Яўген Хвалей
Яўген Хвалей | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 студзеня 1947 (76 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | публіцыст, паэт |
Узнагароды |
Яўге́н Іва́навіч Хвале́й (нар. 1 студзеня 1947, Белькаўшчына, Стаўпецкі раён, Менская вобласьць) — беларускі паэт, крытык, публіцыст.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся 1 студзеня 1947 году ў в. Белькаўшчына Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці[1].
]</ref> ў сялянскай сям’і.
Пасьля заканчэньня Мікалаеўшчынскай сярэдняй школы (1965) працаваў будаўніком, у рэдакцыі стаўпецкай раённай газэты «Прамень». Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1971). Настаўнічаў, працаваў у выдавецтве «Народная асьвета», Менскім абласным Доме народнай творчасьці, на Беларускім радыё і тэлебачаньні.
З 1985 году працаваў старшым рэдактарам выдавецтва «Юнацтва».
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першыя вершы надрукаваў у 1963 годзе ў стаўпецкай раённай газэце «Прамень». Аўтар кніг паэзіі «Ярына» (калектыўны зборнік «Нашчадкі», 1979), «Прычасьце» (1983), «Зялёны прамень аеру» (1987), вершаванай казкі для дзяцей «Насціны гасціны» (1989).
У пэрыядычным друку выступае і як крытык. Укладальнік зборнікаў «Вершы» Якуба Коласа (1987), «Гары, агонь Кастрычніка» (1987), «Бацька наш Нёман» (2001) і іншых.