Перайсьці да зьместу

Гутаркі ўдзельніка:W: розьніца паміж вэрсіямі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмест выдалены Змесціва дададзена
Аб цэнзуры: новы зварот
Праўкі назваў крыжоў: новы разьдзел
Радок 235: Радок 235:
:Вітаю, Удзельнік:Red_Winged_Duck! Як маецеся? Вялікі дзякуй за запыт пра меркаваньне і захады. У артыкул Унук дадаў крыніцу, выяву і вонкавую спасылку. Іншыя тры зь [[Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне]] выглядаюць на [[Вікіпэдыя:Пераклад]] уводзінаў з ангельскай вікі: «У выпадку перакладу артыкула зь іншага моўнага разьдзелу Вікіпэдыі ў час захаваньня перакладзенага тэксту ў полі «Апісаньне зьмяненьняў» пад вакном рэдагаваньня варта абавязкова пазначыць наступную інфармацыю: што тэкст не арыгінальны, а перакладзены; назву і нумар вэрсіі арыгінальнага артыкула». Адпаведную параду зьмясьціў унізе [[Гутаркі ўдзельніка:Ясамойла#Зьняцьцё блякаваньня]]. З найлепшымі пажаданьнямі, --[[Удзельнік:W]] 19:28, 14 кастрычніка 2018 (MSK)
:Вітаю, Удзельнік:Red_Winged_Duck! Як маецеся? Вялікі дзякуй за запыт пра меркаваньне і захады. У артыкул Унук дадаў крыніцу, выяву і вонкавую спасылку. Іншыя тры зь [[Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне]] выглядаюць на [[Вікіпэдыя:Пераклад]] уводзінаў з ангельскай вікі: «У выпадку перакладу артыкула зь іншага моўнага разьдзелу Вікіпэдыі ў час захаваньня перакладзенага тэксту ў полі «Апісаньне зьмяненьняў» пад вакном рэдагаваньня варта абавязкова пазначыць наступную інфармацыю: што тэкст не арыгінальны, а перакладзены; назву і нумар вэрсіі арыгінальнага артыкула». Адпаведную параду зьмясьціў унізе [[Гутаркі ўдзельніка:Ясамойла#Зьняцьцё блякаваньня]]. З найлепшымі пажаданьнямі, --[[Удзельнік:W]] 19:28, 14 кастрычніка 2018 (MSK)
:: Дзякуй! Заўважу толькі, што пераклад артыкула зь іншага разьдзелу і пазнака ў апісаньні пра гэта не вызваляюць ад неабходнасьці прывесьці ў артыкуле спасылкі на [[Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу|крыніцы, вартыя даверу]]. --[[Удзельнік:Red_Winged_Duck|Red_Winged_Duck]] 20:09, 14 кастрычніка 2018 (MSK)
:: Дзякуй! Заўважу толькі, што пераклад артыкула зь іншага разьдзелу і пазнака ў апісаньні пра гэта не вызваляюць ад неабходнасьці прывесьці ў артыкуле спасылкі на [[Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу|крыніцы, вартыя даверу]]. --[[Удзельнік:Red_Winged_Duck|Red_Winged_Duck]] 20:09, 14 кастрычніка 2018 (MSK)

== Праўкі назваў крыжоў ==

Прашу спыніць [[Вікіпэдыя:Вайна рэдагаваньняў|вайну рэдагаваньняў]], зьвязаную з назвамі крыжоў. Калі вы лічыце, што [[Вікіпэдыя:Кансэнсус|кансэнсус]] не дасягнуты, калі ласка, прапануйце свой варыянт разьвязаньня праблемы, каб можна было дасягнуць найбольш прымальнага кампрамісу. --[[Удзельнік:Red_Winged_Duck|Red_Winged_Duck]] 23:31, 25 кастрычніка 2018 (MSK)

Вэрсія ад 23:31, 25 кастрычніка 2018

Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

Wizardist г 12:58, 28 траўня 2010 (UTC)

Прывітаньне! Удзельнік:W 13:10, 28 траўня 2010 (UTC)

Гіерархія адказаў у абмеркаваньнях

Калі вы робіце адказ у абмеркаваньні на паведамленьне іншага ўдзельніка, дадавайце ў пачатак радка двукроп’е, гэтак ваш камэнтар будзе здвінуты направа. Прыклад:

Бла-бла-бла. ~~~~ [1]
:Гэта ненавукова! ~~~~ [2]
::А я лічу, што навукова! ~~~~ [3]
:Памятайце пра ВП:В! ~~~~ [4]

Гэтак, 1 паведамленьне — гэта пачатак. 2 і 4 — адказы на 1. А 3 — адказ на 2. Гэтак ніхто не заблытаецца ў абмеркаваньні і зразумее, хто і на што адказвае. Wizardist г 21:54, 6 чэрвеня 2010 (UTC)

Дзякую за ўвагу. Паспрабую выправіць папярэднія хібы сваіх допісаў.Удзельнік:W 22:59, 6 чэрвеня 2010 (UTC)

600-годдзе Грунв. бітвы

Дзякую за падтрымку стацьці і ўнёсак. З павагай, Грушэцкі Алег--195.222.77.96 17:36, 21 жніўня 2010 (UTC)

Няма за што. Артыкул заслугоўвае адзнакі. Ужо набраліся 3 галасы, неабходныя для пераводу яго ў добрыя. Праз суткі, на сёмы дзень, Вас можна будзе павіншаваць з посьпехам, калі ня зьявіцца пярэчаньняў. Удзельнік:W 23:18, 21 жніўня 2010 (UTC)

Супольная праца

Дзякуй за вашую працу па стварэньні артыкулаў пра міністэрствы. Спадзяюся, цяпер, з пачаткам супольнае працы, справа пойдзе яшчэ шпарчэй. :-) --Reveraince 07:20, 1 верасьня 2010 (UTC)

Дзякую за паведамленьне. Паспрабую прынамсі не збаўляць абаротаў у працы. Удзельнік:W 15:47, 2 верасьня 2010 (UTC)
Ну, я ня меў на ўвазе вас. Проста выказаў спадзеў, што іншыя ўдзельнікі таксама стануць дапамагаць. :-) --Reveraince 16:24, 3 верасьня 2010 (UTC)

Грунвальдзкая бітва ў якасьці абранага артыкулу

Вітаю! Зьвяртаюся ў сувязі з вашым голасам на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Грунвальдзкая бітва. Некалькімі прагаласаваўшымі было прапанавана зрабіць адпаведны артыкул адразу абраным. Калі вы ня супраць, пазначце гэта каля свайго голасу. Дзякуй. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 17:23, 1 верасьня 2010 (UTC)

Нават за, што толькі што й пазначыў. Удзельнік:W 15:55, 2 верасьня 2010 (UTC)

Шаблёны для датаў нараджэньня і сьмерці

Ня варта замяняць {{Нарадзіўся}} і {{Памёр}} на што іншае: яны прызначаныя якраз для асобаў і акрамя ўсяго дадаюць артыкулы пра асобы ў катэгорыі па днёх і гадох нараджэньня. --Reveraince 10:24, 19 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Дзякую за тлумачэньне. Удзельнік:W 19:19, 23 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Пытаньне па артыкуле Сьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьня

Добры дзень, шаноўны Удзельнік:W. Удакладніце, калі ласка, паводле якіх зьвестак вы пазначалі ў сваім артыкуле прыналежнасьць пэўнага дэпутату да той ці іншай дэпутацкай групы? Дзякуй. --Partei 04:06, 18 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Большасьць згаданых мною імёнаў браў з артыкула "Пачатак беларускага парлямантарызму" (Старонкі 20-23) ў кнізе Сяргея Навумчыка "Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988–1995)" 2006 году ( ISBN 80-86961-11-7 ). Удзельнік:W 13:03, 20 сьнежня 2010 (EEST)[адказаць]

Тыдзень мастакоў

Падумалася, што можа быць у межах тыдню супольнай працы вам будзе цікава стварыць артыкул пра Беларускі саюз мастакоў, ну а там і пра іншыя творчыя саюзы Беларусі. --Renessaince 22:41, 17 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]

Дзякую за прапанову. Пастараюся зрабіць для пачатку накід. Удзельнік:W 17:19, 19 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]
Калі «накід» будзе такі, як пра міністэствы-ведамствы, дык неблагі артыкул атрымаецца. --Renessaince 22:58, 19 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]

Prośba pravieryć artahrafiju i nie tolki.

Vitaju. Źviartajusia da Vas z prośbaj pravieryć artahrafiju i pravilnaść majho artykułu: Польскае таварыства «Асьвета» (Менск), a taksama pryniać udzieŭ u hałasavańni za dobry artykuł. Budu taksama ŭdziačny za ŭsie ŭvahi. Dziakuj! Bladyniec 11:39, 25 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]

Выправіў колькі астаткавых памылак у правапісе. Для падтрымкі ў якасьці добрага артыкулу не стае прынамсі яшчэ адной крыніцы. Удзельнік:W 19:45, 29 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Dziakuj za pravierku! Bladyniec 11:14, 30 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]

Стакгольм

Вітаю! Дзякуй за цікавую спасылку па–беларуску. Але навошта Вы прыбралі іншамоўныя спасылкі?--Lesnas ättling 22:37, 5 лютага 2012 (FET)

Беларускамоўная спасылка грунтуецца на іншамоўных. Прынамсі аб тым сьведчаць спасылкі ўнутры артыкула.--Удзельнік:W 16:08, 6 лютага 2012 (FET)
Сапраўды — адразу не заўважыў.--Lesnas ättling 21:09, 6 лютага 2012 (FET)

Сьпісы ў артыкулах

Вітаю. Ня варта злоўжываць выкладаньнем зьвестак у артыкулах пад відам сьпісаў (як у Грашовы перавод). Вікіпэдыя — гэта энцыкляпэдыя, а не How-to Guide, таму больш прымальным зьяўляецца апавядальны стыль. Ва ўсякім разе, дзякуй. — Wizardist г 23:16, 21 сакавіка 2013 (FET)

Дзякую за водгук. Пастараюся вылучаць больш часу на перапрацоўку крыніцаў, якія часта трапляюцца якраз у выглядзе сьпіса. Удзельнік:W 10:43, 23 сакавіка 2013 (FET)

Гусарыя

Добры вечар! Заклікаю прыядноўвацца да распачатага галасаваньня па новым абраным артыкуле Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Гусарыя. З павагай. --Mr. Sрock (гутаркі) 22:00, 1 траўня 2013 (FET)

Дзякую за запрашэньне. Падтрымаў вылучэньне артыкула ў абраныя. Удзельнік:W 14:27, 2 траўня 2013 (FET)

Удзел у галасаваньні

Вітаю! Шчыра дзякую за падтрымку маёй мінулай намінацыі! Запрашаю прыядноўвацца да ўдзелу ў распачатым галасаваньні па новым абраным артыкулеВікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Украінская мова. З Павагаю. --Mr. Sрock (гутаркі) 11:29, 5 чэрвеня 2013 (FET)

Назвы арганізацыяў, прадуктаў і т. п.

Вітаю. Назвы арганізацыяў, прадуктаў, гандлёвых знакаў і іншых назваў, якія не былі афіцыйна лякалізаваныя на беларускую мову, не перакладаюцца на яе. Калі ласка, не рабіце гэтага, бо кожны раз, як вы пішаце «Старажытныя скруткі» або «Поле бітвы» замест The Elder Scrolls і Battlefield, бог забівае кацяня. — Wizardist г 20:06, 31 ліпеня 2013 (FET)

Ці можаце ўдакладніць наконт арганізацыяў і прадуктаў? Якім чынам неафіцыйнасьць абмяжоўвае пераклад?Удзельнік:W 18:20, 1 жніўня 2013 (FET)
Наўздагон знайшоў пераклад назвы гульні «Старажытныя скруткі» ў друку (Вольга Карней. Даўніна вабіць і натхняе // Голас Радзімы : газэта. — 17 ліпеня 2008. — № 26 (3098).). Удзельнік:W 19:06, 1 жніўня 2013 (FET)

Добрыя артыкулы

Вялізарная просьба выказацца за або супраць па намінацыях на статус добрага артыкула. Гэта вельмі дапаможа ў падвядзеньні вынікаў. Таксама можна самастойна паспрабаваць давесьці любы артыкул да стану добрага артыкула і выставіць яго на на прысваеньне званьня «Добры артыкул». Добрыя артыкулы разам з абранымі зьяўляюцца вонкавасьцю любога разьдзела Вікіпэдыі і іх пэрыядычнае стварэньне ёсьць адным з сродкаў падвышэньня папулярнасьці канкрэтнага праекту.--Mr. Sрock (гутаркі) 12:11, 23 жніўня 2013 (FET)

Пурызм у вашым маўленьні

Добры вечар! Дзякуй за Вашыя артыкулы ў Вікіпэдыі. Дазвольце невялічкую цікавасьць да Вашага ўнёску, чаму Вы (прынамсі, як я заўважыў) пазьбягаеце ўжываньня ў назвах артыкулаў агульнапрынятых запазычаных тэрмінаў з моваў Зах. Эўропы, замяняючы іх на словы зь беларускімі каранямі? Мяркую, гэта ня вельмі слушна з Вашага боку, пагатоў, маю думку, што ў некаторых выпадках трэба прытрымлівацца традыцыйнай, трывалай тэрміналёгіі. Дзякуй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 23:35, 19 кастрычніка 2013 (FET)

Каб менш сядзець са слоўнікамі для перакладу. На жаль аб трывалых панятках не выпадае казаць, калі зірнуць на артыкулы Беларускай энцыкляпэдыі. Традыцыя, калі зірнуць на акадэмічныя клясычныя (тарашкевічныя) слоўнікі 1920-х гадоў (Беларуская навуковая тэрміналёгія ў 4 кнігах / Валер Булгакаў. — 2-ое выд. — Менск: Arche, 2010. ), таксама перарвалася. Калі спасылацца на тыя слоўнікі, давядзецца нават ужываныя мною запазычаньні выправіць на слушныя беларускія назовы. Удзельнік:W 13:40, 9 лістапада 2013 (FET)
На жаль, Вы ня маеце рацыі. У выпадку з агульнаўжыванымі тэрмінамі можна казаць ня толькі пра сталую традыцыю, а нават пра бессумнеўна большую рэлевантнасьць і замацаванасьць у слоўніках , што можна спраўдзіць у любой пашыранай літаратуры. Што тычыцца Вашых пажаданьняў перакладу тых ці іншых тэрмінаў, то гэта, на жаль, непрымальна ў Вікіпэдыі, бо яна не зьяўляецца сродкам для прасоўваньня будзь-якіх ідэяў (гл., напрыклад, ВП:5С). Зразумела, ніхто ня будзе супраць вашых моўных зваротаў (калі яны, вядома ж, не парушаюць нормы мовы), але такія пытаньні абавязкова паўстануць пры ўжываньні пурыстычнай практыкі пры непасрэдна назвах артыкулаў. Спадзяюся на паразуменьне, --Глеб Бераставы (гутаркі) 14:45, 12 лістапада 2013 (FET)
Паспрабаваў спраўдзіць і натыкнуўся на агульнаўжывальнасьць якраз уласна беларускіх словаў перад запазычаньнямі ў вышэйзгаданай БНТ. Калі ёсьць лепшая крыніца сярод пашыранай літаратуры, буду рады на яе зірнуць. Удзельнік:W 20:15, 14 лістапада 2013 (FET)
Аднак наўрадці старыя зьвесткі можна ўжываць як больш аўтарытэтныя за сучасныя (напрыклад, як вядома, правапісам пачатку 1920-х дапускалася безнаціскное «о/ë» пры запазычаньнях). Зрэшты, я не лічу гэтую справу бескампраміснай, таму ня буду йсьці на спрэчкі. Зычу Вам плëннай працы і прыемнага рэдагаваньня й надалей, --Глеб Бераставы (гутаркі) 20:46, 14 лістапада 2013 (FET)

Ладзьдзя роспачы

Вітаю! Друкаваньне без цэнзуры не зьяўляецца важным фактам у бібліяграфіі. Да таго ж, яна й пасьля друкавалася без цэнзуры, у зборы твораў у 25 тамах.--Liashko (гутаркі) 22:05, 11 сакавіка 2014 (FET)

Каб пабачыць хоць краем вока гэты збор...--178.127.180.124 23:44, 14 сакавіка 2014 (FET)
Набыць у кнігарні ці бібліятэцы.--Liashko (гутаркі) 21:35, 15 сакавіка 2014 (FET)
Ёсьць па 31'200 рублёў у сеціўнай краме Сяргея Яўдахі "Кнігі поштай" ( http://www.knihi.by/knihi/karatkievic-uladzimir-laddzia-rospacy ). --Удзельнік:W 17:45, 16 сакавіка 2014 (FET)

Cтачка, вікізьвесткі

Вітаю! Не забывайцеся зьвязваць артыкул зь іншамоўнымі разьдзеламі празь вікізьвесткі. Таксама раю ў наладках уключыць падсьвечваньне нутраных спасылкак што вядуць на неадназначнасьці ці перанакіраваньні. Бо ў арткыкуле дзьве спасылкі на неадназначнасьць.--Liashko (гутаркі) 23:58, 12 сакавіка 2014 (FET)

Вітаю! Дзякую за заўвагі і парады. Не праставіў інтэрвікі праз чарговае блакаваньне Вікімэдыяй майго ІР. Пры гэтым мая папярэдняя такая спроба да ранейшага новастворанага артыкула была пасьпяховай. Калі надалей буду сутыкацца з блакаваньнем на Вікімэдыі, пастараюся зьвяртацца па дапамогу, як ужо рабіў аднойчы дагэтуль. - Удзельнік:W 20:09, 13 сакавіка 2014 (FET)

Артаграфія ў крыніцах

Вітаю. Паводле агульнапрынятых нормаў, артаграфія ці мова ў крыніцах літаратуры не выпраўляецца. У вашым выпадку, калі крыніца напісаная наркамаўкай, то яна й павінная пакідаецца наркамаўкай.--Liashko (гутаркі) 19:50, 18 сакавіка 2014 (FET)

Менавіта таму пакідаю поле "|арыгінал = " пустым.--Удзельнік:W 19:54, 18 сакавіка 2014 (FET)

Выдаленьне зьместу старонак

Нагадваю вам пра недапушчальнасьць выдаленьне зьместу старонак без прычыны [1]. Менавіта сказ «Аднак зьяўленьне штучнага апладненьня дало магчымасьць праводзіць апладненьне без выкарыстаньня сэксуальных адносінаў.».

Таксама не зразумеў, навошта вы псавалі артаграфію ў слове «Зьліцьцё»--Liashko (гутаркі) 01:01, 29 сакавіка 2014 (FET)

Прычыну выпраўленьня згадаў у апошняй праўцы паводле крыніцы. Е замест ё паставіў незнарок.--Удзельнік:W 11:10, 29 сакавіка 2014 (FET)

Севастопаль

Добры вечар. Дзякуй за Ваш унёсак у артыкулы пра нядаўнія падзеі ў Крыме, думаю, што было б нядрэнна, калі Вы здолееце таксама дадаць падобную інфармацыю й у артыкул Севастопаль. --Глеб Бераставы (гутаркі) 21:44, 16 красавіка 2014 (FET)

Месячнік беларускага спорту

Запрашэньне да ўдзелу ў месячніку беларускага спорту
Паважаны ўдзельнік! Ад імя ўдзельнікаў месячніку беларускага спорту
маем гонар запрасіць Вас да ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

--Dymitr 19:06, 29 красавіка 2014 (FET)

Дзякую за запрашэньне. Пастараюся стварыць шэраг артыкулаў аб беларускіх народных гульнях і некалькі шаблёнаў.--Удзельнік:W 20:58, 29 красавіка 2014 (FET)

Ступень захаванасьці беларускае мовы

Добры вечар. Убачыўшы надоечы Вашыя рэдагаваньні ў артыкуле беларуская мова, жадаю зьвярнуць Вашу ўвагу на мой адказ адносна думак сп. Liashko. Думаю, у нас трох атрымаецца канструктыўная гутарка. Дзякуй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 23:23, 2 чэрвеня 2014 (FET)

Ежы Чапскі

Добры вечар! Думаю, Вы маглі б падумаць наконт намінацыі артыкулу Ежы Чапскі на статус добрага. Прынамсі, я думаю, што пры дадатковай працы ён будзе цалкам адпавядаць падобнаму статусу. --Глеб Бераставы (гутаркі) 23:28, 4 чэрвеня 2014 (FET)

Дзякую за прапанову. Пачну з вынясеньня артыкула на рэцэнзаваньне.--Удзельнік:W 23:32, 4 чэрвеня 2014 (FET)
Дарэчы прапановы на рэцэнзваньні зьявіліся, калі гэта праца яшчэ цікавіць, можаце азнаёміцца.--Mr. Spock абм 16:29, 28 ліпеня 2014 (FET)
Дзякую за ўвагу. Паставіў зноскі ў 2 слупкі. Толькі не знайшоў як выраўняць выявы пасярэдзіне без адмысловага шаблёну. Буду ўдзячны за дапамогу ў гэтым, калі ёсьць спосаб. У астатнім гатовы вылучаць артыкул у добрыя, бо скарачаў зьмест артыкула адмыслова да зьвестак менавіта аб самім графе.--Удзельнік:W 10:15, 29 ліпеня 2014 (FET)
Зроблена тое-сёе, так праглядзеў яшчэ раз больш уважліва — разумна, пабочныя зьвесткі варта разьмяжоўваць ад асноўнай інфарамцыі артыкула, закрыю рэцэнзію, можна выстаўляць у добрыя.--Mr. Spock абм 15:25, 29 ліпеня 2014 (FET)

Нэўтральны пункт гледжаньня

Апошні раз прашу вас прытрымлівацца нэўтральнага пункту гледжаньня. Вікіпэдыя — ня сайт кшталту charter97.--Liashko (гутаркі) 13:10, 18 чэрвеня 2014 (FET)

Якраз і працягваю трымацца нэўтральнага пункту гледжаньня, што патрабуе: "Няхай факты гавораць самі за сябе". Кіньце выдаляць пацьверджаныя аўтарытэтнымі крыніцамі зьвесткі і замяняць іх сваімі і чужымі выдумкамі пад прыкрыцьцём быццам "стылю мовы". Інакш мне зноў давядзецца зьвярнуць увагу адміністрацыі на чарговае парушэньне Вамі правілаў Вікіпэдыі. --Удзельнік:W 13:18, 18 чэрвеня 2014 (FET)

Праблема старэньня крытэраў адзначанасьці артыкулаў

Вітаю, добры дзень! Заклікаю зьвярнуць увагу на праблему старэньня крытэраў, паводле якіх у разьдзеле адзначаліся артыкулы яшчэ пару гадоў таму. Відаць ускосна гэта пацяьвярджае рост якасьці беларускай Вікіпэдыі. Заклікаю актыўна выказваць свае меркаваньні тут і тут. Хай не палохае мая катэгарычнасьць, але ж лічу важным, каб разьдзел ня быў і ня складаў уражаньне занядбанасьці.--Mr. Spock абм 14:18, 10 верасьня 2014 (FET)

Кандыдаты ў абраныя й добрыя артыкулы

Вітаю! У нас вядзецца абмеркаваньне па вялікай колькасьці артыкулаў, дзеля наданьня ім статусу абраных ці добрых, заклікаю прыняць удзел.--Liashko (гутаркі) 15:43, 18 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Дзякую за зварот. Прагаласаваў за 3 вылучаныя ў добрыя артыкулы, дзе не ставала па 1 голасе да трох патрэбных для абраньня. Пастараюся вылучыць час на абмеркаваньне іншых артыкулаў у наступныя дні.--Удзельнік:W 2:31, 20 лістапада 2014 (MSK)

Нутраны спасыл

Вітаю. Даўно заўважыў, але вырашыў запытацца толькі цяпер. Што за слова такое «спасыл»? У слоўніках не знайшоў, ды й ужываньня, акрамя як на нейкіх форумах у сеціве, знайсьці не ўдалося.--Liashko (гутаркі) 16:22, 27 сьнежня 2014 (FET)

Скарачальная гаворка, як распаўсюд-жаньне і прывіт-аньне. Відаць, оруэлаўскі ўплыў "1984".--Удзельнік:W 20:57, 28 сьнежня 2014 (FET)

Invitation to Medical Translation

Medical Translation Project

Invitation to the Medical Translation Project – a joint Wikimedia project started by the English language WikiProject Medicine!

Thank you for being one of the top Medical editors! I want to use this opportunity to introduce you to our most ambitious project.

We want to use Wikipedia to spread knowledge where it will be used. Studies have shown that Wikipedia is the most common resource of medical knowledge, and used by more people than any other source! We want high quality articles, available to everyone, regardless of language ability. It isn't right that you would need to know a major language to get hold of quality content!

That is why in the recent Ebola crisis (which is still ongoing) we translated information into over 70 languages, many of them small African languages. This was important, as Wikipedia was also shown to be the biggest resource used in Africa for information on Ebola! We see tremendous potential, but also great risks as our information needs to be accurate and well-researched. We only translate articles that have been reviewed by medical doctors and experts, so that what we translate is correct. Many of our translators are professionals, but many are also volunteers, and we need more of you guys – both to translate, but also to import finished translations, and fix grammatical or other style issues that are introduced by the translation process.

Our articles are not only translated into small languages, but also to larger ones, but as of 2015 this requires users to apply for an article to be translated, which can be done here (full articles, short articles) with an easy to manage google document.

So regardless of your background head over to our main page for more information, or to our talk page and ask us questions. Feel free to respond in any language, we will do our best to find some way to communicate. No task is too small, and we need everyone to help out!

I hope you will forgive me for sending this message in English – we also need translators for messages like this, and above all local language community managers, which act as a link between us and you. Also I can not reply on your talk page, so please go to our talk page!

Thank you for helping medical information on Wikipedia grow! -- CFCF 🍌 (email) 15:37, 28 January 2015 (UTC)

Google Translation of this message

Global account

Hi W! As a Steward I'm involved in the upcoming unification of all accounts organized by the Wikimedia Foundation (see m:Single User Login finalisation announcement). By looking at your account, I realized that you don't have a global account yet. In order to secure your name, I recommend you to create such account on your own by submitting your password on Special:MergeAccount and unifying your local accounts. If you have any problems with doing that or further questions, please don't hesitate to contact me on my talk page. Cheers, DerHexer (гутаркі) 20:30, 12 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

ВікіВясна

Запрашэньне да ўдзелу ў ВікіВясьне-2015

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу
ВікіВясна Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

-- Renessaince 18:40, 30 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Дзякую за запрашэньне. Пастараюся стварыць цягам траўня некалькі артыкулаў аб Летуве.-- Удзельнік:W 21:12, 2 траўня 2015 (FET)

Беларуска-ўкраінскі тыдзень

Запрашэньне да ўдзелу ў супольным беларуска-ўкраінскім тыдні

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў беларуска-ўкраінскага тыдню
маем гонар запрасіць Вас да ўдзелу ў гэтым тыдні.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс ахвотных.

-- Renessaince 11:15, 24 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Дзякую за запрашэньне. Пераклаў артыкул Раман Шухевіч.--Удзельнік:W 22:38, 31 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Грунтоўна. Толькі на гэтым можна не спыняцца, яшчэ багата часу. А створаныя артыкулы лепей пісаць не сюды, а ў справаздачу тыдню. Але нават калі й самі не ўнесяцё, я ці іншыя ўдзельнікі падводзяць вынікі штодня. -- Renessaince 09:59, 1 верасьня 2015 (MSK)[адказаць]

Просьба

Вы рэдагавалі артыкул «Русіфікацыя Беларусі». Прашу вас паведаміць аўтарытэтную крыніцу для выкарыстаньня ў артыкулах гэтай цытаты і ў Украінскай Вікіпэдыі, якая часта сустракаецца на беларускіх форумах: 44. Из указаний к Указу Екатерины 2-ой 1793 года по «Новым землям Литовским»: «...Великое княжество Литовское впредь именовать только Белой Русью, а народ ее белорусами, чем на века привя­жем ее к России. Замирить Бе­лую Русь военной силой невозможно. Эту миссию мы возложим на русского чиновника, рус­ского учителя, русского попа. Именно они отнимут у белорусов не только их язык, но и саму память про самих себя... ». З павагай --✍ Крупскі Алег гут · ун @ 20:45, 18 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]

Найбольш аўтарытэтнай крыніцай апынулася ўскосная спасылка (Марат Гаравы. Зварот супраць прызначэння расійскага мітрапаліта Паўла галавою БПЦ // Газэта «Новы час», 30 студзеня 2014 г.), якая ў сваю чаргу грунтуецца на ўрыўку п'есы спачылага кандыдата гістарычных навук на 251 старонцы яго кнігі (Аляксандар Петрашкевіч. Здрапежаная зямля / рэд. Анатоль Грыцкевіч. — Менск: Тэхнапрынт, 2003. — С. 251. — 444 с. — ISBN 985-464-497-9).--Удзельнік:W 17:01, 19 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]

Request

Greetings.

Could you create in Belorussian Taraškievica Wikipedia, the article Demographics of Azerbaijan?

Thank you.

I will try. --Удзельнік:W 21:32, 30 ліпеня 2016 (MSK)[адказаць]

CEE Spring 2016 Survey

Hi, CEE Spring 2016 participant! I am sorry for writing in English. The international organisers of the contest ask you to complete the survey about the contest. It is very short. It gives us a bit of statistics and helps make the next contest better. Please complete the survey here: https://wikimedia.qualtrics.com/jfe/form/SV_eLP1PKZWjSpIi45 Best regards,
-- Ата via MassMessage 16:28, 10 верасьня 2016 (MSK)[адказаць]

Share your experience and feedback as a Wikimedian in this global survey


Request

Hello.

Could you create the article "Education Azerbaijan" in Belorussian Taraškievica Wikipedia by translating it from the article in Belorussian Wikipedia?

Thank you.

Yes. Unfortunately the article is out of date: 4 years old, based on data 9 years old, has no references.--Удзельнік:W 18:20, 21 студзеня 2017 (MSK)[адказаць]

Пяцісотгоднасьць

Запрашэньне да ўдзелу ў месяцы беларускага кнігадрукаваньня

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў месяцу беларускага кнігадрукаваньня
маем гонар запрасіць Вас да ўдзелу ў гэтым тыдні.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

-- Renessaince 17:45, 31 траўня 2017 (MSK)[адказаць]

Рэцэнзаваньне і абраныя артыкулы

Маю да вас прапанову. У артыкулах для рэцэнзаваньня, а таксама ў абмеркаваньні пра пазбаўленьне статусу абраных артыкулаў у нас дагэтуль вісяць старыя незакрытыя абмеркаваньні. З улікам вашай цікавасьці да гэтых тэмаў, прапаную вам падвесьці вынікі ва ўсіх гэтых абмеркаваньнях. Балазе гэта не падтрабуе ніякіх дадатковых правоў. Калі будуць пытаньні — пішыце. Дзякуй! --Red_Winged_Duck 16:30, 23 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Дзякую за прапанову. Усе 3 рэцэнзаваньні перанёс у абмеркаваньні артыкулаў. 2 абраныя артыкулы перавёў у лік добрых. 3-і пастараюся абнавіць, каб захаваць абраным, бо іншыя заўвагі да яго адсутнічаюць.--Удзельнік:W 17:14, 26 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй за дапамогу! --Red_Winged_Duck 19:23, 26 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Аб цэнзуры

Прашу зайсьці на Форум.

Прашу зайсьці на Форум для нарады.

Удзельнік стварыў яшчэ адну сэрыю артыкулаў без спасылак на крыніцы, вартыя даверу. Сярод іх артыкул, які ўжо выдаляўся раней. Усё гэта робіцца пасьля шматлікіх просьбаў і папярэджаньняў на старонцы гутарак удзельніка. Хацелася б пачуць вашае меркаваньне пра гэтую сытуацыю і пра далейшыя захады, якія можна зрабіць для яе выпраўленьня. --Red_Winged_Duck 13:23, 14 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Вітаю, Удзельнік:Red_Winged_Duck! Як маецеся? Вялікі дзякуй за запыт пра меркаваньне і захады. У артыкул Унук дадаў крыніцу, выяву і вонкавую спасылку. Іншыя тры зь Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне выглядаюць на Вікіпэдыя:Пераклад уводзінаў з ангельскай вікі: «У выпадку перакладу артыкула зь іншага моўнага разьдзелу Вікіпэдыі ў час захаваньня перакладзенага тэксту ў полі «Апісаньне зьмяненьняў» пад вакном рэдагаваньня варта абавязкова пазначыць наступную інфармацыю: што тэкст не арыгінальны, а перакладзены; назву і нумар вэрсіі арыгінальнага артыкула». Адпаведную параду зьмясьціў унізе Гутаркі ўдзельніка:Ясамойла#Зьняцьцё блякаваньня. З найлепшымі пажаданьнямі, --Удзельнік:W 19:28, 14 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй! Заўважу толькі, што пераклад артыкула зь іншага разьдзелу і пазнака ў апісаньні пра гэта не вызваляюць ад неабходнасьці прывесьці ў артыкуле спасылкі на крыніцы, вартыя даверу. --Red_Winged_Duck 20:09, 14 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Праўкі назваў крыжоў

Прашу спыніць вайну рэдагаваньняў, зьвязаную з назвамі крыжоў. Калі вы лічыце, што кансэнсус не дасягнуты, калі ласка, прапануйце свой варыянт разьвязаньня праблемы, каб можна было дасягнуць найбольш прымальнага кампрамісу. --Red_Winged_Duck 23:31, 25 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]