Перайсьці да зьместу

Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck/2004—2011

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прапаную абмеркаваць афармленьне артыкулаў пра футбольныя клюбы (у Абмеркаваньне:Дынама Менск) --EugeneZelenko 16:54, 7 Nov 2004 (UTC)

Я заінсталяваў сабе лякальную вэрсію двіжка Вікіпэдыі, дык буду разьбірацца, як тут працуюць шаблёны. Тады абавязкова зраблю шаблён для футбольных клюбаў. --Red_Winged_Duck 20:34, 7 Nov 2004 (UTC)

Template:ФутбольныКлюб атрымаўся цудоўным! Маленькая прапанова - перадаваць Беларускія як парамэтар, каб катэгорыя Беларускія футбольныя клюбы таксама рабілася ў шаблёне (напрыклад: Шаблён:Інфармацыя пра раён).
Дарэчы, калі парамэтар шаблёну можа быць на некалькіх радках, то можна было бы зрабіць шаблён Template:ФутбольныКлюбГульцы, куды ўключыць сэкцыю Гульцы цалкам. Адпаведна перадаваць сьпісы брамнікаў, абаронцаў і г.д. як парамэтры.
EugeneZelenko 15:04, 8 Nov 2004 (UTC)
Яшчэ ёсьць момант зьмены назвы каманды. Імхо, варта ў шаблёне пазначыць. --Xaczyk 20:26, 5 Dec 2004 (UTC)

Я падрыхтаваў прэс-рэліз з нагоды 40 тысячнага артыкула, калі ласка, паглядзіце.--Jim 08:38, 11 кастрычніка 2011 (FET)

Калі ласка, указвайце поўны адрас выявы, калі яна бярэцца з іншага сайту (што маю на ўвазе). Гэта адно з патрабаваньняў ангельскай вэрсіі (і ня гэткае бессэнсоўнае :-). Напрыклад. --EugeneZelenko 05:42, 8 Nov 2004 (UTC)

Добра. Зразумеў. Варта б было стварыць старонку Як загружаць файлы з тлумачэньнямі. --Red_Winged_Duck 09:21, 8 Nov 2004 (UTC)

Хто дадумаўся напісаць "Адраса выяў" замест "Адрасы (адрэсы) (выяваў)" ;)? --Ausvald 21:17, 28.05.2005 (UTC)

Праект галоўнай старонкі

[рэдагаваць крыніцу]

Калі будзе час, калі ласка, паглядзі Вікіпэдыя:Праект галоўнай старонкі. Вельмі патрабуюцца добрыя дызайнэры... --EugeneZelenko 16:36, 5 Dec 2004 (UTC)

Я думаю, ня трэба наноў вынаходжваць лісапед. Проста варта перагледзець усе іншыя Вікіпэдыі, і потым выбраць такі дызайн першай старонкі, які адпавядае нашаму духу і дадзенай ступені разьвіцьця сайту. ЗЫ. Зрэшты, галоўнае — зьмест, а не афармленьне. --Rydel 17:43, 5 Dec 2004 (UTC)

Я не прапаную што-небудзь вынаходзіць :-). Усе мае ідэі - з ангельскай. Але магчымыя заўвагі па разьмяшчэньню сэкцый і па спалучэньню колераў. Гэта я і прашу абмеркаваць. Дарэчы, мне здаецца, што беларуская Вікіпэдыя яшчэ не дарасла да сэкцый «навіны», «ці ведаеце вы», «гадавіны»... --EugeneZelenko 17:56, 5 Dec 2004 (UTC)

вясёлых калядаў

[рэдагаваць крыніцу]

А я ўжо пачаў думаць, куды ты зьнік. Са сьвятамі. ;) --Rydel 19:23, 28 .12. 2004 (UTC)

Узаемна! Ды я не зьнікаў, я заўсёды тут, проста не заўжды хапае часу нешта дапісваць. Мяркую, да наступнага году пасьпець выкласьці адзін грунтоўны артыкул. :) --Red_Winged_Duck 09:37, 29 .12. 2004 (UTC)

Вялікі дзякуй, за тое, што зрабіў! --EugeneZelenko 02:43, 27.05.2005 (UTC)

Калі ласка, калі будзе час, праглядзі маю «творчасьць». Я глядзеў толькі ў Commons, канешне, мае сэнс зазірнуць і ў іншыя падобныя праекты. Заўвагі і прапановы толькі вітаюцца :-) --EugeneZelenko 15:04, 27.08.2005 (UTC)

Выдатна. Прапаную працягнуць абмеркаваньне ў Абмеркаваньне Вікіпэдыя:Кандыдатуры ў выбраныя артыкулы --Red_Winged_Duck 08:48, 29.08.2005 (UTC)

Па матывах артыкула Познань...

Як ты думаеш, можа мае сэнс зрабіць пашыраную вэрсіі Шаблён:ІнфармацыяПраГорад? Трэба была бы абмеркаваць парамэтры, каб шаблён падыходзіў і для іншых краін. Дый афармленьне не перашкодзіла бы зрабіць агульным з Шаблён:ІнфармацыяПраКраіну.

EugeneZelenko 03:34, 28.09.2005 (UTC)

У прынцыпе, думаю, не зашкодзіў бы такі шаблён, але сапраўды ён зможа ўключаць толькі агульную інфармацыю для ўсіх гарадоў, таму трэба яе адразу вызначыць. Ці ёсьць падобны шаблён у той жа ангельскай вэрсіі, каб параўнаць? --Red_Winged_Duck 09:06, 28.09.2005 (UTC)
Я прагледзіў en:Template:Paris infobox, en:Berlin, en:Rome, але знайшоў толькі en:Template:Infobox Poland.
Агульная інфармацыя (на мой погляд): герб, сьцяг, дэвіз, мапа месцазнаходжаньня, плошча, насельніцтва, шчыльнасьць насельніцтва, геаграфічныя каардынаты, вышыня над узроўнем мора, рэгіён краіны (назву трэба рабіць як парамэтар), кіраўнік, урад, даты (заснаваньне, магдэбурскае права і г.д.), афіцыйная старонка, гарады-пабрацімы. Сустракаюцца паштовы індэкс і тэлефонны код.
EugeneZelenko 13:45, 28.09.2005 (UTC)

Кандыдатуры ў выбраныя артыкулы

[рэдагаваць крыніцу]

Дарэчы, я дадаў першыя кандыдатуры ў выбраныя артыкулы. Трэба ж з чагосьці пачынаць :-). --EugeneZelenko 02:28, 22.10.2005 (UTC)

Вытрымкі з выбраных артыкулаў

[рэдагаваць крыніцу]

Трэба было бы стварыць стандарт назваў для вытрымак з выбраных артыкулаў для галоўнай старонкі.

У ангельскай вэрсіі выкарыстоўваецца Wikipedia:Today's featured article/{{CURRENTMONTHNAME}} {{CURRENTDAY}}, {{CURRENTYEAR}}, напрыклад en: Wikipedia:Today's featured article/October 24, 2005.

Прапаную варыянт Вікіпэдыя:Выбраныя артыкулы/{{БЯГУЧЫ_ГОД}}-{{БЯГУЧЫ_МЕСЯЦ}}. Назва будзе гэткай жа, калі разьдзел будзе штотыднёвым ({{БЯГУЧЫ_ТЫДЗЕНЬ}}).

EugeneZelenko 02:24, 25.10.2005 (UTC)

Я таксама крыху вывучаў гэтае пытаньне. І думаю, прапанаваны варыянт даволі аптымальны. А ці трэба нейкія дадатковыя дзеяньні, каб уключыць гэтую старонку ў зьмест галоўнай? Ці там дастаткова пазначыць: {{Вікіпэдыя:Выбраныя артыкулы/{{БЯГУЧЫ_ГОД}}-{{БЯГУЧЫ_МЕСЯЦ}}}}, то бок, як шаблён? Ці трэба яшчэ нейкія адмысловыя дзеяньні праводзіць? --Red_Winged_Duck 07:51, 25.10.2005 (UTC)
Мяркуючы па en:Main Page — дастаткова {{Вікіпэдыя:Выбраныя артыкулы/{{БЯГУЧЫ_ГОД}}-{{БЯГУЧЫ_МЕСЯЦ}}}}. --EugeneZelenko 12:52, 25.10.2005 (UTC)

Некалькі наступных дзён хутчэй за ўсё ня буду мець магчымасьці актыўна ўдзельнічаць у Вікіпэдыі, таму, калі ласка, падлічы вынікі галасаваньняў па новаму дызайну і выбраным артыкулам. Дзякуй. --EugeneZelenko 03:30, 05.11.2005 (UTC)

Ёсьць такая ідэя (калі гэта магчыма выканаць): мо паспрабаваць дамовіцца з Акавітаю, каб калі ў Вікіпэдыі ёсьць артыкул/рэдырэкт, назва якога дакладна супадае з запытаньням да пашуковіка, то выдаваць зьверху асобную спасылку "N. у беларускае Вікіпэдыі"? Вікі на дадзены момант, здаецца, найбольш пэрспэктыўны энцыкляпедычны рэсурс байнэту, і такое супрацоўніцтва было б на карысьць абодвум сайтам. AntonBryl 14:03, 09.12.2005 (UTC)

На колькі я разумею, Вікіпэдыя - гэта некамэрцыйны праект, таму і весьці нейкія перамовы мы ня можам, асабліва з умовамі, таму што ня можам нічога прапанаваць наўзамен. Безумоўна, можна прапанаваць гэта Акавіце, але толькі прапанаваць. І я пакуль ня бачу, як гэта можа быць Акавіце карысным. Той жа Гугл, дарэчы, актыўна індэксуе Вікіпэдыю (тым больш, што яна разьмешчана на сэрвэрах Гуглу), таму часьцяком на запыты Гугл выдае адпаведныя артыкулы зь Вікіпэдыі (і беларускай у тым ліку) сярод першых вынікаў пошуку. --Red_Winged_Duck 14:23, 09.12.2005 (UTC)
Пашуковіку карысна рэлевантную знаходзіць інфармацыю :) Ад гэтага залежыць ягоная папулярнасьць. А Вікіпэдыя, як я ўжо заўважаў, найсур'ёзьнейшая беларуская онлайн-эцыкляпэдыя - прынамсі, больш сур'ёзных я ня ведаю. AntonBryl 16:19, 09.12.2005 (UTC)
Так, з гэтым згодны. А вось тут узьнікае чыста тэхнічнае пытаньне, як Акавіта будзе гэта ўсё апрацоўваць, бо тут патрэбная зацікаўленасьць перш за ўсё адміна Акавіты, каб гэта ўсё запраграмаваць і ўсё такое, бо я ня вельмі разьбіраўся ў самой Вікі, але мусяць быць і здаецца ёсьць нейкія логі, па якім можна глядзець існуючыя артыкулы. То бок мэтазгоднасьць напэўна ёсьць. Трэба толькі пра гэта ўсё расказаць адміну Акавіты і чакаць на рэакцыю, ня думаю, што мы тут можам нечым дапамагчы, акрамя прапановы. --Red_Winged_Duck 11:56, 12.12.2005 (UTC)

Крамбамбуля

[рэдагаваць крыніцу]

Помоги написать в ru: про замечательный гурт Крамбамбуля (прошу прощения, мой be<1 :) ) Maxim Razin 01:38, 22.12.2005 (UTC)

Re: Прывітаньне

[рэдагаваць крыніцу]

дзякуй version 01.01.2006

Менск / Мінск

[рэдагаваць крыніцу]

Чамы менавіта Менск? Калі гэта ня ёсць так; ці на тарашкевіцы нельга пісаць Мінск? version 03.01.2006

У клясычным правапісе прыняты варыянт Менск. У межах аднаго артыкулу мы прытрымліваемся аднаго правапісу, але што тычыцца назваў ці імёнаў, у пачатку адпаведнага артыкулу могуць пазначацца ўсе варыянты. Няма патрэбы прыводзіць розныя варыянты назвы ў артыкуле пра Беларусь. У самім жа артыкуле Менск прыведзены абодва варыянты назвы, ды акрамя таго створанае перанакіраваньне Мінск. --Red_Winged_Duck 22:04, 03.01.2006 (UTC)

МТЗ-РІПА Менск

[рэдагаваць крыніцу]

can we add zh and nl languages to this page? thank you!--Trimmer56 13:11, 31.01.2006 (UTC)

Зроблена. Вось, дарэчы, карысная спасылка: Вікіпэдыя:Інтэрвікі --Red_Winged_Duck 13:30, 31.01.2006 (UTC)

Я тут невялічкі вандалізм зрабіў Паўднёвая Амэрыка Ваша думка на гэты конт? Alexander Gouk 12:00, 05.02.2006 (UTC)

Калі ласка, ня трэба блытаць артыкул Паўднёвая Амэрыка (de:Südamerika) і Партал:Паўднёвая Амэрыка (de:Portal:Südamerika). --EugeneZelenko 15:26, 05.02.2006 (UTC)
Мабыць варта запытаць стварэньня прасторы назваў Партал, як гэта зрабілі расейскія калегі (ru:Википедия:Форум#Пространство имён «Портал:», bug report)? --EugeneZelenko 15:50, 05.02.2006 (UTC)
А якія перавагі будуць ад наяўнасьці такой прасторы назваў? Мо варта пачакаць пакуль у нас будзе хаця б каля 5 такіх парталаў, а потым уздымаць такое пытаньне. Бо, як мне здаецца, парталы ў беларускай Вікіпэдыі ня маюць асабліва сэнсу, яны карысныя ў вялікіх Вікіпэдыях, зь вялікай колькасьцю ўдзельнікаў. --Red_Winged_Duck 11:52, 06.02.2006 (UTC)
Згодны. --EugeneZelenko 15:40, 06.02.2006 (UTC)
А мне больш няма чаго дадаць, за мяне ўжо адказалі. :) Згодны з тым, што адказалі вышэй. --Red_Winged_Duck 11:52, 06.02.2006 (UTC)

Калі будзе час, калі ласка паглядзі гэты файл. Я дадаў бягучыя пераклады ў MessagesBe.php і зьбіраюся аднавіць файл у CVS.

Дарэчы варта параўнаць зыходныя паведамленьні з арыгіналамі, бо штосьці зьмянялася пасьля таго, як быў дададзены ў CVS LanguageBe.php (напрыклад, выява — файл).

Дзякуй.

EugeneZelenko 19:10, 05.02.2006 (UTC)

Я так разумею, гэта проста пералік усіх паведамленьняў адсюль: Спэцыяльныя:Allmessages?
Так. --EugeneZelenko 15:40, 06.02.2006 (UTC)
Я бы ўсё ж зьмяніў дадзеныя на зьвесткі, але гэта ўсё ёсьць у абмеркаваньнях асобных паведамленьняў.
Калі хтосьці іншы падтрымліваў, я супярэчыць ня буду :-) --EugeneZelenko 15:40, 06.02.2006 (UTC)
А пра LanguageBe.php ня вельмі зразумеў зь якой менавіта вэрсіяй параўноўваць. З ангельскай?
Трэба параўнаць ангельскія паведамленьні Messages.php і пераклады MessagesBe.php. --EugeneZelenko 15:40, 06.02.2006 (UTC)
LanguageBe.php ці MessagesBe.php? --Red_Winged_Duck 16:23, 06.02.2006 (UTC)
Усе паведамленьні 2 тыдні таму перанесьлі з Language.php у Messages.php. --EugeneZelenko 16:36, 06.02.2006 (UTC)
Red_Winged_Duck 11:52, 06.02.2006 (UTC)

Калі будзе час, калі ласка паглядзі Вікіпэдыя:LanguageBe.php. Я аднавіў wgMagicWordsBe. --EugeneZelenko 15:34, 09.02.2006 (UTC)

Паглядзеў. Быццам бы нармальна ўсё. --Red_Winged_Duck 15:44, 09.02.2006 (UTC)
Яшчэ вось: Абмеркаваньне Вікіпэдыя:LanguageBe.php#MAG_LCFIRST, MAG_UCFIRST, MAG_LC, MAG_UC?. --EugeneZelenko 15:24, 10.02.2006 (UTC)
Адказаў там. А ці працуе ў нас PLURAL? --Red_Winged_Duck 14:33, 11.02.2006 (UTC)
Працуе ў простых выпадках. Напрыклад з КОЛЬКАСЬЦЬ_АРТЫКУЛАЎ: 88 106 артыкулаў. З паведамленьнямі MediaWiki — яшчэ не (памылка — не выпраўленая). --EugeneZelenko 15:37, 11.02.2006 (UTC)

Я дадаў запыт на аднаўленьне LanguageBe.php. --EugeneZelenko 15:33, 16.02.2006 (UTC)

Калі Малдова, дык, відаць і малдОўскі (не малдАўскі). — W.V.-S. 21:04, 06.02.2006 (UTC)

Было б лягічна, але слоўнік «Нашай Нівы» падае менавіта варыянт малдаўскі [1] (але Малдова [2]) --Red_Winged_Duck 21:34, 06.02.2006 (UTC)

Greetings Red Winged Duck, could you help me create a stub for this article? — It is based on the Russian article. 3-5 lines would be sufficient enough. Please. Your help would be gratefully appreciated. (I do not know what the correct title should be). Thanks -- Jason, 2 March 2006

Затрыманыя ўдзельнікі

[рэдагаваць крыніцу]

Пабачыўшы http://community.livejournal.com/minsk_by/1052427.html...

Як ты лічыш, ці варта ў Вікіпэдыя:Гісторыя напісаць, што некаторыя з удзельнікаў былі затрыманыя і асуджаныя перад і пасьля выбараў? Усё ж такі прыватная інфармацыя... --EugeneZelenko 15:29, 28.03.2006 (UTC)

Можна і напісаць, асабліва пра тых, пра каго вядома дакладна і ў каго на старонках удзельніка ёсьць інфармацыя прыватная па якой можна даведацца пра асобу. Ня бачу тут праблемы з прыватнасьцю. Ды і ў LiveJournal крыху суполка іншага складу і дачыненьняў, таму там сьпіс прасьцей складаць. Тут жа асабістага меней. Але яшчэ раз скажу, ня бачу ў такой інфармацыі ў Вікіпэдыі нічога кепскага. --Red_Winged_Duck 07:18, 29.03.2006 (UTC)

Калі будзе час, калі ласка, паглядзі meta:ParserFunctions. Варта пашырыць функцыянальнасьць шаблёну, каб працаваў і для гадоў да нашай эры, дый можа з парамэтрамі будуць ідэі. --EugeneZelenko 03:20, 19.04.2006 (UTC)

Чарговае аднаўленьне. Новыя словы: TALKSPACE, SUBJECTSPACE, SUBPAGENAME, TALKPAGENAME (самае цікавае, напрыклад, для Шаблён:Выдаліць), SUBJECTPAGENAME, DISPLAYTITLE.

Я не зусім упэўнены ў перакладзе subject у гэтым кантэксьце. Не прыдумаў і пераклад для DISPLAYTITLE.

Калі будзе час, калі ласка, зазірні.

--EugeneZelenko 14:50, 20.04.2006 (UTC)

Чарговыя аднаўленьні. Калі ласка, правер. Трэба будзе дадаць у SVN. Ня ўпэўнены ў перакладах: SCRIPTPATH, RAW, R. --EugeneZelenko 18:30, 14.05.2006 (UTC)
Чарговыя аднаўленьні. Калі ласка, правер.
Дарэчы, выпадкова знайшоў, як рабіць псэўданімы для прастораў назваў. Падрабязнасьці ў bugzilla:6113. Але пакуль спрабую абмеркаваць з Niklas Laxström, як зрабіць лепей.
EugeneZelenko 14:14, 22.06.2006 (UTC)

Калі будзе час, калі ласка, зазірні. Я аднавіў пераклады MagicWords і зьмяніў сьпіс кнігарняў. Пакуль што там толькі OZ.by і Amazon.com (мабыць самая вядомая з замежных). Rodina.by пакуль што ня ўмее шукаць па ISBN у URL. Knihi.net выкарыстоўваюць для пошуку Google. Калі ведаеш якія-небудзь яшчэ кнігарні знаёмыя ў Беларусі, і якія ўмеюць шукаць па ISBN у URL, калі ласка, дадай у сьпіс. --EugeneZelenko 14:01, 12.07.2006 (UTC)

Другая спроба аднавіць пераклады ў SVN :-) Усё ж лягчэй рабіць часткамі. Ды й і часьцей гэта трэба рабіць, каб потым прасьцей было... Калі ласка праглядзі яшчэ раз на правапіс і адпаведнасьць ангельскай вэрсіі. Усё ж такі праца марудная — мог і памыліцца. Потым дадам запыт на аднаўленьне файла ў SVN праз http://bugs.wikimedia.org/.

Аднаўленьне даволі актуальнае, бо ёсьць (хоць і нязначная) актыўнасьць у ВікіСлоўніку і ВікіКнігах, дый і ў Commons па змоўчаньні можна таксама выкарыстоўваць.

EugeneZelenko 17:54, 30.04.2006 (UTC)

Калі асаблівых заўваг ня будзе, я пляную дадаць запыт на аднаўленьне SVN вэрсіі ў нядзелю. --EugeneZelenko 13:52, 05.05.2006 (UTC)
Добра. --Red_Winged_Duck 13:59, 05.05.2006 (UTC)
Даслаў запыт. --EugeneZelenko 14:20, 07.05.2006 (UTC)

Калі ласка, зазірні ў сюды. У абмеркаваньні запыту зайшла гаворка аб стварэньні функцыі ў LanguageBe.php, якая будзе скланяць назву праекту ў сыстэмных паведамленьнях. --EugeneZelenko 17:19, 07.05.2006 (UTC)

Вось, напісаў функцыю. Можна дадаць у LanguageBe.php. А яшчэ я гляджу, што ёсьць там і функцыя ў нас convertPlural - ці працуе яна для MediaWiki?
function convertGrammar( $word, $case ) {

	switch ( $case ) {

		case 'родны':

			if ( $word == 'Вікіпэдыя' ) {

				$word = 'Вікіпэдыі';

			} elseif ( $word == 'ВікіСлоўнік' ) {

				$word = 'ВікіСлоўніка';

			} elseif ( $word == 'ВікіКнігі' ) {

				$word = 'ВікіКніг';

			} elseif ( $word == 'ВікіКрыніца' ) {

				$word = 'ВікіКрыніцы';

			} elseif ( $word == 'ВікіНавіны' ) {

				$word = 'ВікіНавін';

			} elseif ( $word == 'ВікіВіды' ) {

				$word = 'ВікіВідаў';

			} elseif ( $word == 'ВікіСховішча' ) {

				$word = 'ВікіСховішча';

			}

		break;

		case 'вінавальны':

			if ( $word == 'Вікіпэдыя' ) {

				$word = 'Вікіпэдыю';

			} elseif ( $word == 'ВікіСлоўнік' ) {

				$word = 'ВікіСлоўнік';

			} elseif ( $word == 'ВікіКнігі' ) {

				$word = 'ВікіКнігі';

			} elseif ( $word == 'ВікіКрыніца' ) {

				$word = 'ВікіКрыніцу';

			} elseif ( $word == 'ВікіНавіны' ) {

				$word = 'ВікіНавіны';

			} elseif ( $word == 'ВікіВіды' ) {

				$word = 'ВікіВіды';

			} elseif ( $word == 'ВікіСховішча' ) {

				$word = 'ВікіСховішча';

			}

		break;

	}

	return $word;

}

--Red_Winged_Duck 17:54, 07.05.2006 (UTC)

Я дадаў код на тэставы сайт. На ўсялякі выпадак адрас таго чалавека gangleri смоўж torg кропка is. Дарэчы ты таксама можаш там зарэгістравацца і рэдагаваць. Напрамую будзе прасьцей, дый памылак будзе меней :-) --EugeneZelenko 18:12, 07.05.2006 (UTC)
convertPlural працуе ў некаторых выпадках — глядзі Спэцыяльныя:Imagelist. --EugeneZelenko 18:34, 07.05.2006 (UTC)
У запыце на аднаўленьне чакаюць нашага адабрэньня для функцыі grammar. Я дадаў яшчэ месны склон (для MediaWiki:Uploadtext). Паглядзі яшчэ раз, калі ўсё добра, трэба даць дабро :-). --EugeneZelenko 15:06, 08.05.2006 (UTC)
Праблемаў ня бачу. Думаю, можна дадаваць. --Red_Winged_Duck 15:39, 08.05.2006 (UTC)
Пляную дадаць другую частку ў SVN у нядзелю. --EugeneZelenko 13:46, 12.05.2006 (UTC)
ОК. --Red_Winged_Duck 14:00, 12.05.2006 (UTC)
Пляную дадаць трэцьцю частку ў SVN у нядзелю. Разам з LanguageBe.php. Дарэчы, шмат дзе PLURAL запрацаваў. Толькі ў MediaWiki:categories яго зусім ня «ў тэму» выкарыстоўваюць. --EugeneZelenko 13:19, 19.05.2006 (UTC)
Ок. Дарэчы, я падпісаўся на рассылку Mediawiki-i18n, таму стараюся сачыць за тым, што адбываецца за абнаўленьнямі і наогул. --Red_Winged_Duck 13:22, 19.05.2006 (UTC)
Пляную дадаць апошнюю частку ў SVN у суботу – нядзелю. Толькі прыйдзецца беларускія magic words на ангельскія замяніць, каб усё працавала на іншамоўных сайтах (у першую чаргу Commons). На жаль, на мой ліст у Mediawiki-i18n пра гэтую праблему не адказалі. --EugeneZelenko 14:19, 26.05.2006 (UTC)
OK. --Red_Winged_Duck 14:48, 26.05.2006 (UTC)
Сабраў пераклады. Пляную дадаць у SVN у суботу – нядзелю разам з LanguageBe.php. Прыбраў NS:, як рэкамэндавалі гуру :-). --EugeneZelenko 14:39, 17.07.2006 (UTC)

Сабраў пераклады. Пляную дадаць у SVN у суботу — нядзелю. --EugeneZelenko 21:29, 30.верасьня.2006 (UTC)

Калі ласка, аднаўляй і Вікіпэдыя:MessagesBe.php#Плянуемае аднаўленьне, каб потым нічога не забыць :-) --EugeneZelenko 14:07, 03.05.2006 (UTC)

На мой погляд варта замяніць гэту катэгорыю на Катэгорыя:Вікіпэдыйцы паводле мовы. Дый Катэгорыя:User xx на штосьці накшталт Катэгорыя:Вікіпэдыйцы xx, Катэгорыя:Вікіпэдыйцы, якія ведаюць мову xx ці на лепшы варыянт. --EugeneZelenko 13:47, 05.05.2006 (UTC)

Таксама ўжо думаў над гэтым варыянтам. Згодны з Катэгорыя:Вікіпэдыйцы паводле мовы і мне падаецца нармальным варыянт: Катэгорыя:Вікіпэдыйцы, якія ведаюць мову xx --Red_Winged_Duck 13:59, 05.05.2006 (UTC)

Сьпіс распаўсюджваньня Mediawiki-i18n

[рэдагаваць крыніцу]

Можа табе таксама будзе цікава падпісацца. Абяцаюць паведамляць пра зьмены ў сыстэмных паведамленьнях, адказваць на пытаньні і проста дзяліцца вопытам :-) Дарэчы, дзякуючы Mediawiki-i18n, пры пераносе старонкі хутка будзе выкарыстоўвацца перанакіраваньне замест redirect. --EugeneZelenko 13:18, 09.05.2006 (UTC)

А дзе падпісацца ці пачытаць пра гэта падрабязна можна? --Red_Winged_Duck 14:06, 09.05.2006 (UTC)
Зусім ёлупень забыўся :-) http://mail.wikipedia.org/mailman/listinfo/mediawiki-i18n. --EugeneZelenko 14:15, 09.05.2006 (UTC)

Падтрымка łacinki

[рэдагаваць крыніцу]

З нагоды стварэньня GRAMMAR і Mediawiki-i18n...

Можа варта вярнуцца да ідэі Вікіпэдыя:Два альфабэты? Месцы і людзі, якія ведаюць MediaWiki лепей за нас і могуць дапамагчы — вядомыя. Канешне, калі ў цябе ёсьць час і жаданьне гэтым займацца. Адзін я наўрад ці шмат і добра нараблю (ня ведаю PHP, дый у łacincy далёка ня ўсе нюансы).

EugeneZelenko 14:19, 10.05.2006 (UTC)

Паглядзім. Паспрабую вывучыць і гэтае пытаньне, чаго нам не хапае і г.д. З PHP праблемаў няма, з łacinkaj таксама, так што ўсё можа быць. :) --Red_Winged_Duck 14:31, 10.05.2006 (UTC)
Выпадкова зазірнуў у LanguageSr.php — вельмі падобна на наш выпадак. Думаю, што варта спытаць у Gangleri, наколькі цяжка дадаць варыянты, дый калі бы ён пагадзіўся дапамагчы, я бы падрыхтаваў LanguageBe_xxx.php. Але без перакадыроўкі ў лацінскі альфабэт, толькі прасторы назваў і ключавыя словы. Няхай будзе Шаблон замест Шаблён у тых каму падабаецца, абы MediaWiki аднолькава разумела :-). Вядома, клясычны правапіс застанецца па змоўчаньні, каб нічога не зламалася і ўсё працавала як і раней.
Дарэчы пра назвы: прапаную для файлаў classic, official, latin; адпаведна ў устаноўках: клясычны правапіс, афіцыйны правапіс, łacinka.
EugeneZelenko 13:51, 11.05.2006 (UTC)
Глянуў пакуль адным вокам. Выглядае, што ў сэрбскай занадта прастая сыстэма пераводу з кірыліцы ў лацінку і наадварот, якая ўлічвае толькі адну літару, а ў беларускай улічваецца яшчэ і літара наперад і літара назад, так што простай табліцы канвэртацыі яўна ня хопіць. Ды і захоўваецца (і рэдагуецца) у іх артыкул толькі кірыліцай. Што да "Шаблён/Шаблон" - гя вельмі зразумеў... Ці гэта ўжо вядзецца пра падтрымку "наркамаўкі"? Для таго каб падтрымліваліся абедзьве прасторы назваў у залежнасьці ад наладак удзельніка? (Тады тут ідуць і "Спэцыяльныя/Спецыяльныя"). І відавочна, што аўтаматычнай канвэртацыі з клясычнага правапісу ў наркамаўку стварыць немагчыма... --Red_Winged_Duck 14:41, 11.05.2006 (UTC)
Так, łacinka складаней, таму гаворку пакуль што рана пачынаць.
Я думай дадаць варыянты правапісу ў устаноўкі удзельніка, якія адпаведна будуць выбіраць якія прасторы назваў/паведамленьні паказваць (і пакуль што толькі прасторы назваў). Адпаведна, калі ствараецца Шаблон:xxx, ён трапіць у прастору назваў шаблёнаў а не артыкулаў як зараз. Пра аўтаматычную канвэртацыю наркамаўка <-> клясычны нават ня думаў :-)
EugeneZelenko 14:54, 11.05.2006 (UTC)
Калі б так было зроблена (і калі такое магчыма), было б добра, але мне дагэтуль не зразумела толькі адное, чаму ўсімі гэтымі зьменамі "пад наркамаўку" не займаюцца яе прыхільнікі... --Red_Winged_Duck 15:06, 11.05.2006 (UTC)
«Маўчыць навука, такая штука»... --EugeneZelenko 15:14, 11.05.2006 (UTC)
Дадаў запыт на стварэньне варыянтаў. --EugeneZelenko 18:59, 27.05.2006 (UTC)

Ёсьць магчымасьць сачыць за зьменамі на Commons у файлах, якія выкарыстоўваюцца лякальнымі Вікіпэдыямі. Усё будзе рабіць робат, але трэба пачаткова наладзіць сыстэму. Калі ласка, паглядзі як прыклады падобныя старонкі на іншых Вікіпэдыях. Калі на твой погляд, будзе варта дадаць падобную магчымасьць і ў нас, варта абмеркаваць пераклады і г.д.

Дарэчы, дадаў запыт на стварэньне спэцыяльнай старонкі, якая будзе паказваць спасылкі на неіснуючыя файлы.

EugeneZelenko 13:41, 06.06.2006 (UTC)

Ёсьць вэб-інтэрфэйс для базы зьвестак Вікіпэдыі. У прыватнасьці з яго дапамогай можна знайсьці артыкулы і катэгорыі без interwikis. Было бы варта аднавіць Вікіпэдыя:Сьпіс старонак без спасылак на іншыя моўныя вэрсіі. На жаль, я магу зрабіць гэта толькі рукамі. Можа ты ведаеш, як аўтаматызаваць працэс? --EugeneZelenko 14:25, 19.07.2006 (UTC)

Напісаў робата, які зьбірае адпаведныя зьвесткі праз query і фармуе зь іх сьпіс. Першыя вынікі ягоная працы можна пабачыць на Вікіпэдыя:Сьпіс старонак без спасылак на іншыя моўныя вэрсіі. Абнавіў сьпіс артыкулаў – правярайце ці няма праблемаў. Пазьней абнаўлю і сьпіс катэгорыяў. --Red_Winged_Duck 16:24, 14.жніўня.2006 (UTC)
Цудоўна! Вялікі дзякуй!
Вось яшчэ бы артыкулы пра вёскі ад астатніх аддзяліць :-) Ну гэта я зашмат хачу :-)))
EugeneZelenko 14:00, 15.жніўня.2006 (UTC)
Калі будзе магчымасьць, калі ласка, аднаві сьпіс. --EugeneZelenko 14:45, 14.верасьня.2006 (UTC)

Адасабленне наркамаўскай Вікіпедыі ад класічнай

[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, прагаласуйце за стварэнне асобнай Вікіпедыі на: http://meta.wikimedia.org/wiki/Requests_for_new_languages#Belarusian_.28Orthography_Revision_of_1959.29_.2812_support_.2F_5_oppose.29 Гэта палепшыць умовы працы як прыхільнікаў неакласікі, так і афіцыйнага варыянту: гэтыя артыкулы на 2 правапісах не маюць нічога агульнага з тым, што павінна быць у сапраўднай энцыклапедыі. Дзякуй за падтрымку!

Калі ласка, зазірні ў Гутаркі ўдзельніка:EugeneZelenko#Пара, пара.... --EugeneZelenko 13:40, 19.жніўня.2006 (UTC)

Запыт на аўтаматычныя замены

[рэдагаваць крыніцу]

Дадаў запыт на дапамогу ў ru:Википедия:Проект:Работа для бота#Небольшая стандартизация в белорусской Википедии. Калі ў цябе ёсьць іншыя ідэі на гэтую тэму, дадавай таксама. --EugeneZelenko 14:19, 6.верасьня.2006 (UTC)

Зараз пішу артыкул пра месяц (як мера часу), але гэта слова мае яшчэ адно значэнне (Месяц які на небе)... — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Jim (гутаркі · унёсак).

У такіх выпадках трэба стварыць старонку-неадназначнасьць. Напрыклад, Крамбамбуля, дзе пазначыць усе магчымыя значэньні гэтага слова. А потым стварыць асобна старонкі Месяц (адзінка вымярэньня часу) і Месяц (спадарожнік Зямлі) (у дужках можна напісаць і неяк інакш). --Red_Winged_Duck 11:10, 12 кастрычніка 2006 (UTC)

На маю думку такая навіна як http://charter97.org/bel/news/2006/10/18/belarus павінна трапіць ў спіс бягучых падзей... Jim 11:01, 18 кастрычніка 2006 (UTC)

Пераклады назваў спэцыяльных старонак

[рэдагаваць крыніцу]

Сёньня дадалі магчымасьць лякалізацыя назваў спэцыяльных старонак. Амаль што ўсё ўжо перакладзена, але не перашкодзіць падумаць пра стандартызацыю: якая мова будзе асноўнай, з прагаламі ці без і г.д. --EugeneZelenko 15:02, 30 кастрычніка 2006 (UTC)

На колькі я бачу «fallback localisation (usually English) will be included by default», так што з асноўнай мовай пытаньня няма, там можна пакінуць толькі беларускую, у іншых выпадках будзе па змоўчаньні ўжывацца ангельская. Таксама варта выкарыстоўваць прабелы, бо ня бачу зь імі ніякай праблемы. --Red_Winged_Duck 15:13, 30 кастрычніка 2006 (UTC)

Просьба аб блакіроўцы

[рэдагаваць крыніцу]

User:Belamp чатыры разы парушыў правілы Вікіпедыі:

1.[3] (вандалізм на старонцы ўдзельніка)

2.[4] (рэклама ў Вікіпедыі)

3.[5] (вандалізм, вяртэнне рэкламы ў Вікіпедыю)

4.[6] (выдаленне папярэджання аб парушэнні правілаў)

Заблакіруйце яго на тыдзень. -- 82.209.xx.xx 14:38, 7 лістапада 2006 (UTC)

1) Гэта можна лічыць парушэньнем, але пра гэтым трэба мець на ўвазе, што не забаронена рэдагаваць чужыя старонкі зь інфармацыяй пра ўдзельніка. Асабіста я лічу патрэбным, каб Удзельнік:Belamp папрасіў прабачэньне за гэтае дзеяньне. Вандалізмам, у гэтым выпадку, можна будзе лічыць настойлівыя зьмены вашай асабістай старонкі з выдаленьнем ці рэдагаваньнем нейкіх зьвестак.
А што скажаце наконт каментарыя "Reverted vandalısm of anon. user", і пра тое вяртанне, што ён на самой справе зрабіў, пасля таго, як я ўласна (у статусе logged ın) адрэдагаваў на колькі часоў раней сваю userpage?
2)-3) Гэтую абвестку дадаў зусім іншы ўдзельнік. Вайна рэдагаваньняў і мэтазгоднасьць той ці іншай інфармацыі ў такіх выпадках мусіць абмяркоўвацца на адпаведных старонках гутарак.
Ваша няпраўда. На старонцы EugeneZelenko я ўжо цытаваў "Пяць слупоў" - асноўнае правіла Вікіпедыі (пасля, мабыць, "Don't be a dick"), якое было парушана, калі дадалі паліт. рэкламу. А тое, што ён вяртаў яе два разы - мэтанакіраваны вандалізм.
4) У гісторыі захавалася. Лічыцца парушэньнем ня можа.
Не аргумент. У гісторыі захавалася і версія "Суполкі" і версія маёй асабістай старонкі.
І калі ласка, не шукайце фармальных зачэпак для блякаваньняў іншых удзельнікаў, усе канфлікты мусяць у першую чаргу вырашацца добразычліва, а не патрабаваньнямі блякаваньня за звычайную памылку. --Red_Winged_Duck 15:35, 9 лістапада 2006 (UTC)
4-разовы вандалізм не можа называцца "фармальнымі зачэпкамі", асабліва з вуснаў ("пальцаў") sysop'а.
Я мяркую, што вырашэнне "папрасіць прабачэння" - задавальняючае, аднак з той папраўкай, што калі ўдзельнік адмовіцца прасіць прабачэння (на старонцы гутарак ўдзельніка, якога ён абразіў), так тады заблакіраваць яго -- Anton Kazmyarchuk 18:57, 9 лістапада 2006 (UTC)

(Прабачце за кроспост, але ж ня ведаю, дзе адказваць)

Першае. Сваім рэдагаваньнем старонкі Удзельнік:82.209.xx.xx я не хацеў нікога абразіць, а толькі наадварот, бо мне падалося, што нейкі ананімны карыстальнік Белтэлекаму (якіх у апошні час даволі шмат на старонках Вікіпэдыі) выдаліў яе зьмест. Таму прашу прабачэньня з гэтую памылку, я не заўважыў, што гэта былі Вы.
Другое. Я не лічу спасылку, якую дадаў Rydel, рэклямай, тым больш палітычнай. Нічога палітычнага ў ёй няма, як нічога й не рэклямуецца. Таму вандалізмам вяртаньне гэтае спасылкі называцца ня можа.
Трэцяе. Вы пдпісаліся пад "папярэджаньнем" ужо пасьля таго, як я яго выдаліў і вярнуў зьмест старонкі Вікіпэдыя:Суполка. Таму магу параіць Вам дзьве рэчы: заўсёды падпісвацца (яшчэ лепш – увайшоўшы ў сыстэму) і не выкарыстоўваць мянушак кшталту Мой.IP.адрас.хх (што Вы ўжо й зрабілі).
Чацьвертае. Калі ласка, не чапайце адміністратараў, яны ні ў чым не вінаватыя. І ўжо тым больш ня варта было зьвяртацца да Jon Harald Søby і расказваць, якія тут усе, скажам так, неадэкватныя (дарэчы, ужо пасьля таго, як Вы зьмянілі мянушку з "айпішнай").

Яшчэ раз прашу прабачэньня, калі Вас нечым абразіў. --Bełamp 05:51, 10 лістапада 2006 (UTC)

Калі будзе магчымасьць, калі ласка, аднаві старонку. --EugeneZelenko 15:03, 15 студзеня 2007 (UTC)

У этого ипка динамичное ИП. Он делает спод турецкого Ип. Попробуй поблоковать целый засоб 195.175 - о так: 195.175.0.0/16. Bocianski 11:09, 14 сакавіка 2007 (UTC)

He probably works with open proxy. There is a info, how to block open proxy. Bocianski 11:43, 14 сакавіка 2007 (UTC)
Если не заблокируеш открытого прокси, он будет соединяться с новом нумером снова и снова. Bocianski 12:01, 14 сакавіка 2007 (UTC)
To turn it on for your wiki installation : set $wgEnableSorbs = true; in your LocalSettings.php--Red_Winged_Duck 12:05, 14 сакавіка 2007 (UTC)

Згодна правілаў Meta пра неактыўнасьць трэба падаць заяву на пазбаўленьне Rydel статусу адміністратара/бюракрата.

Таксама нам не перашкодзіць мець некалькі бюракратаў. Як ты глядзіш на тое, каб прапанаваць сваю кандыдатуру?

EugeneZelenko 14:19, 22 сакавіка 2007 (UTC)

префикс интервики be-x-old

[рэдагаваць крыніцу]

Как долго работает префикс интервики be-x-old? Ещё несколько дни тому не работал. Сегодня можно уже исправлять интервики в других википедиях (много из них боты удалили). Bocianski 11:07, 26 красавіка 2007 (UTC)

Цудоўная навіна. Колькі працуе — цяжка сказаць, бо нават паведамленьне ў bugzilla не закрытае дагэтуль. --Red_Winged_Duck 11:12, 26 красавіка 2007 (UTC)
Ано, цудоўная, не знал? Написал уже об этом на польской вики Tablica ogłoszeń, варто и на русской написать и английской. Напиши, пожалуйста. Може не будут удалять ссылок. Сегодня уже несколько нашёл с префиксом бе, исправлил. Bocianski 11:17, 26 красавіка 2007 (UTC)

Канвэртар у лацінку

[рэдагаваць крыніцу]

Паспрабаваў па прыкладу крымска-татарскай зрабіць правілы канвэртацыі з кірыліцы ў лацінку. Пакуль што толькі малыя літары. Калі ласка, правер, мо чаго наблытаў :-) --EugeneZelenko 14:26, 30 красавіка 2007 (UTC)

Калі ласка, растлумачце, чаму Вы вырашылі прыбраць націскі з гэтага шаблёну? Я адмыслова паставіў іх там, бо вельмі часта націскі блытаюць, і кажуць (і пішуць таксама) ня А́ява, а Аёва, напрыклад. Таму я лічу, што іх трэба пакінуць. --Bełamp 21:42, 22 траўня 2007 (UTC)

Націскі маюць месца быць выключна ў артыкулах і ўсе абмеркаваньні таго ці іншага націску ў гутарках адпаведных артыкулаў, бо так можна дайсьці да абсурду і расстаўляць націскі ў кожным артыкуле над кожным словам. Калі хтосьці хоча даведацца, дзе ў той ці іншай назьве націск — ён паглядзіць артыкул. А каб ня блыталі напісаньне назваў, трэба ўсяго толькі знайсьці сьпіс усіх штатаў клясычным правапісам і выкласьці спасылку на яго. У шаблёне ж націскі ня маюць ніякай карысьці. --Red_Winged_Duck 08:09, 23 траўня 2007 (UTC)
Вось тут выклалі сьпіс штатаў, прапаную ім і карыстацца. --Red_Winged_Duck 10:38, 24 траўня 2007 (UTC)
Дарэчы, адтуль мой сьпіс узяты й быў – з друкаванага слоўніка Шупы. --Bełamp 18:31, 24 траўня 2007 (UTC)
Там ён крыху больш разгорнуты, акрамя таго, па той жа спасылцы можна знайсьці досыць цікавае абмеркаваньне. --Red_Winged_Duck 12:29, 25 траўня 2007 (UTC)

Чаму мой унёсак быў выдалены? Здаецца, я зрабіў добрую справу, знайшоўшы крыніцу. --Bunker by 14:41, 23 траўня 2007 (UTC)

Так, выбачайце. Я глянуў на назву і вырашыў, што там выключна пра сучасную Беларусь гаворка, таму і прыбраў зь іншага разьдзелу. --Red_Winged_Duck 14:47, 23 траўня 2007 (UTC)

Аўтабіяграфія

[рэдагаваць крыніцу]

Спасылка на ютюб (link). Варта дадать. Можна? На русской можна, на полской не. Bocianski 07:36, 26 чэрвеня 2007 (UTC)

Так, можна дадаваць. Ніякіх абмежаваньняў на гэта ў нас няма. --Red_Winged_Duck 10:02, 27 чэрвеня 2007 (UTC)

Катэгорыя:Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне

[рэдагаваць крыніцу]

Od dawna jest tam kilka artykułów, z którymi mam problemy. Możesz zobaczyć, które z nich można usunąć? Bocianski 07:07, 29 чэрвеня 2007 (UTC)

Перанясіце, калі ласка, "Ворша (горад)" на "Ворша" (я гэтага зрабіць не магу), а тады можна будзе паставіць там шаблён ІншыяСэнсы, які прывядзе на старонку неадназначнасьцяў, зь якой можна будзе выйсьці і на футбольны клюб. AntonBryl 13:43, 27 ліпеня 2007 (UTC)

Зроблена. --Red_Winged_Duck 13:46, 27 ліпеня 2007 (UTC)

добрий вечір !! чи не могли би ви дати посилання на перелік усіх вибраних та добрих статей у білоруській вікі ? --Minia 13:18, 11 верасьня 2007 (UTC)

Кепскія паводзіны ўдзельніка

[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, звярніце ўвагу на: http://be-x-old.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%93%D1%83%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BA%D1%96_%D1%9E%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%3A%D0%9B%D1%96%D1%86%D1%8C%D0%B2%D1%96%D0%BD&diff=138339&oldid=138149 Mienski 10:58, 15 верасьня 2007 (UTC)

Ну якія яшчэ кепскія паводзіны? Я загрузіў тую выяву па правілах. Абазначыў што гэта ліцэнзія і пазначыў крыніцу. А правакатар (незарэгістраваны) у мяне пытае, чаму "ты загрузіў выяву і не абазначыў што гэта ліцэнзія". Што гэта за пытаньне? Я спытаў, якія я парушаў правы? Адказа так і не пачуў. Гэта не форум, каб зьбіраць усякую лухту. --Ліцьвін 16:10, 15 верасьня 2007 (UTC)
Выдаліўшы чужыя выказванні са старонкі размовы, Вы ўчынілі вандалізм [7]. Да таго ж, у час майго выказвання была выстаўленая іншая ліцэнзія. Mienski 14:57, 15 верасьня 2007 (UTC)
Спачатку напісаў ізноў аб тым, што я рабіў усё па правілах. Але потым я зірнуў у гісторыю й зразумеў, што паважаны EugeneZelenko, дадаў ліцэнзію. Але калі я ўбачыў прэтэнзіі, я адразу зірнуў на старонку з выявай і ўбачыў, што ўсё ў парадку і падумаў, што удзельнік няпраў. А атрымліваецца, калі я загружаў гэтую выяву, я яе проста забыўся заліцэнзіраваць, хутчэй за ўсё так адбылося таму што было позна і тое, што я быў раздражнёны пасьля размоў з некаторымі ботамі… І ў сувязі з гэтым не цалкам разабраўся ў сытуацыі й выдаліў ваш (?) запіс. Выбачайце. Я не жадаў, каб так усё атрымалася. --Ліцьвін 19:00, 15 верасьня 2007 (UTC)
Нічога страшнага. Проста такімі прэтэнзіямі хацеў нагадаць усім аб тым, што вандалізмам лічыцца не толькі напісанне рознай лухты, але і знішчэнне інфармацыі, датычнай тэмы, на старонцы размоў. Адзінае, што дазволена, гэта выдаляць адкрытыя абразы іншых удзельнікаў і спам.
PS: не прымайце ў сур'ёз:) Прэцэдэнт вычарпаны. Mienski 16:17, 15 верасьня 2007 (UTC)

Сяргей Гоцманаў

[рэдагаваць крыніцу]

Пишет Вам один парень из России. Надеюсь Вы поймете русский язык. Попробуйте помочь мне в одном вопросе. Нужно установить точную дату рождения Сергея Гоцманова, бывшего игрока команды Динамо Минск, и сборной СССР.

Сяргей Гоцманаў [8]

Ниже приведено всё что известно Во всех русских справочниках написано что он родился 7 марта 1959. Я не утверждаю что это правильно, просто привожу как факт - в серьезных русских справочниках написано одно.

энциклопедия 100 лет российскому футболу [9]

мировой футбол кто есть кто 2007 [10]

справочник Чемпионаты Европы. 1960-2004 [11]

Но все сайты Западной Европы утверждают что он родился 27 марта 1959 Запрос в Интернет - Sergey Gotsmanov - 1959 [12]

Везде по всей Европе, написано 27 марта.

На русских сайтах везде полная неясность. Одни пишут 7 марта, другие 27 марта. Я пробывал искать ответ в России, но какая точная дата дня рождения ни знает никто.

Попробуйте помочь мне в этом вопросе. -- Гаврилов Сергей, e-mail li77n@hotmail.com --Gavrilov Sergey 15:47, 12 сьнежня 2007 (UTC)

Не ведаю, ці таксама НезалежныЯ выдан на CD ці гэты проект толькі на старонце? Bocianski 16:31, 21 красавіка 2008 (UTC)

Як сьцьвярджаюць укладальнікі праекту, ён выдадзены накладам 2000 асобнікаў, першая тысяча будзе дасланая тым, хто падпісаўся праз інтэрнэт, а яшчэ тысяча будзе прадавацца ў крамах, але як ёсьць насамрэч і ці выйшаў ужо праект на дысках, я ня ведаю. --Red_Winged_Duck 17:54, 21 красавіка 2008 (UTC)

Siebrand ўгаварыў паспрабаваць перакладаць у http://translatewiki.net. Здаецца лягчэй, асабліва, што датычыцца заліўкі перакладаў у SVN. Я дадаў апошнія пераклады MediaWiki, CategoryTree, AntiSpoof. --EugeneZelenko 03:59, 22 красавіка 2008 (UTC)

Вялікі дзякуй што аднавілі катэгорыі!:) Хоць я і супраць блякаваньняў, але што ты зробіш, ну не разумею спадар Cesco што так ня трэба рабіць.:( --Ліцьвін 13:40, 23 ліпеня 2008 (UTC)

Калі будзе час і магчымасьць, калі ласка, зазірні ў ru:Википедия:Форум/Технический#http://toolserver.org/~joanjoc/artniw.php. --EugeneZelenko 13:52, 26 ліпеня 2008 (UTC)

Калі ласка, зрабіце што-небудзь з тымі артыкуламі і катэгорыямі, якія ўжо праз тыдзень спадар Cesco будзе зноў ці выдаляць ці перанакіроўваць… Як так можна, робіць адно і то жа зноў і зноў. Пры гэтым не ўдзельнічае ў абмеркаваньні, што ён гэтым хоча паказаць, тое што толькі ён ведае як сама правільна, а можа абыякавасьць да чужога меркаваньня… --Ліцьвін 11:21, 6 жніўня 2008 (UTC)

Перш наперш — гэта непавага да іншых удзельнікаў. Мяркую, што пакуль нічога рабіць з артыкуламі ня варта, а калі сытуацыя паўторыцца праз тыдзень — тэрмін блякаваньня будзе павялічаны да двух тыдняў, а потым, калі спатрэбіцца, і на большы тэрмін. --Red_Winged_Duck 11:23, 6 жніўня 2008 (UTC)
Так, вы маеце рацыю. --Ліцьвін 11:57, 6 жніўня 2008 (UTC)

Вибачте, що пишу українською. У мене прохання, як до адміністратора, Ви можете видалити чи замінити статтю "Русінская мова" на "Русинський діялект". З повагою --Olympic 12:51, 21 сьнежня 2008 (UTC)

Выява была ўзята мною з сайта www.world-art.ru са старонкі прысьвечанай дадзенае сэю, як і большасьць выяў іншых актораў агучваўшых "Сэйляр Месяц". — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Dominick (гутаркі · унёсак).

А падайце дакладную спасылку на старонку, бо я не магу знайсьці гэтую выяву на тым сайце. --Red_Winged_Duck 13:00, 9 сакавіка 2009 (UTC)

http://www.world-art.ru/people.php?id=1538 Там зараз моцны перагруз, але рэкамендую шукаць, як Araki Kae, у любым выпадку спасылка вышэй Dominick

Спасылку паправіў Між іншым не падкажыце якім чынам ствараць падкатэгорыі? Dominick

Катэгорыя ў катэгорыі зьяўляецца падкатэгорыяй. --Ліцьвін 18:58, 27 сакавіка 2009 (UTC)

Дзякуй! Dominick

Фукамі ды Фуруя

[рэдагаваць крыніцу]

Фота Рыкі Фукамі я знайшоў на сайце http://www.world-art.ru, калі вы хочаце яе там адшукаць набярыце ў іхным пашукавіку Фуками Рика, калі вам патрэбна дакладная старонка яна тут http://www.world-art.ru/people.php?id=4612, старонку Тору Фуруі можна знайсьці тым жа мэтадам, альбо тут http://www.world-art.ru/people.php?id=1649. Старонкі не сакрэтныя й іх знайсьці дастаткова лёгка. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Dominick (гутаркі · унёсак).

Дзякуй за інфармацыю. Што да не сакрэтнасьці старонак, дык вам прасьцей знайсьці тую інфармацыю, бо вы дакладна ведаеце, адкуль і што загружалі. Адпаведна і просьба пазначаць усю магчымую інфармацыю для новых файлаў загружаных вамі. --Red_Winged_Duck 11:04, 31 сакавіка 2009 (UTC)

Надалей так і буду рабіць, а з ранейшымі працамі даволі цяжка разабрацца. Dominick

Выява была знойдзена ў каталёгу старых музычных інструмэнтаў і ў тым выглядзе як яна ёсьць на старонцы "Родас Піяна" яна знаходзіцца толькі па спасылке якую я падаў у інфармацыі. На самім сайце яна значна меньшага памеру і спасылаецца менавіта на jpg-старонку. Dominick

Запрашаю прыняць удзел ў галасаваньні

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Вы былі актыўным ўдзельнікам абмеркаваньня на старонцы Абмеркаваньне:Мазыр. Магчыма, Вам будзе цікава прыняць удзел у галасаваньні Вікіпэдыя:Галасаваньні/Назвы мест рознымі мовамі. З павагай, --Vasyl` Babych 15:06, 27 верасьня 2009 (UTC)

Што можна дадаць да структуры артыкула "Беларусь"

[рэдагаваць крыніцу]

Дзень добры. Сёння вы адмянілі у артыкуле "Беларусь" УСЕ мае структурныя меткі без аніякіх удакладненьняў. Гэта, зразумела, агідна, але я гатовы на кампрамісы і абмеркаваньні. Як вы мяркуеце, што можна пакінуць з таго, што я спрабаваў дадаць? Відавочна, что не хапае артыкулаў пра сённяшнія рэаліі - інтэрнет у Беларусі і г.д. Артыкул пра Беларусь утмрымлівае больш гісторыі, чымсьці агульнай інфармацыі пра краіну. Агідна, што рускамоўны варыянт утрымлівае больш інфармацыі. Чакаю вашага адказу. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся 217.21.52.3 (гутаркі · унёсак).

Вітаю! Найперш раю зарэгістравацца. Што да разьдзелаў у артыкуле «Беларусь», дык іх варта ствараць і пра сучаснасьць, але адразу і напаўняць зьместам, бо дзясяткі пустых разьдзелаў ніяк не паляпшаюць якасьць артыкула. Магу параіць браць разьдзелы і ствараць іх па адным адразу зь нейкім зьместам, тады гэты паспрыяе разьвіцьцю тэмы. --Red_Winged_Duck 13:23, 27 кастрычніка 2009 (UTC)

Малюнак Нікольскай

[рэдагаваць крыніцу]

Так, забыўся, прабачце. А як зараз можна дадаць інфармацыю? :) Rasool 15:01, 27 кастрычніка 2009 (UTC)

Для гэтага дастаткова проста націснуць «рэдагаваць» на староцы файла і дадаць туды шаблёны. Але EugeneZelenko выставіў гэты файл на выдаленьне, бо ў ВікіСховішчы ёсьць іншыя выявы гэтай царквы з вольнымі ліцэнзіямі. Усе выявы зь ВікіСховішча можна ўжываць у гэтай Вікіпэдыі, таму няма патрэбы асобна загружаць сюды выявы, якія ўжо ёсьць там. --Red_Winged_Duck 15:07, 27 кастрычніка 2009 (UTC)

Выпраўленьне wiki-фарматаваньня

[рэдагаваць крыніцу]

Я заўважыў Вашае імкненьне, каб вікі-фарматаваньне ў артыкулах было, дасканалым, але ж чамы вы выпраўляеце, напрыклад, спасылкі на, прабачце, нейкую лухту? Я маю на ўвазе вось гэтае рэдагаваньне, а дакладна гэты код: [[Німрод|Німродам]] было заменена на [[Німрод]]ам.

Калі ласка, удакладніце свае мэты. — Wizardist 21:09, 7 лістапада 2009 (UTC)

Абодва варыянты ў выніку вядуць на адзін і той жа артыкул — Німрод (як [[Менск|Менску]] і [[Менск]]у, будуць весьці на артыкул Менск). Фактычна, гэтыя два варыянты зьяўляюцца раўнапраўнымі, але пры другім — код больш кампактны. --Red_Winged_Duck 23:23, 7 лістапада 2009 (UTC)

Там дзе я браў дадзены малюнак яго больш няма, але ён захаваўся тут http://muppet.wikia.com/wiki/What_is_a_Muppet%3F

Аўтарскія правы для адсканаваных выяваў

[рэдагаваць крыніцу]

Калі я ўласнаручна адсканаваў выявы зь кнігі ( на прыкладзе артыкула пар М. Багдановіча) я магу перадаць іх у грамадсзкую ўласнасьць? Ці трэба запаўняць кртэры добрасумленнага выкарыстаньня? --Jauhienij 16:27, 11 лістапада 2009 (UTC)

Сканаваньне не робіць Вас аўтарам. Усё залежыць ад аўтарскіх правоў на матэрыял у кнізе. --EugeneZelenko 16:51, 11 лістапада 2009 (UTC)
Тут напісана Ліцэнзія №642. Замова №1. Я так размуею гэта абарона аўтарскімі правамі? --Jauhienij 16:54, 11 лістапада 2009 (UTC)
Мяркую, што гэта інфармацыя пра законнасьць існаваньня выдавецтва, якая да аўтарскіх правоў дачыненьне ня мае.
Да аўтарскіх правоў мае інфармацыя пра аўтара (тэксту, фатаграфіі, малюнка і г.д.): імя, даты жыцьця.
Дарэчы, раю прачытаць закон РБ аб аўтарскім праве. Можна ня цалкам :-) На мой погляд, ён напісаны вельмі зразумела.
EugeneZelenko 14:43, 12 лістапада 2009 (UTC)

Файл:Shylda.jpg і Файл:Sesamecast.jpg

[рэдагаваць крыніцу]

Файлы былі выкладзеныя ў вольны доступ, таму не разумею, што вы ад мяне патрабуеце? Калі ласка растлумачце падрабязьней? — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Dominick (гутаркі · унёсак).

Калі файл выкладзены ў вольны доступ — гэта не азначае, што на яго ня дзейнічае закон аб аўтарскім праве. Такім чынам, згодна зь ім выявы могуць падзяляцца на свабодныя і не. У лік свабодных ўваходзяць тыя, для якіх іх аўтар або ўласьнік аўтарскіх правоў яўна пазначыў адну з вольных ліцэнзіяў ({{PD}}, {{GFDL}} або, напрыклад, {{CC-BY-SA-3.0}}), таксама ў іх лік уваходзяць файлы, для якіх тэрмін дзеяньня аўтарскіх правоў скончыўся (у Беларусі гэта 50 гадоў па сьмерці аўтара), то бок яны перайшлі ў грамадзкую ўласнасьць ({{PD}}). Усе іншыя файлы лічацца несвабоднымі і ў Вікіпэдыі для іх мусяць выконвацца ўсе крытэры добрасумленнага выкарыстаньня, а ў іх апісаньні абавязкова прысутнічаць цалкам запоўненыя шаблёны {{Інфармацыя}} і {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}. У выпадку адсутнасьці такіх шаблёнаў або неадпаведнасьці файлаў крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня, такія файлы будуць выдаляцца. --Red_Winged_Duck 18:48, 12 лістапада 2009 (UTC)

Цяпер зразумеў, але справа ў тым, што з майго пункту гледжаньня аб’ектам аўтарскага права зьяўляюцца не самі выявы, а (напрыклад у выпадку вышэй адзначаных файлаў) пэрсанажы на іх. Выявы выкладзены ў вольны доступ, а пэрсанажы прыватная ўласнасьць кампаній Sesame Workshop і Jim Henson Creature Shop. Таму я і пазначыў іх ў якасьці аб’екта аўтарскага права. Dominick

Тое, што яны выкладзены ў вольны доступ, не азначае, што закон аб аўтарскіх правах на іх ня дзейнічае. І гэта ўсё адно не вызваляе ад патрэбы цалкам запаўняць інфармацыю пра файл і дадаваць {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}. --Red_Winged_Duck 13:47, 13 лістапада 2009 (UTC)

Хм, пытаньне: Гэта дзеля кожнага файла падобную абвестку трэба рабіць, ці дзеля ўсяго артыкула? Dominick

Для кожнага файла, які ня мае свабоднай ліцэнзіі, на старонцы апісаньня мусяць прысутнічаць цалкам запоўненыя шаблёны {{Інфармацыя}} і {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}. --Red_Winged_Duck 20:38, 13 лістапада 2009 (UTC)


А ці можна я спачатку артыкул скончу, а потым займуся запаўненьнем шаблёнаў? Бо лянота, але абяцаю ўсё зрабіць. Dominick

Артыкул скончыў, крытэрыі абгрунтаваў

Dominick

Для таго, каб мець магчымасьць паставіць ліцэнзію {{GFDL}}, на старонцы, адкуль узяты файл, мусіць быць яўна пазначана, што гэты файл распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй GFDL. --Red_Winged_Duck 12:52, 20 лістапада 2009 (UTC)

Чаму аўтар фотаздымку ня можа запампаваць выяву ў Вікіпэдыю пасьля рэгістрацыі?--Jauhienij 20:51, 13 лістапада 2009 (UTC)

Для таго, каб удзельнік змог загружаць файлы, трэба каб ён быў у групе «аўтаматычна пацьверджаных ўдзельнікаў», а туды ўдзельнікі трапляюць праз 4 дні пасьля рэгістрацыі і пры ўмове, што яны зрабілі больш за 10 рэдагаваньняў. Але, здаецца, у Commons можна загружаць файлы адразу пасьля рэгістрацыі, так што лепш спрабаваць загружаць файл туды. --Red_Winged_Duck 21:00, 13 лістапада 2009 (UTC)
Толькі ў тым выпадку, калі ліцэнзія выявы сумяшчальная зь ліэцнзіямі, дазволенымі ў Commons. — Wizardist 14:50, 17 лістапада 2009 (UTC)

Праглядзіце артыкул на наяўнасьць выяваў парушаючых крытэры добрасумленнгаа выкарыстаньня. Вызначыцеся з гэтым пытаньнем. --Jauhienij 05:16, 27 лістапада 2009 (UTC)

Адказаў у абмеркаваньні да артыкула. --Red_Winged_Duck 14:50, 27 лістапада 2009 (UTC)

Прафіляктычнае пытаньне

[рэдагаваць крыніцу]

Я тут запампаваў нямала fairuse выяваў, ці не парушыў нічога? Унёсак на +у. Wizardist г 22:12, 20 сьнежня 2009 (UTC)

Ніякіх праблемаў ня бачу. Адно толькі, што побач з крыніцай файла зь іншай Вікіпэдыі варта падаваць і арыгінальную крыніцу файла або крыніцу, зь якой ён зроблены. --Red_Winged_Duck 12:02, 21 сьнежня 2009 (UTC)

Дык чаму ў словазлучэньні зь Вікіпэ́дыі асыміляцыйнае памякчэньне пазначаецца? --Jauhienij 10:59, 7 студзеня 2010 (UTC)

А хіба ня мусіць пазначацца? Wizardist г 11:04, 7 студзеня 2010 (UTC)
Гэта ж іншы выпадак. Тут памякчэньне ідзе па прынцыпе, напрыклад, словаў «зьвер», «зьвяно» і г. д., бо «в» у першым складзе мяккая і памякчэньне пераходзіць на «з». А ў выпадку, калі слова за «з» пачынаецца на літару «і», «з» памякчаецца толькі ў выпадку, калі націск падае на пачатковую «і», напрыклад, «зь І́ндыі», «зь і́ншага боку», але «з Інтэрнэ́ту», «з ісла́му». --Red_Winged_Duck 11:07, 7 студзеня 2010 (UTC)
Зразумела. --Jauhienij 11:09, 7 студзеня 2010 (UTC)

А перад г (ґ), к, х асыміляцыю таксама ня трэба пазначаць? (з гісторыі, з гімнам)? --Jauhienij 11:13, 7 студзеня 2010 (UTC)

Так, на «г» («ґ»), «к», «х» асыміляцыйная мяккасьць не распаўсюджваецца. --Red_Winged_Duck 11:17, 7 студзеня 2010 (UTC)

Добры вечар. Я тут узгадаў свой стары няскончаны артыкул пра пэрсанажаў відэагульні Legacy of Kain і ў мяне ўзьнікла пытаньне на конт выяваў. Ці ня будзе гэта парушаць крытэры добрасумленнага выкарыстаньня калі я на кожнага пэрсанажа спампую скрыншот і загружу ў Вікіпэдыю пад несвабоднай ліцэнзіяй? І ці будзе забароненым выкарыстаньне некалькі скрыншотаў аднаго пэрсанажа ў межах адмысловага падразьдзела, каб адлюстраваць яго (пэрсанажы) у розных сэрыях гульні (як у выпадку з Мёбіюсам)? --Jauhienij 18:55, 16 студзеня 2010 (UTC)

Фактычна, гэты артыкул зьяўляецца сьпісам пэрсанажаў, хоць і пашыраным, і ўжываньне несвабодных файлаў у такім артыкуле забаронена. Як я ведаю, у іншых Вікіпэдыях у такіх выпадках раяць рабіць скрыншот, дзе была б максымальная колькасьць пэрсанажаў, і ўстаўляць такі файл у выглядзе ілюстрацыі. А ўжо асобныя скрыншоты можна ўстаўляць у артыкулы, якія прысьвечаныя пэўнаму пэрсанажу (прычым, можна і больш за адзін, у выпадку калі выгляд пэрсанажу значна мяняецца). --Red_Winged_Duck 13:00, 17 студзеня 2010 (UTC)
Зразумела, дзякуй. --Jauhienij 13:15, 17 студзеня 2010 (UTC)

Непрадуктыўная вайна вакол непрадуктыўнага слова

[рэдагаваць крыніцу]

Ок, няхай непрадуктыўная, але чаму вы ў мінулы раз спынілі гэтую "вайну", скасаваўшы менавіта маю праўку, зьмяніўшы бягучую вэрсію на вэрсію апанэнта? А ў гэты раз пакінулі стан рэчаў, якім ён быў на дадзены момант, г.зн. ня выправіўшы назад апошнюю праўку (як у мінулы раз — маю) апанэнта? Падыгрываеце? :) Неаб’ектыўна, аднак.--Bacian 14:56, 19 студзеня 2010 (UTC)

Двойчы мной была накладзеная абарона, але ні разу не адкатваліся праўкі да нейкай вэрсіі, можаце ўпэўніцца тут. Артыкул знаходзіцца ў стане, калі першапачаткова была распачатая вайна рэдагаваньняў. На старонцы абмеркаваньня варта прыйсьці да кансэнсусу ў фармулёўках, якія ўсіх задаволіць, тады абарона будзе зьнятая, каб адпаведныя зьмены маглі быць унесеныя ў артыкул. --Red_Winged_Duck 15:11, 19 студзеня 2010 (UTC)

На вось, мо спатрэбіцца. :) Каб не пісаць кожны раз, шаблёнчэг невялічкі. Wizardist г 19:01, 5 лютага 2010 (UTC)

Дзякуй! Буду карыстацца. :) --Red_Winged_Duck 22:42, 5 лютага 2010 (UTC)
Дзякуй! Можа пры магчымасьці і скрыпт, каб адразу дадаваў у апісаньне выявы запыт на выдаленьне? Накшталт няма ліцэнзіі/крыніцы/дазволу ў Commons. --EugeneZelenko 14:58, 6 лютага 2010 (UTC)
Здаецца, гэтым боты займаюцца. Паглядзім. Мабыць на тулсэрвэры зраблю форму, каб можна было ўвесьці імя і прычыну, а скрыпт бы сам усё дадаў. Толькі трэба тады з API разабрацца :) Па жывой базе рэзаць там нельга :) Wizardist г 15:13, 6 лютага 2010 (UTC)
Не, там менавіта JavaScript для людзей. Глядзіце спасылкі на старонцы выявы. --EugeneZelenko 15:22, 6 лютага 2010 (UTC)

Згодна з вашае прапановай выявы ў артыкуле Манґа былі заменены іншымі, з вольнае ліцэнзіяй, таму вышэйузгаданыя файлы можна выдаляць — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Dominick (гутаркі · унёсак).

Загружаныя вамі файлы не распаўсюджваюцца згодна з вольнымі ліцэнзіямі (для гэтага мусяць быць адпаведныя дазволы аўтараў, або пазнакі на сайтах-крыніцах) і не адпавядаюць правілам Вікіпэдыі, таму яны таксама будуць выдаленыя. Прыклады вольных файлаў па тэме «манга» можна паглядзець тут. --Red_Winged_Duck 19:36, 24 красавіка 2010 (UTC)

Помнік Багдановічу ў Менску

[рэдагаваць крыніцу]

Чаму ў расейскай вікі можна выкарыстаць мой фотаздымак помніка Багдановіча, а ў беларускай не? --Jauhienij 18:00, 6 сакавіка 2010 (UTC)

Калі ў Расеі ёсьць свабода панарамы, таму і можна. Расейская Вікіпэдыя фактычна знаходзіцца ў расейскім юрыдычным полі (большасьць удзельнікаў — з Расеі), і штату Флорыда (фізычнае разьмяшчэньне сэрвэраў са зьместам). Wizardist г 09:19, 25 красавіка 2010 (UTC)
Свабода панарамы залежыць ад месцазнаходжаньня аб'екта здымку, а не файла. Дарэчы, у РФ свабоды панарамы таксама няма, як і ў іншых краінах былога СССР. Правілы, якія прапануюцца ў расейскай Вікіпэдыі, таксама сумнеўныя: у Вікіпэдыі нельга выкарыстоўваць файлы, якія нельга выкарыстоўваць у камэрцыйных мэтах. --EugeneZelenko 14:12, 25 красавіка 2010 (UTC)

Перанакіраваньні з апострафамі і з памылкамі

[рэдагаваць крыніцу]

Я спадзяюся, ты/вы не зьбіраешся выдаляць перанакіраваньні, у назьве якіх няслушныя апострафы (' замест ’), і там дзе ёсьць памылкі. Навошта тады ўвогуле перанакіраваньні? Wizardist г 10:48, 8 чэрвеня 2010 (UTC)

З апострафамі — не зьбіраюся. А з памылкамі — пляную выдаліць, бо мы ж выпраўляем памылкі ў артыкулах, ня бачу прычынаў, каб трымаць іх у перанакіраваньнях, тым больш, што пры заходзе на такую старонку паказваецца журнал выдаленьняў, дзе я прапісваю слушную старонку. Перанакіраваньні патрэбныя ж, каб весьці на старонку з розных варыянтаў назвы, як ВКЛ на Вялікае Княства Літоўскае, то бок з правільных варыянтаў назвы, калі іх больш за адну. --Red_Winged_Duck 10:52, 8 чэрвеня 2010 (UTC)
Ну, з памылкамі некрытычна. Але вось якое пытаньне: паўсюль спасылкі, напрыклад, на СССР ([[СССР]]) выпраўляюцца на [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]]. Гэтага я зусім не разумею. Wizardist г 10:59, 8 чэрвеня 2010 (UTC)
Я ў такім выпадку кіруюся правілам, што нехта можа ня ведаць, што азначае абрэвіятура СССР, БССР, ВКЛ і г. д., і каб не пераходзіць па адпаведнай спасылцы — дастаткова навесьці курсор на спасылку і ў адрасе можна будзе пабачыць поўную назву. --Red_Winged_Duck 11:03, 8 чэрвеня 2010 (UTC)

Апынілася, інфармацыя на сайце Прэзыдэнта распаўсюджваецца на ўмовах, сумяшчальных з CC-BY. :) Шкада толькі, што ў фотаальбоме якасьць здымкаў нізкая, ды watermark’і паўсюль. Было б няблага заліць адтуль здымкі як Лукашэнка, гэтак і беларускіх дзяржаўных дзеячаў. Wizardist г 10:32, 23 чэрвеня 2010 (UTC)

Дзякуй! Цікавая інфармацыя. Магчыма варта дадаць зьвесткі пра гэта сюды: Вікіпэдыя:Дазволы на выкарыстаньне матэрыялаў або на нейкую падобную старонку. --Red_Winged_Duck 11:06, 23 чэрвеня 2010 (UTC)
На жаль, тут ёсьць стандартная праблема для падобных сайтаў (і падобных дазволаў). Аніяк не гаворыцца пра тое, ці можна зьмяняць зьмест, ці можна толькі цытаваць. А CC-BY, як вядома, бываюць розныя. Напрыклад, у выпадку http://kremlin.ru быў зроблены дадатковы дазвол на CC-BY-3.0. --EugeneZelenko 13:40, 23 чэрвеня 2010 (UTC)
А я думаў, «у любым аб’ёме» — гэта і ёсьць у тым ліку мадыфікаваць. Бо’, калі мы робім вытворную працу, мы фактычна капіюем нейкую працу ў няпоўным аб’ёме. Мая думка няправільная? Wizardist г 14:02, 23 чэрвеня 2010 (UTC)
Дарэчы, на kremlin.ru тыя ж словы. З словаў прэс-сакратаркі бачна, што яна не дазваляе, а толькі пацьвярджае дазвол. Таму думаю, што ўмовы эквівалентныя CC-BY. Wizardist г 14:04, 23 чэрвеня 2010 (UTC)
Закон аб аўтарскім праве дазваляе па змоўчваньні цытаваць (артыкул 19). І каб не было гэтага абмежаваньня, для kremlin.ru спатрэбіўся дадатковы дазвол. Тое ж патрэбна ў выпадку president.gov.by. --EugeneZelenko 14:26, 23 чэрвеня 2010 (UTC)

Шаблён:Партыя

[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, не рабіце так больш! Гэты шаблён не ўніверсальны! Для Ўкраіны ёсьць адмысловы шаблён "Партыя Ўкраіны"! Ў ім ёсьць параметр "Колькасьць дэпутатаў у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны", таксама я пляную дадаць і інфармацыю аб прадстаўніцтве ў мясцовых радах, кшатлту, як тут: http://en.wikipedia.org/wiki/Mebyon_Kernow --Vasyl` Babych 11:32, 3 ліпеня 2010 (UTC)

Якраз гэтыя парамэтры варта дадаць у шаблён {{Партыя}}, а шаблён Партыя Ўкраіны зьяўляецца састарэлым да таго ж у яго не перакладзеныя парамэтры на беларускую мову. Шаблён {{Партыя}} створаны з дапамогай шаблёну {{Картка}} і зьяўляецца куды больш унівэрсальным і можа лёгка пашырацца пры патрэбе, у тым ліку з дадаваньнем патрэбных вам парамэтраў. --Red_Winged_Duck 11:38, 3 ліпеня 2010 (UTC)
Які ж ён ўніверсальны, калі ў кожнай краіне свае парляменты, і розныя сыстэмы мясцовага самакіраваньня? --Vasyl` Babych 12:02, 3 ліпеня 2010 (UTC)
Няма нічога, што нельга дадаць у {{Партыя}}. Што там у шаблёне {{Партыя Ўкраіны}} такога, чаго няма ў іншых краінах для іншых партыяў? Wizardist г 12:07, 3 ліпеня 2010 (UTC)
Дык у тым і справа, што можна дадаць парамэтар у яго, які будзе задаваць назву парлямэнту ў той ці іншай краіне, а таксама назву органаў мясцовага кіраваньня. Я займуся дадаваньнем гэтых парамэтраў у шаблён, пасьля чаго прастаўлю яго ва ўсіх артыкулах пра ўкраінскія партыі з захаваньнем парамэтраў. --Red_Winged_Duck 12:09, 3 ліпеня 2010 (UTC)
Гэта іншая справа. Калі сапраўды будзе так — калі ласка і вялікі дзякуй. Але калі будзе ;-) А пакуль няма — няхай будзе так, як ёсьць. --Vasyl` Babych 13:09, 3 ліпеня 2010 (UTC)
Глядзіце прыклад: Партыя Рэгіёнаў Украіны. --Red_Winged_Duck 13:56, 3 ліпеня 2010 (UTC)
Значна лепш, але калі магчыма, то патрэбныя яшчэ 3 рэчы: магчымасьць надаваць параметру дэпутатаў у парлямэнце розныя назвы (для розных краінаў). Пакуль гэты параметар не адлюстроўваецца чамусьці. :( 2) Зрабіць так, каб можна было б зрабіць з шаблёну спасылку на артыкул пра адпаведны парлямент (Ў дадзеным выпадку — на артыкул Вярхоўная Рада Ўкраіны) 3) Зрабіць візуалізацыю, як гэта зроблена ў ангелькім разьдзеле. Як для парляменту так і для мясцовых радаў. (Для Ўкраіны патрэбна ўдакладненьне - абласных радаў, бо іншыя амаль не магчыма палічыць).
Дарэчы, паздымайце, калі ласка, шаблён "выдаліць", там дзе ўжо ёсьць абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня ды шаблён "інфармацыя". Дзякуй. --Vasyl` Babych 22:19, 3 ліпеня 2010 (UTC)
Паздымаў. Дадам толькі, што ў пункце «заменнасьць» варта пазначаць ня толькі, што файл ня мае вольнай замены, але і прычыну, чаму ня мае. --Red_Winged_Duck 09:46, 4 ліпеня 2010 (UTC)
Паправіў парамэтар (у артыкуле проста была прапушчаная літара), адпаведная зьявілася і спасылка на Вярхоўную Раду. Што да мясцовых саветаў, то іх назву (у гэтым выпадку «Абласныя рады») можна задаць праз парамэтар назва мясцовых саветаў. Пра візуалізацыю — пагляджу як там зроблена, пакуль дадаў агульную колькасьць дэпутатаў у дужках. --Red_Winged_Duck 08:47, 4 ліпеня 2010 (UTC)

Па заяўках гледачоў

[рэдагаваць крыніцу]

Ты неяк узгадваў пра ґаджэт на commons: для высоўваньня файлаў на выдаленьне. Я пакуль да гэтага не дайшоў (пакуль ня думаў, як гэта зрабіць), але пра запыты на абгрунтаваньне ДВ, якія ад цябе пасыпаліся, паклапаціўся. Глядзі User:Wizardist/vector.js ад камэнтара // Lupin auto-edit і да канце, і функцыю include скапіюй. Думаю, гэта лепей асобным ґаджэтам зрабіць, каб праз устаноўкі ўключаць. Wizardist г 15:33, 7 ліпеня 2010 (UTC)

Гаджэт называецца «Quick Delete: adds very useful links, to tag images as without source/licence/for deletion, and notify users accordingly», уключаецца ў наладах. Толькі асьцярожней з тэставаньнем, дадаваньне сэкцыі ў гутаркі ўдзельніка і шаблёну ў файл адбываецца без усялякіх папярэджаньняў. —zedlik 17:22, 7 ліпеня 2010 (UTC)
Дзякуй! Пагляджу. --Red_Winged_Duck 20:38, 7 ліпеня 2010 (UTC)

Hey! can you please create the Selena article? en:Selena (The English version) Thank you AJona1992 18:11, 12 ліпеня 2010 (UTC)

Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня

[рэдагаваць крыніцу]

Паглядзеўшы на вашыя выдаленьні, вырашыў, што нешта з гэтым трэба рабіць. На апошнім вікіспатканьні прадстаўнік ру-вікі падзяліўся наступнай іхняй практыкай. Яны не выдаляюць несвабодныя выявы, калі тыя адпавядаюць наступным умовам:

  1. зьмешчаныя ня ў команс, а толькі ў іхнім разьдзеле;
  2. няма свабодных аналягаў;
  3. выява зьмешчаная пад ліцэнзыяй fair-use;
  4. выява ўяўляе сабой лягатып арганізацыі/партыі/спартовага клюбу і г.д.;
  5. выява выкарыстоўваецца толькі ў артыкуле, прысьвечаным гэтай арганізацыі/партыі/спартоваму клюбу/г.д.

Па-мойму, гэта неблагі варыянт, хіба не? --Taravyvan Adijene 14:04, 20 ліпеня 2010 (UTC)

Усе файлы, якія разьмешчаныя ў нас з пазнакай fair-use, але бяз згадак пра аўтарства/аўтарскія правы і без крыніцы — наўпрост парушаюць беларускі закон аб аўтарскім праве. А файлы без абгрунтаваньня добрасумленнага выкарыстаньня — палітыку Вікіпэдыі ў гэтым пытаньні. Фактычна, расейская Вікіпэдыя парушае і аўтарскія правы, і палітыку Вікіпэдыі. Я ня бачу прычынаў, каб у беларускай Вікіпэдыі дазвалялася такое. --Red_Winged_Duck 14:36, 20 ліпеня 2010 (UTC)

Дзед барадзед і Калыханка

[рэдагаваць крыніцу]

Чаму выдалена фота Барадзеда з Калыханкі? --Ruslan Raviaka 14:40, 14 жніўня 2010 (UTC)

Як я пазначыў у кароткім апісаньні зьменаў, для кожнага ўжываньня несвабодных файлаў мусіць быць дададзенае {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}. Для файла Файл:Dzed Baradzed.jpg прысутнічае толькі абгрунтаваньне для артыкула Дзед-Барадзед. Акрамя таго, хачу нагадаць пра пункт 6 крытэраў добрасумленнага выкарыстаньня, які кажа пра тое, што кожны несвабодны файл мусіць ілюстраваць асноўны аб’ект артыкула або пэўны разьдзел, а ў абгрунтаваньні добрасумленнага выкарыстаньня трэба абавязкова пазначаць прычыну, чаму немагчымая вольная замена файла. --Red_Winged_Duck 14:45, 14 жніўня 2010 (UTC)
Ну наконт Дзеда Барадзеда, дык лялька зьнішчана ці зьнікла... Таму старыя фота гэта ўсё што засталося...--Ruslan Raviaka 15:02, 14 жніўня 2010 (UTC)
Варта дадаць гэтую інфармацыю ў абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня файла. --Red_Winged_Duck 17:21, 14 жніўня 2010 (UTC)

Сымона дэ Бавуар

[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне. Што рабіць з гэтай праўкі у артыкуле пра Сымону дэ Бавуар. Тэкст, здаецца, парушае аўтарскія правы.--Jauhienij 09:40, 1 верасьня 2010 (UTC)

Я думаю, варта пачакаць адказу ад аўтара, калі ніякіх зьвестак ня будзе дададзена або ня будзе сказана, што гэта ўласная праца, трэба будзе выдаліць. --Red_Winged_Duck 09:46, 1 верасьня 2010 (UTC)
Дзякуй. Я адпісаў аўтару на старонке абмеркаваньняў. --Jauhienij 09:49, 1 верасьня 2010 (UTC)

Вітаю. Надибав що в обох білоруських вікіпедіях є інтер-вікі-посилання зі статтей Тур'я (басэйн Дняпра) та be:Рака Тур'я, прыток Прыпяці на всі інші мови де йдеться про зовсім іншу річку Турія, також притоку Прип'яті, але у Волинській області. Я прибрав лишні посилання. Та маю до Вас одне запитання: Чи точно українська Турія білоруською буде писатися "Тур'я", і чи можна написати "Турія", адже ж власні назви не перекладаються. Sparrov 13:47, 25 верасьня 2010 (EEST)[адказаць]

Вялікія і малыя літары ў спасылках

[рэдагаваць крыніцу]

Мне вось цікава, які вы сэнс знаходзіце ў падобных выпраўленьнях? --Taravyvan Adijene 16:10, 29 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Калі слова знаходзіцца ў сярэдзіне сказу, дык на маю думку, лепш даваць на яго спасылку з малой літары (калі гэта ня назва і г. д.), бо так прасьцей чытаецца тэкст у кодзе старонкі і лягчэй выпраўляць памылкі, бо бачна, дзе пачатак сказу, а дзе сярэдзіна. Кіруюся толькі гэтым, правілаў адпаведных у нас няма, таму спрачацца на гэты конт ня буду. :) --Red_Winged_Duck 16:20, 29 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Патрабаваньне наяўнасьці даты стварэньня для несвабодных выяваў

[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне! Мне здаецца, патрабаваньне абавязковай наяўнасьці запоўненай даты стварэньня для несвабодных выяваў зьяўляецца занадта жорсткім. Закон РБ аб аўтарскім праве [13] не патрабуе пазначэньня даты стварэньня (толькі аўтара і крыніцы); ангельская Вікіпэдыя не патрабуе пазначэньня даты стварэньня ўвогуле, а мастака, выдаўца і ўладальніка аўтарскіх правоў — у выпадках, калі гэта магчыма (en:Wikipedia:Non-free content criteria); расейская Вікіпэдыя рэкамэндуе, але не патрабуе наяўнасьць даты ў выпадках, калі яна невядомая (ru:Википедия:Правила использования изображений#Время создания). Мне здаецца, варта дапрацаваць нашыя КДВ і зьняць абавязковае патрабаваньне наяўнасьці даты, бо вельмі часта яна зьяўляецца невядомай (напрыклад, для лягатыпаў), і рэкамэндаваць запаўняць гэтае поле тады, калі дата стварэньня вядомая (або можа быць аб’ектыўна вызначаная). —zedlik 00:48, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Я думаю, заўсёды можна пазначыць прыкладны час зьяўленьня лягатыпу (напрыклад, «не пазьней за 2010 год») або іншыя падобныя зьвесткі. Я ня думаю, што адсутнасьць пазнакі пра час стварэньня будзе нагодай для выдаленьня, але на цяперашні момант наяўныя крытэры добрасумленнага выкарыстаньня патрабуюць пазначэньня ўсіх парамэтраў у тым ліку і часу стварэньня, таму калі ёсьць патрэба, варта ініцыяваць зьмены скіраваныя на памякчэньне правілаў у гэтым пытаньні. --Red_Winged_Duck 13:35, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Мне здаецца, што запаўненьне поля даты значэньнем кшталту «не пазьней за 2010 год» зьяўляецца проста фармальным запаўненьнем і не нясе карыснага зьместу :) Патрабаваньне і дакладнасьць даты сапраўды істотныя для прыманьня рашэньня пра пераход у грамадзкую ўласнасьць, але гэта не зьяўляецца выпадкам добрапрыстойнага выкарыстаньня. Я паспрабую тады зрабіць праект галасаваньня для зьмякчэньня фармулёвак ВП:КДВ у адпаведнасьці з практыкай іншых разьдзелаў і зраблю адпаведнае паведамленьне ў форуме для далейшага абмеркаваньня, бо, як я разумею па іншых камэнтарах, тэма істотная. —zedlik 17:00, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Так, ну наконт даты, здаецца, дамовімся. :-) А што ж да аўтара выяваў: ці магчыма падаць аўтарам лягатыпу арганізацыю? І калі не, дык тады, мабыць, ёсьць магчымасьць абраць іншую ліцэнзію, дзе патрабаваньне прадастаўленьня імя-прозьвішча аўтара неабавязковае? --Taravyvan Adijene 09:38, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

У парамэтры аўтарства можна пазначаць і ўладальніка аўтарскіх правоў, асабліва ў выпадках зь лягатыпамі. Акрамя таго, наўрад ці існуе ліцэнзія, пад якой можна дадаць несвабодны файл без пазнакі пра аўтарства/аўтарскія правы. --Red_Winged_Duck 13:35, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

У старых здымкаў аўтары звычайна невядомыя. Мяркую, варта прыняць крытэры ангельскае вікіпэдыі і не даводзіць справу да абсурду. --Казімер Ляхновіч 13:03, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Артыкул 19 «Закону аб аўтарскім праве» наўпрост патрабуе абавязковае пазначэньне аўтарства і крыніцы несвабоднага матэрыялу, таму калі аўтар невядомы, файл ня можа выкарыстоўвацца згодна з крытэрамі добрасумленнага выкарыстаньня. --Red_Winged_Duck 13:35, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Рабіць у нашым праекце нават больш жорсткія рамкі, чым у ангельскім і расейскім — гэта паўнейшы абсурд. --Казімер Ляхновіч 14:01, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Таксама супраць больш жорсткіх парабаваньняў, ёсьць жа і студыйныя здымкі без пазначэньня аўтарства. Хаця ёсьць старыя фотаздымкі, якім проста больш за 70 год... І яны сталіся грамадзкаю ўласнасьцю.--Ruslan Raviaka 14:49, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Проста больш за 70 год (дарэчы ў РБ — 50) можа быць крытэрам толькі для прац, аўтар якіх невядомы. Згодзен, што на старых паштоўках ці старых кнігах аўтарства фотатаздымкаў часта не пазначалася. Але для гэтага неабходна прывесьці арыгінальную крыніцу, а не сайт ў Інтэрнэт, дзе (спадзяюся) проста забыліся дадаць інфрармацыю пар аўтарства. --EugeneZelenko 17:15, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Выдаленьне АБСЕ

[рэдагаваць крыніцу]

Прыведзенае вамі апытаньне па форме і зьместу тычыцца толькі беларускіх аб’ектаў, якім АБСЭ ні ў якім разе не зьяўляецца. Назва часта ўжываецца мінакамі, якія наведваюць Вікіпэдыю не з-за правапісу, а для атрыманьня зьвестак, і вельмі верагодна, што звыклі пісаць АБСЕ, увёўшы каторае ў пошук патрапяць на стронку пошуку замест рэлевантнага артыкулу. Таму прашу, каб вы павярнулі перанакіраваньне. Wizardist г 15:43, 27 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Гэтая назва зьяўляецца памылковай згодна з клясычным правапісам. Вікіпэдыя, як і любая іншая энцыкляпэдыя, ня мусіць утрымліваць памылковыя зьвесткі. Пры спробе пошуку па АБСЕ наведнік атрымлівае «Магчыма, вы мелі на ўвазе: АБСЭ», так што з пошукам таксама няма праблемы. --Red_Winged_Duck 15:48, 27 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Прывядзіце хоць адзін контр-аргумэнт супраць en:Micrasoft. Wizardist г 16:02, 27 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Мы не ў ангельскай Вікіпэдыі, таму цяжка меркаваць, якія правілы для стварэньня перанакіраваньняў у іх і чым яны кіруюцца. Але я цалкам дапускаю, што калі гэтая старонка будзе выстаўленая на выдаленьне, яна будзе выдаленая. --Red_Winged_Duck 16:07, 27 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Перанакіраваньні не зьяўляюцца артыкуламі. Па сутнасьці, яны ўвогуле не датычацца непасрэдна энцыкляпэдыйных справаў. Гэта толькі зручны сэрвіс для наведвальнікаў і абагульненьня назваў для аднаго панятку. Плюс, ня цяжка меркаваць, якім правілам кіраваліся ў ангельскай Вікіпэдыі (Reasons for not deleting, п.2 па спасылцы). Wizardist г 16:13, 27 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Я думаю, тады варта зладзіць абмеркаваньне ці апытаньне ў нашай Вікіпэдыі, і калі суполка падтрымае стварэньне памылковых перанакіраваньняў, унесьці дапаўленьні ў правілы ў нас. --Red_Winged_Duck 16:18, 27 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Падтрымліваю стварэньне больш пашыранага абмеркаваньне праз наяўнасьць адпаведнага пункту ў ВП:Redirect --Jauhienij 16:19, 27 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Гэта не памылковыя перанакіраваньні. Ня трэба перакручваць паняткі. Гэтыя перанакіраваньні накіроўваць на правільныя артыкулы, а ВП:НПА датычнае толькі артыкулаў. Wizardist г 16:22, 27 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Перанакіраваньні з памылкамі. --Red_Winged_Duck 16:23, 27 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Прызнайце, вы проста прынялі глухую абарону і ня можаце прывесьці добрыя аргумэнты ў падтрымку свайго пункту гледжаньня. Калі так, проста дайце займацца справай. Я магу ўзгадаць і Ўкраіну, дзе вы зноў перашкодзілі стварэньню перанакіраваньня. А мабыць там быў ваш сябра па глухой абароне, User:EugeneZelenko. Wizardist г 16:27, 27 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Я заўсёды выступаў супраць і буду выступаць супраць стварэньня перанакіраваньняў, якія не адпавядаюць клясычнаму правапісу беларускай мовы, акрамя выпадкаў варыятыўнасьці той ці іншай назвы. Лічу, што такая практыка ўносіць неабгрунтаваныя памылкі ў Вікіпэдыю і не спрыяе яе якаснаму разьвіцьцю. Стварэньне перанакіраваньняў з памылкамі толькі ўводзіць у зман, што такія назвы быццам бы правамоцныя і не прымушае выпраўляць памылкі. Шчыра дзіўлюся, чаму вы трымаецеся пазыцыі па ўнясеньні дадатковых памылак у Вікіпэдыю. --Red_Winged_Duck 16:35, 27 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Гэтае вашае супраць ня мае ніякага liberum veto. Вы адзінагалосна ня можаце выступаць супраць нейкай зьявы ў Вікіпэдыі. Вы выступаеце супраць, і пры гэтым не прыводзіце ніякіх контр-аргумэнтаў. Калі ж вы з гэтым нязгодныя, мне прыйдзецца напісаць запыт на кваліфікацыю дзеяньняў удзельніка, паколькі вы выказваеце сваё імкненьне перавышаць правы, нададзеныя адміністратарам беларускай Вікіпэдыі. Wizardist г 16:41, 27 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Я ж ужо напісаў вышэй, стварыце апытаньне ці абмеркаваньне — занясіце адпаведны пункт у правілы, я буду яго прытрымлівацца, калі такім будзе рашэньне супольнасьці. Вашыя аргумэнты пра пошук таксама разьбіваюцца імгненна, але вы іх чамусьці ставіце вышэй за мае аргумэнты. Я не трымаюся за пасаду адміністратара, мне хапае цікавых заняткаў і бяз гэтага — пішыце запыты, гэта мусіць паспрыяць паляпшэньню Вікіпэдыі і разьвіцьцю беларускай мовы. --Red_Winged_Duck 16:47, 27 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Выявы паштовых марак

[рэдагаваць крыніцу]

Калега, паводле беларускага Закону, выявы паштовых марак, а таксама грошай, аўтарскім правам не ахоўваюцца. Гэта я да таго, што Вы ўжо другі раз у маіх размовах просіце шаблонаў да загружаных мною выяў, а гэтыя выявы -- паштовыя маркі РБ. Шаблоны вядома ж пастаўлю, пішу Вам для даведкі. --Максім Л. 20:21, 29 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Гэта тое самае, што дадаць спасылку на крыніцу, якая сьведчыць, што марка сапраўды зьяўляецца паштовай маркай РБ, таму PD-BY-exempt. :) Wizardist г 20:45, 29 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Дык а чаму ня хочаце наўпрост не запампоўваць маркі ў Команс і ставіць {{PD-BY-exempt}}? --Taravyvan Adijene 21:59, 29 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Маркі з Рагвалодам і Рагнедай можна выдаліць, ёсць Команзах. --Максім Л. 21:03, 30 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

Дзякуй! Выставіў лякальныя файлы на выдаленьне. --Red_Winged_Duck 12:13, 31 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

Катэгорыя:Лэны Швэцыі

[рэдагаваць крыніцу]

Гэх, не пасьпеў... Хацеў цывільна перанесьці. --Taravyvan Adijene 23:56, 30 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

А ў чым нецывільнасьць? Для катэгорыяў няма магчымасьці перанесьці зьмест старонкі разам з гісторыяй, толькі стварэньне новай катэгорыі і выдаленьне старой. --Red_Winged_Duck 00:02, 31 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Калі бот пераносіць, дык інтэрвікі ў іншых Вікіпэдыях абновяцца. --Taravyvan Adijene 00:03, 31 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Я ў такіх выпадках абнаўляю інтэрвікі ў ангельскай Вікіпэдыі. Далей ужо справа якраз за робатамі. --Red_Winged_Duck 00:05, 31 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Ага, я бачыў. :-) Але робаты зачухаюцца, толькі калі іх носам тыцнуць. --Taravyvan Adijene 00:10, 31 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Старонкі абмеркаваньня

[рэдагаваць крыніцу]

Мабыць варта некаторыя старонкі абмеркаваньняў са сьпісу выдаліць? Wizardist г 16:46, 6 лютага 2011 (EET) PS: ня ведаеш, дзе цяпер ConvertGrammar() ляжыць? Тут няма. Wizardist г 16:56, 6 лютага 2011 (EET)[адказаць]

Я ўзгадаў, граматычныя формы знаходзяцца ў [14]. Была дыскусія ў Вікіпэдыя:Форум/Архіў 5#Назва прасторы назваў, але ня памятаю, чаго ня я ня скончыў пачатае. Відаць, трэба вярнуцца. —zedlik 04:01, 7 лютага 2011 (EET)[адказаць]
Я займаюся гэтым сьпісам, таму хутка і да тых старонак дабяруся. Дарэчы, ці ня ведаеш у чым прычына памылак у гэтых прыладах: [15], [16]? Мо ёсьць магчымасьць перанесьці іх пад твой рахунак на тулсэрвэры? --Red_Winged_Duck 21:47, 7 лютага 2011 (EET)[адказаць]

Перанясі, калі ласка, Грэск (вёска) у Грэск. Дзякуй. — Wizardist г 18:06, 19 лютага 2011 (EET)[адказаць]

Гатова. --Red_Winged_Duck 18:11, 19 лютага 2011 (EET)[адказаць]

Абмеркаваньне шаблёну:Вітаем

[рэдагаваць крыніцу]
Перанесена на старонку Абмеркаваньне шаблёну:Вітаем

Тыдзень прайшоў. Зьвярніце ўвагу --Jauhienij 13:11, 25 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

Футбольныя клюбы

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю, сп. Red Winged Duck. Мяркую, што ў шаблён-картку футбольных клюбаў у поле чэмпіянат лепей пісаць не Чэмпіянат Францыі па футболе, напрыклад, а Ліга 1, бо чэмпіянат складаецца зь некалькіх лігаў. Гэтак будзе больш дакладна. --Dymitr 20:53, 15 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

Добра, я ня супраць, улічу пры наступных праўках. Адно што варта падумаць пра фармат, калі клюб ідзе на павышэньне ці паніжэньне зь лігі ў лігу, як тады пазначаць цяперашнюю і папярэднюю лігі. Напрыклад, як тут, або нейкім іншым спосабам. --Red_Winged_Duck 22:47, 15 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
Так. Але лепей яшчэ й удакладняць як тут. --Dymitr 23:32, 15 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

Перанясі, калі ласка, артыкул Пісьмовасьць у пісьмо (ідэаграфічнае пісьмо, піктаграфічнае пісьмо). Мне падаецца, што слова пісьмовасьць ёсьць сынонім слова пісьменства, а не пісьма. --Jauhienij 18:18, 26 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]

Перанёс. --Red_Winged_Duck 18:37, 26 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]
Дзякуй. --Jauhienij 18:49, 26 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]

Грамадзянства

[рэдагаваць крыніцу]

Навошта пазбаўляць пазыцыю Грамадзянства ў артыкулах пісьменьнікаў, паэтаў, мастакоў, музыкаў, філёзафаў і інш. іконкі СЬЦЯГ? Яна выглядае вельмі інфармацыйнай і, на маю думку, менавіта для гэтага прызначаная (Сьцяг Вугоршчыны Сьцяг Вялікабрытаніі Сьцяг Гішпаніі). --McDucker 15:33, 28 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]

Пакуль у нас няма сваіх правілаў у дачыненьні да ўжываньня сьцягоў, я кіруюся падобнымі правіламі з ангельскай Вікіпэдыі. Дык вось яны кажуць, што ўжываньне для пазначэньня месцаў нараджэньня, сьмерці, нацыянальнасьці, грамадзянства і г. д. у картках — гэта залішняя інфармацыя, якая не нясе карысьці, а таксама рызыкуе парушыць нэўтральны пункт гледжаньня, таму варта пазьбягаць выяваў сьцягоў у артыкулах пра асобы, каб не ўзьнікала недарэчных асацыяцыяў паміж імі. --Red_Winged_Duck 15:47, 28 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]
Згодны са сп. McDucker. Усё ж такі, на мой погляд, сьцяг мае інфарматыўнасьць, бо дае магчымасьць хутка ідэнтыфікаваць чалавека з той краінай, да якой ён мае непасрэднае дачыненьне. І якім чынам парушаецца нэўтральны пункт гледжаньня? Калі чалавек нарадзіўся ў Францыі, напрыклад, то й францускі сьцяг будзе не за лішнім, тым больш, што сусьветная гісторыя ў гэтым пыаньні поўнасьцю уніфікавана. --Dymitr 15:49, 1 траўня 2011 (EEST)[адказаць]
Усё ж раю пачытаць правілы з ангельскай Вікіпэдыі, там у прыватнасьці тлумачыцца, што, напрыклад, чалавек мог нарадзіцца ў краіне, калі яго бацькі былі там праездам. Ці, напрыклад, беларускія дзеячы, якія нарадзіліся на тэрыторыі Расейскай імпэрыі або на тэрыторыі акупаванай Трэцім райхам, але гэта не зьяўляецца нагодай асацыяваць іх з гэтымі дзяржаўнымі ўтварэньнямі, бо яны ніякага дачыненьня да іх ня мелі. Больш за тое, спасылка цалкам ідэнтыфікуе краіну нараджэньня або грамадзянства і няма патрэбы ў сьцягу, бо ён не нясе ніякай дадатковай інфармацыі. --Red_Winged_Duck 15:56, 1 траўня 2011 (EEST)[адказаць]
Разважаньні даволі слушныя, улічваючы сытуацыю ў артыкуле Пётар Пракаповіч, дзе месца нараджэньня візуальна атаясамліваецца з Трэцім Райхам. --Jauhienij 16:00, 1 траўня 2011 (EEST)[адказаць]

Добры артыкул на галоўнай старонцы

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаньне. Ты можаш падвесьці вынік у галасаваньні Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Тэрарыстычны акт у менскім мэтро і паставіць артыкул на галоўную старонку? --Jauhienij 15:01, 1 траўня 2011 (EEST)[адказаць]

Зрабіў. --Red_Winged_Duck 15:38, 1 траўня 2011 (EEST)[адказаць]
Дзякуй. --Jauhienij 15:41, 1 траўня 2011 (EEST)[адказаць]

Катэгорыі з памылкамі

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаньне. Можаш перайменаваць гэтую катэгорыю Катэгорыя:Гульцы ФК «Астан Віла» Бірмінгэм у Катэгорыя:Гульцы ФК «Астан Віла» Бірмінггэм паводле БКП 15:41 в. Уручную дужа працаёмка. І, пры магчымасьці, паглядзі астатнія катэгорыі на наяўнасьць памылковай артаграмы. --Jauhienij 21:37, 4 траўня 2011 (EEST)[адказаць]

На жаль, у мяне няма магчымасьці лёгка перанесьці ўсе артыкулы з катэгорыі ў катэгорыю. Гэта трэба прасіць некага ў каго ёсьць свой бот або рабіць усё ўручную. --Red_Winged_Duck 21:42, 4 траўня 2011 (EEST)[адказаць]
Тое самае трэба зрабіць і з Катэгорыя:Гульцы ФК «Вулвэргэмптан Ўандэрэрз», перанесьці ў Катэгорыя:Гульцы ФК «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» --Dymitr 21:49, 4 траўня 2011 (EEST)[адказаць]

Вітаньне. На вашай старонцы напісана, што вы праграміст. Да вас можна зьвяртацца па дапамогу ў стварэньні шаблёнаў-картак? альбо вы ня ў гэтай тэме? --Jauhienij 22:02, 21 траўня 2011 (EEST)[адказаць]

Думаю, можна. Але хутка рабіць не абяцаю. --Red_Winged_Duck 03:08, 22 траўня 2011 (EEST)[адказаць]
Як наконт ru:Шаблон:Навигационная таблица с колонками? Тэрмінова не карціць, але ў будучыні будзе карысна. --Jauhienij 15:37, 23 траўня 2011 (EEST)[адказаць]

Латвийский лат

[рэдагаваць крыніцу]

Добрый вечер. Извиняюсь, что по-русски, сам этнический белорусс, но языком не владею (родился в Латвии) Интересуюсь на счёт внешней ссылки под статьёй о лате. На мой взгляд ссылка там была к месту. Латвийский Лат и курсы обмена валют, попрошу обратить внимание, что это не коммерческий сайт, предоставляющий информацию о всех предложениях комерческих банков Латвии и некоторых обменников. Можно сравнить все предложения.ValutasInfo 23:52, 23 траўня 2011 (EEST)[адказаць]

На русской и латышской версии есть ссылка и она уже там (на русской версии) второй год висит и все её приняли, почему тут убрали?ValutasInfo 00:01, 24 траўня 2011 (EEST)[адказаць]

Действительно. Не вижу проблемы в том, чтобы эта ссылка в статье была. Сайт предлагает только аналитическую информацию, не больше. — Wizardist г 00:28, 24 траўня 2011 (EEST)[адказаць]
Спасибо ValutasInfo 00:43, 24 траўня 2011 (EEST)[адказаць]
Праблема, верагодна, была ў тым, што гэта Вікіпэдыя беларускай мовай, адпаведна і спасылку трэба было апісаць беларускай. --Taravyvan Adijene 08:56, 24 траўня 2011 (EEST)[адказаць]

Вікі любіць славутасьці

[рэдагаваць крыніцу]

Ці атрымалі мой учорашні адказ? --Taravyvan Adijene 13:52, 25 траўня 2011 (EEST)[адказаць]

Так, дзякуй. Ужо разьбіраюся зь сьпісам. --Red_Winged_Duck 14:29, 25 траўня 2011 (EEST)[адказаць]
Добра. Прасьцей за ўсё ўзяць у якасьці ўзору, напрыклад, Пружаншчыну. Пры жаданьні можна таксама пачытаць дакумэнтацыю шаблёнаў {{Вікі любіць славутасьці/Вяршыня сьпісу}} і {{Вікі любіць славутасьці/Элемэнт сьпісу}}. --Taravyvan Adijene 14:47, 25 траўня 2011 (EEST)[адказаць]

Мапа Норфалку

[рэдагаваць крыніцу]

Можна ў нас зрабіць такое? ru:Шаблон:ПозКарта Австралия Остров Норфолк --Jauhienij 17:11, 26 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]

Калі ласка: Шаблён:Лякалізацыйная мапа Аўстраліі (Норфалк), і прыклад ужываньня: Кінгстан (востраў Норфалк). --Red_Winged_Duck 17:54, 26 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]
Дзякуй. --Jauhienij 00:49, 27 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]

Хлюсціна vs. Хлюсьціна

[рэдагаваць крыніцу]

Віншую! Пішу артыкулы аб населеных пунктах Беларусі і заўважыў, што Вы перайменавалі Косціна на Косьціна. Дык вось у слове Хлюсціна таксама патрэбен мяккі знак? З павагай, --Dimant 22:11, 28 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]

Так, будзе Хлюсьціна. Тут тое ж самае правіла памякчэньня, што і ў Косьціна. --Red_Winged_Duck 22:25, 28 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]
Дзякую) --Dimant 22:28, 28 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]

Удзельнік:Serge Gorlaw

[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне. Варта зрабіць удзельніку другое папярэджаньне за неабгрунтаваны перанос і стварэньне дублюючых артыкулаў. --Jauhienij 22:13, 21 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]

Лякалізацыйныя мапы

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаньне. Ці магчыма зрабіць лякалізацыйныя мапы для кожнай вобласьці Беларусі? --Jauhienij 06:20, 22 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]

А ці ёсьць іх адпаведнікі ў іншых разьдзелах Вікіпэдыі? --Red_Winged_Duck 10:44, 22 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]
А навошта адпаведнікі? Ёсьць падобнае: Файл:Grodno Oblast, Belarussian Latin Names.png. Дастаткова матэрыялу на commons:Category:Maps of Belarus. — Wizardist г 10:51, 22 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]
Каардынаты яшчэ патрэбныя. І для кожнай мапы яны будуць свае. --Red_Winged_Duck 10:57, 22 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]
Глядзіце, да прыкладу, артыкул be:Гарадскі пасёлак Ружаны ў бевікі. Тут нейкім чынам зроблена другая мапа для Берасьцейскай вобласьці. --Jauhienij 14:27, 22 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]
Мм, там мапа з OSM. Трэба будзе з Belamp'ам пагутарыць, мабыць зробім мапы абласьцёў зь беларускімі назвамі (http://latlon.org). — Wizardist г 14:48, 22 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]

Вітаю. Перанясі артыкул Гета, Ета (літара) ў Гэта (літара) і яшчэ пажадана заблякаваць прынамсі на дзень удзельніка Serge Gorlaw за хранічнае парушэньне артаграфіі і арыгінальнае дасьледваньне. --Jauhienij 21:50, 1 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]

Прывітаньне. Можаш запоўніць каардынаты ў артыкуле Карпілаўка (Лагойскі раён)? Тут яны пададзеныя, але не ў належнай форме. --Jauhienij 23:28, 3 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]

Зроблена. --Red_Winged_Duck 23:38, 3 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Дзякуй. --Jauhienij 23:44, 3 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]

Алег Гнедчык

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаньне. Выкажыся, калі ласка, у Абмеркаваньне:Алег Гнедчык пы пытаньні значнасьці артыкула. --Jauhienij 12:36, 5 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]

Шаблён:Цывільны канфлікт

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаньне. Ты казаў, што можаш дапамагчы з інфабоксамі. Зрабі, калі ласка, адпаведнік en:Template:Infobox civil conflict для артыкулу пра беспарадкі ў Тотэнгэме --Jauhienij 17:07, 7 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]

Шаблён:Востраў

[рэдагаваць крыніцу]

Паглядзі, калі ласка, артыкул Гавайскія астравы. Тут праблема з адлюстраваньнем пункта каардынатаў, які знаходзіцца па-за асноўнай тэрыторыяй краіны. --Jauhienij 16:00, 11 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]

Так, трэба будзе стварыць іншую лякалізацыйную мапу для гэтага выпадку. --Red_Winged_Duck 16:17, 11 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]

Лякалізацыйная мапа Люксэмбургу

[рэдагаваць крыніцу]

Трэба стварыць лякалізацыйную мапу Люксэмбургу. Аказваецца яна ў нас адсутнічае. --Jauhienij 01:07, 12 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]

Яшчэ патрэбная мапа для краіны Трынідад і Табага. --Jauhienij 16:25, 16 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Патрэбная мапа для ЗША (Кентукі) --Jauhienij 16:41, 22 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]

Вітаю. Дадай, калі ласка, катэгорыю Катэгорыя:Рэкі па альфабэце ў шаблён {{Рака}}, каб аўтаматычна прастаўлялася ў артыкулах. --Jauhienij 15:57, 23 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]

Зрабіў. --Red_Winged_Duck 12:40, 24 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]

Prośba pravieryć artahrafiju i nie tolki.

[рэдагаваць крыніцу]

Vitaju. Źviartajusia da Vas z prośbaj pravieryć artahrafiju i pravilnaść majho artykułu: Польскае таварыства «Асьвета» (Менск), a taksama pryniać udzieŭ u hałasavańni za dobry artykuł. Budu taksama ŭdziačny za ŭsie ŭvahi. Dziakuj! Bladyniec 11:39, 25 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]

Шаблён:Лякалізацыйная мапа Гаіці

[рэдагаваць крыніцу]

Зрабі, калі ласка, {{Лякалізацыйная мапа Гаіці}} --Jauhienij 10:37, 3 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]

Зрабіў. --Red_Winged_Duck 15:11, 5 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]

Галасаваньне/Ян Чачот

[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне. Ужо мінула як тыдзень ад пачатку галасаваньня, таму, мяркую, варта падвесьці яго вынік. --Jauhienij 00:16, 3 кастрычніка 2011 (EEST)[адказаць]

Варта пашырыць крыху ўводзіны, дадаць зьвесткі чаму значны, асноўныя творы, каб гэта адпавядала крытэрам, і каб было што скапіяваць у шаблён для галоўнай старонкі. --Red_Winged_Duck 12:42, 3 кастрычніка 2011 (EEST)[адказаць]
Пашырыў прэамбулу. Праглядзі вокам, ці ўсе карэктна. --Jauhienij 17:43, 5 кастрычніка 2011 (EEST)[адказаць]
Дзякуй. Калі да заўтра ня будзе заўвагаў, падвяду вынік галасаваньня. Яшчэ варта б было дадаць разьдзел пра ўшанаваньне памяці, бо ёсьць, напрыклад, вуліца ў Менску, магчыма, знойдзецца і іншая інфармацыя. --Red_Winged_Duck 21:37, 5 кастрычніка 2011 (EEST)[адказаць]

Вітаньне. Як стварыць артыкул з назвай B_Side. Не магу зрабіць такім чынам, каб ніжняя крэска адлюстроўвалася ў назьве. --Jauhienij 00:21, 15 кастрычніка 2011 (FET)

Для гэтага трэба стварыць арыткул B_Side і дадаць у самым яго пачатку функцыю {{ПАКАЗВАЦЬ_НАЗВУ:B_Side}}, якая будзе адлюстроўваць патрэбную назву. --Red_Winged_Duck 00:24, 15 кастрычніка 2011 (FET)

Юравічы (Гомельская вобласьць)

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Дапамажыце, калі ласка, завяршыць перанос Юравічы (Гомельская вобласьць) -> Юравічы. --Казімер Ляхновіч 15:43, 22 кастрычніка 2011 (FET)

Дзякуй! --Казімер Ляхновіч 15:50, 22 кастрычніка 2011 (FET)
І яшчэ адзін перанос, калі ласка: Обаль (гарадзкі пасёлак) -> Обаль. Загадзя дзякуй! --Казімер Ляхновіч 14:33, 30 кастрычніка 2011 (FET)
Калі ласка, Бобр (гарадзкі пасёлак) -> Бобр. Загадзя дзякуй! --Казімер Ляхновіч 10:19, 2 лістапада 2011 (FET)
Будзьце ласкавы, Суботнікі (Гарадзенская вобласьць) -> Суботнікі і Ліпнішкі (вёска, Іўеўскі раён) -> Ліпнішкі. Дзякуй! --Казімер Ляхновіч 19:18, 5 лістапада 2011 (FET)
Перамясьціце, калі ласка, Міхалішкі (Гарадзенская вобласьць) -> Міхалішкі. Дзякуй! --Казімер Ляхновіч 00:38, 16 лістапада 2011 (FET)
І яшчэ Германішкі (Воранаўскі раён) -> Германішкі. Загадзя дзякуй! --Казімер Ляхновіч 02:54, 17 лістапада 2011 (FET)
Зноў, калі ласка, варта перанесьці Маляцічы (Магілёўская вобласьць) -> Маляцічы. --Казімер Ляхновіч 23:30, 30 сьнежня 2011 (FET)

Пераносы катэгорыяў робатам

[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне. Я знайшоў і выправіў памылку, якая не дазваляла карэктна перанесьці катэгорыю Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (862–1236) ў Удзельнік:ZedlikBot/Пераносы. Прычына была ў нябачных сымбалях у канцы назваў катэгорыяў. Спадзяюся, што ранейшы «няпоўны перанос» пэўных катэгорыяў быў выкліканы гэтай же праблемай. У любым выпадку, калі праблема ўзьнікне зноў, калі ласка, паведамі мне пра яе, бо пакуль ня маю магчымасьці стала сачыць за вынікамі пераносаў. —zedlik 04:57, 8 лістапада 2011 (FET)

Дзякуй! Я праверыў яшчэ на адной катэгорыі — працуе. Калі раптам яшчэ ўзьнікнуць праблемы — буду паведамляць. --Red_Winged_Duck 17:23, 8 лістапада 2011 (FET)

Землі Нямеччыны

[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне! Наколькі я разумею, то існуе нейкае правіла, згодна зь якім Вы зьмянілі працяжнік у Мэкленбург—Пярэдняя Памэранія. Але калі ласка, зьвярніце ўвагу што ў такім выпадку, варта перанесьці й назвы некаторых іншых земляў Нямеччыны.--Lesnas ättling 19:46, 10 сьнежня 2011 (FET)

Так, працяжнік ставіцца калі падзяляе больш, чым па адным слове, напрыклад, «Саксонія-Ангальт» — будзе злучок, а «Мэкленбург — Пярэдняя Памэранія» або «Паўночны Райн — Вэстфалія» — працяжнік. Пагляджу і іншыя артыкулы ў катэгорыі. Дзякуй! --Red_Winged_Duck 19:50, 10 сьнежня 2011 (FET)

Шчырае дзякуй за выпраўленьне артаграфіі :) --Dzivak 20:55, 11 сьнежня 2011 (FET)

Дзякуй за выпраўленьні ў артыкуле Стакгольм!--Lesnas ättling 22:50, 12 сьнежня 2011 (FET)

Вітаю. Дадай, калі ласка, на старонку зэжлікавага бота перанос катэгорыі Катэгорыя:Сельскагаспадарчыя элемэнты ў Катэгорыя:Рыштунак --Jauhienij 11:48, 13 сьнежня 2011 (FET)

Вітаю. Выкажыся, калі ласка, наконт наданьня статусу артыкулу Тамаш Зан. --Jauhienij 18:21, 18 сьнежня 2011 (FET)