр.) — ABES, 2011.
- ^ а б в г Šamjakìna, Taccjana Ìvanaŭna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Татьяна Шамякина. «Парадоксы времени, или романтика советской науки»
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Таццяна Іванаўна Шамякіна // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.