Перайсьці да зьместу

Васіль Шырко

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Васіль Шырко
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 31 жніўня 1948(1948-08-31) (76 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, журналіст
Узнагароды

Васі́ль Алякса́ндравіч Шырко́ (31 жніўня 1948, в. Чурылава, Узьдзенскі раён, Менская вобласьць) — беларускі пісьменьнік, сцэнарыст.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту у 1972 годзе. Служыў у Савецкай Арміі (1972—1973). У 1973—1978 гг. працаваў карэспандэнтам «Сельской газеты», у 1973—1986 гг. — рэдактар, загадчык аддзелу галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграмаў Беларускага тэлебачаньня. У 1986-? гг. — рэдактар аддзелу нарыса часопіса «Полымя».

У 2013 годзе галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага часопісу Саюзу пісьменьнікаў Саюзнай дзяржавы «Белая вежа»[1].

У 2018 чалец управы Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

Першыя падборкі вершаў надрукаваў у 1968 годзе ў часопісе «Маладосьць» і газэце «Чырвоная зьмена». Аўтар пастановак паводле твораў М.Гарэцкага, Н.Гілевіча (1987), сцэнара дакумэнтальнага фільму «Песьня пшанічнага поля» (1984).

  • 1987 — «Зямлі бацькоўскай прыцягненьне» (нарысы)
  • 1989 — «Сьцяжына да людзей» (дакумэнтальныя аповесьці, нарысы)
  • 1990 — «Дзед Манюкін не салжэ» (казкі)
  • Ляўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2007)
  • ганаровая грамата Вярхоўнага Савету БССР
  • граматай Савету міністраў Рэспублікі Беларусь
  • грамата Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
  • падзяка Аляксандра Лукашэнкі (2018)[2]
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]