Ірына Масьляніцына
| Ірына Масьляніцына | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 14 ліпеня 1965 (60 гадоў) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьніца, журналістка |
| Мова | беларуская мова |
| Узнагароды | |
| Творы на сайце Knihi.com | |
Іры́на Алякса́ндраўна Масьляні́цына (па-расейску: Ирина Александровна Масляницына; нар. 14 лістапада 1965, м. Пачынак Смаленскай вобласьці, РСФСР, СССР) — беларуская пісьменьніца, журналістка.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1972 г. жыве ў Беларусі. Скончыла слонімскую СШ №2 з залатым мэдалём. У 1988 г. скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў газэце «Зара камунізму» (Пружаны, Берасьцейская вобласьць).
Вярнуўшыся ў Менск, працавала у газэтах «Добры вечар», «Цэнтральная газэта» на тэлебачаньні, у часопісе «Беларусь», загадчыцай аддзелу інфармацыі ў газэце «Літаратура і мастацтва» (2010—2012). З 2012 — у часопісе «Алеся».
Сябра Саюзу журналістаў СССР (1990) і Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (2006).
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтарка шэрагу кніг па гісторыі Беларусі, у асноўным у суаўтарстве зь М. Багадзяжам. Аўтарка гістарычных п’есаў, сцэнарыстка дакумэнтальных тэлефільмаў.
Цікавілася жыцьцяпісам графаў Чапскіх, буйных землеўладальнікаў Койданаўшчыны, знакамітых грамадзкіх і дзяржаўных дзеячоў XIX—XX стст.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |