Перайсьці да зьместу

Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck/2013

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Архівы

Вікіфікатар і ўкладзеныя шаблёны

[рэдагаваць крыніцу]

Ку. Ты тэставаў абноўлены вікіфікатар? Калі так, можна будзе прыбраць недахоп з Вікіпэдыя:Вікіфікатар. :) — Wizardist г 18:35, 6 студзеня 2013 (FET)

Так, праблемаў больш не заўважыў, працуе як трэба. --Red_Winged_Duck 18:41, 6 студзеня 2013 (FET)

Здраствуйте Red Winged Duck. Пожалуйста перемените мою учетную запись на NKOzi. Благодарю. --Vugar 1981 (гутаркі) 08:55, 18 студзеня 2013 (FET)

Зроблена. --Red_Winged_Duck 11:22, 18 студзеня 2013 (FET)

Прыміце, калі ласка, меры да удзельніка Levart-Ezerski, які ў дачыненьні да старонкі Ігар Случак ажыцяўляе вандальныя дзеяньні. Вяртаючы ў артыкул інфу якая была вычышчана падчас абмеркаваньня ў раздзеле "кандыдатуры на выдаленьне". На папярэджаньні не реагуе. Напрыклад звернуты сьпіс публікацый Случака. Зноў дададзены не падцверджаныя, Аўтарытэтнымі крыніцамі, зьвесткі, у тым ліку спасылы на старонкі у сацыяльных сетках (што з'яўляецца відавочнай РЭКЛЯМАЙ). Улічваючы сумарны унёсак удзельніка ды тэматыку, не выключана што гэта робіць сам І.Случак. - Ales-ne muxin 19 студзеня 2013 2:26

Афармленьне

[рэдагаваць крыніцу]

Даўно заўважыў, што пад афармленьнем артыкулаў Вы таксама разумееце мэтадычнае выдаленьне з шаблёнаў-картак (у прыватнасьці, у артыкулах пра асобаў) сьцягоў дзяржаваў. Чаму, на Вашую думку, гэткае афармленьне лепшае за ілюстраванае, і ці гэта Вашая асабістая думка або нейкае правіла? --Renessaince 15:10, 5 лютага 2013 (FET)

У гэтым выпадку я кіруюся правілам з ангельскай Вікіпэдыі: en:Wikipedia:INFOBOXFLAG. Аргумэнты прыведзеныя па спасылцы, а ад сябе дадам, што ня вельмі лягічным выглядае, калі, напрыклад, у беларускіх дзеячоў у картцы будуць сьцягі Расейскай імпэрыі ці Трэцяга райху, гэта дадае памылковую сувязь, што тыя дзеячы неяк зьвязаныя з тымі краінамі і г. д. Цалкам дастаткова тэкставай пазнакі, бо сьцяг у картцы прыцягвае залішюю ўвагу і акцэнтуе яе на пэўных палях ці краінах. --Red_Winged_Duck 15:18, 5 лютага 2013 (FET)

Праблема з рахункам

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Ці не дапаможыце разьвязаць пытаньне наконт назвы майго рахунку: "Mr. Spock". Выявілася, што ўдзельнік з такім самым нікам ужо існуе у швэдзкай Вікі Mr. Spock. Гэта не было б для мяне ніякай праблемай, калі бы я мог свабодна заходзіць на комманз і ў іншыя вікі-разьдзелы, што зараз, па прычыне вышэйзгадай, выявілася немагчымым для мяне. Ці можна неяк перанесьці мой рахунак пад іншы нік (лепш не вельмі адрозны кшталту Mr. Sрock (р - кірылічнае).--Mr. Spock (гутаркі) 20:51, 10 красавіка 2013 (FET)

Перайменаваў у варыянт з кірылічнай літарай «р». --Red_Winged_Duck 11:31, 11 красавіка 2013 (FET)
Дзякую, апэратыўна!--Mr. Sрock (гутаркі) 14:04, 11 красавіка 2013 (FET)

Арыгінальны тэкст

[рэдагаваць крыніцу]

Добры дзень! Выбачце за клопат, ня дапаможаце зь перакладам адной патрэбнай рэчы be:Шаблон:Oq? --Mr. Sрock (гутаркі) 18:29, 25 красавіка 2013 (FET)

Шаблён {{арыгінал}} ужо існуе. Шкада, што дакумэнтацыі пакуль няма. :) — Wizardist г 20:06, 25 красавіка 2013 (FET)
Зроблена як-ніяк. Лепш паглядзець-паправіць дакумэнтацыю, якую стварыў. Дзякую за наводку.--Mr. Sрock (гутаркі) 21:23, 25 красавіка 2013 (FET)

Добры вечар! Заклікаю прыядноўвацца да распачатага галасаваньня па новым абраным артыкуле Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Гусарыя, да рэдагаваньня якога Вы таксама прыклалі руку! Яшчэ просьба да Вас, як да рэдактара памяняць месцамі перанакіраваньне і асноўную назву артыкула: гусарыя — вінна быць асноўнай назвай, крылатыя гусары — перанакіраваньнем.--Mr. Sрock (гутаркі) 21:58, 1 траўня 2013 (FET)--Mr. Sрock (гутаркі) 20:52, 2 траўня 2013 (FET)

Hi, sorry for writing in English. I'm writing to ask you, as a bureaucrat of this wiki, to translate and review the notification that will be sent to all users, also on this wiki, who will be forced to change their user name on May 27 and will probably need your help with renames. You may also want to help with the pages m:Rename practices and m:Global rename policy. Thank you, Nemo 15:54, 3 траўня 2013 (FET)

Шчыра дзякую за афармленьне! --Comp1089 (гутаркі) 17:03, 10 траўня 2013 (FET)

Перад пераносам назад у няслушны варыянт маглі б і слоўнік паглядзець[1]. Цяпер выпраўляйце назад. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Liashko (гутаркі · унёсак).

Зьвярніце ўвагу сюды, а таксама на п. 21 БКП-2005. БКП мае прыярытэт над слоўнікам «Нашай Нівы». --Red_Winged_Duck 13:28, 13 чэрвеня 2013 (FET)
Зьвярніце ўвагу ў правіла п. 22а БКП-2005. — канчаецца на зычны. Liashko (гутаркі) 13:31, 13 чэрвеня 2013 (FET)
Там маецца ўдакладненьне: «у словах без злучальнага галоснага», у гэтым выпадку «гарналыжны» якраз мае злучальны галосны «а». --Red_Winged_Duck 13:34, 13 чэрвеня 2013 (FET)

Аўтарскія правы

[рэдагаваць крыніцу]

Добры дзень! Калі ж выява выкладзена ў сеціва, то якая на яе можа быць ліцэнзія? Ці мапа з падручніка, які: па-першае - стары і ўжо не выкарыстоўваецца, а па-другое - не абароньваецца аўтарскімі правамі, значыць і тэкст і выявы могуць могуць сканавацца, капіявацца і т.д.? Мабыць, я не разумею. Дык якія можна вывы загружаць? Калі вывява на сайце, то хтосьці ж ,мабыць, дазволіў гэта. Зняцьце копій, тыражаваньне і т.д. з атласу"ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ 1917-1945 гг." дапускаецца толькі з дазволу Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці РБ. Значыцца, Дзяржкамітэт яго даў?
Але, ўсё роўна прошу Вас, калі Вы можаце, дакласьці выявы да артыкула Заходні паход Чырвонай арміі (1918-1919), ці хіба прагледзець яго. З павагай, Максимильян Панкевич (гутаркі) 22:42, 21 чэрвеня 2013 (FET)

У кожнага файла, выявы або падручніка ёсьць аўтар. Згодна зь беларускім заканадаўствам аб’ект аўтарскага права трапляе ў грамадзкі набытак праз 50 гадоў пасьля сьмерці аўтара або апошняга з аўтараў, калі іх некалькі. Адпаведна, калі ёсьць зьвесткі, што аўтар файлаў памёр 50 і болей гадоў таму, тады такія файлы можна загружаць у Вікіпэдыю. Таксама можна атрымаць дазвол ад аўтара на разьмяшчэньне файлаў у Вікіпэдыі на ўмовах вольных ліцэнзіяў. Што пра дачыненьне іншых сайтаў з праваўласьнікамі і магчымыя парушэньні аўтарскіх правоў, дык тут мы ня можам ведаць, якія дазволы яны атрымалі, але калі файл выкладзены ў інтэрнэце ў 90% выпадках яго нельга загружаць у Вікіпэдыю. Вось, напрыклад, Файл:Беларусь у час германскай і польскай інтэрвенцыяў .jpg паходзіць з падручніка 1999—2000 году, таму відавочна, што не прайшло 50 гадоў з часу сьмерці апошняга з аўтараў падручніка або мапы, адпаведна, адзіны магчымы варыянт для разьмешчэньня мапы ў Вікіпэдыі — перамаляваць яе з нуля, можна пры гэтым грунтавацца на зьвестках з гэтага або іншых падручнікаў, але ні ў якім выпадку не капіяваць проста гатовую мапу чужога аўтарства. --Red_Winged_Duck 23:06, 21 чэрвеня 2013 (FET)

Невялікае пытаньне

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Прабачце, калі гэта надта глупае пытаньне, але я не разумею гэтага. Як я разумею, артыкулы пра былыя адм-тэр. адзінкі (калі гэты сельсавет сапраўды скасаваны) могуць існаваць, навошта тады перарабляць яго ў перанакіраваньне? А то па такой лёгіцы можна і Палескую вобласьць зьмяніць перанакіраваньнем на Гомельскую. Калі памыляюся, то прабачце. --Глеб Бераставы (гутаркі) 01:04, 12 ліпеня 2013 (FET)

Тут справа такая: сельсавет ня быў скасаваны, а толькі перйменаваны, то бок цалкам захаваў і тэрыторыю, і населеныя пункты, якія ў яго ўваходзілі, зьмянілася толькі назва, таму мяркую, што ў такіх выпадках асобны артыкул будзе залішнім, гэта як, скажам, Бамбэй перайменавалі ў Мумбаі, горад той жа самы, зьмянілася толькі назва, таму і няма сэнсу ў двух асобных артыкулах. А вось калі б сельсавет увайшоў у склад іншага, або быў падзелены паміж іншымі (як адбылося з Палескай вобласьцю), тады ўжо безумоўна варта пакінуць артыкул пра былую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку, бо ў ранейшым выглядзе яна перастала існаваць. --Red_Winged_Duck 01:30, 12 ліпеня 2013 (FET)
Дзякуй за адказ і тлумачэньне. Прабачце, што памыліўся. --Глеб Бераставы (гутаркі) 01:48, 12 ліпеня 2013 (FET)

Перайменаванне УЗ

[рэдагаваць крыніцу]

Прашу вас як мясцовага бюракрата перайменаваць мой уліковы запіс user:Gleb Borisov у user:Glossologist для яго аб'яднання з SUL (спачатку перайменаваўшы Glossologist у штосьці іншае, напр., Glossologist-usurped). Вось пацвярджэнне ідэнтычнасці. --Gleb Borisov (гутаркі) 07:27, 17 ліпеня 2013 (FET)

Зроблена. --Red_Winged_Duck 13:39, 17 ліпеня 2013 (FET)

Вітаю. Справа ў тым, што мяне цікавіць Вузьлянскі сельсавет. Ці не падкажаце, адкуль бралі дадзеныя па колькасьці насельніцтва ў Падбор’е (Менская вобласьць)? Liashko (гутаркі) 00:52, 21 ліпеня 2013 (FET)

Зьвесткі ўзятыя з гэтай старонкі, адно што, каб іх пабачыць патрэбная рэгістрацыя на сайце maps.by. --Red_Winged_Duck 00:56, 21 ліпеня 2013 (FET)
Але там няма дадзеных па колькасьці жыхароў. Liashko (гутаркі) 01:43, 21 ліпеня 2013 (FET)
У мяне паказвае: «Численность: 01.01.2010 5 чел. 01.01.1999 9 чел.» --Red_Winged_Duck 01:56, 21 ліпеня 2013 (FET)
Шкада, але мне паказваць адмаўляецца, спрабаваў нават перарэгістрацыю. Можа быць вы б змаглі паглядзець дадзеныя перапісаў па ўсіх вёсках Вузьлянскага сельсавету? Іх ня так ужо й шмат, быў бы вам вельмі ўдзячны. У артыкулы, вядома ж, я магу сам аформіць, але вы б маглі скінуць у такім жа выглядзе як у папярэднім паведамленьні. Ізноў жа, калі гэта вам ня цяжка. Liashko (гутаркі) 02:11, 21 ліпеня 2013 (FET)
Дадам іх адразу ў адпаведныя артыкулы, але ўжо заўтра. --Red_Winged_Duck 02:14, 21 ліпеня 2013 (FET)
Зроблена. Акрамя вёскі Баравая Слабада, для яе няма зьвестак пра насельніцтва. Магчыма, што яна нежылая. --Red_Winged_Duck 15:58, 21 ліпеня 2013 (FET)
Дзякую! Дарэчы, маглі б вы зрабіць скрын экрана, каб я мог параўнаць дадзеныя, якія паказвае мне, і тыя што паказвае вам? Liashko (гутаркі) 16:01, 21 ліпеня 2013 (FET)
Прыклад. --Red_Winged_Duck 16:09, 21 ліпеня 2013 (FET)
А ў мяне во што

Невялікая просьба

[рэдагаваць крыніцу]

Добры вечар. У мяне выйшла вызначанае пытаньне з назвамі. Я стварыў артыкул Пераклады Бібліі на арамэйскую мову, аднак катэгорыі https://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Катэгорыя:Пераклады_Бібліі_на_арамэйскую_мову і https://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Катэгорыя:Арамэйская_мова назваў няправільна, іх варта было назваць з множным лікам, са словам "мовы". Буду ўдзячны, калі Вы перанясеце гэтыя катэгорыі ў адпаведна https://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Катэгорыя:Пераклады_Бібліі_на_арамэйскія_мовы ды https://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Катэгорыя:Арамэйскія_мовы . Крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Category:Aramaic_languages . Яшчэ раз дзякуй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 20:13, 21 ліпеня 2013 (FET)

Зроблена. У далейшым лепш накіроўваць падобныя запыты на адмысловую старонку: Вікіпэдыя:Запыты на перанос. --Red_Winged_Duck 17:02, 22 ліпеня 2013 (FET)

Could you please remove the bot flag from my bot, User:Darkicebot, please? He will no longer be active. Thanks, Razorflame (гутаркі) 03:48, 25 ліпеня 2013 (FET)

Зроблена. --Red_Winged_Duck 13:04, 25 ліпеня 2013 (FET)

Добры Дзень! Калі гэта старая выява, яшчэ малюнак маляўніка, і напісана яна была ў пачатку 20 стагоддзя, і тэрмін аўтарскіх правоў скончыўся, то якую трэба выбіраць ліцэнзію?

З павагай, Максимильян Панкевич (гутаркі) 13:24, 28 ліпеня 2013 (FET)
Калі аўтар выявы памёр больш чым 50 гадоў таму, тады файл будзе знаходзіцца ў грамадзкім набытку. Але для гэтага павінны быць прыведзеныя крыніцы, хто сапраўды зьяўляецца аўтарам і ў якім годзе была створаная выява. Бяз гэтых зьвестак файл будзе выдалены зь Вікіпэдыі. --Red_Winged_Duck 13:34, 28 ліпеня 2013 (FET)

ВікіЗьвесткі

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Па мажлівасьці дадавайце таксама меткі й апісаньні да старонак, якія пераносіце ў ВікіЗьвесткі. --Renessaince 17:09, 29 ліпеня 2013 (FET)

А дзе пачытаць, якой мэце яны там служаць? І як дадаць метку і апісаньне па-беларуску, калі ў мяне ўключаны ангельскі інтэрфэйс? --Red_Winged_Duck 17:21, 29 ліпеня 2013 (FET)
Пачытаць — ня ведаю, адно што ведаю, што па метках таксама вядзецца пошук старонак на ВікіЗьвестках.
Каб убачыць сьпіс усіх метак/апісаньняў на ўсіх мовах, я сабе ўключаў гаджэт labelLister, калі не памыляюся, на закладцы Гаджэты ва ўласных наладах. Там ёсьць яшчэ колькі цікавых праграмулек. --Renessaince 17:26, 29 ліпеня 2013 (FET)
У наладах ёсьць сьпіс, на якіх мовах паказваць меткі й апісаньні (укладка «Рэдагаваньне»). Таксама можна скарыстацца {{#babel}} на ўласнай старонцы ўдзельніка — эфэкт будзе той самы. Будзе вось так: http://cropme.ru/s/d/7/t/43ac499b.pngWizardist г 17:48, 29 ліпеня 2013 (FET)
А, вось гэтага ня ведаў. Так мо’ й яшчэ зручней. --Renessaince 18:06, 29 ліпеня 2013 (FET)

Бацьку і маці не абавязкова было дадаваць у шаблён. Каб яны ўзяліся зь ВікіЗьвестак, трэба было проста запоўніць меткі на старонках d:Q12301841 ды d:Q12315229, а заадно можна й сястру. --Renessaince 11:22, 8 лістапада 2013 (FET)

Вікізьвесткі — гэта, канечне, добра, але я лічу, што трэба максымальна магчымую колькасьць інфармацыі трымаць у лякальнай Вікіпэдыі, а ня недзе там у іншым праекце, бо калі там распачнецца вайна правак або прыйдзе нейкі вандал, мы тут пра гэта не даведаемся і вандалізаваныя зьвесткі могуць правісець у нас значна даўжэй, чым калі праўкі ўносяцца непасрэдна ў нашую Вікіпэдыю. Ад Вікізьвестак была б карысьць, калі б там публікавалі і абнаўлялі зьвесткі, якія часта мяняюцца (напрыклад, колькасьць насельніцтва краін і гарадоў), але чамусьці такі функцыянал адсутнічае. Што ж да даданьня нейкіх перакладаў у Вікізьвесткі, дык у гэтым няма вялікага сэнсу яшчэ і таму, што яны будуць выкарыстаныя толькі выключна ў нашай Вікіпэдыі і больш нідзе, таму няма патрэбы выносіць іх у асобны праект, калі можна дадаць тут. --Red_Winged_Duck 13:22, 8 лістапада 2013 (FET)

Чэмпіянат Шатляндыі

[рэдагаваць крыніцу]

З сэзону 2013—2014 гадоў адбылася зьмена сыстэмы футбольных лігаў Шатляндыі, сярод гэтага Шатляндзкі Першы дывізіён быў скасаваны, замест яго быў створаны Scottish Championship. Якім чынам лепш яго назваць: Шатляндзкі Чэмпіянат ці Шатляндзкі Чэмпіёншып? У Ангельшчыне таксама ёсьць Чэмпіёншып, але ў нас ён называецца Чэмпіянат Футбольнай Лігі. --Dymitr 13:03, 3 жніўня 2013 (FET)

Каб ня блытаць з чэмпіянатам Шатляндыі, можна назваць Чэмпіянат шатляндзкай прафэсійнай лігі, бо там была ўтвораная якраз Шатляндзкая прафэсійная ліга, якая кіруе першымі чатырма дывізіёнамі чэмпіянату Шатляндыі. Адпаведна, поўная назва прэм’ер-лігі будзе — Прэм’ер-ліга шатляндзкай прафэсійнай лігі, але яе можна пакінуць пад цяпершняй назвай Шатляндзкая Прэм’ер-Ліга, бо няма з чым блытаць. --Red_Winged_Duck 13:15, 3 жніўня 2013 (FET)
Добра. Тады ва ўсіх клюбах другога дывізіёна трэба ў поле карткі чэмпіянат праставіць Чэмпіянат прафэсійнай лігі, і сам шаблён {{Шатляндзкі Першы дывізіён}} перанесьці ў {{Чэмпіянат шатляндзкай прафэсійнай лігі}}. --Dymitr 13:32, 3 жніўня 2013 (FET)

be:Архей Гэты артыкул куды перакладць загадаеце? --195.50.31.209 16:34, 3 жніўня 2013 (FET)

Глядзіце Абмеркаваньне:Архей. --Red_Winged_Duck 16:51, 3 жніўня 2013 (FET)
Архэй, так? --195.50.31.209 21:57, 4 жніўня 2013 (FET)
Археалёгія. --Red_Winged_Duck 16:08, 5 жніўня 2013 (FET)

Доброго дня! Я - користувач (удзельнік) української Вікіпедії. 31 серпня - 1 вересня 2013 року плануємо із дружиною відвідати Гомель. Ви часом не з Гомеля? Чи маєте друзів-вікіпедистів із Гомеля? Залюбки познайомився б і поспілкувався. З повагою, --Nickispeaki (гутаркі) 01:43, 13 жніўня 2013 (FET)

Герархія катэгорыяў для геаграфічных адзінак

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! У нас ёсьць катэгорыі «Азёры Беларусі», «Азёры <ПЭЎНАЙ> вобласьці», «Азёры <ПЭЎНАГА> раёну». Маем артыкул пра возера ў Беларусі, шаблён {{Возера}} падстаўляе катэгорыю «Азёры _Краіны_», то бок катэгорыя «Азёры Беларусі» падставіцца аўтаматычна. Пытаньне: ці варта ў гэты артыкул падстаўляць катэгорыі і «Азёры <ПЭЎНАЙ> вобласьці», і «Азёры <ПЭЎНАГА> раёну»? Яшчэ гіпатэтычна трэба падстаўляць катэгорыю «Азёры па альфабэце», так? Хаця вядзецца пра азёры, але пытаньне агульнае — як увогуле прынята/трэба? Нешта не зразумеў па існых артыкулах.

П.С.: выбачайце за мае -ым/-ім/-ям/, я стараюся выправіцца =) --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 15:57, 26 жніўня 2013 (FET)

На цяперашні момант мы ня маем ніякіх строгіх правілаў ці рэкамэндацыяў у гэтым пытаньні, таму вольныя ствараць свае. :) У ідэале я б пакінуў толькі катэгорыю «Азёры <ПЭЎНАГА> раёну», а ўжо кожную такую катэгорыю ўключаў у «Азёры <ПЭЎНАЙ> вобласьці», якія б у сваю чаргу ўтварылі катэгорыю «Азёры Беларусі». Больш лягічным і актуальным мне бачыцца ўключэньне азёраў у катэгорыю рэк, да басэйну якіх яны належаць, бо тут мы маем справу не з палітычнымі, а з геаграфічнымі адзінкамі. Таксама варта ўключаць азёры ў катэгорыі кшталту Катэгорыя:Рычана-Дрысьвяцкія азёры, калі яны ўтвараюць такую групу. А што да катэгорыі «Азёры па альфабэце», дык я наогул зьяўляюся праціўнікам усіх гэтых катэгорыяў «…па альфабэце», бо яны звычайна ўтвараюць сабой сьметнік зь некалькіх тысячаў артыкулаў, якія ніяк не зьвязаныя паміж сабой і ніякім чынам не паляпшаюць пошук ці нешта там яшчэ. --Red_Winged_Duck 16:14, 26 жніўня 2013 (FET)
Улічваючы, што ў адной толькі Беларусі блізу 11 тыс. азёраў, нават катэгорыя «Азёры Беларусі» будзе ўтрымліваць не адну тысячу артыкулаў. Але прыбраць падстаноўку гэтай катэгорыі з шаблёну праблематычна, таму што падазраю, ёсьць азёры ўвогуле без яўных катэгорыяў, і тады яны зьнікнуць з дрэва катэгорыяў зусім. Прыбіраць катэгорыі па раёнах мяркую ня варта, таму што па-першае ў крыніцах гэтае разьмеркаваньне добра прапрацаванае, па-другое можа быць цікавым карыстальнікам (а якія азёры існуюць у маім раёне?), па-трэцяе ў крыніцах часта пазначаюць толькі басэйн галоўнай ракі без пазначэньня больш дробных, а апошняе ў сваю чаргу можа прывесьці ізноў жа да вельмі буйных катэгорыяў (Дзьвіна, Дняпро). Таму схіляюся да пазначэньня катэгорыі па раёну (у дадатак да катэгорыі па краіне, якую зараз прыбраць мабыць немагчыма), ну і магу дадаваць катэгорыю басэйну галоўнай ракі. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 16:38, 26 жніўня 2013 (FET)
Цалкам лягічна, таму пагаджуся. --Red_Winged_Duck 16:58, 26 жніўня 2013 (FET)
А як называць катэгорыі басэйнаў: «Азёры басэйну Дрысьвяты» у выпадку з ракой Дрысьвята (пры тым, што маецца возера Дрысьвяты), «азёры басэйну Заходняй Дзьвіны», «азёры басэйну Дняпра» і г.д.? --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 21:42, 26 жніўня 2013 (FET)
Як я разумею, асноўнымі басэйнамі лічацца басэйны рэк, які ўпадаюць у моры, таму для пачатку дастаткова будзе басэйнаў Дзьвіны, Дняпра, Нёману. Калі яны запоўняцца, тады ўжо можна будзе падзяліць на басэйны прытокаў. Што да Дрысьвяты, дык у назьве катэгорыі можна і ўдакладніць, што басэйн ракі Дрысьвята, але ці будзе пры гэтым катэгорыя з басэйнам возера? Што да назвы, дык «азёры басэйну Дняпра» — цалкам лягічная назва. --Red_Winged_Duck 13:34, 27 жніўня 2013 (FET)

Беларускі гандбол

[рэдагаваць крыніцу]

Ці можна дзе адшукаць зьвесткі пра тое, якія клюбы ўдзельнічаюць у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па гандболе? З рэгляманту зразумеў, што 4 лепшыя + 2, якія прайшлі адбор, але назваў так і не знайшоў. Калі ведаеце, можаце стварыць адразу {{Чэмпіянат Беларусі па гандболе}}. :-) --Renessaince 17:38, 9 верасьня 2013 (FET)

Ёсьць сайт фэдэрацыі: http://handball.by/ — там ёсьць некаторыя зьвесткі і пра клюбы ў тым ліку. Шаблён стварыў, агулам атрымліваецца 9 камандаў, але ў асноўным раўндзе ўдзельнічаюць толькі 6 зь іх. --Red_Winged_Duck 18:12, 9 верасьня 2013 (FET)
Дзякуй. Пытаньне: што трэба зрабіць, каб вас заангажаваць у тэматычны тыдзень па спорце (у прыватнасьці — па хакеі)? --Renessaince 23:11, 9 верасьня 2013 (FET)
Цяжкае пытаньне. Тыдні ўсё ж скіраваныя больш на лірыку і стварэньне тэкстаў, а мне больш цікавыя табліцы, галы, сэкунды і іншая статыстычная інфармацыя. Таму для мяне няма праблемы дадаць падобныя зьвесткі, а вось з апісаньнем гісторыі каманды ці біяграфіяў гульцоў будуць цяжкасьці, таму ня ўпэўнены, што здольны зрабіць вялікі ўнёсак у тыдзень. У кожным разе, спорт (асабліва беларускі) — тэма якая мне цікавая, таму дапамагчы, чым змагу, я гатовы. --Red_Winged_Duck 00:02, 10 верасьня 2013 (FET)

Добры вечар! Будзьце ласкавы і дайце рады: ці можна грузіць сюды, у разьдзел (ня на Вікісклад) выявы такога кшалту, здаецца ліцэнзія гэта дазваляе, што скажыце?--Mr. Sрock (гутаркі) 23:01, 11 верасьня 2013 (FET)

З такой ліцэнзіяй (CC-BY-SA-3.0,2.5,2.0,1.0) файлы лепш загружаць адразу ў Вікісховішча. --Red_Winged_Duck 23:03, 11 верасьня 2013 (FET)

Вось як працуе парамэтар "трансьліт" цяпер http://s3.amazonaws.com/awesome_screenshot/2942514?AWSAccessKeyId=0R7FMW7AXRVCYMAPTPR2&Expires=1380058902&Signature=61CYubWcSXpbTR51ZUVWhX9KcCY%3D Liashko (гутаркі) 00:37, 25 верасьня 2013 (FET)

На жаль, па вашай спасылцы мне піша AccessDenied. Праверце, як цяпер працуе. --Red_Winged_Duck 00:45, 25 верасьня 2013 (FET)
Нешта паламаўся гостынг малюнкаў. А шаблён зараз працуе, здаецца, правільна. Liashko (гутаркі) 02:23, 25 верасьня 2013 (FET)

Футбольныя чэмпіянаты

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю спадар, Red Winged Duck! Быў бы вельмі ўдзячны, калі бы Вы пачалі ствараць артыкулы па футбольным сэзонам вядучых чэмпіяантаў сьвету: Францыі, Ангельшчыны, Нямеччыны, Італіі й Гішпаніі. Хоць колькі артыкулаў, як Вы гэтае зрабілі для Беларускага чэмпіянату. Вельмі добра артымалася! Мяркую, што хапіла бы табліцаў па прафэсійных лігах, як то у Ангельшчыне гэта першыя 4 лігі, у Францыі — першыя 2. Спадзяюся, што для Вас гэтая тэма будзе цікавай. --Dymitr 20:15, 21 кастрычніка 2013 (FET)

Найбліжэйшым часам я пляную працягнуць даданьне зьвестак пра {{Чэмпіянаты Беларусі па футболе}}. Магчыма, потым справа дойдзе і да эўрапейскіх чэмпіянатаў, але я ўсё ж пляную спачатку распрацоўваць беларускую тэматыку. --Red_Winged_Duck 22:17, 21 кастрычніка 2013 (FET)

Стыль для навігацыйных табліц

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Ё прапанова па стылю (CSS). Тычыцца водступу перад навігацыйнымі табліцамі. Яны ў нас цяпер замалыя: скрын. Атрымліваецца, што ў дадзеным выпадку водступ паміж загалоўкам «Крыніцы» і зноскай пасьля яго большы за водступ паміж гэтай зноскай і табліцай, якая ідзе пасьля яе і сэнсава ніяк зь ёй ня зьвязана. А павінна быць наадварот. Прычына гэтага ў тым, што ў нас CSS-кляса «.navbox» мае значэньне «margin: auto». Прапаную зьмяніць на «margin: 1em auto auto». Ангельская вікі, напрыклад, мае значэньне «margin: 0.5em auto auto», але на мой погляд палавіны em таксама замала. У скайп-групе супраць дадзенай прапановы ніхто не выказаўся, сказалі што правіць трэба ў Mediawiki:common.css альбо Mediawiki:vector.css і зрабіць гэта можа адмін. Што скажаце? --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 12:00, 23 кастрычніка 2013 (FET)

А калі будзе некалькі навігацыйных табліц запар, то ці зьявяцца гэтыя водступы паміж табліцамі (напрыклад, у артыкулах пра населеныя пункты)? Было б добра, калі б вы дадалі гэты стыль у свой уласны Удзельнік:Юрцэвіч Дзьмітры/common.css, а потым зрабілі скрыншот, каб пабачыць, як гэта будзе выглядаць. --Red_Winged_Duck 13:46, 23 кастрычніка 2013 (FET)
Такога не адбудзецца, таму што стылі гэтых табліц рэгулююцца асобным вызначэньнем table.navbox + table.navbox, які вызначае водступ як margin-top: -1px; і гэтага як раз зьмяняць ня трэба. Я паспрабаваў на ўласным стылі і аказалася, што трэба зьмяніць 2 вызначэньня (я спыніўся на водступе 2em):
  • .navbox {margin: 2em auto auto;} — водступ перад табліцамі (агульны выпадак)
  • ol + table.navbox, ul + table.navbox {margin-top: 2em;} — водступ перад табліцай, калі перад ёй знаходзіцца сьпіс. Гэтае вызначэньне мае больш глыбокі ўзровень і перакрывае першае, у дадзены момант у нашых стылях стаіць 0,5em і гэта вельмі мала.
Вось мой CSS: common.css, а вось так выглядаюць табліцы з гэтай зьменай: скрын. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 14:53, 23 кастрычніка 2013 (FET)
P.S.: Дарэчы, вызначэньне ol + table.navbox, ul + table.navbox можна ўвогуле выдаліць, тады водступ для ўсіх табліц будзе 2em незалежна ад таго, што перад імі стаіць. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 15:03, 23 кастрычніка 2013 (FET)
Добра. Прапаную зьмясьціць на форуме абвестку пра зьмены і калі цягам тыдня ня будзе заўвагаў — я памяняю агульны CSS. --Red_Winged_Duck 15:05, 23 кастрычніка 2013 (FET)
Зрабіў --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 15:20, 23 кастрычніка 2013 (FET)
Заўвагаў не паступіла. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 11:45, 8 лістапада 2013 (FET)

Абвестка састарэла

[рэдагаваць крыніцу]

Мяркую, абвестку пра конкурс «Што ў Беларусі ведаюць пра Ізраіль?» ужо можна здымаць.

P.S. Акрамя Вас, якія дзейныя адміны засталіся, што маглі б зрабіць гэта? --Renessaince 11:42, 24 кастрычніка 2013 (FET)

Зроблена. Падобна, што астатнія адміны зьяўляюцца тут эпізадычна або зусім не зьяўляюцца. --Red_Winged_Duck 13:08, 24 кастрычніка 2013 (FET)

Шаблён:Зборная краіны па гандболе

[рэдагаваць крыніцу]

А навошта выдаляць парамэтар «мянушкі»? --Renessaince 17:37, 25 кастрычніка 2013 (FET)

Бо мянушкі — гэта неафіцыйныя інфармацыя, якая ня тычыцца непасрэдна зьвестак пра каманду, прычым у пераважнай большасьці выпадкаў для мянушак няма аўтарытэтных крыніц. Таму цалкам дастаткова рабіць у артыкуле адпаведны падразьдзел, куды зьмяшчаць інфармацыю, хто каго, як і чаму называе, у картцы ж цалкам дастаткова асноўных зьвестак пра каманду. --Red_Winged_Duck 17:50, 25 кастрычніка 2013 (FET)

ГОСКАРТГЕОЦЕНТР

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Ужо закранаў тэму таго, што на сайце Дзяржкартгеацэнтру дадзеныя неяк дзіўна выдае. Можа быць залежыць ад часу рэгістрацыі. Хачу стварыць артыкулы па некаторых вёсках, да некаторых дадаць дадзеныя зь перапісу. Можа быць з вамі неяк зьвязацца можна? Абцяжарваць вас не хачу, мог бы проста пакарыстацца вашым акаўнтам на гэтым сайце.Liashko (гутаркі) 00:59, 12 лістапада 2013 (FET)

Адказаў лістом электроннай пошты. --Red_Winged_Duck 11:44, 12 лістапада 2013 (FET)

Перайменаваньне акаўнта

[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне!
Не маглі б Bы перайменаваць мой акаўнт ў Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам з «Moscowconnection» ў «Moscow Connection»?

Дзякую! --Moscowconnection (гутаркі) 09:43, 20 лістапада 2013 (FET)

Зроблена. --Red_Winged_Duck 13:58, 20 лістапада 2013 (FET)

Беларуская партыя свабоды

[рэдагаваць крыніцу]

Добры вечар. Вы не занадта хутка знялі гэты атрыкул з абмеркавання? Ёсць два галасы за выдаленне, няма ні аднаго за тое, каб яго пакінуць. Крыніца з'явілася, але вельмі сціплая і не пацвярджае значнасці арганізацыі. Прапаную прадаўжаць абмеркаванне. Bladyniec (гутаркі) 01:53, 29 лістапада 2013 (FET)

Для такога абмеркаваньня тыдня цалкам дастаткова. Да таго ж намінацыя не зьяўляецца галасаваньнем. Крыніца пацьвярджае, што такая партыя існавала насамрэч, а ў гугле бачна дастаткова згадак. Калі зьявяцца ў нас канкрэтныя крытэры значнасьці для палітычных партыяў, тады можна будзе паўтарыць абмеркаваньне ўжо згодна з гэтымі крытэрамі. --Red_Winged_Duck 12:28, 29 лістапада 2013 (FET)

Ci pieranos artykułu z (SSSR) na (BSSR) metazhodny? Pryčyna pieranosu była napisana bolš dakładna, ale jak raz u nieadnaznačnasiach treba dziejničać naddvarot, šukać jak maha bolš ahulnych, a takim čynam i prasciejšych nazvaŭ. U SSSR nie było bolš administracyjnych adzinak, jakija b mieli nazvu Mienskaja akruha, tamu nie treba ŭdakładniać, što jana była mienavita ŭ BSSR. Bladyniec (гутаркі) 14:35, 1 сьнежня 2013 (FET)

Сэнс у тым, што гэтая акруга ўваходзіла менавіта ў БССР, а не ў СССР. Для адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак у нас прынятая сыстэма, калі ў якасьці ўдакладненьня ўжываецца адзінка ў якую непасрэдна ўваходзіць іншая адзінка. Для населеных пунткаў, напрыклад, вашая заўвага актуальная, але ў гэтым выпадку працуе іншае правіла. --Red_Winged_Duck 14:55, 1 сьнежня 2013 (FET)

ДороГОЙ ты мой програмист

[рэдагаваць крыніцу]

Почему мои правки удаляешь? — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся XHCKidx (гутаркі · унёсак).

Капіяваньне чужога тэксту, які абаронены аўтарскімі правамі — парушэньне правілаў Вікіпэдыі. Нават пакінутая спасылка на тэкст ня робіць яго свабодным для выкарыстаньня ў Вікіпэдыі. Больш падбрабязна чытайце на старонцы Вікіпэдыя:Аўтарскія правы. --Red_Winged_Duck 14:37, 3 сьнежня 2013 (FET)

Зьвярніце ўвагу на прапановы выяваў і на тое, што тэматычны тыдзень ужо пачаўся. :-). Тэкст, напэўна, можна ўзяць па аналёгіі зь мінулымі тыднямі. --Renessaince 00:26, 14 сьнежня 2013 (FET)

Здаецца разабраўся і нешта паставіў, але трэба яшчэ пашукаць больш адпаведную выяву. Таксама панізіў узровень абароны шаблёну, цяпер кожны зарэгістраваны ўдзельнік можа сам яго паправіць. Ня думаю, што будзе нейкі вандалізм, але калі раптам што, вернем назад абарону. --Red_Winged_Duck 01:14, 14 сьнежня 2013 (FET)

Патрэбна дапамога: Анкорыдж, Ганалулу. --Sehrg (гутаркі) 18:38, 20 сьнежня 2013 (FET)

Вітаю. Зьвесткі пра насельніцтва й каардынаты, якія ты дадаў, адкуль магу браць? Bocianski (гутаркі) 22:10, 28 сьнежня 2013 (FET)

Зьвесткі я бяру з сайту maps.by, але там нейкая дзіўная сыстэма рэгістрацыі, або трэба быць зарэгістраваным пэўны час, або яны перасталі даваць доступ да гэтых зьвестак для новых карыстальнікаў. Глядзіце абмеркаваньне крыху вышэй. --Red_Winged_Duck 03:23, 29 сьнежня 2013 (FET)