Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck/2014

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Replacement filing cabinet.svg Архівы

Зьмест

Абмеркаваньня крыніцаў, вартых даверу[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Прашу выказацца ў абмеркаваньні артыкулу Абмеркаваньне:Шавінізм.--Liashko (гутаркі) 21:54, 9 лістапада 2014 (MSK)

Запрашэнне на адкрыццё філіі Творчых Суполак[рэдагаваць крыніцу]

Прывет, пісаў на форуме абвестку наконт сумеснага мітапа з Фалантэрам. Renessaince парэкамендаваў пагрукаць персанальна. Запрашаю прыняць удзел! Ёсьць магчымаць зрабіць выступ аб справах у белвікі асабліва датычна праблемаў, пытанняў, якія ўзнікаюць з аўтарскім правам. Тут яшчэ дэталі.

--Mr. Zabej (гутаркі) 16:26, 11 жніўня 2014 (FET)

Аб’яднаньне шаблёнаў у навігацыйную групу[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Ідэя аб’яднаньня шаблёнаў у навігацыйную групу можа й не благая, але шаблёны ў такой групе становяцца больш дробнымі, што бракуе ягонай чытэльнасьці. Як прыклад артыкул Эміль Гэскі. Што можна зрабіць у такім выпадку, каб усё ж шаблён заставаўся ў першапачатковым стане? --Dymitr 14:11, 5 студзеня 2014 (FET)

Я дадаў парамэтар у шаблён {{Склад зборнай па футболе}}, які будзе павялічваць памер шрыфту да 100%, калі шаблён зборнай уключаны ў навігацыйную групу. Каб гэта працавала, трэба ў кожны шаблён складу зборнай дадаць парамэтар 1 = {{{1|}}} (прыклад). --Red_Winged_Duck 14:55, 5 студзеня 2014 (FET)
Вялікі дзякуй! Пакрысе буду дадаваць парамэтар. --Dymitr 14:58, 5 студзеня 2014 (FET)

Яшчэ раз вітаю! У мяне зьявілася ідэя, чамусьці адразу гэтае не заўважыў, але можа парамэтар 1 = {{{1|}}} можна адразу дадаць у шаблён {{Склад зборнай па футболе}}, чым у кожным шаблёне, які датычыцца зборнай, дадаваць гэты парамэтар? --Dymitr 15:04, 23 лютага 2014 (FET)

Гэты парамэтар усё адно давядзецца перадаваць у той шаблён, бо уключаецца ў навігацыйную групу кожны асобны шаблён, а не агульны {{Склад зборнай па футболе}}, таму пакуль я ня бачу іншых варыянтаў, акрамя дадаваньня парамэтру ў кожны асобны шаблён. --Red_Winged_Duck 15:27, 23 лютага 2014 (FET)

Данская футбольная ліга[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Калі ласка, выдаліце старонку Сэндэрыйскэ Гадэрслэў, бо назва вельмі адрозьніваецца ад слушнай.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:20, 12 студзеня 2014 (FET)

Green check.svg Зроблена. --Red_Winged_Duck 19:40, 12 студзеня 2014 (FET)

Цытата[рэдагаваць крыніцу]

Чаму Вы зьмянілі зьмест сытаты? Цытата гэта чытата, калі Абрамава сказала Літва і Вы гэта ўзялі ў дужкі, тады трэба напісаць Літва. 10:49, 20 студзеня 2014 (FET)

Таму што Літвой у нас тут завецца ВКЛ, а сучасная суседка Беларусі — Летува. --Red_Winged_Duck 11:24, 20 студзеня 2014 (FET)
Але яна сказала Літва. Цытата гэта цытата. Bladyniec (гутаркі) 12:18, 20 студзеня 2014 (FET)
Гаворка ідзе пра Летуву і пыталі яе пра сучасную Летуву. Пакуль артыкул у Вікіпэдыі завецца Летува ўсе згадкі сучаснай краіны будуць падавацца менавіта такім чынам. --Red_Winged_Duck 12:25, 20 студзеня 2014 (FET)
Тады выдаліце, калі ласка, дужкі, або неяк перарабіце гэты сказ. Калі пішам цытату, яна мусіць быць дакладнай. Абрамава не сказала слова Летува. Bladyniec (гутаркі) 16:14, 20 студзеня 2014 (FET)
Якую краіну мела на ўвазе Абрамава? --Red_Winged_Duck 16:15, 20 студзеня 2014 (FET)
Калі не разумееце павагі справы, тады, калі ласка, паслухайце і зразуміце: ніколі не трэба мяняць словаў у цытатах, бо гэта лічыцца ў лепшым выпадку некультурным, а ў горшым - фальсыфікацыяй. Або напішыце сваімі словамі і скарыстайцеся такімі словамі, якімі хочаце, або напішыце літэральна цытату. Bladyniec (гутаркі) 16:24, 20 студзеня 2014 (FET)
Выпраўленьне артаграфіі, якое не зьмяняе сэнсу цытаты, зьяўляецца цалкам дапушчальным. Я ня бачу тут аніякай праблемы. Калі вы лічыце, што такое выпраўленьне зьмяняе сэнс цытаты, калі ласка, прывядзіце аргумэнты. Тут Вікіпэдыя клясычным правапісам і інфармацыя падаецца клясычным правапісам. --Red_Winged_Duck 16:28, 20 студзеня 2014 (FET)
Крыніца была таксама напісана клясычным правапісам. Bladyniec (гутаркі) 16:33, 20 студзеня 2014 (FET)
Выпраўленьне не ўплывае на зьмест цытаты і ня ўводзіць чытача ў зман. Інакш бы вы ўжо прывялі адпаведныя аргумэнты. --Red_Winged_Duck 16:40, 20 студзеня 2014 (FET)
Насамрэч, сп.Bladyniec мае рацыю: цытата ёсьць цытата, нават калі б там было напісана «Лытва», «Лятва», «Лтва» і да т.п. Толькі ў такіх выпадках пасьля слова з памылкай прастаўляецца (sic), што азначае «гэтак у крыніцы». Але каб не зьбіваць з панталыку чытача, то лічу, што выйсьцем было б напісаць наступным чынам: Літва (sic) — тут і спасылка на слушную назву даецца, і цытаваньне не парушанае.--Lesnas ättling (гутаркі) 17:07, 20 студзеня 2014 (FET)
Зьяўляюся і я прыхільнікам гэтай заўвагі. Bocianski (гутаркі) 18:31, 20 студзеня 2014 (FET)

Памяняў тую частку артыкула, мяркую, цяпер незадаволеных ня будзе. --Red_Winged_Duck 12:23, 27 студзеня 2014 (FET)

Катэгорыя Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 году[рэдагаваць крыніцу]

Навошта нашаму разьдзелу такая катэгорыя? Нават у ангельскай Вікіпэдыі не разьдзяляюць чэмпіёнаў ад прызэраў, а ў нашым разьдзеле гэта зьяўляецца яшчэ менш мэтазгодным--Liashko (гутаркі) 14:41, 9 лютага 2014 (FET)

У нас ужо існуюць падобныя катэгорыі Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 году, Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 году і яшчэ некалькі. На маю думку, якраз ёсьць сэнс вылучаць менавіта чэмпіёнаў, бо яны маюць большую значнасьць чым проста прызэры гульняў. --Red_Winged_Duck 14:46, 9 лютага 2014 (FET)
Чэмпіёны таксама прызэры. У катэгорыі прызэраў у нас будзе трапляць вельмі мала чалавек, бо разьдзел невялікі, і артыкулы ёсьць далёка не пра ўсіх. Пра катэгорыю чэмпіёнаў — відавочнае арыентаваньне на расейскі разьдзел. Але калі ўжо ёсьць такія катэгорыі, то, канечне, выпраўляць усё складана.--Liashko (гутаркі) 14:51, 9 лютага 2014 (FET)

Request for username change : Hosiryuhosi -> Rxy[рэдагаваць крыніцу]

Hello. Could you please change my username?

  • Current username: Hosiryuhosi
  • Target username: Rxy
  • Reason: I want to change my current username to short username at WMF wikis globally. Note: Global account "Rxy" is my account (confirm). I'm sorry for request to here. I can't find request page. Thanks. --Hosiryuhosi (гутаркі) 08:24, 12 сакавіка 2014 (FET)
Green check.svg Зроблена. --Red_Winged_Duck 13:03, 12 сакавіка 2014 (FET)

Нязручнасьці пры стварэньні новых артыкулаў[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю, Red Winged Duck! Чаму ў Вікіпэдыі на галоўнай старонцы няма кнопкі "Пачаць новы артыкул"? Я зьяўляюся ўдзельнікам нядаўна і быў здзіўлены такой нязручнасьцю. Здаецца, трэба такую кнопку дадаць, па ўзоры астатніх Вікіпэдый. У цяперашняй сытуацыі новым удзельнікам цяжкавата арыентавацца і гэта іх спуджвае. --Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 17:04, 25 красавіка 2014 (FET)

Там ёсьць спасылка на старонку Вікіпэдыя:Як стварыць новы артыкул, якая будзе больш карыснай навічкам, чым проста кнопка, якая стварае новы артыкул. --Red_Winged_Duck 17:30, 25 красавіка 2014 (FET)
Карысна тыкаць у гэтую кнопку першы раз. А калі ты стварыў некалькі артыкулаў, і кожны раз тыкаць на яе – дык гэта нязручна. --Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 17:53, 25 красавіка 2014 (FET)
Новы артыкул можна стварыць, проста набраўшы ягоную назву ў вакне пошуку. Калі такое старонкі няма, рухавічок прапануе Вам яе стварыць. Калі на якую-небудзь чырвоную спасылку пстрыкнуць, таксама адчыніцца пустое вакно рэдагаваньня. --Renessaince 20:07, 25 красавіка 2014 (FET)
Заклікаю адмінаў Вікіпэдыі не шукаць халявы. Людзі ствараюць старонкі ў тых сфэрах, якія ім цікавыя і існая сістэма стварэньня новых артыкулаў не адпавядае запытам карыстальнікаў. Да таго ж Вікіпэдыя катастрафічна губляе пазыцыі і ігнараваньне запытаў на паляпшэньне інтэрфэйсу роўнае самагубству. Не хачу даваць вам параду наведаць галоўную старонку "наркамаўскай" Вікіпедыі, паглядзець на інтэрфэйс і колькасьць артыкулаў, а таксама на актыўнасьць удзельнікаў.--Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 21:15, 25 красавіка 2014 (FET)
Я стварыў гэтую кнопку, аднак на галоўную старонку дадаць не магу. І наўрад ці яе ёсьць сэнс устаўляць туды непасрэдна; а калі ж дадаць спасылку, якая будзе пераходзіць на гэтую старонку, дык фактычна гэта будзе тое самае, што й ужо існая старонка Вікіпэдыя:Як стварыць новы артыкул, на якой таксама ёсьць магчымасьць пачаць новую старонку, увёўшы ейную назву ў вакно рэдагаваньня. --Renessaince 16:59, 8 траўня 2014 (FET)

Месячнік беларускага спорту[рэдагаваць крыніцу]

Sports icon.png
Запрашэньне да ўдзелу ў месячніку беларускага спорту
Паважаны ўдзельнік! Ад імя ўдзельнікаў месячніку беларускага спорту
маем гонар запрасіць Вас да ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

--Dymitr 19:06, 29 красавіка 2014 (FET)

Усё, што Вы скажаце, можа быць скарыстана супраць Вас створыце па беларускім спорце, будзе ўлічана ў выніках тыдню :-) --Renessaince 12:18, 30 красавіка 2014 (FET)
:-) --Red_Winged_Duck 12:19, 30 красавіка 2014 (FET)

Дапамога[рэдагаваць крыніцу]

Зламалася спасылка на старонку «Дапамога» у левым меню. Зараз яна вядзе на старонку [1]. Так і павінна быць? --80.94.174.135 12:09, 17 траўня 2014 (FET)

Гэтая спасылка рэгулюецца сыстэмным паведамленьнем MediaWiki:Helppage, калі ёсьць патрэба, яе можна зьмяніць на любую лякальную старонку. Зь іншага боку, спасылка на mediawiki.org будзе больш актуальнай, усё што трэба, гэта зрабіць пераклад. --Red_Winged_Duck 12:32, 17 траўня 2014 (FET)


Дапамога[рэдагаваць крыніцу]

Зрабіце калі ласка больш на старонцы Улускерт, дзе яна знаходзіцца ў Чачэніі. А то ёсьць толькі на чарцяжы Расеі. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Ясамойла (гутаркі · унёсак).

Зрабіў мапу, дадаў у артыкул. Пабачыць яе можна, калі націснуць на ± справа ад надпісу «Улус-Керт на мапе Расеі». --Red_Winged_Duck 12:20, 20 траўня 2014 (FET)

Злучэньне інтэрвікамі[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне, Red Winged Duck. Калі ў мяне ёсьць старонкі ўдзельніка на чатырох моўных разьдзелах Вікіпэдыі, як іх злучыць інтэрвікай? --Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 20:08, 30 траўня 2014 (FET)

Трэба на сваёй старонцы ўдзельніка паставіць спасылкі на іншыя старонкі ў выглядзе: [[en:User:Yaraslau Zubrytski]], дзе en — код мовы адпаведнага разьдзелу. У адрозьненьне ад звычайных старонак, для старонкі ўдзельніка трэба гэта зрабіць у кожным разьдзеле. --Red_Winged_Duck 20:18, 30 траўня 2014 (FET)
Дзякуй! --Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 20:52, 30 траўня 2014 (FET)

Мануэль Бледа Радрыгэс[рэдагаваць крыніцу]

Пераймянуйце, калі ласка, артыкул "Мануэл Бледа Радрыгэс" у "Мануэль Бледа Радрыгэс". --Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 22:27, 31 траўня 2014 (FET)

Быдгашч[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Як па-беларуску скланяецца Быдгашч? Па польску гэта женскі род. А па-беларуску? Патрэбныя категорыя для выбітных асобаў. Bocianski (гутаркі) 15:37, 1 чэрвеня 2014 (FET)

Гугл падказвае, што ў беларускай таксама жаночы род, таму будзе Катэгорыя:Выбітныя асобы Быдгашчы. --Red_Winged_Duck 15:46, 1 чэрвеня 2014 (FET)

Катэгорыя:Лінейная Альгебра[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне, перанясіце, калі ласка, артыкул "Аднародная функцыя" з катэгорыі "Лінейная Альгебра" ў катэгорыю "Лінейная альгебра".--Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 00:14, 11 чэрвеня 2014 (FET)

Silk user blue online.pngRenessaince ўжо зрабіў. Перад стварэньнем жа новых катэгорыяў раю карыстацца пошукам, бо адпаведная катэгорыя ўжо можа існаваць. Таксама можна пабачыць праз інтэрвікі зь іншых моўных разьдзелаў, ці існуе такая катэгорыя ў нас. --Red_Winged_Duck 12:18, 11 чэрвеня 2014 (FET)
А як карыстацца пошукам катэгорый, не "вандруючы" па іх герархіі?--Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 12:22, 11 чэрвеня 2014 (FET)
На старонцы пошуку трэба выбраць пункт «Пашыраны», а там адзначыць прасторы назваў, у якіх робіцца пошук. --Red_Winged_Duck 12:28, 11 чэрвеня 2014 (FET)
Дзякуй. --Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 13:14, 11 чэрвеня 2014 (FET)

Дыфэрэнцыйнае зьлічэньне[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю, я перанёс старонку "Дыферэнцыяльнае зьлічэньне" ў "Дыфэрэнцыйнае зьлічэньне" і чамусьці не зьяўляюцца інтэрвікі. --Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 17:04, 11 чэрвеня 2014 (FET)

Выправіў. Часам задараецца, што інтэрвікі не абнаўляюцца аўтаматычна. Тады трэба зайсьці на старую старонку, у левым слупку мэню перайсьці па спасылцы «Аб’ект зьвестак» і выправіць спасылку там. --Red_Winged_Duck 19:55, 11 чэрвеня 2014 (FET)

Катэгорыя:Вікіпэдыя:Накіды:Хімія[рэдагаваць крыніцу]

Растлумачце, калі ласка, чым Вы кіраваліся, калі скасоўвалі рэдагаваньне? Ва ўсіх моўных разьдзелах катэгорыі разьдзяляюцца як найменш паводле дзьвюх прыкмет і дадаюцца ў адпаведныя катэгорыі, напрыклад катэгорыя "Беларускія праграмісты" дадаецца ў катэгорыі "Выбітныя асобы Беларусі" і "Праграмісты паводле краіны". Так робіцца ва ўсіх моўных разьдзелах, акрамя вашага. Калі такое разьдзяленьне не рабіць, тады зьнікае неабходнасьць выдзяляць ў асобную катэгорыю, у прыватнасьці, катэгорыю накідаў па хіміі. -- 217.21.43.22 17:22, 23 чэрвеня 2014 (FET)

Катэгорыі накідаў, шаблёнаў і файлаў зьяўляюцца службовымі, адпаведна, ім няма чаго рабіць у асноўнай прасторы назваў. Мэтазгоднасьць існаваньня катэгорыяў і шаблёнаў накідаў наогул знаходзіцца пад сумневам. --Red_Winged_Duck 17:30, 23 чэрвеня 2014 (FET)

Мяне таксама дзівіць, чаму ў той жа катэгорыі «Хімія» нельга адшукаць артыкулы-накіды па хіміі, а ў катэгорыі «Японія» няма пераліку існых шаблёнаў пра Японію — гэтак вельмі зручна было б шукаць і, сапраўды, у іншых разьдзелах не турбуюцца службовай прасторай. Калі такая праблема, дык давайце з усіх падобных катэгорыяў выдаляць пракладку «Вікіпэдыя». -- Renessaince 18:29, 23 чэрвеня 2014 (FET)

Праблема не ў пракладцы, праблема ў тым, што Вікіпэдыя мусіць быць для чытачоў, а не для рэдактараў, таму ўся службовая частка не павінна быць зьмяшаная з артыкуламі. А шаблёны і катэгорыі накідаў у цяперашнім выглядзе не нясуць ніякай карысьці, бо кожны артыкул у Вікіпэдыі зьяўляецца накідам і кожны артыкул можа быць дапоўнены. І замест такіх правак лепш дапаўняць артыкул карысным зьместам. Пры гэтым няма ніякіх крытэраў, калі трэба ставіць тыя шаблёны, а калі іх трэба прыбраць. Няяснасьць крытэраў прыводзіць да таго, што ў накіды трапляюць такія розныя па зьмесьце артыкулы, як Алесь Адамовіч і Археалёгія. Пра праблему шаблёнаў-накідаў існуе ў тым ліку і такое меркаваньне. --Red_Winged_Duck 19:40, 23 чэрвеня 2014 (FET)

Файл:BelarusStub.png[рэдагаваць крыніцу]

Растлумачце, калі ласка, чым Вы кіраваліся, калі скасоўвалі гэтае i пару iншых рэдагаваньняў ([2] ды [3])? Калi шаблён "iнфармацыя" састарэў, яго варта прыбраць, цi не так? Вы ж самi сцьвярджаеце, што вiкiпэдыя для чытачоў, а не для рэдактароў. Значыць, гэта тычыцца толькі артыкулаў, а на старонках апiсаньня файлаў можа быць сьмецьця колькі заўгодна? Да таго ж ва ўсiх трох файлах няправiльнае апiсаньне дадавала файлы ў катэгорыю файлаў зь няправільна запоўненым апісаньнем. Відаць такая сытуацыя Вам больш даспадобы. --217.21.43.22 19:30, 12 ліпеня 2014 (FET)

У самім шаблёне, між іншым, напісана, што зь ім трэба рабіць: 1) калі файл мае вольную ліцэнзію, перанесьці яго ў Вікісховішча, а лякальны файл выставіць на выдаленьне; 2) калі файл ня мае свабоднай ліцэнзіі, дадаць {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}. Менавіта з мэтай упарадкаваньня файлаў гэты шаблён і быў абвешчаны састарэлым, але гэта не нагода, каб проста выдаляць яго з старонак, пераносьце файлы ў Вікісховішча, потым выстаўляйце іх лякальныя копіі на выдаленьне. Калі ўсе свабодныя файлы з гэтым шаблёнам будуць перанесеныя ў Вікісховішча, тады і будзе выдалены гэты шаблён, толькі так. --Red_Winged_Duck 19:43, 12 ліпеня 2014 (FET)
Ну вось, напрыклад, файл Файл:BelarusStub.png можа быць заменены на File:FreeBelarus.png. Ці абавязкова загружаць дакладную копію? --217.21.43.22 20:02, 12 ліпеня 2014 (FET)
У гэтым выпадку не абавязкова, там больш, першы ў нас нават не выкарыстоўваецца. --Red_Winged_Duck 20:33, 12 ліпеня 2014 (FET)

Willem Johannes Witteveen[рэдагаваць крыніцу]

Як напісаць гэтае імя па-беларуску? Bocianski (гутаркі) 23:48, 19 ліпеня 2014 (FET)

Перапрошваю, што адказвае не ўладальнік старонкі, але калі гаворка ідзе пра галяндзкае імя, то «Вілем Ëганэс Вітэвээн». --Глеб Бераставы (гутаркі) 00:12, 20 ліпеня 2014 (FET)
Дзякуй. Напісаў маленькі артыкул. Bocianski (гутаркі) 00:19, 20 ліпеня 2014 (FET)

Дзякуй[рэдагаваць крыніцу]

Дзякуй за цэнзуру. Замест параносных войнаў вы б лепш стварылі што-небудзь. Напрыклад картку населенага пунтка, а то толькі крэсьліць можаце. Гэта ж лёгка, чым пісаць новы артыкул. Праўда? — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Ясамойла (гутаркі · унёсак).

Кожны перанос мусіць мець абгрунтаваньне. Вашае настойлівае ігнараваньне аргумэнтацыі іншых удзельнікаў не спрыяе разьвіцьцю Вікіпэдыі. Калі хочаце канструктыўнай працы, падавайце крыніцы сваіх назваў і абгрунтоўвайце пераносы. --Red_Winged_Duck 16:30, 28 ліпеня 2014 (FET)
Шаноўны вы зноў займаеецеся глупствамі. Чытайце падручнікі бел. мовы, а не ганяйцеся за ненавіснымі вам людзьмі. І не рабіце свае пачуцьці за ІСЬЦІНУ. Калі Ісрапілаў, то тады трэба пісаць срабіў, сьдзек і г.д. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Ясамойла (гутаркі · унёсак).
Падавайце спасылкі на крыніцы, якія падмацоўвалі б вашыя сьцьверджаньні і тады да вас ня будзе пытаньняў. Калі ж вашая вэрсія правільная, то як трэба пісаць словы «срэбра», «сродкі» і «срака»? --Red_Winged_Duck 17:32, 7 кастрычніка 2014 (FET)

Льл, ль у сярэдзіне слова[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Калісьці мы з вамі і са сп. Яўгенам абмяркоўвалі передавнаьне гішпанскага «ll» у сярэдзіне слова (гл. сюды). Паводле абмеркаваньня мы вырашылі пакінуць выкарыстаньне падваеньня ў выпадку знаходжаньня «ll» у сярэдзіне слова з-за адсутнасьці прыкладаў адваротнага ў БКП. Аднак, я ўсё ж такі знайшоў прыклад у БКП, у разьдз. 20 п. 63 як прыклад да іншага правіла прыводзіцца слова Хэрэс-дэ-лёс-Кабальерас (у арыгінале Jerez de los Caballeros), дзе бачна, што падваеньне ў сярэдзіне слова адсутнічае. Такім чынам, мярую што, усё ж такі варта перанесьці старонкі згодна з гэтым, Мальлёрка --> Мальёрка, Кальляры --> Кальяры (бо тычыцца ўсіх спалучэньняў з БКП25:76). Мяркую што Вільлярэал таксама трэба пераносіць, бо хоць назва і была ўтворана ад двух словаў, зараз гэта адное слова. Вы згодны з маімі назіраньнямі? — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Dymitr (гутаркі · унёсак).

Так, таксама нядаўна думаў пра гэта і схіляюся да той жа думкі. А цяпер, калі мы маем прыклад, які відавочна адпавядае патрэбнаму нам выпадку, мяркую, можам ім кіравацца ва ўсіх падобных выпадках. --Red_Winged_Duck 11:19, 17 жніўня 2014 (FET)
Буду ўдзячны калі будзеце дапамагаць зь пераносамі і выпраўленьнямі спасылак, а іх заўжды шмат. --Dymitr 11:35, 17 жніўня 2014 (FET)
Вядома ж. З часам усё выправім. Галоўнае, прыйсьці да агульнага меркаваньня. --Red_Winged_Duck 11:41, 17 жніўня 2014 (FET)

An important message about renaming users[рэдагаваць крыніцу]

Dear Red Winged Duck, My aplogies for writing in English. Please translate or have this translated for you if it will help. I am cross-posting this message to many places to make sure everyone who is a Wikimedia Foundation project bureaucrat receives a copy. If you are a bureaucrat on more than one wiki, you will receive this message on each wiki where you are a bureaucrat.

As you may have seen, work to perform the Wikimedia cluster-wide single-user login finalisation (SUL finalisation) is taking place. This may potentially effect your work as a local bureaucrat, so please read this message carefully.

Why is this happening? As currently stated at the global rename policy, a global account is a name linked to a single user across all Wikimedia wikis, with local accounts unified into a global collection. Previously, the only way to rename a unified user was to individually rename every local account. This was an extremely difficult and time-consuming task, both for stewards and for the users who had to initiate discussions with local bureaucrats (who perform local renames to date) on every wiki with available bureaucrats. The process took a very long time, since it's difficult to coordinate crosswiki renames among the projects and bureaucrats involved in individual projects.

The SUL finalisation will be taking place in stages, and one of the first stages will be to turn off Special:RenameUser locally. This needs to be done as soon as possible, on advice and input from Stewards and engineers for the project, so that no more accounts that are unified globally are broken by a local rename to usurp the global account name. Once this is done, the process of global name unification can begin. The date that has been chosen to turn off local renaming and shift over to entirely global renaming is 15 September 2014, or three weeks time from now. In place of local renames is a new tool, hosted on Meta, that allows for global renames on all wikis where the name is not registered will be deployed.

Your help is greatly needed during this process and going forward in the future if, as a bureaucrat, renaming users is something that you do or have an interest in participating in. The Wikimedia Stewards have set up, and are in charge of, a new community usergroup on Meta in order to share knowledge and work together on renaming accounts globally, called Global renamers. Stewards are in the process of creating documentation to help global renamers to get used to and learn more about global accounts and tools and Meta in general as well as the application format. As transparency is a valuable thing in our movement, the Stewards would like to have at least a brief public application period. If you are an experienced renamer as a local bureaucrat, the process of becoming a part of this group could take as little as 24 hours to complete. You, as a bureaucrat, should be able to apply for the global renamer right on Meta by the requests for global permissions page on 1 September, a week from now.

In the meantime please update your local page where users request renames to reflect this move to global renaming, and if there is a rename request and the user has edited more than one wiki with the name, please send them to the request page for a global rename.

Stewards greatly appreciate the trust local communities have in you and want to make this transition as easy as possible so that the two groups can start working together to ensure everyone has a unique login identity across Wikimedia projects. Completing this project will allow for long-desired universal tools like a global watchlist, global notifications and many, many more features to make work easier.

If you have any questions, comments or concerns about the SUL finalisation, read over the Help:Unified login page on Meta and leave a note on the talk page there, or on the talk page for global renamers. You can also contact me on my talk page on meta if you would like. I'm working as a bridge between Wikimedia Foundation Engineering and Product Development, Wikimedia Stewards, and you to assure that SUL finalisation goes as smoothly as possible; this is a community-driven process and I encourage you to work with the Stewards for our communities.

Thank you for your time. -- Keegan (WMF) talk 21:24, 25 жніўня 2014 (FET)

--This message was sent using MassMessage. Was there an error? Report it!

Памылка пры злучэньні інтэрвікамі[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Пры злучэньні інтэрвікамі артыкулаў з тарашкевіцкага разьдзелу ўзьнікае наступная памылка:

Узьнікла нечаканая памылка.

Падрабязнасьці:

Invalid token

Прычым узьнікае яна сыстэматычна і далучаць тарашкевіцкі артыкул прыходзіцца зь іншага разьдзелу.--Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 20:50, 7 верасьня 2014 (FET)

Гэтая праблема ўжо вядомая распрацоўнікам, яны абяцаюць, што ў панядзелак будзе загружаная новая вэрсія праграмнага забесьпячэньня, якая вырашыць праблему. --Red_Winged_Duck 20:58, 7 верасьня 2014 (FET)

Сьпіс вікіпэдыйцаў паводле колькасьці рэдагаваньняў[рэдагаваць крыніцу]

Можаце спраўдзіць, ці сапраўды тыя робаты, што трапілі ў рэйтынг, маюць сьцягі робатаў? Хаця б прынамсі першыя некалькі чалавек штук. -- Renessaince 17:13, 24 верасьня 2014 (FET)

Паглядзеў тых, якія ў першай дзясятцы. Яны ня маюць лякальных сьцягоў, але маюць рознага кшталту глябальныя: MerlIwBot, Legobot, Xqbot, ArthurBot. --Red_Winged_Duck 17:24, 24 верасьня 2014 (FET)

Лоўчэн Цэціне / Лоўчан Цэціне[рэдагаваць крыніцу]

Існуе таксама Лоўчан Цэціне (гандбольны клюб). Думаю, гэта або тое ж самы клюб (хаця розныя сэкцыі), або два розныя клюбы (дзьве фірмы), але так ці інакш, першае слова ў назове павінна быць такае самае. Падумай калі ласка, как гэта паправіць. Bocianski (гутаркі) 11:23, 27 верасьня 2014 (FET)

Green check.svg Зроблена. Глядзіце Лоўчэн Цэціне. --Red_Winged_Duck 14:35, 27 верасьня 2014 (FET)

Józef Hoene-Wroński[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне, Red Winged Duck!

Зьмяніў назву артыкулу на "Вызначнік Вроньскага". У арыгінале імя матэматыка гучыць менавіта зь мяккім "нь": Józef Hoene-Wroński. Літара Ń чытаецца толькі мякка: бел. Ń, pl. Ń. Падрабязьней пра матэматыка можна прачытаць у кнізе Прагача. --Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 14:05, 27 верасьня 2014 (FET)

Ня мае значэньня, як пішацца ў арыгінале, а мае значэньне, як перадаецца на беларускую мову. Гэты разьдзел ствараецца паводле сучаснай нармалізацыі Беларускага клясычнага правапісу, я ўжо двойчы пры пераносе падаваў спасылку на яго, якую вы праігнаравалі. Паводле п. 32д ва ўсіх падобных выпадках мяккі знак у беларускай мове ня пішацца, адзінае выключэньне вытворныя ад назваў месяцаў. Глядзіце Лех Качынскі, Генрык Яблонскі і г. д. --Red_Winged_Duck 14:15, 27 верасьня 2014 (FET)
Пункт 32д? А ён увогуле існуе? У пункце 32 гаворыцца пра правапіс зычных на сутыку прыстаўкі і кораню: п. 32.--Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 23:42, 13 кастрычніка 2014 (FET)
Меўся на ўвазе пункт 33д. --Red_Winged_Duck 23:45, 13 кастрычніка 2014 (FET)

Сьпіс чачэнскіх ваяводаў[рэдагаваць крыніцу]

Вы выдалілі сьпіс чачэнскіх ваяводаў з прычыны таго, што гэта не артыкул. Значыць, зараз можна высоўваць на выдаленьне сюбы сьпіс? З павагай, --195.50.31.213 17:32, 12 кастрычніка 2014 (FET)

Кожны сьпіс, які ня мае ясных крытэраў уключэньня можна высоўваць на выдаленьне. У Вікіпэдыі наогул не вітаецца стварэньне сьпісаў, якія ўтрымліваюць просты пералік і больш нічога. --Red_Winged_Duck 18:49, 12 кастрычніка 2014 (FET)

Аполе[рэдагаваць крыніцу]

Існые польскі горад Аполе (Opole). Калі хто там нарадзіўся, ён нарадзіўся ў Аполе, ці ў Аполю? Першы варыянт бачыў у артыкуле пра Міраслава Клёзэ, але ён выглядае дзіўна. Таксама выбітныя асобы — ці Аполя? Bocianski (гутаркі) 00:01, 19 кастрычніка 2014 (FET)

Тут цяжкае пытаньне, на сайце радыё «Свабода», напрыклад, сустракаюцца варыянты і калі скланяецца Аполе, і калі не скланяецца. У польска-беларускім слоўніку пазначана, што гэта ніякі род, таму калі скланяць, дык на маю думку паводле скланеньня слова «поле»: «Нарадзіліся ў Аполі», «Выбітныя асобы Аполю». Але гэта ўсё толькі мае ўласныя развагі, крыніцаў, каб іх пацьвердзіць, у мяне няма. --Red_Winged_Duck 00:18, 19 кастрычніка 2014 (FET)
Дзякуй. Няпільна, таму пачакаю яшчэ, можа будуць іншыя меркаваньні. Назва гораду - помнік славянскай назвы аполе, што азначаецца лякальную пляменную суполку, яка жывуць наваколля поля (pl:Opole (średniowiecze)), таму можа скланяць як поле? Існуе таксама горад Аполе Любельске. Bocianski (гутаркі) 00:35, 19 кастрычніка 2014 (FET)

Шахматы[рэдагаваць крыніцу]

Супэр! А я ўсё чакаў, калі ж зьявіцца той <прамаўчу>, які выдаліць інфу пра паходжаньне шахматаў зь Індыі! Чакаем цяпер, хто будзе дадаваць зьвесткі пра іхняе паходжаньне аднекуль яшчэ, напрыклад, з Марсу. -- Renessaince 13:33, 20 кастрычніка 2014 (FET)

Калі ў вас ёсьць зацікаўленасьць у гэтай тэме, дык варта было дадаць крыніцу, гэта заняло б менш часу, чым напісаньне паведамленьня сюды. --Red_Winged_Duck 13:42, 20 кастрычніка 2014 (FET)
Устраю, як ускосны віноўнік, магу памыляцца, лічыў што гэтыя шаблёны неабавязкова патрабуюць выдаленьня інфармацыі (акрамя выпадкаў відавочнай немагчымасьці прыняцьця на веру некаторых фактаў), прынамсі ў іншых раздзелах так — вісяць, раздражняюць вока, чакаюць свайго часу калі нехта не возьме ды й не дадасьць крыніцу.--Mr. Spock абм 20:56, 21 кастрычніка 2014 (FET)
Гэты шаблён прызначаны даць магчымасьць дадаць крыніцу да невідавочных фактаў, калі цягам тыдня крыніца не зьявілася, кожны мае права выдаліць непацьверджаныя зьвесткі. Што да пытаньня іншых Вікіпэдыяў, то ў большасьці зь іх гэтым проста няма каму займацца празь вялізныя аб’ёмы інфармацыі. --Red_Winged_Duck 00:22, 22 кастрычніка 2014 (FET)

Падвядзеньня вынікаў[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Просьба да Вас, мог бы і сам, але так і ня змог вызначыцца як зрабіць усё адпаведна традыцыі і найлепшым чынам у пляне пазьнейшай спасыланасьці (во загнуў) на вынік. Вось тут, відавочна, прыйшоў час прымаць меры па падвядзеньні рэзультатаў і пераносу абмеркаваньня на старонку нейкага нутранага правіла па ўжываньні сынонімаў у назвах артыкулаў і катэгорый, каб у далейшым рабіць усё ўсім аднастайна.--Mr. Spock абм 20:56, 21 кастрычніка 2014 (FET)

Падвядзіце, калі ласка, вынік, для пачатку папярэдні, калі да яго цягам тыдня ня будзе істотных заўваг, тады ўжо знойдзем месца, куды яго разьмясьціць сярод правілаў і рэкамэндацыяў. --Red_Winged_Duck 00:23, 22 кастрычніка 2014 (FET)
Green check.svg Зроблена. Добра было б, каб можна было хутка зьвярнуцца да гэтага абмеркаваньня ў выпадку чаго (можа паўстануць пытаньні наконт яшчэ пэўных сынонімічных выпадкаў) + калі новыя ўдзельнікі самі будуць знаходзіць гэтае абмеркаваньне было б зусім файна.--Mr. Spock абм 10:25, 22 кастрычніка 2014 (FET)
І ўсё ж такі, абмеркаваньне кане ў Лету, калі яго не перанесьці (Вікіпэдыя:Форум/Архіў 10).--Mr. Spock абм 17:26, 15 студзеня 2015 (MSK)

be:Не купляй расійскае![рэдагаваць крыніцу]

Привіт! Чи не міг би ти перекласти для Вікіпедії тарашкевицею статтю про бойкот російських товарів в Україні? Тема дуже актуальна на тлі останніх подій. Завчасно дякую за допомогу!--Trydence (гутаркі) 22:41, 4 лістапада 2014 (MSK)

Недакладнасьці на галоўнай старонцы[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! У першапачатковай вэрсыі артыкула .бел мелася інфа, што гэта пяты кірылічны дамэн у сьвеце. Але тут я дапусьціў недакладнасьць, не ўлічыўшы зарэгістраваныя дамэны .мкд (0 сайтаў) і .мон (4 сайты). Выпраўляю – такім чынам, дамэн .бел не пяты, а сёмы зарэгістраваны ў сьвеце (пасьля .укр, .қаз, .мкд, .срб, .рф, .мон).

Згодна з вышэй пералічаным, першы факт у шаблёне "ці ведаеце вы" неабходна выправіць наступным чынам:

Ці ведаеце вы… З новых артыкулаў (10—24 кастрычніка)

 *  …што сёмы кірылічны дамэн сьвету дагэтуль ня мае зарэгістраваных сайтаў?

P. S. Дзякуй, што дадалі на галоўную, вельмі прыемна!

--Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 21:24, 6 лістапада 2014 (MSK)

Выпраўлена. --Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 21:28, 6 лістапада 2014 (MSK)
Падзяку за падтрымку шаблёну Ці ведаеце вы варта накіраваць спадару Глебу, бо менавіта ён апошнім часам падтрымлівае яго ў актуальным стане. --Red_Winged_Duck 21:31, 6 лістапада 2014 (MSK)

Камэта Чурумава — Герасіменкі[рэдагаваць крыніцу]

Хіба ж не скланяюцца? -- Renessaince 13:58, 14 лістапада 2014 (MSK)

Праблема ў тым, што гэта, акрамя такіх вось парадаў, не зафіксавана ў БКП, у афіцыйным жа правапісе «сярод прозвішчаў, што не суадносяцца з назвамі прадметаў, скланяюцца толькі тыя, якія адносяцца да мужчын». --Red_Winged_Duck 14:19, 14 лістапада 2014 (MSK)

Катэгорыі[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Чаму падкатэгорыі старонкі Катэгорыя:Футбольныя трэнэры па клюбах Ангельшчыны заносяцца ў літару Т, хоць назвы футбольных клюбаў пачынаюцца на А і Л? —Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 00:34, 16 лістапада 2014 (MSK)

Зрабіў. Па гісторыі праўкі можаце пабачыць як такое выпраўляецца. --Dymitr 00:42, 16 лістапада 2014 (MSK)

Ілля Рєпін[рэдагаваць крыніцу]

Доброго дня пане. Я був збентежений Вашими діями що до мого редагування сторінки видатного Українського художника Іллі Рєпіна. Хотів би отримати переконливі докази що до того факту, що Рєпін - саме російський художник, а не Український. Приведу свої твердження: 1. Він народився на території нинішньої України (а конкретніше в Харківській області). 2. Сам називав себе нащадком козаків. 3. Всіляко відстоював національну ідентичність Українців як народу. Дякую за увагу. Був би ще вдячнішим за вашу відповідь. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Ukrainebestintheworld (гутаркі · унёсак).

Адказ вельмі просты: падавайце аўтарытэтныя крыніцы і ня будзе да вас пытаньняў. --Red_Winged_Duck 13:22, 22 лістапада 2014 (MSK)
Можна адзначыць у артыкуле "расейскі і ўкраінскі жывапісец і графік, пэдагог". Прыклад — артыкул пра Ігната Дамейку. Нарадзіўся ў Беларусі, але гэта не перашкаджае яму быць таксама чылійскім і паляцкім дзеячом. —Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 14:18, 22 лістапада 2014 (MSK)
Калі вы знойдзеце аўтарытэтную крыніцу, дзе напісана што ён украінец — то можна.--Liashko (гутаркі) 17:57, 22 лістапада 2014 (MSK)
Якае адразненьне паміж «польскім» і «паляцкім»? Bocianski (гутаркі) 22:43, 22 лістапада 2014 (MSK)
«Паляцкі» — з гутарковага стылю мовы. Часам сустракаецца ў размоўнай лексыцы. —Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 22:59, 22 лістапада 2014 (MSK)
Нэўтральнае ці ёсьць нейкая абраза? Bocianski (гутаркі) 23:09, 22 лістапада 2014 (MSK)
Я б сказаў, што слова гэтае сялянскае. Сярод месьцічаў вы такое, пэўна, не пачуеце. Ніякай абразы ў гэтым слове няма. —Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 16:25, 23 лістапада 2014 (MSK)

Чыстка гісторыі ад вандалізму[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! У сувязі з апошнімі падзеямі зразумеў, што ня ведаю як робіцца чыстка гісторыі старонкі ад вандалізму. Быў бы ўдзячны, каб ты падказаў.--Liashko (гутаркі) 21:34, 23 лістапада 2014 (MSK)

У нашым выпадку працэдура была такая: спачатку трэба выдаліць тое, што знаходзіцца на месцы старонкі, куды мы зьбіраемся перанесьці іншую старонку; потым пераносім іншую старонку ў патрэбнае месца, пасьля чаго выдаляем яе ўжо пад той назвай, пад якой будзем вяртаць назад гісторыю; пасьля таго, як старонка выдаленая, у мэню зьявіцца пункт «Аднавіць», у ім можна будзе пабачыць сьпіс усіх выдаленых правак, у тым ліку і тых, што засталіся ад першага выдаленьня. Пасьля гэтага трэба адзначыць тыя праўкі, якія мы будзем вяртаць і націснуць «Аднавіць», пасьля гэтага гісторыя старонкі зьявіцца ў выглядзе безь непатрэбных правак. Аналягічным чынам можна аб’ядноўваць гісторыі дзьвюх старонак. --Red_Winged_Duck 21:40, 23 лістапада 2014 (MSK)