Абмеркаваньне:Вязавая (Віцебская вобласьць)
Назва
[рэдагаваць крыніцу]А ці магчымая назва Вязава́я ў беларускай мове? --Ліцьвін (гутаркі) 20:34, 10 жніўня 2019 (MSK)
Цікава, што ў СННП гэтая вёска згадваецца як Вя́завая, а вёска ў Лельчыцкім раёне — Вязава́я (у «Тапаніміі Гомельшчыны» таксама). --Ліцьвін (гутаркі) 01:51, 11 жніўня 2019 (MSK)
Дарэчы, Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распрацаваў сэрвіс «Агучаны электронны граматычны слоўнік». І сапраўды цудоўны сэрвіс!
А цяпер пра назву Вязавая. Я думаў, што ўжо прыйдзецца прыводзіць шматлікія спасылкі на ўсе граматычныя слоўнікі беларускай мовы, а тутака такая цудоўная навіна — яны ўжо ўсе ёсьць у АЭГС. Дык вось форма Вя́завая зьяўляецца адзінай магчымай у беларускай мове. --Ліцьвін (гутаркі) 20:15, 19 жніўня 2019 (MSK)
- Назва цалкам магчымая. У беларускай мове ёсць правіла "е ў першым складзе перад націскам пераходзіць у я", але няма правіла "я ў другім складзе перад націскам пераходзіць у е". Назва ўтварылася ад слова Вяз, а не Вез, таму назвы Везавец і падобныя, якія з’явіліся на старонцы Удзельнік:Ліцьвін/maps.by — проста нейкія выдумкі.--Artsiom91 (гутаркі) 09:28, 21 жніўня 2019 (MSK)
- Так, сапраўды, я памыліўся з формай Вязавец (пры гэтым гэта адносная памылка, бо я ўсюды дадаваў заўвагу «Трэба дадаткова разгледзіць гэтае пытаньне»). Вось правіла. Атрымліваецца, што такая форма магчымая. Заўважу, што я спачатку спытаў тутака і толькі пасьля таго, як ніхто нічога не адказаў, пачаў рэдагаваць. Пры гэтым гаворка ішла толькі пра назву Вязавая. Паводле ўсіх слоўнікаў адзіная магчымая назва для гэтай формы — Вя́завая. Свае памылкі зараз выпраўлю. --Ліцьвін (гутаркі) 12:40, 21 жніўня 2019 (+03)