Вікіпэдыя:Віківясна
«Віківясна́» — спаборніцтва па напісаньні артыкулаў пра краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, якое ладзяць добраахвотніцы і добраахвотнікі з супольнасьцяў «Вікімэдыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы».
О, вясна без канца і бяз краю — Без канца і краю мара! | ||
Задума «Вясны Вікімэдыі ЦУЭ» палягае ў спалучэньні мясцовых высілкаў дзеля збору і распаўсюду зьвестак пра гісторыю, культуру, традыцыі і людзей у кожным кутку рэгіёну, у падтрымцы ўзаемнага прызнаньня і разуменьня, а таксама ў павелічэньні ліку і якасьці вольных ведаў пра рэгіён ЦУЭ ў сьвеце.
У найноўшы час рэгіён ЦУЭ перажыў некалькі няўдачных вёснаў, якія прывялі да непаразуменьняў, сутыкненьняў і расчараваньня. Прыкладам зьняцьцё Дубчака ў красавіку 1969 году дзеля спыненьня Праскай вясны, пашырэньне сутыкненьняў у Нагорным Карабаху ўвесну 1988 году, узмацненьне Прыднястроўскага канфлікту ў сакавіку 1992 году, пачатак аблогі Сараева ў красавіку 1992 году і найбольш нядаўняя вясна 2014 году, якая зазначыла пачатак вайны на Данбасе. Вікімэдыйкі і вікімэдыйцы рэгіёну, зь іншага боку, акрэсьлілі супрацьлеглую задачу — правесьці вясну, якая іх усіх лучыць.
Асобныя гады
[рэдагаваць крыніцу]- Вікіпэдыя:Праект:ВікіВясна-2015
- Вікіпэдыя:Праект:ВікіВясна-2016
- Вікіпэдыя:Праект:ВікіВясна-2017
- Вікіпэдыя:Праект:Віківясна-2018
- Вікіпэдыя:Праект:Віківясна-2019
- Вікіпэдыя:Праект:Віківясна-2020
- Вікіпэдыя:Праект:Віківясна-2021
- Вікіпэдыя:Праект:Віківясна-2022
- Вікіпэдыя:Праект:Віківясна-2023
- Вікіпэдыя:Праект:Віківясна-2024