Абмеркаваньне:Паўночнае (Ясінавацкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Згодна з ВП:УН беларускія традыцыйныя назвы Ўкраіны ...працяглы час ужываліся ў беларускай картаграфіі, энцыкляпэдычных, навуковых, краязнаўчых і іншых крыніцах, вартых даверу і традыцыйна замацаваліся ў адметнай форме і таму могуць лічыцца часткай моўнай традыцыі. Здаецца, такія крыніцы на назву Паўночнае прыводзяцца ў артыкуле (Радыё Свабода), таму асабіста я пакуль ня бачу падставаў для адмовы ад гэтай назвы як асноўнай. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:14, 16 ліпеня 2019 (+03)

Вось напрыклад ёсьць горад у Адэскай вобласьці, які ў нас называецца як Южнае. Пры гэтым у БЭ (т. 1, с. 147; т. 10, с. 350) гэты населены пункт згадваецца ўсюды толькі як Паўднёвае. Вось і атрымліваецца, што ў нас толькі адзін удзельнік ведае, што «тапонімы не перакладаюцца» і таму незважаючы на правіла ВП:УН і аўтарытэтныя крыніцы проста пераносіць артыкулы. Няўжо так цяжка зразумець, што трансьлітарацыя якраз выключае выпадкі перакладу назваў. Пры гэтым я з улікам усіх заўвагаў, напісаў правіла і супольнасьць прагаласавала. Удзельнікі Вікіпэдыі ад трансьлітарацыі ўкраінскіх назваў катэгарычна адмовілася на карысьць традыцыйных назваў. А зараз удзельнік Red Winged Duck піша, што ён у правіле нічога не пабачыў пра пераклад. Так і хочацца спытаць, а нічога, што гэта сэнс усяго правіла? Але ўдзельнік нічога ня бачыць і нічога ня чуе. Крыўдна. Калі клапоцішся, пішаш правіла, адказваеш на пытаньні, рэдагуеш зноў гэтае правіла, ладзіш галасаваньне, заахвочваеш удзельнікаў, правіла падтрымліваюць. А потым знаходзіцца адзін удзельнік, які кажа, што ў гэтым правіле нічога не напісана, ды і зусім яго трэба скасаваць. Вось гэта годныя паводзіны адміністратара? Чаму я зноў і зноў павінен гэтаму ўдзельніку тлумачыць відавочнае? На гэтае ня хопіць ніводнага здароўя. Прабачце, але ўсё гэтае ўсё больш паходзіць на адкрыты зьдзек зь мяне. Вось вытрымка з правілу Вікіпэдыя:Кансэнсус: «Сярод удзельнікаў, якія выконваюць кансэнсус, будуць тыя, хто падтрымвае прыняты варыянт, але будуць і тыя, хто не падтрымлівае яго, або не надае пытаньню дастатковага значэньня, або ня можа прывесьці дастаткова пераканаўчых аргумэнтаў на карысьць сваёй пазыцыі, а таксама тыя, хто актыўна пратэстуе супраць абранага варыянту, але мусіць яму падпарадкавацца, каб не парушаць правілаў Вікіпэдыі (знойдуцца і актыўныя апанэнты дасягнутага кансэнсусу, хто паспрабуе дзейнічаць насуперак заведзеным правілам)». Вось удзельнік Red Winged Duck — гэта той, «хто спрабуе дзейнічаць насуперак заведзеным правілам». Я яшчэ зразумеў бы, калі б гэты ўдзельнік ня быў бы адміністратарам. Дык ён яшчэ і адміністратар! Тым больш ён лічыць, што мае прывілей у кіраваньні праектам і мае права выкарыстоўваць свае магчымасьці для навязваньня іншым удзельнікам свайго пункту гледжаньня. Удзельнік дэманстратыўна парушае правілы і рэкамэндацыі Вікіпэдыі. Пры гэтым адміністратар ня мае права гэтага рабіць і пра гэтае прама напісана на старонцы Вікіпэдыя:Адміністрацыя. Дарэчы, тамака таксама напісана, што адміністратар мае права заблякаваць удзельніка, які парушае правілы Вікіпэдыі. Цікава, а вось удзельнік Red Winged Duck зможа заблякаваць сябе за парушэньне правілаў Вікіпэдыі? Ці як у тым крылатым выразе — «тутака я закон». Крыўдна, калі ж гэтыя бясконцыя парушэньні скончацца... Яны мне ўжо вельмі надакучылі! --Ліцьвін (гутаркі) 02:17, 16 ліпеня 2019 (MSK)