Жальгірыс Коўна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жальгірыс

Заснаваны 1944
Месцазнаходжаньне КоўнаЛетува
Арэна Жальгірыс-Арэна
Зьмяшчальнасьць: 15 415
Галоўны трэнэр Юры Здоўц
Чэмпіянат Летувы
2020—2021 1 месца
Форма
Клюбныя колеры          


Камандныя колеры


Камандныя колеры


Хатняя


Камандныя колеры


Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
(абнаўленьне: 25 лістапада 2021)

«Жальгірыс» (па-летувіску: Kauno Žalgiris) — баскетбольны клюб з Коўна. Быў заснаваны ў 1944 годзе. У цяперашні час «Жальгірыс» выступае ў Летувіскае баскетбольнай лізе. «Жальгірыс» зьяўляецца адным з 11 эўрапейскіх клюбаў, якія маюць доўгатэрміновую ліцэнзію Эўралізе, што забясьпечвае гарантаванае месца ў рэгулярным сэзоне. З сэзону 2011—2012 гадоў «Жальгірыс» праводзіць хатнія гульні на «Жальгірыс-Арэне», пабудаванай акурат перад Эўрабаскетам 2011 году. Клюб зьяўляецца шматразовым чэмпіёнам Летувы і шматразовым чэмпіёнам СССР па баскетболе. У клюбнай дружыне за сваю гісторыю было шмат лягендаў летувіскага баскетболу, у тым ліку Арвідас Сабоніс, Мадэстас Паўлаўскас і Шарунас Ясікявічус.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чэмпіён Летувы (34):
    • 1946, 1950, 1952, 1953, 1954, 1955, 1957, 1958, 1991, 1992,
    • 1993, 1994, 1995, 1996, 1997, 1998, 1999, 2001, 2003, 2004,
    • 2005, 2007, 2008, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017,
    • 2018, 2019, 2020, 2021
  • Уладальнік Кубка Летувы (6):
    • 1990, 2007, 2008, 2011, 2012, 2015
  • Уладальнік Кубка караля Міндоўга (4):
    • 2017, 2018, 2020, 2021
  • Чэмпіён СССР (5):
    • 1947, 1951, 1985, 1986, 1987
  • Уладальнік Кубка СССР:
    • 1953

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]