Гутаркі ўдзельніка:Bulhkin
Архівы |
---|
|
38-я Вікісустрэча
[рэдагаваць крыніцу]Запрашаю заўтра ў чацьвер 27 лютага на Вікісустрэчу ў прасторы «Фалянстэр», што каля станцыі мэтро «Плошча Перамогі» (Вікіпэдыя:Вікісустрэчы#27_лютага,_Менск). Пачатак а 18:30. Адрас: вул. Зьм. Бядулі, д. 3, пам. 2н.--Удзельнік:W 12:04, 26 лютага 2020 (UTC+3)
Віківясна-2020
[рэдагаваць крыніцу]Запрашэньне да ўдзелу ў «Віківясьне-2020»
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніцаў і ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу |
--Удзельнік:W 10:06, 2 сакавіка 2020 (UTC+3)
- Вялікі дзякуй за ўнёсак у конкурс «Віківясна-2020». Калі ласка, дадавайце ў Абмеркаваньне кожнага палепшанага і створанага Вамі да «Віківясны» артыкула, а таксама кожнага адпаведна створанага шаблёна — Шаблён:Артыкул Віківясны-2020 з пазнакай сябе, тэмы і краіны. Таксама паляпшэньне і стварэньне гэтых артыкулаў і стварэньне гэтых шаблёнаў варта пазначаць у Вікіпэдыя:Праект:Віківясна-2020/Сьпіс. Гэта дазволіць улічыць Ваш унёсак. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:34, 11 траўня 2020 (UTC+3)
Нізкіз
[рэдагаваць крыніцу]Запрашаю падтрымаць вылучэньне артыкула ў добрыя (Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Нізкіз).--Удзельнік:W 11:43, 22 красавіка 2020 (UTC+3)
Вітаю. Зьвяртаю вашую ўвагу на тое, што ня трэба скасоўваць рэдагаваньні, якія выпраўляюць артаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі. --Ліцьвін (гутаркі) 10:59, 18 траўня 2020 (+03)
- Вітаю! Такога й не было. Я толькі абараняў артыкулы ад вандалізму з боку аднаго удзельніка. З павагаю, Bulhkin (гутаркі) 11:26, 18 траўня 2020 (+03)
- Тутака вы прыбралі націскі, абласной на вобласнае, хочам на хочама, разумеем на разумеема і г.д.; тутака — «за «17 верстаў» на поўдзень ад станіцы» на незразумелы варыянт «у «17 верстах» паўднёвейша за станіцу», 16 рублёў. на 16 рублёў, гатэляў на гасьцiнiцаў і г.д.; тутака — месца на мейсца, сысьці на сыйсьці, ніводнага на жаднага, незалежная кандыдатка на незалежны кандыдат (навошта?) і г.д.; тутака — адрываньне на адрыньванне і г.д.; тутака — адважны на харобры і г.д. Удзельнік Renessaince ня робіць нічога дрэннага, таму, калі ласка, не скасоўвайце яго рэдагаваньні толькі за таго, што гэтыя рэдагаваньні зрабіў менавіта ён. Ён сапраўды добра ведае правілы беларускай мовы клясычным правапісам. --Ліцьвін (гутаркі) 12:11, 18 траўня 2020 (+03)
- Вы паглядзіце хто напісаў гэтыя артыкулы і як было ў арыґінале. Гэта ён замяняе хочама на хочам, жадны на ніводны, прыбірае літары ґ і г.д. Так, ён выпраўляе пунктуацыі, але разам з тым ён робіць шмат неразумелае й бескарыснае працы, зьмяняючы стыль напісаньня артыкулаў бяз жаднае прычыны. Як я зразумеў яшчэ ў 2018 годзе, калі ён рэдаґаваў артыкул Масавае забойства ў Керчы, ён ня ведае найпрасьцейшых беларускіх словаў, "выпраўляючы", напрыклад, ружжо на стрэльбу, зможама на зможам і г.д., калі ён ня маючы абґрунтаваньня пераносіць Хаўрусная Рэспубліка Югаславія на Саюзная Рэспубліка Югаславія, а потым, зноўку не прыводзячы жадных прычынаў, яшчэ раз яе пераносіў. Разумею, ня ўсе мы ідэальныя і ведаць усе лексычныя адзінкі беларускае мовы мы ня мусіма, але нашто тады быў створаны slounik.org? І гось я, намагаючыся напісаць як мага больш артыкулаў за дзень, вымушаны бараніць артыкулы ад вандалізму праз тое, што нейкі хлопец ня можа не перапісваць артыкулы пад свой лад. Даруйце, вядома, за эмацыйнасьць, але ў мяне проста сапраўды кроў кіпіць бо, як бачыце, я перашкаджаю паляпшаць вікіпэдыю. Добра ведаць правілы мовы і добра ведаць мову ё рознымі рэчамі, і, як сам паказвае на тое сам удзельнік, ён "свабодна разгаварывае на трасянцы", а то ўсё ж не беларуская мова. Таму калі ён рабіцьме рэдаґаваньні нармалёва, а ня так, што "Жаднае ґранаты не знайшлі" ператвараецца на "Тым ня менш, ніводнае гранаты не было выяўлена", то хай яму здароўя на тое, але інакш то, даруйце мяне, гамон поўны. Злы як, курва, сабака, але з павагаю, Bulhkin (гутаркі) 12:56, 18 траўня 2020 (+03)
- Пры гэтым у slounik.org не сустракаецца слова зможама, у адрозьненьні ад слова зможам. Ніхто ня супраць таго, што вы пішыце артыкулы, але пры гэтым вы выкарыстоўваецца такія словы, якія не сустракаюцца ў слоўніках, і спалучэньні, якія нехарактэрныя для беларускай літаратурнай мовы. --Ліцьвін (гутаркі) 14:10, 18 траўня 2020 (+03)
- Дык можа бо слоўнік то лексыкаґрафія, а спражэньне дзеясловаў то сынтаксіс? Ці то вы ў слоўніку тэж шукаеце "рабіцьмем" і ня знойдзячы там нічога думаеце, што формы працяглага будучага часу не існуе? Дзе і што не сустракаецца ў слоўніках? Калі вы шукаеце словы гэтак жа, як і "зможама", то ў мяне для вас кепскія навіны - так слоўнікі не працуюць. Вы самі вышэй апісалі, якую шкодлівую працу робіць Renessaince, але працягваеце яго абараняць і казаць, што ён "ня робіць нічога дрэннага", і гось зноўку вы дазволілі яму звандалізаваць артыкулы і забаранілі мне іх зьвярнуць да належнага стану. Беларуская Вікіпэдыя ў дупе. Я так разумею, што да вас дагрукацца немагчыма, бо, як я разумею, вы ўжо даўно пабраталіся і тут вы абараняеце не вікіпэдыю, а свайго сябра. Слава адміністрацыі. Bulhkin (гутаркі) 20:29, 18 траўня 2020 (+03)
- Renessaince — мой сябар (вядома, што гэтае ня так і таму ваш вынік зусім незвычайны для мяне). Калі вы ўжо жадаеце пра ўдзельнікаў пагаварыць, то паводзіны ўдзельніка Renessaince у дачыненьні да мяне і дагэтуль застаюцца незразумелымі. Удзельнік Renessaince адкрыта зьвінавачвае мяне ў тым, чаго я не рабіў. Мне ад гэтага прыемна? Вядома, што непрыемна. Пры гэтым якім чынам асабістыя адносіны гэтага ўдзельніка да мяне тычацца гэтага канкрэтнага пытаньня? Я абараніў старонкі каб спыніць войны рэдагаваньняў. Што тычыцца словаў у слоўніках. Вы самі напісалі, што словы трэба пацьвярджаць праз слоўнікі. Я вам прывёў прыклад, што слова «зможама» не сустракаецца ў слоўніках. Я спадзяюся, што мая часовая забарона на рэдагаваньні артыкулаў прымусіць удзельнікаў усе спрэчныя пытаньні вырашыць на старонках абмеркаваньняў адпаведных артыкулаў. --Ліцьвін (гутаркі) 02:05, 19 траўня 2020 (+03)
- Дык можа бо слоўнік то лексыкаґрафія, а спражэньне дзеясловаў то сынтаксіс? Ці то вы ў слоўніку тэж шукаеце "рабіцьмем" і ня знойдзячы там нічога думаеце, што формы працяглага будучага часу не існуе? Дзе і што не сустракаецца ў слоўніках? Калі вы шукаеце словы гэтак жа, як і "зможама", то ў мяне для вас кепскія навіны - так слоўнікі не працуюць. Вы самі вышэй апісалі, якую шкодлівую працу робіць Renessaince, але працягваеце яго абараняць і казаць, што ён "ня робіць нічога дрэннага", і гось зноўку вы дазволілі яму звандалізаваць артыкулы і забаранілі мне іх зьвярнуць да належнага стану. Беларуская Вікіпэдыя ў дупе. Я так разумею, што да вас дагрукацца немагчыма, бо, як я разумею, вы ўжо даўно пабраталіся і тут вы абараняеце не вікіпэдыю, а свайго сябра. Слава адміністрацыі. Bulhkin (гутаркі) 20:29, 18 траўня 2020 (+03)
- Пры гэтым у slounik.org не сустракаецца слова зможама, у адрозьненьні ад слова зможам. Ніхто ня супраць таго, што вы пішыце артыкулы, але пры гэтым вы выкарыстоўваецца такія словы, якія не сустракаюцца ў слоўніках, і спалучэньні, якія нехарактэрныя для беларускай літаратурнай мовы. --Ліцьвін (гутаркі) 14:10, 18 траўня 2020 (+03)
- Вы паглядзіце хто напісаў гэтыя артыкулы і як было ў арыґінале. Гэта ён замяняе хочама на хочам, жадны на ніводны, прыбірае літары ґ і г.д. Так, ён выпраўляе пунктуацыі, але разам з тым ён робіць шмат неразумелае й бескарыснае працы, зьмяняючы стыль напісаньня артыкулаў бяз жаднае прычыны. Як я зразумеў яшчэ ў 2018 годзе, калі ён рэдаґаваў артыкул Масавае забойства ў Керчы, ён ня ведае найпрасьцейшых беларускіх словаў, "выпраўляючы", напрыклад, ружжо на стрэльбу, зможама на зможам і г.д., калі ён ня маючы абґрунтаваньня пераносіць Хаўрусная Рэспубліка Югаславія на Саюзная Рэспубліка Югаславія, а потым, зноўку не прыводзячы жадных прычынаў, яшчэ раз яе пераносіў. Разумею, ня ўсе мы ідэальныя і ведаць усе лексычныя адзінкі беларускае мовы мы ня мусіма, але нашто тады быў створаны slounik.org? І гось я, намагаючыся напісаць як мага больш артыкулаў за дзень, вымушаны бараніць артыкулы ад вандалізму праз тое, што нейкі хлопец ня можа не перапісваць артыкулы пад свой лад. Даруйце, вядома, за эмацыйнасьць, але ў мяне проста сапраўды кроў кіпіць бо, як бачыце, я перашкаджаю паляпшаць вікіпэдыю. Добра ведаць правілы мовы і добра ведаць мову ё рознымі рэчамі, і, як сам паказвае на тое сам удзельнік, ён "свабодна разгаварывае на трасянцы", а то ўсё ж не беларуская мова. Таму калі ён рабіцьме рэдаґаваньні нармалёва, а ня так, што "Жаднае ґранаты не знайшлі" ператвараецца на "Тым ня менш, ніводнае гранаты не было выяўлена", то хай яму здароўя на тое, але інакш то, даруйце мяне, гамон поўны. Злы як, курва, сабака, але з павагаю, Bulhkin (гутаркі) 12:56, 18 траўня 2020 (+03)
- Тутака вы прыбралі націскі, абласной на вобласнае, хочам на хочама, разумеем на разумеема і г.д.; тутака — «за «17 верстаў» на поўдзень ад станіцы» на незразумелы варыянт «у «17 верстах» паўднёвейша за станіцу», 16 рублёў. на 16 рублёў, гатэляў на гасьцiнiцаў і г.д.; тутака — месца на мейсца, сысьці на сыйсьці, ніводнага на жаднага, незалежная кандыдатка на незалежны кандыдат (навошта?) і г.д.; тутака — адрываньне на адрыньванне і г.д.; тутака — адважны на харобры і г.д. Удзельнік Renessaince ня робіць нічога дрэннага, таму, калі ласка, не скасоўвайце яго рэдагаваньні толькі за таго, што гэтыя рэдагаваньні зрабіў менавіта ён. Ён сапраўды добра ведае правілы беларускай мовы клясычным правапісам. --Ліцьвін (гутаркі) 12:11, 18 траўня 2020 (+03)
- Вітаю. Прапаную перанесьці абмеркаваньне варыяцыйнай лексыкі/сынтаксісу на старонкі абмеркаваньняў артыкулаў, у якіх узьніклі спрэчкі — як гэта рэкамэндуе адпаведнае правіла. Бачу, што сытуацыя не такая адназначная, як мяркуе мой калега вышэй. Напрыклад, выпраўленьне пачатковага «распачаць» на «пачаць» ёсьць неканструктыўным, бо абодва словы прысутнічаюць у слоўніках без якіх-кольвек абмежавальных удакладненьняў і прынамсі я ня ведаю абгрунтаваньняў перавагі менавіта «пачаць». Таму ў гэтым выпадку я адназначна на вашым баку і лічу, што вы маеце поўнае права (згодна з ВП:СЫНОНІМ) скасаваць гэтае выпраўленьне. Разам з тым у выпадку ўжываньня прыназоўніка «ў» замест «за» дзеля пазначэньня адлегласьці вы, з усяго відаць, ня маеце рацыі: укладальнік БКП-2005 Юрась Бушлякоў рэкамэндаваў ([1], гл. с. 125) ужываць менавіта «за». Таму кожны выпадак варта разглядаць асобна, а ў ідэале — дапрацаваць Удзельнік:Kazimier Lachnovič/Культура мовы да статусу рэкамэндацыі. Сіла Вікіпэдыі — у ператварэньні канфліктаў у канструкцыйную працу на карысьць праекту. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:42, 18 траўня 2020 (+03)
- Я толькі за абмеркаваньні. Што тычыцца пары «распачаць»/«пачаць», то я вышэй не ўзгадаў гэты прыклад, бо не палічыў яго адназначным. Я вышэй узгадаў толькі адназначныя памылкі. --Ліцьвін (гутаркі) 02:09, 19 траўня 2020 (+03)
Вікі любіць Зямлю-2020
[рэдагаваць крыніцу]Запрашэньне да ўдзелу ў «Вікі любіць Зямлю-2020»
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніцаў і ўдзельнікаў міжнароднага фотаспаборніцтва |
--Удзельнік:W 12:13, 30 траўня 2020 (UTC+3)
Запрашаю на Вікісустрэчу 24 верасьня а 19:00 у «Зялёнай хакерскай прасторы». Адрас: Менск, Савецкі раён, мікрараён Сельгаспасёлак, вул. Леаніда Бяды, д. 45.--Удзельнік:W 17:35, 12 верасьня 2020 (UTC+3)
Навошта ў нашай Вікіпэдыі карыстацца лацінскай літарай «i», калі маем беларускую «і»? Капіюючы тэкст вершу, бярыце яго лепей зь ВікіКрыніцаў, а не невядома скуль. Дарэчы, і ў самім артыкуле Вікіпэдыі варта дадаць спасылку на ВікіКрыніцы ж. -- Renessaince 13:27, 23 верасьня 2020 (+03)
Месяц беларускай літаратуры
[рэдагаваць крыніцу]Запрашэньне да ўдзелу ў «Месяцы беларускай літаратуры»
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў спаборніцтва |
--Удзельнік:W 16:13, 14 студзеня 2021 (UTC+3)
Віківясна-2021
[рэдагаваць крыніцу]Запрашэньне да ўдзелу ў «Віківясьне-2021»
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу |
--Удзельнік:W 10:56, 17 сакавіка 2021 (UTC+3)
Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Мясцовыя выбары ў Беларусі 2014 году. Дапрацоўка і заўвагі вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 11:41, 20 сьнежня 2021 (UTC+3)
Юбілейны месяц
[рэдагаваць крыніцу]Запрашэньне да ўдзелу ў «Юбілейным месяцы»
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў конкурсу |
--Удзельнік:W 17:55, 14 студзеня 2022 (UTC+3)
Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку артыкула на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Яго дапрацоўка і адпаведная прапанова таксама вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 12:08, 21 красавіка 2022 (UTC+3)
Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня ў добрыя артыкула на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Беларуская гандлёва-прамысловая палата. Яго дапрацоўка і адпаведная прапанова вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 11:15, 17 ліпеня 2022 (UTC+3)