Уладзімер Жбанаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Уладзімер Жбанаў
Дата нараджэньня 26 студзеня 1954
Месца нараджэньня вёска Станькаў, Койданаўскі раён, Менская вобласьць, Беларуская ССР[1]
Дата сьмерці 16 студзеня 2012
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Месца пахаваньня Усходнія могілкі
Альма-матэр Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Аляксея Глебава і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Занятак скульптар
Жанры скульптура

Уладзімер Іванавіч Жбанаў (нар. 1954, в. Станькаў, Койданаўскі раён, Менская вобласьць, цяпер Беларусь[1] — 16 студзеня 2012, Менск, Беларусь) — беларускі скульптар.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў вёсцы Станькаве (Койданаўскі раён, Менская вобласьць) ў сям’і вайскоўца. Дзяцінства правёў у вёсцы Цівалі (Менскі раён). У год паступленьня ў Менскую мастацкую вучэльню, бацькі атрымалі кватэру ў Менску па вуліцы Адоеўскага. У выніку вясковы дом у Цівалі на некалькі гадоў стаў мастацкай майстэрняй Уладзімера Жбанава[1].

У 1973 годзе скончыў Менскае мастацкае вучылішча імя Глебава. У 1979-м скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (аддзяленьне скульптуры мастацкага факультэта). Служыў у Аўганістане. Пасьля войска тры гады вучыўся ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР. У 1985—1999 гады — выкладчык вышэйшай катэгорыі ў Менскім мастацкім вучылішчы ім. Глебава.

З 1993 году чалец Беларускага саюза мастакоў.

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Устаноўленыя ў г. Менску:[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Устаноўленыя ў іншых гарадах:[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Дама з сабачкам», копія — Магілёў, на прыступках Драматычнага тэатру
  • «Паручнік Ржэўскі» — Паўлаград, Украіна
  • Скульптура-фантан «Залаты трохлісьнік» (2011) — Маладэчна (на галоўнай плошчы), устаноўлены да «Дажынак-2011»)
  • «Вястун» (2011) — Маладэчна (на плошчы «Старое Места»).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Адам Глёбус. Валодзя // Зьвязда : газэта. — 20 чэрвеня 2012. — № 117 (27232). — С. 5. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]