Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Чырвоная Зара (Чырваназорскі раён)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Красная/Чырвоная

[рэдагаваць крыніцу]

Лічу, што трэба абмеркаваць і гэтае пытаньне. Цікава, што расейцы перакладаюць беларускія назвы. Як прыклад ru:Красная Слобода (Солигорский район). Асабіста я ня супраць гэтага і разумею іх.

А цяпер больш грунтоўна разгледзім гэтае пытаньне. Тапанімія Гомельшчыны: «Шматлікія назвы з прыметнікам чырвоны, якія па сваім значэнні з’яўляюцца абстрактна-сімвалічнымі, мэтазгодна аднесці да больш позняга часу ўзнікнення. Частка іх – вынік перайменаванняў: в. Чырвоная Слабодка – раней Белкаўшчына (К.), в. Чырвоны Востраў – былы Лясны Востраў (Нар.), п. Чырвоны Кастрычнік – раней Хацееўка, п. Чырвоны Курган – раней Рошча, в. Чырвоны Партызан – раней Плутоўка (Добр.), п. Чырвоны Прамень – раней Пастарынь, Паўстарынь (Нар.). Але асноўная маса мае статус пасёлкаў, што былі заснаваны ў савецкую эпоху: п. Чырвоная Зорка (Жытк.), в. Чырвоная Кветка (Рэч.), п. Чырвоны Араты (Х.), *п. Чырвоны Барэц (Нар.), п. Чырвоны Кастрычнік (Рэч.), п. Чырвоны Маяк (Гом.), п. Чырвоны Свет (Б.-К). У найменні в. Чырвонае Поле (Браг.) можа адлюстроўвацца характар навакольнай глебы. Назвы з чырвонай сімволікай, як бачна, з’яўляюцца штучнымі, гібрыднымі, аднак асабліва ў значнай ступені распаўсюджаны ў раёнах, што размешчаны паблізу абласнога цэнтра. Акрамя таго, амаль усе яны маюць варыянты з чырвоны і красны, адзін з якіх лічыцца афіцыйным, а другі – мясцовым. Іншым разам узнікаюць своеасаблівыя варыянты: п. Чырвоны Бераг (афіц.) – Белы Бераг (мясц.) (Чач.). Наяўнасць онімаў з кампанентамі чырвоны – красны, іх варыятыўнасць ускладняюць “магчымасць правільнай інтэрпрэтацыі многіх айконімаў, асабліва пры адсутнасці звестак аб часе іх ўзнікнення”. У нашым выпадку адносна часу заснавання населеных пунктаў мы кіраваліся дадзенымі, змешчанымі ў серыі кніг “Памяць” па 21 раёне Гомельшчыны... Прыметнік чырвоны захоўвае сваё асноўнае значэнне (сімвал рэвалюцыі): в. Чырвоная Слабодка (раней Белкаўшчына, К.), п. Чырвоны Гарадок (Б.-К), п. Чырвоная Слабада (Рэч.)... Мадэль 2: якасны “каляровы” прыметнік красны, чырвоны + апелятыў-назоўнік (канструкцыя ў форме Н. склону адз. ліку): в. Красная Гара, в. Красная Ніва, п. Красны Акцябр, в. Красны Мост, п. Красны Свет, *в. Чырвонае Возера, п. Чырвонае Знамя, в. Чырвонае Поле, п. Чырвонае Селішча, в. Чырвоная Буда, п. Чырвоная Зара, *в. Чырвоная Ніва, п. Чырвоная Паляна, в. Чырвоная Слабада (2), *п. Чырвоны Араты, *п. Чырвоны Барэц, п. Чырвоны Камень, п. Чырвоны Курган, *п. Чырвоны Кут, в. Чырвоны Партызан, п. Чырвоны Прамень, п. Чырвоны Рог, п. Чырвоны Свет, *п. Чырвоны Шлях. Лексема красны ў тапонімах можа мець рознае семантычнае значэнне. У старажытных па часе ўзнікнення айконімах яна адлюстроўвае знешнюю прымету аб’ектаў: ‘прыгожы’, ‘прасторны’, ‘светлы’, ‘чысты’, а таксама абазначае месца правядзення абрадаў язычнікаў [110, с. 72], у гідронімах і асобных айконімах – колер дна вадаёма, глебы. Для айканіміі больш позняга перыяду асновай найменняў з кампанентамі красны, чырвоны паслужыла абстрактна-сімвалічнае значэнне. Не заўсёды ўдаецца лёгка і проста размежаваць матывацыю ў айконімах, аднак у даследаваным рэгіёне пераважае менавіта апошняя прымета. Пацвярджае нашу думку той факт, што ў цэлым гэта стракатая група, па-першае, з’яўляецца вынікам перайменаванняў, па-другое, мае дублеты-варыянты. Напрыклад, п. Красны Пахар, вар. Чырвоны Пахар (Ветк.) [70, с. 107]; в. Чырвоная Слабодка, раней Белкаўшчына, вар. Красная Слабодка [70, с. 186-187]; п. Чырвоны Кастрычнік, раней Хацееўка, вар. Красны Акцябр (Доб.) [70, с. 144] (гл. далей Дадаткі А і Б). У якасці субстантываў ужыты тапаграфічныя назвы і тыя, што звязаны з прадметамі матэрыяльнай культуры, адцягненыя назоўнікі, назвы асоб. Лексікалізаваныя спалучэнні – сімвалы савецкай эпохі. Мадэль прадуктыўная (15:50)...».

Вось і атрымліваецца, калі мы не зважаем на час зьяўленьня назвы і іншыя асаблівасьці, а проста пераносім форму, то губляюцца сымбалі, не зразумела чаму і ў гонар чаго названы населены пункт. Як бачна, навукоўцы ў тапаніміцы спрабуюць разьмяжоўваць і разьмяжоўваюць прыметнікі чырвоны/красны ў назвах. Таму я лічу, што і мы павінны гэтае рабіць. Што тычыцца прыметніка ад назвы Чырвоная Зара, то атрымліваем Чырваназорскі (СННП, Гомельская вобласьць, с. 180). --Ліцьвін (гутаркі) 14:31, 21 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

А вось меркаваньне пані Лемцюговай (дзякуй за спасылку пану Kazimier Lachnovič): «Надзвычайная тапанімічная блытаніна ўзнікла ў выніку перакладу тапонімаў з кампанентам Красны – Чырвоны. Назвы тыпу Красный Большевик, Красный Маяк, Красный Октябрь пры перакладзе зрабіліся чырвонымі: Чырвоны Бальшавік, Чырвоны Маяк, Чырвоны Кастрычнік. А тыя пераназовы, якія афіцыйна засведчаныя па-беларуску (ёсць і такія), пры перакладзе на рускую мову сталі краснымі. У гэтай каламуці ўжо цяжка вылучыць беларускія спрадвечныя красныя назвы, якія ніякіх адносін да кастрычніцкай рэвалюцыі не маюць. Яны паходзяць ад старажытнага прыметніка красны ‘адметны прыгажосцю, хараством, маляўнічасцю наваколля’. Напрыклад, Красная Слабада, Красны Двор, Краснаполле. Першыя ўпамінанні аб іх у пісьмовых крыніцах адносяцца да 14-16 стагоддзяў, а ўзніклі яны значна раней». Таму я цалкам падтрымліваю намаганьні навукоўцаў па разьмежаваньню назваў з часткай Красны/Чырвоны. --Ліцьвін (гутаркі) 13:28, 8 верасьня 2019 (MSK)[адказаць]