Зіновій Прыгодзіч
Зіновій Прыгодзіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 15 кастрычніка 1944 (80 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Узнагароды |
Зіновій Кірылавіч Прыгодзіч (нар. 15 кастрычніка 1944, в. Лышча, Пінскага раёна) — беларускі журналіст і літаратар.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля заканчэньня Лышчанскай сярэдняй школы ў 1960 годзе супрацоўнічаў з Лагішынскай раённай газэтай «Калгасная праўда» (1960–1962), працаваў карэспандэнтам-арганізатарам мясцовага радыёвяшчаньня. Пасьля заканчэньня факультэту журналістыкі БДУ ў 1967 годзе быў накіраваны на работу ў газэту «Звязда» літсупрацоўнікам, працаваў загадчыкам аддзела.
З 1977 году пачынае партыйную кар’еру: інструктар аддзелу культуры ЦК КПБ, памочнік сакратара (1978–1981), працуе ў апараце ЦК КПБ. Работу спалучаў з вучобай у асьпірантуры Акадэміі грамадзкіх навук пры ЦК КПСС (1981–1984). Вынікам вучобы стала абарона кандыдацкай дысэртацыі «Партийное руководство художественной культурой на этапе зрелого социализма» (1984). Пасьля працаваў у апараце ЦК КПБ, а з 1984 году — загадчык катэдры журналістыкі, мовы і літаратуры Менскай ВПШ.
Са студзеня 1989 году — намесьнік загадчыка ідэалягічнага аддзелу ЦК КПБ і рэдактар газэты «Советская Белоруссия», з 1992 году — галоўны рэдактар часопісу «Гаспадыня». У 1996–1999 гадах — першы намесьнік старшыні Дзяржкамдруку Беларусі. Адначасова з 2000 году працаваў ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Друкавацца пачаў у 1957 годзе. Першае апавяданьне на расейскай мове «Деньги» было апублікавана ў пінскай раённай газэце «Полесская правда» (1963). Піша на беларускай і расейскай мовах вершы і апавяданьні, нарысы, дакумэнтальныя аповесьці, навэлы, лірычныя мініяцюры, крытычныя артыкулы, дзе аналізуюцца пытаньні разьвіцьця сучаснай беларускай літаратуры.
З 1986 году сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, пасьля 2005 году перайшоў у прадзяржаўны Саюз пісьменьнікаў Беларусі.
Кнігі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1968 — «На палях рэспублікі»
- 1974 — «Добры дзень, сад!»
- 1976 — «На сельских просторах»
- 1976 — «Строгая доброта»
- 1977 — «Крылы дужэюць у палёце»
- 1979 — «Жменя зярнят»
- 1984 — «Журавы на далёкай пойме»
- 1986 — «Ноч перад нядзеляю»
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ляўрэат літаратурнай прэміі Беларусі 2017 году за лепшы публіцыстычны твор[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зяновій Прыгодзіч на Беларускай Палічцы