Перайсьці да зьместу

Эстонская Вікіпэдыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эстонская Вікіпэдыя
Тып моўны разьдзел Вікіпэдыі[d]
Даступныя мовы эстонская
Уладальнік Фундацыя «Вікімэдыя»
Пачатак працы 24 жніўня 2002
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя Маямі
Актуальны стан дзейнічае
Ліцэнзія 🅭🅯🄎 3.0[d] і ЛВД ГНУ
et.wikipedia.org

Эсто́нская Вікіпэ́дыя (па-эстонску: Eestikeelne Vikipeedia) — разьдзел Вікіпэдыі на эстонскай мове. Гэта 44-ы паводле велічыні разьдзел Вікіпэдыі ў сьвеце, заснаваны 24 жніўня 2002 году[1]. На сёньняшні дзень зьмяшчае 261 334 артыкулы[2].

Сьвяткаваньне пераадоленьня 100-тысячнага рубяжу эстонскай Вікіпэдыі. 25 жніўня 2012

Паводле стану на верасень 2014 року эстонская Вікіпэдыя займала 6-е месца па колькасьці артыкулаў на душу эстанамоўнага насельніцтва сярод Вікіпэдыяў з колькасьцю артыкулаў большай за 100 000, і 19-е месца ў агульным сьпісе[3].

Эстонская Вікіпэдыя стала 41-ым разьдзелам, які пераўзышоў 100 000-ны рубеж (гэта адбылося 25 жніўня 2012 году), і трэцім па гэтым паказьніку сярод уральскіх моваў пасьля фінскае і вугорскае Вікіпэдыяў[2].

Паводле стану на верасень 2014 колькасьць артыкулаў у эстонскім разьдзеле складала 24% ад артыкулаў усіх разьдзелаў, якія належаць да фіна-пермскіх моваў, што зьяўляецца другім паказьнікам у гэтай групе пасьля фінскага разьдзелу[4].

Паводле стану на верасень 2014 разьдзел меў 332 актыўныя карыстальнікі і 38 адміністратараў[3]. Адной з ключавых фігураў эстонскай Вікіпэдыі зьяўляецца Андрэс Луўрэ(et), якому ў 2008 року прэзыдэнт Эстоніі Тоомас Хэндрык Ільвэс прысудзіў Дзяржаўную ўзнагароду Валянтэр року(en).

АртыкулаўДата
100сьнежань 2002
500верасень 2003
1000кастрычнік 2003
5000ліпень 2004
10 00015 траўня 2005
15 00012 лютага 2006
20 00022 ліпеня 2006
25 00030 кастрычніка 2006
30 0001 лютага 2007
35 00012 траўня 2007
40 00030 жніўня 2007
45 00023 студзеня 2008
50 0004 чэрвеня 2008
55 00019 кастрычніка 2008
60 00021 лютага 2009
65 00015 ліпеня 2009
70 00015 сьнежня 2009
75 00018 траўня 2010
80 00030 лістапада 2010
85 0001 чэрвеня 2011
90 00012 лістапада 2011
95 00030 сакавіка 2012
100 00025 жніўня 2012
105 0006 студзеня 2013
110 00022 красавіка 2013
115 0007 верасьня 2013
120 00023 студзеня 2014
200 00012 жніўня 2019

Паводле стану на верасень 2014 93,6% усіх рэдагаваньняў у разьдзеле рабілі карыстальнікі з Эстоніі, 1,4% унёску — зь Фінляндыі. Карыстальнікі іншых краінаў складалі 0,6% і меней[5].

У эстонскім разьдзеле ладзяцца тэматычныя тыдні на напісаньне ці пашырэньне артыкулаў. Па выніках конкурсу незалежныя экспэрты вызначаюць пераможцаў, якіх узнагароджваюць прызамі. Першы конкурс, які праходзіў з 4 красавіка па 4 траўня 2009 року, тычыўся нарвэскай тэматыкі. Падчас конкурсу было створана 623 артыкулы[6] і яшчэ 768 дапоўненыя[7]. Пераможцы атрымалі ўзнагароды ад амбасады Нарвэгіі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]