Абмеркаваньне:Галоўная старонка/Архіў 3
Гэта архіў абмеркаваньня. Калі ласка, не рэдагуйце гэтую старонку. Новыя і старыя дыскусіі пачынайце на бягучай старонцы абмеркаваньня. ← Архіў 2 — Архіў 3 |
Аб'яднаньне Беларускай Вікі
[рэдагаваць крыніцу]Заклік у першую чаргу да адміністратараў і удзельнікаў-праграмістаў! Зірніце калі ласка галоўную старонку сэрбскай вікіпэдыі — Сэрбская Вікі. У іх, як бачыце, рэалізаваная магчымасьць зьмяненьня інтэрфэйсу з кірыліцы на лацінку. Як стварыць нешта падобнае і ў нас (маю на ўвазе супярэчнасьці з клясычным і акадэмічным правапісам)? Не таямніца, шмат удзельнікаў падтрымлівае ідэю аб’яднаньня ў адзіную Беларускую Вікіпэдыю, справа толькі за тэхнічным бокам. Можа спрыяльны час ужо настаў?! Дзякую! --Zmicier P. (гутаркі) 12:58, 25 сьнежня 2012 (FET)
- Калі ласка, уважлівей карыстайцеся пошукам. Тэма аўтаматычнага канвэртэра абмяркоўвалася сто разоў. Канвэртаваньне альфабэтаў і канвэртаваньне правапісаў — гэта зусім розныя рэчы. Падобны канвэртар, нават яго прататып, будзе надзвычай вялікім, бо «аўтазамены» будуць толькі для артаграмаў, а для пазычаньняў пачнецца слоўнік. Да таго ж, канвэртар мусіць працаваць у абодва бакі, а гэта яшчэ больш трасцы. А акрамя, уласна, артаграфіі, ужо фактычна склаліся дзьве розныя школы, з уласнымі наборамі лексыкі. Таму лепей, калі ласка, не марнуйце час на пустапарожняе. --Wizardist 15:49, 25 сьнежня 2012 (FET)
- Цалкам згодзен з Wizardist. --Ліцьвін (гутаркі) 17:58, 25 сьнежня 2012 (FET)
- Таксама згодзен з Wizardist. Магу яшчэ параіць параўнаць з Нарвэскай вікіпэдыяй, дзе мірна суіснуюць два моўныя стандарты (букмол і нюношк), нягледзячы на тое, што ў першых артыкулаў амаль у 4 разы больш.--Lesnas ättling (гутаркі) 18:31, 25 сьнежня 2012 (FET)
А чаму нельга аб’яднацца па простаму прынцыпу: ў якіх артыкулах інфармацыі больш- тыя і застаюцца. Хай будзе і то і гэта. І далей напісанне таксама- "хто паспеў- той і з'еў". 15/02/13 Head Ёсць яшчэ таксама наступная прапанова: пры напісанні новага артыкулу на любым варыянце паведамляць пра гэты "іншы бок" каб той "бок" пісаў сваім правапісам- адпаведна прывесці ў такое становішча ўсе існуючыя артыкулы. 15/02/13 Head
- цалкам згодзен з прапановамі па аб'яднанні - довад, што "ужо фактычна склаліся дзьве розныя школы, з уласнымі наборамі лексыкі" задавальняе толькі саміх аўтараў артыкулаў. маем дзве маргінальныя вікіпедыі, замест адной з большым рэсурсам на канкурэнцыю з іншымі моўнымі вікіпедыямі. лепш распрацуйце механізм аб'яднання.— Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся 178.154.77.27 (гутаркі · унёсак).
- Слушна, але няма каму распрацоўваць, бо «ламаць не будаваць», а тут якраз патрэбны моцны імпульс добрай волі, якога не назіраецца нажаль. Усё на што хапае энтузіязму, гэта звычайна пагарда і абразы адзін да аднаго, ну і вось гэта.--Mr. Spock абм 18:51, 1 студзеня 2014 (FET)
- Шаноўны ўдзельнік Mr. Spock мае рацыю: каб не наяўнасьць трывалага пагардліва-грэблівага стаўленьня да нашага разьдзелу з боку афіцыйнага, то гаворка пра аб'яднаньне пайшла б значна больш спрытна ды борзда. --Глеб Бераставы (гутаркі) 20:04, 1 студзеня 2014 (FET)
Старэньне інфармацыі
[рэдагаваць крыніцу]Спадарства, чаму блёк "Ці ведаеце вы…" не зьмяняўся ўжо амаль 2 месяцы?
- Вітаю. Няма каму абнаўляць зьвесткі. --Jauhienij 23:11, 26 лістапада 2011 (FET)
Блёкі «Добры артыкул» і «Дзень у гісторыі»
[рэдагаваць крыніцу]У дадзены момант «Добры артыкул» ужо адлюстроўваецца, бо існуе Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/21 лістапада. Аднак на месцы блёку «Дзень у гісторыі» стаіць чырвоная спасылка на Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/20 лістапада, якога й сапраўды няма. Відаць, трэба сынхранізаваць недзе гадзіньнікі.
P.S. Калі незразумела патлумачыў, маю скрыншот, як гэта ўсё выглядае. --Taravyvan Adijene 00:39, 21 лістапада 2010 (EET)
- Магчыма, розьніца з-за выкарыстаньня розных магічных словаў, дзе ў адным выпадку выкарыстоўваецца час па UTC, а ў іншым — мясцовы. Wizardist г +у 00:41, 21 лістапада 2010 (EET)
- Карацей, праблема зразумелая. Трэба зрабіць усё ў адным ключы. --Taravyvan Adijene 00:43, 21 лістапада 2010 (EET)
- Выправіў, дзякуй. —zedlik 00:47, 21 лістапада 2010 (EET)
- Карацей, праблема зразумелая. Трэба зрабіць усё ў адным ключы. --Taravyvan Adijene 00:43, 21 лістапада 2010 (EET)
Больш за 250 000 артыкулаў
[рэдагаваць крыніцу]В Украінскай Вікіпэдыя ўжо больш як 250 000 арт., трэба дадаць да сьпісу пад выявай.--188.163.77.29 01:03, 23 сьнежня 2010 (EET)
- Дзякуй, падправіў. Bocianski 01:12, 23 сьнежня 2010 (EET)
Цяпер Украінская Вікі перагнала фінскую, напэўна варта памяняць іх мястамі.--188.163.52.109 12:55, 12 лютага 2011 (EET)
- Пачакаем, пакуль будзе больш выразная розьніца. Бягучы стан з разрывам у 200 артыкулаў невідавочны, а калі зьменіцца ў бок фінаў, то прыйдзецца назад вяртаць. Wizardist г +у 14:04, 12 лютага 2011 (EET)
itW
[рэдагаваць крыніцу]Hi! You should add the interlink to itW in your home page. Thanks! --Pequod76 06:35, 13 сакавіка 2011 (EET)
- Do you mean Italian Wikipedia? Yeah, we should. I still can't understand on which criteria some wikis where selected for the Main Page. — Wizardist г +у 12:11, 13 сакавіка 2011 (EET)
- Дадаў. Напэўна, ёсьць сэнс дадаць у сьпіс 10 найбуйнейшых + усе славянскія. —zedlik 00:25, 27 сакавіка 2011 (EET)
А ці можна дадаць і швэдзкую (яна ўпэўнена трымаецца на 11м месцы і, дарэчы, прапануе спасылку на нашую вікі)?--Lesnas ättling 14:52, 2 жніўня 2011 (EEST)
- Дадаў спасылку на швэдзкі разьдзел. --Red_Winged_Duck 14:59, 2 жніўня 2011 (EEST)
Harry Mulisch
[рэдагаваць крыніцу]Can someone translate the articel about most famous Dutch writer en:Harry Mulisch? Может кто-то перевод статьи о наиболее известных голландских писатель ru:Мулиш, Харри?
- I've put a creation request at Вікіпэдыя:На стварэньне. —zedlik 00:29, 27 сакавіка 2011 (EET)
- A stub with infobox and list of works is done. Bio would be interesting to be written though. — Wizardist г +у 01:52, 27 сакавіка 2011 (EET)
Wikipedia in Tatar
[рэдагаваць крыніцу]Dear friends, may I ask you to add a hyperlink to our Tatar Wikipedia (http://tt.wikipedia.org) to yourr Front page. Tatars — are turkic nation living in Tatarstan Republic, second biggest nation in Russian Federation. hope to hear from you soon. sincerely yours, Muhtac 22:51, 20 сакавіка 2011 (EET)
Здравствуйте, уважаемые коллеги. Просим вас добваить нашу википедию на татарском языке (http://tt.wikipedia.org) в ваш список языков на главной странице. Татары - нация живущая в Республике Татарстан и за пределами ее, вторая самая многочисленная нация на территории РФ. буду признателен за помощь. С уважением Muhtac
Ну што, дадамо? —zedlik 00:57, 25 сакавіка 2011 (EET)
- Дадаў. —zedlik 00:25, 27 сакавіка 2011 (EET)
Ліпень 2011
[рэдагаваць крыніцу]Няма на галоўнай старонцы цяпер ні «добрага артыкулу», ні «выявы дню», ні «дню ў гісторыі», ні запрашэньня да ўдзелу ў ВП:ВЛС. Люблінская унія (і інш.) пройдзе незаўважанай… —Taravyvan Adijene 12:28, 1 ліпеня 2011 (EEST)
- Зараз пафіксім. — Wizardist г +у 15:15, 1 ліпеня 2011 (EEST)
- Добрага артыкул не паказваецца, таму што ня створаныя адпаведныя старонкі для дзён у гісторыі: для ліпеня пакуль існуе толькі адзін дзень: Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/Сьпіс. —zedlik 15:50, 1 ліпеня 2011 (EEST)
Викисловарь
[рэдагаваць крыніцу]Помогите написать Тематические таблицы на ваших языках в Викисловаре. Например название месяцев, дней недели на разных языках: http://ru.wiktionary.org/wiki/Категория:Тематические_таблицы --Kaiyr 15:33, 30 жніўня 2011 (EEST)
Photo request
[рэдагаваць крыніцу]Is anybody in Minsk interested in photographing the Belavia headquarters? They are at:
- 220004, Мінск, вуліца Няміга, 14 Belarusian map
Thanks WhisperToMe 00:14, 26 сьнежня 2011 (FET)
- Here are a couple of photos: commons:Category:Belavia Headquarters. There is no freedom of panorama in Belarus, so they are kind of a general view. —zedlik 01:10, 27 сьнежня 2011 (FET)
Спасылка на bewiki
[рэдагаваць крыніцу]Тамака цяпер галоўная старонка і ёсьць «Галоўная старонка». Варта спасылку зьмяніць, каб не было пасьля пераходу перанакіраваньня. — Wizardist г +у 01:21, 6 студзеня 2012 (FET)
- Выправіў, дзякуй. —zedlik 02:12, 6 студзеня 2012 (FET)
Во Вьетнамской Википедии - больше 250 тысяч статей
[рэдагаваць крыніцу]Вьетнамская Википедия преодолела отметку в 250 тысяч статей, благодаря ботозаливкам. Её можно включить в список Википедий, в которых больше 250 000 статей (на данной странице). --Brateevsky 11:40, 12 лютага 2012 (FET)
Наконт блёку "гэтага дня ў гісторыі"
[рэдагаваць крыніцу]Выпраўце ў гэтым блёку, калі ласка, запіс, што «1779 — на Гавайскіх астравах абарыгены забілі (і — паводле легенды — зьелі) брытанскага капітана Джэймса Кука». У імі памылка (прапушчаная літара "м"), таму спасылка на старонку няправільна працуе.
- Зроблена. Дзякуй за пільнасьць. --Казімер Ляхновіч 19:31, 14 лютага 2012 (FET)
Вікіпэдыя:Выява дня
[рэдагаваць крыніцу]Няма выяваў 26 сакавіка — 29 сакавіка і 31 сакавіка, а таксама часткі красавіцкіх... Калі ласка дадайце, ці лепей раскажыце як самому аўтаматычна дадаваць... --Ruslan Raviaka (гутаркі) 22:45, 22 сакавіка 2012 (FET)
- Зроблена. У прынцыпе, калі выявы няма, то можна іншую выбраць, але лепей каб гэта была выява з commons:Commons:Featured pictures. Або, калі ёсьць нагода, да нейкай беларускай падзеі, але калі выява якасная. — Wizardist г +у 23:40, 22 сакавіка 2012 (FET)
- Дык што, проста кожную самому ўручную ставіць? ;)--Ruslan Raviaka (гутаркі) 00:03, 23 сакавіка 2012 (FET)
- Ping. Трэці дзень ужо выява бітая. Яны не аўтаматычна абнаўляюцца? --The-verver (гутаркі) 01:39, 9 красавіка 2012 (FET)
Вікіпэдыя/Ўікіпэдыя
[рэдагаваць крыніцу]Добры дзень, паважаныя вікіпэдысты! Хачу зьвярнуцца да знаўцаў з пытаньнем: хіба на тарашкевіцы мусіць быць менавіта Вікіпэдыя? Чаму не Ўікіпэдыя? Бо, наколькі мне вядома, у тарашкевіцы ангельскае w (калі ўжо дакладней, то трапіўшае ў ангельскую мову гавайскае слова wiki — хутка) трансьлітаруецца менавіта як ў, прычым незалежна ад пазыцыі ў слове (Ўэйлз, Ўіскі, Кўінз і г.д.). З гэтага вынікае, што ангельскае слова Wikipedia мае трансьлітаравацца як Ўікіпэдыя. Гавайскае слова wiki, якое ўжо ў якасьці кораню патрапіла ў ангельскую мову, таксама вымаўляецца праз ў, бо ў гавайскай мове няма гуку в.178.121.54.141 13:17, 30 сакавіка 2012 (FET)
- Поезд уйшоў 8 гадоў таму. :) Будзем лічыць гэта ўжо ўласнабеларускім словам. Хоць, у прынцыпе, заўвага слушная, наўрад ці хто падтрымае перайменаваньне праекту. — Wizardist г +у 14:43, 30 сакавіка 2012 (FET)
- Дзіўна, чаму гэтае пытаньне не паднялі раней, калі толькі праект ствараўся. --Ліцьвін (гутаркі) 15:20, 30 сакавіка 2012 (FET)
- Гэтае пытаньне ўжо аднойчы абмяркоўвалася: Абмеркаваньне:Галоўная_старонка/Архіў_1#Вікіпэдыя vs Уікіпэдыя (Ўікіпэдыя) і скончылася перапалкай, што ня дзіўна, бо трансьлітарацыя ангельскага «w» як «ў» незалежна ад пазыцыі ў слове (за выняткам назвы «Вашынгтон») зьяўляецца вынаходніцтвам менавіта аўтараў-складальнікаў БКП-2005. Да 2005 году гэтае артаграмы не было і ангельскае «w» перадавалася як «ў» менш сыстэматычна, за тое больш натуральна (супярэчліва, але пасьлядоўна з пункту гледжаньня пісьмовай традыцыі носьбітаў мовы, а ня пэўнай артаграмы). Мяркую, лексэму «Вікіпэдыя» можна залічаць да выключэньняў побач зь лексэмай «Вашынгтон» :) --Jauhienij (гутаркі) 15:45, 30 сакавіка 2012 (FET)
- Да таго ж, варта ўдакладніць, што ў клясычным правапісе ангельскае «w» трансьлітаруецца «менавіта як» «ў» толькі ўва ўласных назовах. Ейнае перадаваньне ў агульнай лексыцы рэгулюецца пунктам 29:83, зь якога вынікае, што адзінымі агульнымі назоўнікамі з «ў» на месцы «w» зьяўляюцца «сўінг», «тўід», «тўіст». Астатнія — альбо з «у» (уік-энд), альбо праз «в» (вэб-сайт). --Jauhienij (гутаркі) 15:58, 30 сакавіка 2012 (FET)
- Дзякуй усім за канструктыўную гутарку! Глеб Бераставы 21:05, 30 сакавіка 2012 (FET)
Штучныя мовы
[рэдагаваць крыніцу]Чаму так атрымліваецца, што штучныя (ці плянавыя) мовы, на якіх ніхто не размаўляе ў жыцьці (эспэранта, воляпюк) маюць больш артыкулаў (больш як 100 000), чым рэальная беларуская мова? Прапаную паразважаць...
- Прапаную не разважаць, што шмат хто любіць, а пісаць артыкулы і ўдасканальваць існыя, а таксама заахвочваць іншых людзей. :) — Wizardist г +у 23:10, 9 ліпеня 2012 (FET)
- Вітаю ўсіх. Дарэчы, а ці вядуцца гутаркі пра аб'яднаньне назад ў адзіную вэрсію беларускай вікіпэдыі на пэўным кансэнсусе/кампрамісах? Ад гэтага колькасьць артыкулаў была-б значна большай. --The-verver (гутаркі) 21:47, 5 кастрычніка 2012 (FET)
- Шаблён:Удзельнік/Толькі разам Было б вельмі цудоўна, шмат хто з беларусаў-удзельнікаў працуе на тры фронты (Ру-Вікі, Бел-Вікі(№1)+Бел-Вікі(№2)). Сам асноўную працу, на сёньняшні дзень, зрабіў у беларускай вікіпэдыі афіцыйным правапісам, але патрапіўшы ў сеціве на працу клясычны правапіс, збор правілаў - сучасная нармалізацыя зразумеў, што лепей разьвіваць менавіта разьдзел на тарашкевіцы. Выйсьце з сытуацыі мне здаецца знойдзе той, хто мусіць распрацаваць глабальны Бот, які ў сваім скрыпце меў бы сотні, а мо й тысячы працэдураў для апрацоўкі тэкстаў, хай ужо афіцыйным правапісам (можна й наадварот), з далейшым стварэньнем новага артыкулу альтэрнатыўным правапісам. Ці, лепей, нешта падобнае, але без стварэньня артыкулаў, функцыя у наладах - паказ выбранай вэрсіі правапісу ў адзінай Бел-Вікі (як у гугл-перакладніку). Здаецца аналяг ёсьць у кітайцаў, чуў, што ў іх да нядаўняга часу існавала падобная да нашай праблема.--Zmicier P. (гутаркі) 16:58, 21 кастрычніка 2012 (FET)
- Чаму-б тады не стварыць пэўныя полісі наконт ужываньня абедзьвюх моваў паралельна?.. Напрыклад, так, як гэта зроблена са словамі "месца/мейсца", "горад/Места" ды інш.? (То бок, на якой мове кантрыбутар больш напісаў, той варыянт і ўжываць.) Ці абмяркоўвалася што-небудзь падобнае? Кансэнсус-жа адзін з самых важных прынцыпаў Вікіпэдыі. --The-verver (гутаркі) 20:17, 22 кастрычніка 2012 (FET)
- Прыкладна так усё і было ў пачатку Вікіпэдыі, але потым паўсталі пытаньні, якія такім спосабам вырашыць не атрымаецца, як, напрыклад, назвы катэгорыяў або самае першае — Вікіпедыя ці Вікіпэдыя. Якраз на цяперашні момант мы і маем кансэнсус — дзьве Вікіпэдыі, у якіх няма спрэчак наконт таго, хто больш тэксту дадаў і ці можа ён мяняць правапіс ўсяго артыкула, і якраз цяпер мы маем значна больш канструктыву. А ўжо які праект будзе больш дзеяздольным пакажа час і няма ў гэтым нічога кепскага. --Red_Winged_Duck 21:40, 22 кастрычніка 2012 (FET)
- Дзякуй, пане Red_Winged_Duck, цяпер усё зразумела. Шкада, канешне. --The-verver (гутаркі) 00:05, 23 кастрычніка 2012 (FET)
- Добра, тады іншае пытаньне)) Чаму не намагаліся (і зараз не намагаюцца) перайменаваць "be-x-old" у "be-tarask"? --The-verver (гутаркі) 00:09, 23 кастрычніка 2012 (FET)
- Намагаліся, ды яшчэ як: bugzilla:9823. Запыт створаны ажно ў 2007 годзе, але дагэтуль чамусьці яго не захацелі разгледзець. --Red_Winged_Duck 00:22, 23 кастрычніка 2012 (FET)
- Добра, тады іншае пытаньне)) Чаму не намагаліся (і зараз не намагаюцца) перайменаваць "be-x-old" у "be-tarask"? --The-verver (гутаркі) 00:09, 23 кастрычніка 2012 (FET)
- Дзякуй, пане Red_Winged_Duck, цяпер усё зразумела. Шкада, канешне. --The-verver (гутаркі) 00:05, 23 кастрычніка 2012 (FET)
- Прыкладна так усё і было ў пачатку Вікіпэдыі, але потым паўсталі пытаньні, якія такім спосабам вырашыць не атрымаецца, як, напрыклад, назвы катэгорыяў або самае першае — Вікіпедыя ці Вікіпэдыя. Якраз на цяперашні момант мы і маем кансэнсус — дзьве Вікіпэдыі, у якіх няма спрэчак наконт таго, хто больш тэксту дадаў і ці можа ён мяняць правапіс ўсяго артыкула, і якраз цяпер мы маем значна больш канструктыву. А ўжо які праект будзе больш дзеяздольным пакажа час і няма ў гэтым нічога кепскага. --Red_Winged_Duck 21:40, 22 кастрычніка 2012 (FET)
- Чаму-б тады не стварыць пэўныя полісі наконт ужываньня абедзьвюх моваў паралельна?.. Напрыклад, так, як гэта зроблена са словамі "месца/мейсца", "горад/Места" ды інш.? (То бок, на якой мове кантрыбутар больш напісаў, той варыянт і ўжываць.) Ці абмяркоўвалася што-небудзь падобнае? Кансэнсус-жа адзін з самых важных прынцыпаў Вікіпэдыі. --The-verver (гутаркі) 20:17, 22 кастрычніка 2012 (FET)
- Шаблён:Удзельнік/Толькі разам Было б вельмі цудоўна, шмат хто з беларусаў-удзельнікаў працуе на тры фронты (Ру-Вікі, Бел-Вікі(№1)+Бел-Вікі(№2)). Сам асноўную працу, на сёньняшні дзень, зрабіў у беларускай вікіпэдыі афіцыйным правапісам, але патрапіўшы ў сеціве на працу клясычны правапіс, збор правілаў - сучасная нармалізацыя зразумеў, што лепей разьвіваць менавіта разьдзел на тарашкевіцы. Выйсьце з сытуацыі мне здаецца знойдзе той, хто мусіць распрацаваць глабальны Бот, які ў сваім скрыпце меў бы сотні, а мо й тысячы працэдураў для апрацоўкі тэкстаў, хай ужо афіцыйным правапісам (можна й наадварот), з далейшым стварэньнем новага артыкулу альтэрнатыўным правапісам. Ці, лепей, нешта падобнае, але без стварэньня артыкулаў, функцыя у наладах - паказ выбранай вэрсіі правапісу ў адзінай Бел-Вікі (як у гугл-перакладніку). Здаецца аналяг ёсьць у кітайцаў, чуў, што ў іх да нядаўняга часу існавала падобная да нашай праблема.--Zmicier P. (гутаркі) 16:58, 21 кастрычніка 2012 (FET)
Пара прапановаў
[рэдагаваць крыніцу]Навіны
[рэдагаваць крыніцу]Выпраўце калі ласка «у Менску распачаўся II зьезд беларускіх нацыянал-дэмакратычных арганізацыяў, утварылася[[Цэнтральная беларуская рада]]» на «у Менску распачаўся II зьезд беларускіх нацыянал-дэмакратычных арганізацыяў, утварылася [[Беларуская цэнтральная Рада]]», каб была спасылка нармальная. Дзякуй.
- Беларуская Цэнтральная Рада — гэта з часоў II СВ, паглядзіце калі ласка артыкул. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 11:23, 21 ліпеня 2012 (FET)
Абнаўленьне
[рэдагаваць крыніцу]Прапаную выбраць добры артыкул і паставіць на галоўную, даўно не абнаўлялася ж. Паглядзіце, як у нашых саветчыкаў-афіцыйнікаў усё хуценька абнаўляецца, было б нядрэнна браць зь іх у гэтым прыклад. --Глеб Бераставы 03:56, 21 ліпеня 2012 (FET)
- Сапраўды, Беларуска-польская адміністрацыя Менску ўжо зачакалася абраньня. А вось астатнім кандыдатам пакуль, на жаль, бракуе галасоў. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 11:27, 21 ліпеня 2012 (FET)
Назва мовы
[рэдагаваць крыніцу]Чаму "беларуская (тарашкевіца) з маленькай літары, калі іншыя мовы з вялікай?
Nazovy pravapisaŭ Bjelaruskaje movy
[рэдагаваць крыніцу]Razvahi nakont nazovaŭ pravapisaŭ Bjelaruskaje movy.
1. U mjanje zdaŭna vyklikaje nerazumjeńnje toje, što pravapisu pryljapili źnjavažlivuju mjanušku „Taraškjevica“. Heta hučyć prynižaĺna, maŭljaŭ, vynaxodnictva-zabaŭka adnaho čalavjeka. Darečy, styljova adnoĺkava z mjanuškami cjapjernaha aficyjnaha pravapisu: „Taraškjevica“ — „Narkamaŭka“, „Akupantaŭka“, ... Mjarkuju, boĺš karektnym i dakladnym pa sutnaści jość nazoŭ „kljasyčny pravapis“ („клясычны правапіс“), jaki styljova jakraz analjahičnyj da „akademičny pravapis.“ Abodva nazovy musjać być styljova adnoĺkavymi!
2. Mjarkuju, što aznačeńnje cjapjernaha aficyjnaha pravapisu jak „akademičny“ — zašmat honaru, dy j nja vjeĺmi dakladnaje. Boĺš dakladna: „aficyjny pravapis“.
3. Adpavjedna, nakont źmjeny nazovaŭ abodvux bjelaruskiz raźdzjelaŭ Wikipedyji: z ulikam skazanaha vyšej, jany mohuć byc takimi — „be-kljas“ („kljasičnym pravapisam“) i „be-afic“ („aficyjnym pravapisam“).
--Adash (гутаркі) 13:00, 15 сьнежня 2012 (FET)
- Мо ўвогуле школьным (be-shkol) правапісам назавём, бо афіцыйны - зашмат гонару, ды і не вельмі дакладна ў антыбеларускай дзяржаве? --Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 14:08, 15 сьнежня 2012 (FET)
- Падтэг tarask для клясычнага правапісу быў зарэгістраваны ў IANA Language Subtag Registry і BCP 47 у 2007-м годзе, і прычынаў зьмяняць яго няма. Акрамя таго, што гэта вельмі забюракратызаваная працэдура, дык гэта шыла ў адным месцы, каб потым на праграмным узроўні ўсё зьмяніць. Таму дзякуй за меркаваньне, але не. Для афіцыйнага правапісу тады ж быў зарэгістраваны падтэг acad1959. — Wizardist г +у 01:09, 16 сьнежня 2012 (FET)
Prysutnaść bjelaruskix Wikipedyjaŭ u inšamoŭnyx Wikipedyjax
[рэдагаваць крыніцу]Na sjońnja, šerah Wikipedyjaŭ pra isnavańnje Bjelaruskaje movy „vjedajuć“ (to bok, na jixnix „Haloŭnyx bačynax“ prysutničajuć spasylki dlja pjeraxodu na „Haloŭnja baczyny“ xacja-b adnaje ź bjelaruskix Wikipedyjaŭ.) Tak, pra našuju movu „vjedajuć“ Paljaki (http://pl.wikipedia.org/wiki/Strona_główna), Ljetuvisy (http://lt.wikipedia.org/wiki/Pagrindinis_puslapis, 155 025 artykulaŭ), Ukrajincy (http://uk.wikipedia.org/wiki/Головна_сторінка), Rasjejcy (http://ru.wikipedia.org/wiki/Заглавная_страница), Tatary (http://tt.wikipedia.org/wiki/Баш_бит), ... navat Lathaly (http://ltg.wikipedia.org/wiki/Suoku_puslopa z 742 artykulami).
U toj samy čas, vyklikaje ździŭljeńnje, što šerah vjalikix Wikipedyjaŭ nja vjedaje pra isnavańnje Bjelaruskaje movy (na jixnyx „Haloŭnyx bačynax“ njama spasylkaŭ na bjelaruskija Wikipedyji, ani ŭ Kljasyčnym pravapisu, ani ŭ Aficyjnym). Da prykladu: — njamjeckaja, http://de.wikipedia.org/wiki/Wikipedia:Hauptseite — anheĺskaja, http://en.wikipedia.org/wiki/Main_Page — italijskaja, http://it.wikipedia.org/wiki/Pagina_principale — francyskaja, http://fr.wikipedia.org/wiki/Wikipédia:Accueil_principal — hišpanskaja, http://es.wikipedia.org/wiki/Wikipedia:Portada — estonskaja, http://et.wikipedia.org/wiki/Esileht (u toj samy čas, tut „vjedajuć“ pra Erzjanskuju dy j Makšanskuju (!) movy) — navat — českaja (!?), http://cs.wikipedia.org/wiki/Hlavní_strana
Pytannje: Jak dadać na „Haloŭnyja bačyny“ inšyx Wikipedyjaŭ spasylki-pjerahody na našuju „Haloŭnuju bačynu“ http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Галоўная_старонка ? --Adash (гутаркі) 14:09, 15 сьнежня 2012 (FET)
- Kali pavialičycca ahuĺnaja koĺkasć artykulaŭ. Tam u spisie toĺki najbujniejšyja pа koĺkasci. Andrej Šein (гутаркі) 15:32, 19 студзеня 2013 (FET)
Заўвагі з мажлівасьцю ўсплываньня
[рэдагаваць крыніцу]Добры вечар. Ці магчыма ў бел. Вікі зрабіць падобныя заўвагі? Я маю на ўвазе зноскі з тэґамі <ref></ref>. У некаторых Вікіпэдыях пры навядзеньні курсору мышы заўвага ўсплывае ўверсе, а значыць ня трэба на яе ціснуць, чытаць яе ў самым нізе, а потым вяртацца. Вельмі зручна дарэчы. Такія заўвагі, да прыкладу, можна ўбачыць у en-wiki. Загадзя дзякую за адказ. --Глеб Бераставы 16:13, 27 сьнежня 2012 (FET)
- Так, я хацеў прапанаваць гэтую магчымасьць і, відаць, зраблю яе хутка. :) Дзякуй! — Wizardist г +у 16:21, 27 сьнежня 2012 (FET)
- Калі што, ужо Зроблена. — Wizardist г +у 12:26, 10 студзеня 2013 (FET)
- У мяне, здаецца, не працуе. —zedlik 03:13, 15 студзеня 2013 (FET)
- Браўзэр і вэрсія, што ў дэбагу, што рабіў? (Для інфармацыі: калі блёк крыніцаў бачны й без пракруткі, нічога не выплывае, проста крыніца падсьвечваецца сіняй лініяй). — Wizardist г +у 03:22, 15 студзеня 2013 (FET)
- Працэс можна паскорыць, калі ты зьявішся ў IRC :) — Wizardist г +у 03:23, 15 студзеня 2013 (FET)
- У мяне, здаецца, не працуе. —zedlik 03:13, 15 студзеня 2013 (FET)
Калі ніхто ня супраць, праз тыдзень уключым глябальна. — Wizardist г +у 03:52, 15 студзеня 2013 (FET)
Wikivoyage (Віківаяж)
[рэдагаваць крыніцу]Можа пачаць ствараць Віківаяж на беларускай тарашкевіцы? Калі цікава, глядзіце Віківаяж на ангельскай мове, на рускай мове. (я пакуль што дрэнна пішу на тарашкевіцы, таму прабачце за наркомаўку) — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Andrej Šein (гутаркі · унёсак) 15:50, 19 студзеня 2013.
- Баюся, для гэтага патрэбная большая колькасьць людзей і пэрспэктыўнасьць разьвіцця тэмаў. У форуме была невялікая дыскусія па гэтай тэме: Вікіпэдыя:Форум#Wikivoyage. Але безумоўна ўсе ахвотныя могуць пачаць працаваць над новым праектам. —zedlik 16:02, 19 студзеня 2013 (FET)
- І ўсё ж было б някепска стварыць галоўную старонку з рознымі прыладамі, каб заставалася толькі ствараць артыкулы.--Lesnas ättling (гутаркі) 18:39, 19 студзеня 2013 (FET)
- Нельга. User:Travelour стварыў тое памылкова. Прыжывайцеся разам у be калі ласка. Вікіпэдыя — гэта ўжо факт, але не прэцэдэнт. Што да ўвогуле жыцьцядзейнасьці праекту, то чытайце адказ zedlik'а, ці мой на форуме. — Wizardist г +у 20:26, 19 студзеня 2013 (FET)
- Не зусім зразумеў, што Вы мелі на ўвазе ў першай частцы Вашага адказу. А форум чытаў, разумею, што ёсьць іншыя прыярытэты. Аднак каб усе ахвотныя пачалі там працаваць, патрэбна (было б, калі небудзь) даць ім гэткую магчымасьць.--Lesnas ättling (гутаркі) 21:38, 19 студзеня 2013 (FET)
- Ідэя ў тым, што наш разьдзел Вікіпэдыі існуе ў парадку выключэньня (магчыма, дакладная фармулёўка зьяўляецца іншай, але сэнс такі). Цяперашнія правілы фундацыі «Вікімэдыя» дазваляюць стварэньне новых праектаў толькі для асобных моваў, якія вызначаюцца паводле наяўнасьці коду en:ISO 639. Асобнага моўнага коду для клясычнага правапісу беларускай мовы не існуе, таму стварыць новы праект для асобнага правапісу, хутчэй за ўсё, не дазволіць Фундацыя. Пакуль гэта магчыма толькі для ўсёй беларускай мовы цалкам (то бок з кодам «be»). —zedlik 22:08, 19 студзеня 2013 (FET)
- А... вось яно што... Дзякуй за тлумачэньне.--Lesnas ättling (гутаркі) 22:17, 19 студзеня 2013 (FET)
- Менавіта. Трэба перш за ўсё дамаўляцца, недзе ісьці на кампрамісы, недзе прапанаваць калегам пайсьці на кампраміс. І не саскокваць зь цягніка, як гэта было зроблена калегамі ў 2006 годзе. — Wizardist г +у 22:18, 19 студзеня 2013 (FET)
- Ідэя ў тым, што наш разьдзел Вікіпэдыі існуе ў парадку выключэньня (магчыма, дакладная фармулёўка зьяўляецца іншай, але сэнс такі). Цяперашнія правілы фундацыі «Вікімэдыя» дазваляюць стварэньне новых праектаў толькі для асобных моваў, якія вызначаюцца паводле наяўнасьці коду en:ISO 639. Асобнага моўнага коду для клясычнага правапісу беларускай мовы не існуе, таму стварыць новы праект для асобнага правапісу, хутчэй за ўсё, не дазволіць Фундацыя. Пакуль гэта магчыма толькі для ўсёй беларускай мовы цалкам (то бок з кодам «be»). —zedlik 22:08, 19 студзеня 2013 (FET)
- Не зусім зразумеў, што Вы мелі на ўвазе ў першай частцы Вашага адказу. А форум чытаў, разумею, што ёсьць іншыя прыярытэты. Аднак каб усе ахвотныя пачалі там працаваць, патрэбна (было б, калі небудзь) даць ім гэткую магчымасьць.--Lesnas ättling (гутаркі) 21:38, 19 студзеня 2013 (FET)
- Простите, что пишу по-русски.
- Правильно написал Wizardist: факт, но не прецедент. Языковая комиссия не очень захочет утверждать ещё один раздвоенный раздел.
- В английском языке, и в португальском, и в каталанском, и во многих других есть несколько стандартов правописания, и они уживаются в Википедии вместе, хотя иногда спорят. Старайтесь договориться с коллегами, а не разделяться. --Дзядзька Лёша (гутаркі) 14:54, 20 студзеня 2013 (FET)
Актуальная падзея
[рэдагаваць крыніцу]Падзея пра гульню 26 траўня ўжо не актуальная. Liashko (гутаркі) 00:19, 30 траўня 2013 (FET)
- Шаблён:Актуальныя падзеі можа рэдагаваць кожны ўдзельнік. --Red_Winged_Duck 12:58, 30 траўня 2013 (FET)
50 000
[рэдагаваць крыніцу]Распачніце хаця б тыдзень артыкулаў па творах Быкава, калі ўжо сьвяткуеце ягоныя ўгодкі! Гэта і не такая вялікая тэма, каб расцягваць яе на месяц і досыць актуальная і не патрабуе спэцыяльных ведаў. Быкаў жа наша ўсё. Магчыма, безь яго і не выкладалі б зараз беларускую мову ў школах! А 50 000 набярэм потым. -- 217.21.43.22 14:11, 21 чэрвеня 2013 (FET)
- Так, сапраўды, давайце па вершах Быкава бахнем тыдзень. — Wizardist г +у 14:33, 21 чэрвеня 2013 (FET)
- Ды не вершах. Ён жа празаік. -- 217.21.43.22 14:44, 21 чэрвеня 2013 (FET)
- А пра што, акрамя твораў, тут можна будзе напісаць? Liashko (гутаркі) 14:58, 21 чэрвеня 2013 (FET)
- Ну, можна пра жонку ягоную, Ірыну Міхайлаўну. Яшчэ асобны артыкул, прысьвечаны памяці Васіля Уладзімеравіча, як, напрыклад ru:Память о Владимире Высоцком. -- 217.21.43.22 15:17, 21 чэрвеня 2013 (FET)
- А пра што, акрамя твораў, тут можна будзе напісаць? Liashko (гутаркі) 14:58, 21 чэрвеня 2013 (FET)
- Ды не вершах. Ён жа празаік. -- 217.21.43.22 14:44, 21 чэрвеня 2013 (FET)
Інтэрвікі на галоўнай
[рэдагаваць крыніцу]Ці ня лягічней як тут?: be:Галоўная старонка, то бок інтэрвікі на суседзей + на найбуйнейшыя разьдзелы, астатняе — націснуўшы Пералік цалкам.--Mr. Sрock (гутаркі) 14:55, 6 верасьня 2013 (FET)
Сэкцыі абранага і добрага артыкулаў
[рэдагаваць крыніцу]Добры вечар. Мяркую, што будзе нядрэнным зьвярнуцца з майго боку з просьбай абнавіць сэкцыю абранага й добрага артыкулаў — пагатоў, новыя такія артыкулы ў нас ужо ёсьць [1], [2], а калі пашанцуе, то ў хуткім часе будуць яшчэ адзін абраны і адзін добры. Спадзяюся, мая прапанова актуальная. Дзякуй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 16:30, 29 кастрычніка 2013 (FET)
- Гэтыя разьдзелы прывязаныя ў нас да месяцаў, адпаведна, з 1 лістапада на галоўнай ужо будуць новыя артыкулы. --Red_Winged_Duck 12:37, 30 кастрычніка 2013 (FET)