Ліда (футбольны клюб)
Ліда | |
![]() | |
Поўная назва | Футбольны клюб «Ліда» |
---|---|
Заснаваны | 1962 |
Горад | Ліда, Беларусь |
Стадыён |
«Старт» Умяшчальнасьць: 2960 |
Старшыня | Іван Дубатоўка |
Галоўны трэнэр | в. а. Юры Каратай |
Чэмпіянат | Першая ліга |
· 2019 | 7 месца |
Афіцыйны сайт |
«Ліда» — футбольны клюб зь Беларусі. Заснаваны ў 1962 годзе. Базуецца ў месьце Лідзе, якое знаходзяцца ў Гарадзенскай вобласьці. Адзін з наймацнейшых клюбаў часоў БССР, 4-разовы чэмпіён БССР (1983, 1985, 1986, 1989), а таксама пераможца й прызэр розных турніраў БССР. У 1990-х гадох клюб часьцяком выступаў у найвышэйшай лізе айчыннага чэмпіянату, апошні раз датуецца сэзонам 2000 году. На сёньня каманда гуляе ў першай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
За савецкім часам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюб у горадзе Ліда быў утвораны ў 1962 годзе пад назвай «Чырвоны сьцяг». Назва пратрымалася ўсяго год і ў 1963 годзе клюб быў перайменаваны ў «Вымпел». Пагуляўшы пад гэтым імем 8 сэзонаў, у 1971 годзе каманда надоўга атрымала назву «Абутнік». Назвай каманда была абавязана свайму спонсару Лідзкай абутковай фабрыцы. Каманда выступала ў розных турнірах Беларускай ССР. Першы значны посьпех прыйшоў у 1972 годзе. «Абутнік» выйшаў у фінал Кубка БССР, але саступіў «Тарпэда» (Жодзін) зь лікам 0:2. Празь дзесяць гадоў жодзінцы зноўку абыгралі лідчанаў у фінале Кубка БССР зь лікам 3:0.
У 1983 годзе «Абутнік» у чэмпіянаце БССР выйшаў у фінал, дзе сустрэўся зь менскай «Арбітай». Першы матч у Лідзе скончыўся зь лікам 0:0, а сустрэча ў Менску завяршылася ўнічыю 1:1, такім чынам, гол забіты на чужым полі, прынёс лідчанам золата. У 1984 годзе «Абутнік» быў мацнейшы за жодзінскае «Тарпэда» ў фінале Супэркубку БССР. У 1985 годзе лідчане ў групе чэмпіянату БССР набралі 36 пунктаў, а паказчык мячоў склаў 58:12. У фінале «Ліда» прымала ў сябе «Тарпэда» й атрымала перамогу зь лікам 2:0. У матчы ў адказ у Жодзіне «Абутнік» атрымаў паразу — 1:2, але дзякуючы агульнаму ліку стаў двухразовым чэмпіёнам БССР.
У 1986 годзе ў фінале Супэркубка БССР быў абыграны салігорскі «Шахцёр». У чэмпіянаце каманда зноўку прабілася ў фінал. У саперніках быў бабруйскі «Шыньнік». Перамогшы на выезьдзе й дома 1:0, лідчане заваявалі трэцяе чэмпіёнства. У 1987 годзе менскі «Спадарожнік» набраў столькі ж пунктаў як і «Абутнік», але вырваў выхад у фінал дзякуючы лепшай розьніцы мячоў. У наступным годзе каманда зноўку фінішавала другой, трохі саступіўшы ўсё таму ж «Спадарожніку». У 1989 годзе ў Ліду прыйшоў апошні вялікі футбольны посьпех, чэмпіянат упершыню праводзіўся выключна па колавай сыстэме, без стыкавых матчаў і групаў. «Абутнік» апярэдзіў «Спадарожнік» у выніковай табліцы на адзін пункт і стаў чатырохразовым чэмпіёнам БССР.
Часы незалежнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Здабыцьцё Беларусьсю незалежнасьці аўтаматычна азначала ўзмацненьне чэмпіянату, таму што самыя моцныя каманды больш не гулялі ў турнірах СССР, ва ўсіх быў адзіны турнір — чэмпіянат Беларусі па футболе. З моманту стварэньня ў 1992 годзе па 2000 год прафэсійным футбольным клюбам кіраваў Іван Прохараў. У першым нацыянальным чэмпіянаце, які адбыўся ў 1992 годзе, «Абутнік» фінішаваў на 12 месцы з 16 камандаў. Каманда паказвала добры футбол са знакамітымі супернікамі. У другім чэмпіянаце каманда ня здолела ўтрымацца ў найвышэйшым дывізіёне.
Стаўшы ў наступным турніры чэмпіёнамі першай лігі, каманда вярнулася ў найвышэйшую лігу й паказала ў сэзоне 1994—1995 гадоў найлепшы вынік у сваёй гісторыі — 8 месца, маючы на сваім рахунку 10 перамог, 10 нічыіх і 10 паразаў. У наступным сэзоне лідчане захавалі месца ў найвышэйшай лізе, а ў 1996 годзе гэтае зрабіць былі няздольныя.
У 1997 годзе каманда з новай назвай «Ліда» заняла трэцяе месца ў першай лізе, а ў 1998 годзе клюб стаў чэмпіёнам першай лігі, усталяваўшы абсалютны рэкорд усіх чэмпіянатаў першай лігі, прайшоўшы са старту 20 тураў без паразаў. Затым два наступныя сэзоны «Ліда» правяла ў найвышэйшай лізе, атрымаўшы ў 1999 годзе яскравыя перамогі над БАТЭ й менскім «Дынама». Зоркамі каманды ў той час былі Вітольд Хахлач, Сяргей Петрушэўскі і толькі пачынаўшы ў той час свой зорны шлях у дарослым футболе будучы капітан БАТЭ й гулец зборнай Беларусі Аляксандар Юрэвіч, а таксама галоўны форвард Зьвіяд Бурдзэнідзэ, які за два гады ў першай лізе вызначыўся 36 разоў. У 2000 годзе «Ліда» ў апошні раз гуляла ў найвышэйшай лізе.
Калі да 2005 году каманда ставіла перад сабой задачу выхаду ў найвышэйшую лігу, але пасьля пачала змагацца за выжываньне ў першай лізе. Гэтак у 2006 годзе ўпершыню «Ліда» апусьцілася ў клясе ніжэй за першую лігу. У 2007 годзе каманда вярнулася ў першую лігу, але ў 2010 годзе зноўку была паніжаная ў клясе. У 2011 годзе дзякуючы намаганьням Дзьмітрыя Дзенісюка, які забіў 30 мячоў, «Лідзе» атрымалася заняць першае месца й вярнуцца ў першую лігу. У пачатку сэзону 2012 году клюб прабіўся ў 1/4 фіналу Кубка Беларусі, дзе саступіў наваполацкаму «Нафтану», а ў чэмпіянаце ўдалося замацавацца ў першай лізе, заняўшы выніковае 11 месца.
Былыя назовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «Чырвоны сьцяг» (1962—1963)
- «Вымпел» (1963—1971)
- «Абутнік» (1971—1996)
- «Ліда» (з 1997 году)
Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Актуальны на жнівень 2019 году[1]
|
|
У арэндзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Чэмпіянат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
Кубак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
Галоўныя трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Юры Каратай (в. а. зь ліпеня 2019 году)[3]
- Вячаслаў Герашчанка (студзень — ліпень 2019 году)[4]
- Сяргей Саладоўнікаў (жнівень 2017 году — студзень 2019 году)[5][6]
- Пётар Качура (студзень — ліпень 2017 году)[7]
- Вячаслаў Герашчанка (жнівень — сьнежань 2016 году)[8]
- Юры Каратай (в. а. у ліпені 2016 году)[9]
- Віталь Тарашчык (люты — чэрвень 2016 году)[10]
- Дзьмітры Макаранка (в. а. у кастрычніку 2015 году — студзені 2016 году)[11]
- Максім Лычоў (люты 2015 году — кастрычнік 2015 году)[12]
- Андрэй Пятроў (да лютага 2015 году)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ «Прессбол» №29 (4250), 12 красавіка 2019
- ^ «Молодечно» арендовал у «Лиды» полузащитника(рас.)
- ^ «Лиду» покинули главный тренер и лучший бомбардир(рас.)
- ^ Вячеслав Геращенко стал новым главным тренером ФК «Лида»(рас.)
- ^ Сергей Солодовников подписал контракт с «Лидой»(рас.)
- ^ Сергей Солодовников покинул «Лиду»(рас.)
- ^ Петр Качуро возглавил «Лиду»(рас.)
- ^ Вячеслав Геращенко возглавил «Лиду»(рас.)
- ^ Таращик покинул пост главного тренера «Лиды»(рас.)
- ^ Виталий Таращик назначен главным тренером «Лиды»(рас.)
- ^ Максим Лычев покинул пост главного тренера «Лиды»(рас.)
- ^ Максим Лычев — новый главный тренер «Лиды»(рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Афіцыйная старонка(рас.)
- Канал на YouTube(рас.)