Перайсьці да зьместу

Уладзімер Навумовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Аляксандравіч Навумовіч
Род дзейнасьці пісьменьнік, літаратуразнаўца
Дата нараджэньня 29 кастрычніка 1943 (81 год)
Месца нараджэньня Баўцічы, Карэліцкі раён, Баранавіцкая вобласьць, БССР, СССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы БДУ
Занятак навуковец, пісьменьнік, крытык
Навуковая сфэра літаратуразнаўства
Месца працы
Узнагароды Мэдаль Францішка Скарыны

Уладзімер Аляксандравіч Навумовіч (нар. 29 кастрычніка 1943, в. Баўцічы, Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласьць) — беларускі літаратуразнаўца, крытык.

Нарадзіўся ў сям’і настаўніцы. У 1960 г. скончыў Ярэміцкую сярэднюю школу. Працаваў настаўнікам беларускае мовы і літаратуры беражноўскай васьмігадовай школы Карэліцкага раёну. У 1966 г. скончыў філялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Быў на камсамольскай працы — у Ленінскім райкаме камсамолу Менску, у Менскім абкаме камсамолу, лектарам ЦК ЛКСМБ.

У 1973 г. скончыў асьпірантуру пры катэдры беларускай літаратуры БДУ, у наступным годзе абараніўшы кандыдацкую дысэртацыю па філялёгіі (тэма «Проза „Маладняку“»). З 1973 г. выкладчык, з 1978 г. — дацэнт катэдры беларускае літаратуры філялягічнага факультэту БДУ.

У 1982—1983 гг. загадчык катэдры расейскае мовы для замежных студэнтаў, у 1989 г. — загадчык катэдры беларускае мовы й літаратуры для прыродазнаўчых факультэтаў, у 1989—2000 гг. — загадчык катэдры беларусазнаўства філялягічнага факультэту БДУ. У 1990—1994 гг. адначасова ўзначальваў Міжнародную школу беларускай мовы, літаратуры і культуры. У 2003—2008 гг. зьяўляўся дараднікам рэктара БДУ.

Сябар Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1990 г.

Першыя апавяданьні надрукаваў у 1964 г. (наваградзкая раённая газэта «Новае жыццё» і «Чырвоная змена»). Аўтар аповесьцяў «Узаранае поле» (часопіс «Маладосць», 1968), «Такое бывае аднойчы» (1982), манаграфіі «Шляхамі арлянят: Проза «Маладняка» (1984), дапаможнікаў «Беларусазнаўства: Навучальны дапаможнік для студэнтаў Вышэйшая навучальная ўстанова» (у сааўтарстве, пад рэд. П. І. Брыгадзіна) (1989), «Беларуская літаратура: Вучэбны дапаможнік для сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў» (пад грыфам) (2000), «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя: Гісторыя і сучаснасць» (2005).

  • Уладзімір Аляксандравіч Навумовіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]