Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Асіповічы (вёска)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Я прывёў спасылку на абмеркаваньне:Асіпавічы#Назва. Тамака прыводзіцца меркаваньне, таксама пазначаныя крыніцы. Таксама назва Асіпавічы падрабязна разгледжаная ў артыкуле Асіпавічы#Назва. --Ліцьвін (гутаркі) 21:59, 9 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

Ці ёсьць спасылкі на прыклады ўжываньня прыведзенай назвы ў дачыненьні да вёскі Горацкага раёну? --Red_Winged_Duck 21:48, 10 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Ёсьць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы, якія сьцьвярджаюць, што назва Асіпавічы зьяўляецца варыятыўнай для ўсіх населеных пунктаў з такой назвай. Пры гэтым сп. Вячорка сьцьвярджае, што менавіта назва Асіпавічы сапраўды зьяўляецца беларускай формай гэтай назвы. Таксама зь ім згодныя і іншыя крыніцы. Усе спасылкі на гэтыя меркаваньні і крыніцы прыведзеныя вышэй. --Ліцьвін (гутаркі) 23:55, 10 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Дык ці ёсьць прыклады ўжываньня менавіта такой формы назвы для гэтай канкрэтнай вёскі? У артыкуле на цяперашні момант дзьве спасылкі на Вячорку і Мухіна. Пры гэтым Мухін не зьяўляецца аўтарытэтнай крыніцай паводле меркаваньня сп. Kazimier Lachnovič, а Вячорка ставіць гэтую назву ў адзін шэраг зь Бешанкавічамі, якія ўжо таксама абмякоўваліся, адпаведна, без спасылак на крыніцы, дзе б такая назва ўжывалася для вёскі Горацкага раёну ў артыкуле нельга пісаць, што прапанаваная вамі назва зьяўляецца «традыцыйнай гістарычнай». --Red_Winged_Duck 00:50, 11 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Калі вы ня згодныя з КТСБ і зь меркаваньнем сп. Вячоркі, то можаце аспрэчыць гэтыя сьцьвярджэньні зьвесткамі зь іншай аўтарытэтнай крыніцы. --Ліцьвін (гутаркі) 01:45, 11 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Калі б меркаваньне сп. Вячоркі было адзіным правільным, то ўжо б быў перанесены і артыкул Бешанковічы, але там вы самі зазначылі, што патрэбныя дадатковыя крыніцы, якія, напрыклад, прысутнічаюць у артыкуле пра горад. Таму да зьяўленьня крыніц, якія б маглі пацьвердзіць ваш варыянт у дачыненьні да вёскі Горацкага раёну, пераношу артыкул пад назву, якая пацьверджаная аўтарытэтнымі крыніцамі. --Red_Winged_Duck 09:53, 11 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Вось вы зараз дэманстратыўна парашаеце правілы Вікіпэдыі (Вікіпэдыя:Разьвязаньне канфліктаў, Вікіпэдыя:Кансэнсус, Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі, Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу, Вікіпэдыя:Спасылкі на крыніцы, Вікіпэдыя:Этыкет, Вікіпэдыя:Ветлівасьць, Вікіпэдыя:Вайна рэдагаваньняў, Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду), а таксама сваё абяцаньне — «У далейшым для зьмяншэньня градусу і аб’ёму нашых з удзельнікам абмеркаваньняў прапаную дасьведчаным удзельнікам... выступаць у такіх абмеркаваньнях у якасьці мадэратараў і тых, хто будзе прымаць рашэньні паводле выказаных аргумэнтаў». Крыніца прыведзеная — КТСБ. Вы гэтае праігнаравалі і зрабілі перанос да заканчэньня абмеркаваньня. Калі вы ня згодныя з тым, што напісана ў КТСБ, то вы павінны прывесьці аўтарытэтныя крыніцы, у якіх будзе зьмяшчацца абвяржэньне зьвестак з КТСБ. Таксама вам трэба прывесьці спасылку на меркаваньне сп. Вячоркі, што ён усё ж ня лічыць форму Асіпавічы адзіную магчымаю сапраўды беларускую. --Ліцьвін (гутаркі) 14:49, 11 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Вы не прывялі ніводнай крыніцы, якая б тычылася вёскі ў Горацкім раёне. Нарматыўны даведнік дакладна вызначае форму назвы і менавіта рэдактара гэтага даведніка спн. Лемцюгову сп. Вячорка цытуе ў сваёй перадачы, таму сумнявацца ў аўтарытэтнасьці гэтай крыніцы не даводзіцца. --Red_Winged_Duck 15:05, 11 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Ня трэба выдумляць. Я прывёў крыніцу — КТСБ. Тамака адназначна гаворыцца, што назва Асіпавічы зьяўляецца варыятыўнай. Пры гэтым сп. Вячорка кажа, што менавіта форма Асіпавічы зьяўляецца беларускай. Калі вы ня згодныя з гэтым, то вы павінны прывесьці спасылкі на крыніцы, дзе будзе даведзена, што ў КТСБ памылка, а сп. Вячорка памыляецца. Вы нічога гэтага не зрабілі і пры гэтым ужо перанесьлі артыкул. Я вышэй прывёў сьпіс правілаў, якія вы ўжо парушылі. Таксама вы наплявалі нават на свае словы, на сваё абяцаньне. І пасьля гэтага вы яшчэ працягваеце апраўдваць сябе. Вы зноў і зноў працягваецца парушаць правілы Вікіпэдыі. Вы пасьля таго як неабгрунтавана мяне заблякавалі, паабяцалі, што больш сябе так паводзіць ня будзеце, але зноў працягваеце. Калі ласка, паводзьце сябе годна. Прывядзіце крыніцы, калі ў вас такія ёсьць. Калі ў вас крыніцаў няма, то папрасіце прабачэньне і вярніце артыкулу першапачатковы выгляд. --Ліцьвін (гутаркі) 15:21, 11 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Сп. Вячорка таксама кажа, што форма Бешанкавічы зьяўляецца традыцыйнай, але вы самі адмовіліся кіравацца яго меркаваньнем і запатрабавалі дадатковых крыніцаў. Той выпадак нічым не адрозьніваецца ад гэтага, які патрабуе дадатковых крыніц. У выпадку гораду такія крыніцы былі прыведзеныя, у гэтым выпадку — не. Ад самага пачатку ў артыкуле была прыведзеная спасылка на аўтарытэтны нарматыўны даведнік, які якраз і вызначае, у якіх выпадках выкарыстоўваецца варыянт Асіпавічы (Драгічынскі і Вялейскі раёны), а ў якіх Асіповічы (Асіповіцкі і Горацкі раёны). Я праігнарую вашыя абвінавачаньні ў парушэньні правілаў, бо вы добра ведаеце, што ніводнага правіла і ніводнага абяцаньня я не парушаў, але калі вы працягнеце неабгрунтавана мяне абвінавачваць, то мне давядзецца зьвярнуцца з скаргай на вас да дасьведчаных удзельнікаў. Нагадваю яшчэ раз, што тут абмяркоўваецца артыкул, а не асобы ўдзельнікаў Вікіпэдыі. --Red_Winged_Duck 15:31, 11 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Вы парушылі правілы Вікіпэдыі і сваё абяцаньне. Прабачце, але я кажу так як ёсьць. Вас гэтае крыўдуе? Прабачце, але гэтае праўда. У Бешанковічаў сапраўды не было дадатковых крыніцаў, а вось у Асіпавічаў зьявілася і гэта — КТСБ. Чытайце ўважліва абмеркаваньне:Асіпавічы#Назва. Я вам неаднаразова даваў спасылку на гэтае абмеркаваньне, але вы дэманстратыўна яго ігнаруеце. Дык вось тамака гаворыцца наступнае: «Першапачатковае абмеркаваньне — Абмеркаваньне:Хвойнікі. Цяпер можна абмеркаваць дадатковыя зьвесткі. У КТСБ згадваецца, што назва Асіпавічы зьяўляецца варыятыўнай і яна ўтварылася ад імя Восіп. Пры гэтым сп. Вячорка адзначае, што варыянт Асіповічы ўзьнік у сувязі з расейскім уплывам. І хутчэй за ўсё ён мае рацыю, бо зараз усе геаграфічныя аб’екты маюць назву Асіповічы толькі на тэрыторыі Магілёўскай вобласьці, дзе, у сувязі з тэрытарыяльным разьмяшчэньнем, расейскі ўплыў быў максымальны. Таму я згодзен з сп. Вячоркай і лічу, што варыятыўнасьць трэба прыбраць і адгэтуль выкарыстоўваць як асноўную назву варыянт Асі́павічы.» Далей быў адказ пана Kazimier Lachnovič. А потым я напісаў: «Калі іншых меркаваньняў ня будзе, то я ўніфікую назву». Іншых меркаваньняў не было і я ўніфікаваў назву. Таму, заклікаю вас, калі ласка, больш не выдумляйце таго, чаго не было і не перакручвайце факты. Гэта непрыгожа і тым самым вы зноў і зноў парушаеце правілы Вікіпэдыі і сваё абяцаньне. --Ліцьвін (гутаркі) 16:31, 11 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Каб вашыя словы не былі пустымі, калі ласка, прывядзіце канкрэтныя пункты, якія я парушыў. Акрамя КТСБ, у нас ёсьць нарматыўныя даведнікі, якія вы ігнаруеце, але якія расьпісваюць варыянты для кожнага асобнага населенага пункту і яны якраз удакладняюць зьвесткі з КТСБ. Цяпер жа менавіта вам трэба прывесьці крыніцу, што прапанаваная вамі назва сапраўды ўжывалася для вёскі ў Горацкім раёне. Меркаваньне Вячоркі ўжо прыведзенае ў артыкуле, цяпер засталося пацьвердзіць справядлівасьць гэтага меркаваньня для гэтага канкрэтнага выпадку. Інакш прыпісваньне населенаму пункту назвы, якой ён ніколі ня меў зьяўляецца арыгінальным дасьледаваньнем. --Red_Winged_Duck 16:56, 11 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Уважліва чытайце КТСБ. КТСБ зьяўляецца агульнай тапанімічнай працай, а ННПБ — слоўнік афіцыйных назваў. Вы разумееце розьніцу? Дык я вам ужо шмат разоў тлумачыў, што тамака агульнае апісаньне для ўсіх населеных пунктаў з такой назвай. КТСБ — гэта не юрыдычная праца, таму вы ня можаце казаць, што калі тамака непасрэдна ня згадваецца нейкі канкрэтны населены пункт, то пра гэты населены пункт нічога ў гэтай працы няма. Гэта памылковае сьцьвярджэньне, бо тамака прадстаўленыя агульныя зьвесткі. І галоўны ўпор робіцца на назвах. Тамака напісана, што Асіпавічы зьяўляецца варыятыўнай назвай. Г.зн. што назва можа сустракацца ў двух варыянтах — Асіпавічы і Асіповічы. Пры гэтым сп. Вячорка адназначна кажа, што менавіта варыянт Асіпавічы зьяўляецца беларускім. І сапраўды населеныя пункты з назвай Асіпавічы сустракаюцца ў Берасьцейскай і Менскай вобласьці, а вось назва Асіповічы сустракаецца толькі ў Магілёўскай вобласьці, таму відавочна, што сп. Вчорка мае рацыю, калі кажа, што Асіповічы — гэта беларуская назва на расейскі капыл. Вы ня згодныя з гэтым? Калі ласка, прывядзіце крыніцу, дзе будзе гаварыцца, што ў КТСБ зьмяшчаюцца памылковыя зьвесткі, а сп. Вячорка памыляецца. Вы і дагэтуль не прывялі ніводнай крыніцы. Цяпер коратка пра вашыя парушэньні:
  1. Вікіпэдыя:Разьвязаньне канфліктаў. «У выпадку, калі два або болей удзельнікаў праекту ня могуць прыйсьці да кансэнсусу датычна зьместу якогасьці артыкула... Паспрабуйце прыцягнуць увагу іншых удзельнікаў на старонцы абмеркаваньня артыкула» і г.д. Вы праігнаравалі ўсе пункты і перайменавалі артыкул. Нават незважаючы на тое, што раней я ўніфікаваў гэтую назву згодна кансэнсусу, якія быў дасягнуты на старонцы абмеркаваньне:Асіпавічы#Назва;
  2. Вікіпэдыя:Кансэнсус. «Кансэнсус можна знайсьці толькі ў выніку супольнай працы разважных удзельнікаў, якія шчыра імкнуцца да дакладнага і адэкватнага выкладу розных пунктаў гледжаньня на вызначанае пытаньне (пры гэтым настойлівыя спробы ўнесьці ў артыкул малаважны факт насуперак меркаваньню многіх іншых удзельнікаў прызнаюцца парушэньнем кансэнсусу)» і г.д. Ня мае сэнсу ўсё капіяваць, бо вы відавочна парушылі кансэнсус, калі проста перанесьлі артыкул, нават незважаючы на тое, што я раней згодна з абмеркаваньнем уніфікаваў гэтую назву;
  3. Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі. «Артыкулы мусяць засноўвацца на надзейных пабочных крыніцах, якія практыкуюць праверку апублікаваных фактаў» і г.д. Зноў жа вы адкрыта ігнаруеце зьвесткі з КТСБ;
  4. Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу. «Калі магчыма, артыкулы маюць спасылацца на другасныя крыніцы. Напрыклад, навуковы агляд, манаграфію або падручнік выкарыстаць лепей, чым першасны навуковы артыкул. Спасылаючыся на першасныя крыніцы, варта праяўляць надзвычайную асьцярожнасьць: ніколі не старайцеся інтэрпрэтаваць зьмест самі». І г.д. Вы ўзялі толькі адну крыніцу і кажыце, што іншыя назвы проста немагчымыя. Вам ужо неадназначна казалі, што ННПБ не зьяўляецца недыскусійнай працаў у спрэчных пытаньнях. Пры гэтым вы ігнаруеце зьвесткі з КТСБ. А апошняя праца як раз і зьяўляецца тапанімічнай працай, дзе дэталёва апісваецца этымалёгія назваў;
  5. Вікіпэдыя:Спасылкі на крыніцы. «Артыкулы Вікіпэдыі мусяць утрымліваць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы». Вы дэманстратыўна ігнаруеце зьвесткі з аўтарытэтнай крыніцы КТСБ;
  6. Вікіпэдыя:Этыкет. «Намагайцеся дасягнуць згоды ў спрэчных пытаньнях». Гэта проста не пра вас, бо толькі вы можаце дэманстратыўна ігнараваць кансэнсус і рабіць што заўгодна. Крыўдна? Так, крыўдна. «Не ігнаруйце разумных пытаньняў». Вы проста ня чуеце нікога. Я вам зноў і зноў кажу, што, калі ласка, пачытайце КТСБ. Назва варыятыўная. Сп. Вячорка кажа, што яна беларуская... А вы ў адказ: «Вы не прывялі ніводнай крыніцы, якая б тычылася вёскі ў Горацкім раёне». Што за зьнявага такая? Вам так падаецца абражаць людзей? Я каму пішу? Я каму зноў і зноў паўтараю? Ды і няўжо так цяжка прачытаць радок у КТСБ? Навошта абражаць?
  7. Вікіпэдыя:Ветлівасьць. «Для разьвязаньня канфлікту ў першую чаргу трэба яго пазьбегнуць». Вы маўчалі ў дачыненьні да Асіпавічаў, калі было абмеркаваньне, а потым калі я рэдагаваў артыкулы і шаблёны пасьля кансэнсусу, які быў дасягнуты на старонцы абмеркаваньне:Асіпавічы#Назва.
  8. Вікіпэдыя:Вайна рэдагаваньняў. «Вядзеньне войнаў рэдагаваньняў — гэта паводзінная ўстаноўка, якая характарызуецца схільнасьцю да канфрантацыі. Такія паводзіны супярэчаць духу пошуку кансэнсусу, заснаванага на абмеркаваньні сытуацыі». Вы нават ня гледзячы на тое, што было абмеркаваньне, што быў дасягнуты кансэнсус і на падставе якога потым былі адрэдагаваныя артыкулы і шаблёны, бераце і рэдагуеце артыкулы і шаблёны і тым самым парушаеце кансэнсус. І вы гэтае робіце і нават не палічылі неабходным спачатку зноў абмеркаваць гэтае пытаньне. Пры гэтым вы абяцалі, што больш так ніколі ня будзеце рабіць — «З свайго боку абяцаю згаджацца з гэтымі рашэньнямі (хоць і пакідаю за сабой права дадаваць новыя аргумэнты пры іх зьяўленьні)». Як усё гэтае разумець?
  9. Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду. «Не хадзіце па крузе ў дыскусіі». Любімая вашая забава. Вы вельмі любіце зноў і зноў задаваць адно і тое ж пытаньне і гэта нават незважаючы на тое, што на гэтае пытаньне суразмоўца ўжо шмат разоў адказаў. Вы вельмі любіце паўтараць, што аўтарытэтных крыніцаў няма і гэта нават незважаючы на тое, што аўтарытэтныя крыніцы ёсьць. Навошта вы гэтае робіце? Я ня ведаю і не разумею такіх паводзінаў.
Я ўжо не кажу пра вашыя словы: «У далейшым для зьмяншэньня градусу і аб’ёму нашых з удзельнікам абмеркаваньняў прапаную дасьведчаным удзельнікам... выступаць у такіх абмеркаваньнях у якасьці мадэратараў і тых, хто будзе прымаць рашэньні паводле выказаных аргумэнтаў». Вы прапанавалі кампраміс і я зь ім пагадзіўся. Вы ў гэтым кампрамісе паабяцалі, што больш сябе нягодна паводзіць ня будзеце. Але што мы бачым? Вы наплявалі на кансэнсус, вы наплявалі на свае словы, вы наплявалі на свае абяцаньні, вы наплявалі на прапанаваны вамі кампраміс. Дык кампраміс ужо ня дзейнічае? Вы зноў будзеце працягваць парушаць правілы Вікіпэдыі? Калі ласка, растлумачце сваю пазыцыю. Бо цяпер я не разумею вас. Бо я вымушаны прытрымлівацца кампрамісу, які вы прапанавалі, але пры гэтым вы дэманстратыўна паказваеце, што вы яго больш выконваць ня будзеце. --Ліцьвін (гутаркі) 18:00, 11 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Паводле КТСБ немагчыма вызначыць, да якой вёскі належыць тая ці іншая назва, што добра бачна на прыкладзе Дубравы і Дубровы, таму і патрэбныя дадатковыя крыніцы, што для пэўнай вёскі ўжываецца адна ці другая назва. «Вы і дагэтуль не прывялі ніводнай крыніцы» — гэта ўжо непрыхаваная хлусьня з вашага боку, бо крыніцы былі дададзеныя ў артыкул яшчэ пры яго стварэньні. Вы ж дагэтуль не прывялі ніводнай крыніцы, якія б тычыліся вёскі ў Горацкім раёне, з чаго можна зрабіць выснову, што ў вас іх няма, што яшчэ раз пацьвярджае неабгрунтаванасьць зробленага вамі пераносу.
Вікіпэдыя:Кансэнсус, Вікіпэдыя:Разьвязаньне канфліктаў, Вікіпэдыя:Ветлівасьць. Нагадваю вам, што «Кансэнсус не зьяўляецца чымсьці непарушным», на момант абмеркаваньня артыкула пра вёску ў Горацкім раёне проста не існавала. На цяперашні момант у мяне няма пытаньняў да пераносу артыкула Асіповічы, якога тычылася тое абмеркаваньне, бо для яго ёсьць дадатковыя крыніцы, якія пацьвярджаюць, што назва ўжывалася ў дачыненьні да гораду. У выпадку вёскі сытуацыя кардынальная адрозьніваецца, бо адзінай крыніцай, якая тычыцца менавіта вёскі ў Горацкім раёне — гэта нарматыўны даведнік.
Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі, Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу, Вікіпэдыя:Спасылкі на крыніцы. Ваш чарговы закід пра ігнараваньне КТСБ — гэта чарговае перакручваньне фактаў з вашага боку, спасылка на КТСБ як была ў артыкуле, так там і засталася. Больш за тое, у артыкуле прыведзенае і меркаваньне сп. Вячоркі, што цалкам адпавядае Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня.
Вікіпэдыя:Вайна рэдагаваньняў, Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду. Я вас папрасіў прывесьці крыніцу яшчэ ў самым пачатку дыскусіі, але вы цалкам праігнаравалі пытаньне, што парушае Вікіпэдыя:Этыкет і пачалі пераводзіць дыскусію на маю асобу, што яшчэ раз пацьвердзіла, што новых аргумэнтаў і крыніц пра вёску ў вас няма.
Ад сваіх словаў пра дасьведчаных удзельнікаў я не адмаўляюся і прытрымліваюся ўсіх сваіх абяцаньняў, але, на жаль, дагэтуль ніхто зь іншых удзельнікаў не зьвярнуў увагу на гэтую дыскусію. Такім чынам, з усяго гэтага бачна, што менавіта вы пачалі пераходзіць на асобы і распальваць дыскусію, якую маглі закрыць, калі б прывялі крыніцу на ўжываньне назвы вёскі ў Горацкім раёне ў самым пачатку дыскусіі. Таму ня бачна, каб вы прытрымліваліся нейкага кампрамісу, бо вы не абмяркоўваеце тэму артыкула, а замест гэтага спрабуеце беспадстаўна абвінаваціць мяне ў парушэньні правілаў, што не зьяўляецца канструктыўнай дыскусіяй і спробай пошуку кансэнсусу. Таму чарговы раз заклікаю вас абмяркоўваць менавіта тэму артыкула, а не пераходзіць на асобы. --Red_Winged_Duck 21:56, 11 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Яшчэ раз заклікаю вас прачытаць абмеркаваньне:Асіпавічы#Назва. Пасьля гэтага вам ня трэба будзе працягваць штосьці выдумляць. Яшчэ раз тлумачу. Сп. Вячорка адназначна кажа, што форма назвы Асіпавічы зьяўляецца сапраўды беларускай. Пасьля гэтага я зьвяртаюся да КТСБ. Тамака пазначана, што гэтая форма зьяўляецца варыятыўнай. Пасьля гэтага можна зрабіць выснову, што сп. Вячорка сапраўды мае рацыю. Што тутака можа быць незразумелым? Гаворка вядзецца пра тое, якая назва характэрная для беларускай мовы, для беларускага вымаўленьня, для беларускага словаўтварэньня. Калі вы ня згодныя з гэтым, то прывядзіце крыніцу, дзе будзе сьцьвярджацца, што назва Асіповічы зьявілася не пад уплывам расейскай мовы ці расейскага вымаўленьня. ННПБ не падыходзіць, бо гэта звычайны пералік афіцыйных назваў. І вам неаднаразова тлумачылі, што ў дыскусійных сытуацыях гэтая праца ня тая крыніца, на якую трэба спасылацца. Але вы зноў і зноў працягваецца адкрыта ігнараваць відавочнае. Прабачце, але мне ўжо проста надакучыла хадзіць з вамі па крузе ў дыскусіі, бо вы ўпарта ня чуеце аргумэнтаў і тлумачэньняў. Па факце ў вас няма крыніцаў, у вас няма тлумачэньняў, у вас няма аргумэнтаў, вы парушылі кансэнсус і шматлікія правілы Вікіпэдыі, а таксама свае жа словы з кампрамісу. Што яшчэ дадаць? Гэта «посьпех». --Ліцьвін (гутаркі) 22:16, 11 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Вы чарговы раз паўтарылі тое, што ўжо неаднаразова тут гучала, а потым яшчэ нешта пішаце пра «мне ўжо проста надакучыла хадзіць з вамі па крузе ў дыскусіі». Я вам вышэй аргумэнтавана адказаў на ўсе вашыя пытаньні. Сам спадар Вячорка цытуе меркаваньне спадарыні Лемцюговай і цытуе яе з нарматыўнага даведніку, што пацьвярджае аўтарытэтнасьць гэтай крыніцы, таму адпрэчыць яе ў вас не атрымаецца. Што да далейшай дыскусіі з вамі, то ад гэтага моманту я буду весьці яе ў строгай адпаведнасьці зь літарай правілаў, бо вы не жадаеце весьці размову канструктыўна і працягваеце свой пераход на асобы. --Red_Winged_Duck 22:25, 11 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
  • Калі ўважліва паслухаць меркаваньне пана Вячоркі (5:35), то ён гаворыць пра словаўтваральную мадэль, а не пра назву канкрэтнага мястэчка. І ў выпадку Асіпавічаў слушнасьць гэтага сьцьверджаньня (пра ўнівэрсальную словаўтваральную мадэль назваў на -ічы ад імя Асіп) знаходзіць пацьверджаньне ў іншых крыніцах, чаго нельга пакуль, на жаль, сказаць пра памянёныя вышэй Бешанкавічы. З улікам гэтага асабіста я лічу, што паводле лёгікі, слушнай формай напісаньня тапоніму мае быць Асіпавічы, бо гэта адзін тапонім (а ня некалькі) з адной словаўтваральнай мадэльлю. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 10:05, 18 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
А вось што адказаў мне спадар Вінцук. --Red_Winged_Duck 11:21, 18 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Дзякуй за ўдакладненьне. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:06, 18 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Добра, тады пачакаем. Трэба яшчэ ў яго спытаць пра Заходы/Заходзкі і розныя Первамайскі. І таксама артыкул трэба перанесьці ў Асіповічы (вёска), бо існуе толькі адна вёска з такой назвай. --Ліцьвін (гутаркі) 13:21, 18 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]