Перайсьці да зьместу

Гутаркі ўдзельніка:Krylowicz

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

Файлы ў Вікіпэдыі

[рэдагаваць крыніцу]

Зьвяртаю вашую ўвагу, што Файл:Партрэт бацькі Якуба Коласа.jpg не знаходзіцца ў грамадзкім набытку, бо аўтар памёр у 1988 годзе, а тэрмін аховы аўтарскіх правоў у розных краінах складае 50—70 гадоў па сьмерці аўтара. Таксама іншыя файлы, якія знаходзяцца ў грамадзкім набытку (такія як Файл:Фармуляр князя Радзівіла, дзе пазначаны вартаўнік Міхал Міцкевіч.jpg), лепш загружаць у Вікісховішча, дзе яны будуць даступныя адразу ва ўсіх праектах Вікімэдыя. --Red_Winged_Duck 10:46, 8 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Запрашэньне

[рэдагаваць крыніцу]

З нагоды прапановаў на Вікіпэдыя:Вікісустрэчы запрашаю адзначыцца на старонцы Суполкі ўдзельнікаў грамады Вікімэдыі ў Беларусі.--Удзельнік:W 11:37 9 лютага 2019 (MSK)

Добры вечар! Дзякуй за дапаўненьне артыкула Мікалаеўшчына. Хацелася б абмеркаваць уводзіны гэтага артыкула. На маю думку, няма сэнсу ва ўдакладненьні «гандлёвае», бо беларускія мястэчкі гістарычна вылучаліся гандлем і рамяством як асноўным заняткам большай часткі жыхароў. Атрымліваецца пэўная лішкавасьць пры тым, што ўводзіны мусяць быць максымальна сьціслымі. Таксама не зусім зграбна выглядае фармулёўка: ..., якое на працягу ..., асноўным заняткам жыхароў якога былі ... (два разы якое ды й сказ даволі доўгі атрымаўся). Мяркую, тут трэба ўжыць новы сказ. Таксама Вядомае з новага радка (прытым што ніжэй усё ж ідзе Мікалаеўшчына — ...) таксама глядзіцца не зусім стройна. Можа, усё ж лепей пакінуць папярэдні варыянт, пры гэтым можна паставіць сказ Жыхары мястэчка традыцыйна займаліся плытагонствам і пабудовай віцінаў пасьля ..., якое на працягу трох стагодзьдзяў уваходзіла ў склад Нясьвіскай ардынацыі Радзівілаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:20, 14 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Добры вечар, Казімер. Згодны з вамі, што слова «гандлёвае» тут лішняе. Таксама пагаджаюся, што тую частку сказа, дзе гаворыцца пра Нясьвіскую ардынацыю, можна прыбраць. Шмат мястэчак уваходзіла ў склад гэтай ардынацыі, але нідзе ў прэамбуле гэта не пішацца (прыклады: Новы Сьвержань, Кунаса, Магільна).
Яшчэ жадаю выказаць сваё меркаваньне пра тое, што, магчыма, ня трэба ў прэамбуле пісаць пра касьцёл сьвятога Яна Хрысьціцеля. Як Вы ведаеце, у Мікалаеўшчыне была таксама царква сьвятога Мікалая, пры гэтым інфармацыі пра яе больш ды і фатаздымак ёсьць. Тады паўстае пытаньне: чаму ў прэамбуле вырашана было ўзгадаць толькі пра касьцёл, а не пра царкву, школу ці сядзібы Коласа вакол вёскі? Чым касьцёл больш выбітны за ўзгаданыя помнікі? Падаецца, што няма адназначнага адказу на гэта пытаньне. Тады прапаную адмовіцца ад узгадваньня пра касьцёл у прэамбуле.
Што датычыцца плытагонства, то лічу, што гэтую зьвестку трэба пакінуць у прэамбуле. Справа ў тым, што для Мікалаеўшчыны плытагонства — гэта своеасаблівы брэнд, традыцыйны занятак, які вылучае Мікалаеўшчыну і яшчэ некалькі прынёманскіх мястэчак сярод іншых у Беларусі. Напрыклад, у артыкуле "Сабачы хлеб Нёманскіх плытагонаў", адзначаецца, што «лесанарыхтоўчыя пункты існавалі ў Мікалаеўшчыне, Новым Сьвержані, Стоўбцах (хоць яны ў той час і не належалі Радзівілам), Жукавым Барку і іншых прынёманскіх паселішчах.». Да таго ж, Мікалаеўшчына — першая нёманская сточня (вэрф) — лічыцца, што менаіта адсюль Нёман становіцца суднаходным. Акрамя таго, важным зьяўляецца і тое, што плытагонства як мясцовае традыцыйнае рамяство ўзгадаў і Якуб Колас у "Новай зямлі".
І канчатковы сказ у прэамбуле з узгадваньнем пра дзьве самыя вядомыя асобы, зьвязаныя з Мікалаеўшчынай: Язэпа Лёсіка і Якуба Коласа (Коласа, лічу, адназначна сюды можна запісваць, таму процьма пацьверджаньняў) таксама, як я лічу, неабходны, асабліва ўлічваючы ролю гэтых людзей у разьвіцьці Беларусі.
Такім чынам, прапаную наступнае: першы абзац без зьменаў, другі абзац зьмясьціць у адзін сказ, дзе ўзгадаць пра колішні адміністратыўна-тэрытарыяльны статус паселішча, плытагонства і вядомых ураджэнцаў (Коласа і Лёсіка)--Юрый Крыловіч (гутаркі) 00:36, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Дзякую за падрабязнае тлумачэньне. Калі я правільна зразумеў, то ўзгоднены тэкст другога абзаца можа мець наступны выгляд: Мікалаеўшчына — даўняе магдэбурскае мястэчка на мяжы гістарычных Меншчыны і Наваградчыны, асноўным заняткам жыхароў якога былі плытагонства і пабудова віцінаў. Малая радзіма Народнага паэту Беларусі Якуба Коласа, старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Язэпа Лёсіка і шэрагу іншых грамадзкіх і культурных дзеячоў.
Адзінае, паспрабую патлумачыць уласную пазыцыю наконт помнікаў гісторыі і архітэктуры. Увогуле, архітэктурная спадчына — гэта бясспрэчная каштоўнасьць, якая робіць пэўную мясьціну адметнай і цікавай. Я зазначыў ва ўводзінах будынак касьцёла (у артыкулах пра іншыя населеныя пункты зазначаюцца і цэрквы, а таксама манастыры, кляштары, ратушы, палацы, сядзібы і г.д.), бо гэта быў помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры (відаць, з элемэнтамі стылю барока) — страчаная гістарычна-культурная каштоўнасьць нацыянальнага значэньня, якую зруйнавалі наўмысна. Тым часам памянёная царква-мураўёўка, збудаваная паводле тыповага праекту ў формах традыцыйнай расейскай архітэктуры (пагатоў яшчэ ў рэчышчы палітыкі русіфікацыі) усё ж аб'ектыўна мае меншую каштоўнасьць. Увогуле, нямала дасьледнікаў ацэньвацюь мураўёўкі як адмоўную зьяву. Што да сядзібаў Якуба Коласа, то калі б такая сядзіба захавалася ў самім мястэчку, то пра яе, вядома, варта было б напісаць ва ўводзінах, але ж ваколіцы — гэта адміністрацыйна іншыя мясьціны, пра якія маюць быць асобныя артыкулы. Што да школы імя Якуба Коласа, то калі не памыляюся, будавалася яна па вайне зноў-такі паводле тыповага савецкага праекту. Ці мае гэты будынак архітэктурную або гістарычную каштоўнасьць (апроч вядома, прысьвячэньня Якубу Куласу)?
--Kazimier Lachnovič (гутаркі) 01:10, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Добры дзень, Казімер. Дзякуй за камэнтар. Пагаджаюся з вамі наконт узгодненага тэксту другога абзацу. На мой погляд, ён атрымаўся слушным. Што да касьцёлу, я таксама лічу, што ён мае большую гістарычную каштоўнасьць за царкву і, паглядзеўшы зараз старонкі іншых беларускіх мястэчак, убачыў, што такая згадка пра страчаныя помнікі архітэктуры сапраўды пішацца ў прэамбуле. Таму лічу, што зьвестку пра касьцёл трэба пакінуць, але неяк зьменшыць яе памер, інакш атрымліваецца даволі вялікі абзац, а Вы самі пісалі, што ўводзіны мусяць быць максымальна сьціслымі. Школа імя Якуба Коласа афіцыйна якой-небудзь архітэктурнай каштоўнасьці ня мае (па зьвестках з афіцыйнага сайту школы, праэкт тыпавы, аднак я, пасьля пошуку ў інтэрнэце, падобных праэктаў школ не знайшоў — ма́ю здагадку, што да зьнешняга выгляду дачыніўся і Якуб Колас), аднак у гістарычным пляне каштоўнасьць сапраўды маецца: да пабудовы спрычыніўся сам Народны паэт, у школе ў розныя часы навучаліся 14 дзеячоў культуры і навукі Беларусі, а таксама працавалі 6 заслужаных настаўнікаў БССР (у артыкуле я гэта не ўзгадаў), да таго ж менавіта ў школе — колішняя філія музэю Якуба Коласу, а зараз — этнаграфічны-літаратурны музэй, па меншай меры дзьве з экспазыцыяў якога маюць прамое дачыненьне да паэту і адна — ускоснае. Таму чакаю вашага канчатковага меркаваньня наконт прэамбулы.--Юрый Крыловіч (гутаркі) 15:45, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
І яшчэ жадаю зьвярнуць вашу ўвагу, што паводле фармальнай прыкметы, царква сьвятога Мікалая можа лічыцца мураўёкай. Аднак паводле архітэктурнага — з нацяжкай. Яна дакладана не зьяўляецца прыкладам ані сынадальнага, ані Маскоўска-Яраслаўскага, ані Бізантыйскага кірунку. Па сьведчаньню А.Лакоткі, праэкт царквы быў "узорным", але ў аснову, заўважце, былі пакладзены мясцовыя кампазыцыйныя прыёмы. Увогуле, ён піша, што падобныя цэрквы можна аднесьці да стылю мадэрн з рысамі рускага царкоўнага дойлідзтва. Да таго ж, амаль усе мураўёўкі былі цаглянымі, а ў Мікалаеўшчыне была драўляная царква, якую можна запісаць і ў народнае дойлідзтва (паводле тых жа прыкметаў, што і цэрквы ў Вуйвічах, Чырвоным Партызану, Лешні, Целяханах і інш.). Можа быць, гэтую спрэчную фармулёўку пра мураўёўку неяк зьмяніць, напісаўшы, што "зьнішчаны ўладамі дзеля пабудовы царквы", а не мураўёўкі?--Юрый Крыловіч (гутаркі) 16:14, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
І яшчэ адна заўвага, выбачайце, што зусім ня ў тэму. На старонцы Магільна дзве выявы з карцінамі Напалеона Орды, якія вы калісьці выклалі, да Уздзенскага Магільна ня маюць аніякага дачыненьня. Гэта Магільна знаходзіцца ў Іванаўскім раёне і мастак замаляваў там двор Пратасовічаў і вясковую школу.--Юрый Крыловіч (гутаркі) 17:43, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Добры дзень, Юрый. Цудоўна, калі ў праект прыходзяць разумныя разважлівыя ўдзельнікі, зь якімі шляхам абмеркаваньня атрымлівацца прыйсьці да паразуменьня — у гэтым і ёсьць асноўная ідэя супрацы ў Вікіпэдыі. Пра касьцёл можна дапісаць апошнім абзацам Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя, зьнішчаны расейскімі ўладамі. Пра школу імя Якуба Коласа можна напісаць перад абзацам пра касьцёл: Тут працуе сярэдняя школа імя Якуба Коласа, збудаваная пры удзеле Народнага паэта, у якой навучаліся 14 дзеячоў культуры і навукі Беларусі. Такім чынам другі абзац прэамбулы можа мець наступны тэкст: Мікалаеўшчына — даўняе магдэбурскае мястэчка на мяжы гістарычных Меншчыны і Наваградчыны, асноўным заняткам жыхароў якога былі плытагонства і пабудова віцінаў. Малая радзіма Народнага паэту Беларусі Якуба Коласа, старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Язэпа Лёсіка і шэрагу іншых грамадзкіх і культурных дзеячоў. Тут працуе сярэдняя школа імя Якуба Коласа, збудаваная пры удзеле Народнага паэта, у якой навучаліся 14 дзеячоў культуры і навукі Беларусі. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя, зьнішчаны расейскімі ўладамі.
У прынцыпе, упамін пра мураўёўкі можна прыбраць — я ня супраць. Увогуле, гэтае пытаньне даволі няпростае, бо ў літаратуры ёсьць недакладнасьці датычна драўляных цэркваў, збудаваных паводле тыповых праектаў. Калі параўнаць узорныя праекты мураваных цэркваў з праектамі драўляных, то і там, і там выкарыстоўваюцца аднолькавыя кампазыцыі (асноўны аб'ём + прытвор + званіца, тым часам у Беларусі званіцу традыцыйна ставілі асобна ад царквы) і аднолькавыя архітэктурныя элемэнты (больш уласьцівыя Маскоўскай дзяржаве высокія шатры замет больш традыцыйных для Беларусі нізкіх і купалы-цыбуліны замест традыцыйных купалоў-баняў — гэта паводле Тамары Габрусь). Яшчэ тая ж Тамара Габрусь зьвяртае ўвагу на шалёўку: у беларускім сакральным дойлідзтве яна была пераважна вэртыкальнай, у збудаваных за расейскім часам цэрквах — толькі гарызантальная, больш уласьцівая расейскаму сакральнаму дойлідзтву. На жаль, «рускім дойлідзтвам» у літаратуры, паводле старой савецкай завядзёнкі, часам працягваюць называць дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы (а не Русі з сталіцай у Кіеве — бо там не было ані высокіх шатроў, ані купалоў-цыбулінаў), якую з часоў Сталіна прымусілі называць па-беларуску «Рускай дзяржавай» або «Рускім царствам». Такім чынам, наўрад ці тыповыя цэрквы, якія праектаваліся расейскімі архітэктарамі і якія будаваліся з удзелам майстроў розных нацянальасьцяў на ўсёй тэрыторыі Расейскай імпэрыі, можна прылічваць да беларускага народнага дойлідзтва. Даруйце, калі трохі заблытаў, але тэма няпростая — недапрацаваная, таму і напісаў, што ўпамін пра мураўёўку можна прыбраць — тут праблем няма.
Пра Магільна дзякуй. Зараз прыбяру здымкі.
--Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:53, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Вялікі дзякуй за адказ, Казімер. З усімі вашымі думкамі згодны, акрамя адной: школу, як мне падаецца, у прэамбуле лепш увогуле ня ўзгадваць — пра яе слушней будзе ўзгадаць у разьдзеле «Славутасьці», бо ўсё-ткі яе архітэктурная значнасьць спрэчная ды й абзац атрымаецца перагружаным. Наконт касьцёла ды фармулёўкі царквы падтрымліваю Вас, але паколькі гэта тэма неадназначная (можа спарадзіць новыя дыскусыі), лепш прыйсьці да кампрамісу ў выглядзе допісу «дзеля пабудовы царквы» замест «дзеля пабудовы мураўёўкі». Такім чынам, давайце пакінем другі абзац прэамбулы ў выглядзе Мікалаеўшчына — даўняе магдэбурскае мястэчка на мяжы гістарычных Меншчыны і Наваградчыны, асноўным заняткам жыхароў якога былі плытагонства і пабудова віцінаў. Малая радзіма Народнага паэту Беларусі Якуба Коласа, старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Язэпа Лёсіка і шэрагу іншых грамадзкіх і культурных дзеячоў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя, зьнішчаны расейскімі ўладамі дзеля пабудовы царквы.--Юрый Крыловіч (гутаркі) 18:17, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Зроблена. Дзякуй за канструктыўную супрацу! --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:25, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Віківясна-2019

[рэдагаваць крыніцу]
Запрашэньне да ўдзелу ў Віківясьне-2019

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу
Віківясна Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

--Удзельнік:W 11:49 17 сакавіка 2019 (MSK)

Мікалаеўшчына

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю, Юрый. На маю думку, большасьць выдаленай з артыкула Мікалаеўшчына інфармацыі ўсё ж варта будзе вярнуць. Можна паспрабаваць разам разабраць па разьдзелах-абзацах, што магчыма, выклікае пытаньні і патрабуе дадатковых крыніцаў або перапрацоўкі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:49, 11 траўня 2019 (MSK)[адказаць]

Вітаю, Казімер. Я фактычна адкаціў свае праўкі з артыкула, бо Вікіпэдыя — не краязнаўчы гурток, куды можна запісваць дробную, малаважную інфармацыю, цікавую хіба што ў лякальным маштабе. Раней я гэтага не ўсьведамляў, аднак цяпер, стаўшы больш дасьведчаным удзельнікам бачу, што зьвесткі, якія я дадаў, не адпавядаюць крытэрыям значнасьці — гэта збольшага інфармацыя, якую я некалі занатоўваў падчас наведваньняў музэя пры Мікалаеўшчынскай школе, то бок плён працы настаўнікаў і вучняў гэтай установы — зразумела, неаўтарытэтная крыніца. Тое ж самае і пра літаратурную базу: кнігі з раённай бібліятэкі, напісаныя мясцовымі краязнаўцамі, выдадзеныя невялікім накладам — таксама не вельмі падыходзяць для Вікіпэдыі. Выбачайце, але абіраць «добрым» артыкул, дзе цэлыя абзацы без крыніцаў, што выглядае як арыгінальнае краязнаўчае дасьледаваньне — паніжэньне аўтарытэту сайта, прычым артыкул вісіць ужо восем год... Зразумела, я вярнуся дапрацоўваць Мікалаеўшчыну, але зраблю гэта з больш дакладным падыходам — так, аб’ём будзе меньшым, але зьмест будзе больш вывераным. --Юрый Крыловіч (гутаркі) 00:11, 12 траўня 2019 (MSK)[адказаць]
Я б не ідэалізаваў Вікіпэдыю і, адпаведна, не пераймаўся б гэтак тым, што напраўду беспасярэдне не забараняецца ў правілах. Вікіпэдыя:Значнасьць вызначае толькі значнасьць прадмету/тэмы артыкула: Правілы і рэкамэндацыі пра значнасьць дазваляюць пастанавіць, ці зьяўляецца тэма дастаткова значнай, каб прысьвяціць ёй асобны артыкул. Яны ў пераважнай большасьці выпадкаў беспасярэдне не датычацца зьместу артыкулаў. Магчымасьць улучэньня асобных частак і фактаў у артыкул рэгулюецца іншымі правіламі і рэкамэндацыямі, а менавіта: магчымасьць праверкі, выкарыстаньне надзейных крыніцаў, чым не зьяўляецца Вікіпэдыя і іншыя. Пры гэтым згодна з Вікіпэдыя:Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя#Вікіпэдыя — не папяровая энцыкляпэдыя, Фактычна, колькасьць тэмаў і шырыня іх асьвятленьня абмяжоўваецца толькі пунктамі гэтай старонкі і некаторымі іншымі дзейнымі правіламі. <...> Некаторыя тэмы ў папяровых энцыкляпэдыях асьвятляюцца вельмі дробна, фармальна. У той жа час у Вікіпэдыі можна раскрыць тэму цалкам, дадаўшы шмат карыснай інфармацыі, ілюстрацыяў, спасылак на вонкавыя старонкі і, галоўнае, дынамічна абнаўляць зьвесткі. Увогуле, у Вікіпэдыя:Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя няма пункту «Вікіпэдыя — не краязнаўчы гурток», а найбольш блізкае Вікіпэдыя:Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя#Вікіпэдыя — ня месца публікацыі арыгінальных дасьледаваньняў забараняе прыводзіць у артыкулах г. зв. «арыгінальныя дасьледаваньні», пад якімі найперш разумеюць не агульнапрынятыя, т.ё. супярэчлівыя тэорыі і меркаваньні. Вашым сумневам найбольш пасуе Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі, але там ёсьць Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі#Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду, што дазваляе не прыводзіць крыніцы на трывіяльныя зьвесткі, т.ё. калі такія зьвесткі не выклікаюць абгрунтаванага сумневу ці не супярэчыць аўтарытэтным крыніцам. Пагатоў згодна з Вікіпэдыя:Крытэры добрых артыкулаў зноскі абавязкова патрабуюцца не для кожнага абзацу, а толькі для тых сьцьверджаньняў, якія могуць выклікаць недавер, а таксама для ацэначных меркаваньняў па тэме артыкула. Вядома, існуе Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу#Уласныя крыніцы (надрукаваныя або зьмешчаныя ў сеціве), а менавіта ўласна створаныя і апублікаваныя крыніцы: кнігі, інфармацыйныя бюлетэні, уласныя ўэб-сайты, блогі, уласныя старонкі ў сацыяльных сетках, запісы на інтэрнэт-форумах або твіты — скрайне непрымальныя, але там жа У пэўных выпадках самастойна апублікаваныя матэрыялы могуць быць прымальнымі, калі іх аўтар зьяўляецца прызнаным экспэртам у адпаведнай галіне і яго працы раней публікаваліся ў вартых даверу староньніх крыніцах. Адпаведна, тыя краязнаўцы, якія публікавалі хоць бы што хоць бы ў мясцовых мэдыях, могуць лічыцца экспэртамі датычна лякальнай гісторыі пэўных вёскі/мястэчка і цытавацца, напрыклад, для пацьверджаньня пэўных гістарычных фактаў мясцовага ўзроўню. Зазначу таксама, што Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу — гэта не правіла, а рэкамэндацыя, таму з улікам нашай беларускай спэцыфікі саматужныя крыніцы на краязнаўчую тэматыку ўсё ж могуць выкарыстоўвацца з пэўнымі засьцярогамі нават у добрых артыкулах: калі няма дасяжных аўтарытэтных крыніцаў з высокай ступеньню дэталізацыі тэмы + калі крыніца не зьмяшчае ніякіх зьвестак (ня толькі цытаваных), якія супярэчаць аўтарытэтным крыніцам + калі ў аўтарытэтных крыніцах няма крытыкі аўтараў цытаванай крыніцы. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:50, 12 траўня 2019 (MSK)[адказаць]
Спадар Казімер, усё не так адназначна, як вы лічыце. Зараз у артыкула прымальны аб’ём і дастатковая колькасьць інфармацыі. Тыя разьдзелы, што я выдаліў, сапраўды можна назваць арыгінальным дасьледаваньнем: «Мікалаеўшчына ў творчасьці Якуба Коласа», «Насельніцтва», «Геаграфія», «Транспарт», «Забудова». Там былі зьвесткі, якія вы не знойдзеце ні ў адной крыніцы, бо гэтыя тэксты ствараліся на падставе інфармацыі, якую я занатоўваў падчас наведваньняў музэя пры школе імя Я.Коласа. Спаслацца мне няма на што, таму не выконваецца пункт правілаў аб правяраемасьці. «Не даводзьце да абсурду» ў гэтым правіле — пра трывіяльныя і агульнавядомыя факты, напрыклад «Зямля круціцца вакол Сонца», «у адным годзе дванаццаць месяцаў» і г.д, а ўсе іншыя факты, асабліва неправяраемыя і ўпершыню апублікаваныя безумоўна павінны выклікаць недавер і таму мусяць быць падмацаваны аўтарытэтнымі крыніцамі, інакш можна напісаць што заўгодна. У разьдзеле «Гісторыя» я засноўваўся на двух кнігах мясцовых краязнаўцаў, якія, з-за таго, што зьяўляюцца проста аматарамі, а не дыплямаванымі адмыслоўцамі ў галіне гісторыі дакладна не могуць лічыцца прызнанымі экспэртамі ў адпаведнай галіне і рабіць нейкую зьніжку на гэтыя крыніцы ў сувязі з вузкасьцю нашай беларускай інфармацыйнай прасторы не варта: Вікіпэдыя ўсё ж міжнародны праэкт, а не лякальнае мэдыя. У сувязі з гэтым прашу вас не адкатваць мае зьмены, а асабліва спрэчныя разьдзелы, якія я ўзгадаў зьверху. Калі маеце нейкую сапраўды аўтарытэтную і істотную крыніцу пра Мікалаеўшчыну — калі ласка, дадавайце, але без пераходу на ўласныя дасьледаваньні. --Юрый Крыловіч (гутаркі) 20:52, 13 траўня 2019 (MSK)[адказаць]
Праглядзеў яшчэ раз папярэднюю вэрсію артыкула. Сапраўды, частку інфармацыі можна назваць залішняй, неэнцыкляпэдычнай або прынамсі ня надта значнай. Аднак лічу, што абавязкова варта вярнуць прынамсі разьдзел «Вуліцы і пляцы». Сацыяльна-культурная значнасьць гэтай інфармацыя даволі высокая, пры гэтым на яе дастаткова лякальных крыніцаў. Таксам мяркую, што можна вярнуць дададзеныя вамі зьвесткі з спасылкамі на кнігу «Памяць». --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:03, 24 траўня 2019 (MSK)[адказаць]
Kazimier Lachnovič, праўце смела!. --Krylowicz (гутаркі) 20:12, 24 траўня 2019 (MSK)[адказаць]
Дарэчы, як я разумею, у вас ёсць польскі тэлефонны даведнік 1930-х гадоў. Можа быць, там нешта будзе пра вуліцы Мікалаеўшчыны? --Krylowicz (гутаркі) 20:36, 24 траўня 2019 (MSK)[адказаць]
Той даведнік можна спампаваць адсюль. На жаль, Мікалаеўшчыны там няма. З раней дададзеных вамі зьвестак назвы Менская, Стаўпецкая і Сьверынская вуліцы асабіста ў мяне недаверу не выклікаюць, бо цалкам адпавядаюць беларускай традыцыі найменьня вуліцаў паводле геаграфічных кірункаў. Сьвіная — даволі пашыраная назва, вуліцы з такімі назвамі існавалі прынамсі ў Вярэнаве, Камянцы, Сеньне і Нясьвіжы. Тыльная вуліца існавала прынамсі ў Валожыне. Маставая (сустракаў толькі такі націск) вяла да моста і гэта, дарэчы, таксама в вельмі пашыраная мадэль найменьня вуліцаў. Дворных вуліцаў было значна больш за Сьвіных, і вялі яны звычайна да сядзіб («двароў»). А вось Рынкі, увогуле, былі практычна ў кожным месьце і мястэчку, калі галоўны пляц меў іншую назву — гэта адназначна вынятак. Такім чынам, сумнеў могуць выклікаць вуліцы Сьценка (хоць у Пружанах, напрыклад, існавала вуліца Хватка) і Казённая (тут цікавы сам факт перайменаваньня), а таксама пляц Грудок. Назва Грудок у першую чаргу асацыюецца з польскай формай назвы Гарадок і менавіта ў такім выглядзе гэтая назва, здаецца, сустракаецца ў тапаніміцы. Калі ж азначная назва мае іншую этымалёгію, то гэта даволі ўнікальная для Беларусі зьява. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:16, 24 траўня 2019 (MSK)[адказаць]
Дзякуй за спасылку. Я дадаваў назвы колішніх вуліцаў мястэчка, кіруючыся старадаўнім плянам мястэчка, што вісіць у музэі пры Мікалаеўшчынскай школе. Складзены ён быў прыблізна ў канцы ХІХ ст. і там прысутнічаюць наступныя назвы: Стаўбцоўская вуліца, Дворная вуліца, Казённая вуліца, Казённы завулак, Сьвіная вуліца, проста Вулачка, а таксама Грудок — вялікі пляц, дзе стаяла царква і які вы можаце назіраць на фотаздымку з натоўпам. Як я разумею, Рынак і Грудок — гэта адно і тое ж, першая назва, відаць, афіцыйная, другая — мясцовая. На маю думку, гэта не паланізм ад Grodek, а памяншальная форма ад груд — высокі пагорак, раней, магчыма, найвышэйшая кропка Мікалаеўшчыны. Так што, калі ласка, можаце дадаваць гэтыя назы ў артыкул. --Krylowicz (гутаркі) 21:35, 24 траўня 2019 (MSK)[адказаць]
Дзякуй за тлумачэньне. Сапраўды, гарадкамі звычайна называлі невялікія замкі, а у Мікалаеўшчыне, здаецца, ніколі не было замка. Паходжаньне назвы ад невялікага груда-пагорка выглядае верагодным. Вярнуў разьдзел «Забудова» ў скарочаным выглядзе. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:33, 24 траўня 2019 (MSK)[адказаць]

Прывітаньне. Калі ласка, прыміце ўдзел у галасаваньні Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Удзельнік:Kazimier Lachnovič. --Ліцьвін (гутаркі) 12:27, 8 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Мясцовыя выбары ў Беларусі 2014 году. Дапрацоўка і заўвагі вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 12:10, 20 сьнежня 2021 (UTC+3)