Вікіпэдыя:Вайна рэдагаваньняў
Гэтая старонка — частка правілаў Вікіпэдыі. Пададзеным тут нормам мусяць падпарадкоўвацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваньнем упэўніцеся, што зьмены адпавядаюць пагадненьню. Калі маеце сумневы, сьпярша абмяркуйце зьмены на старонцы абмеркаваньня. |
Скарачэньні: ВП:ВР ВП:ВАЙНА |
---|
Войны рэдагаваньняў узьнікаюць, калі ўдзельнікі або групы ўдзельнікаў пачынаюць рэгулярна скасоўваць рэдагаваньні аўтарства іншых удзельнікаў з супрацьлеглым пунктам гледжаньня на адной або некалькіх старонках сумежнай тэматыкі. Падобная канфрантацыя ў Вікіпэдыі сувора забараняецца і разглядаецца як парушэньне этычных нормаў паводзінаў, бо яна зьяўляецца спробай перамагчы ў дыскусіі з ужываньнем «грубай сілы», падрывае працэс пошуку кансэнсусу, які мае праходзіць у атмасфэры канструктыўнай супрацы.
Што такое вайна рэдагаваньняў?
[рэдагаваць крыніцу]Пад вайной разумеецца ня нейкае адзінкавае дзеяньне, а агульны настрой удзельніка на канфрантацыю ў тым, што тычыцца зьместу артыкулаў. Вайна рэдагаваньняў — гэта агрэсіўнае выкарыстаньне мэханізму рэдагаваньняў з мэтай перамагчы ў спрэчцы пра зьмест артыкула.
Пры разьвязаньні канфліктаў адміністратарам часта даводзіцца самастойна вызначаць кваліфікацыю тых або іншых дзеяньняў як вайны рэдагаваньняў. Існуе некалькі крытэраў, якія можна выкарыстоўвацца для вызначэньня датычнасьці таго або іншага ўдзельніка да войнаў рэдагаваньняў.
Найбольш пашыраным крытэрам наяўнасьці вайны рэдагаваньняў зьяўляецца парушэньне ўдзельнікам правіла трох адкатаў. Паводле гэтага правіла, перавышэньне ўдзельнікам абсалютнага абмежаваньня на колькасьць «адкатаў», якія дазваляецца рабіць у адным асобна ўзятым артыкуле на працягу 24 гадзін (тры «адкаты»), кваліфікуецца як вайна рэдагаваньняў. Гэтае абмежаваньне, аднак, ня варта тлумачыць занадта фармальна, і той факт, што ўдзельнік дасягнуў (хоць і не перавысіў) дазволены ліміт, кажа пра наяўнасьць сур’ёзнага парушэньня нормаў паводзінаў. Правіла трох адкатаў ня варта разглядаць і як дазвол ажыцьцяўляць «адкаты», якія фармальна не падпадаюць пад яго дзеяньне: войны зьмяненьняў могуць расьцягвацца на некалькі дзён або нават на больш працяглы тэрмін, яны могуць ахопліваць адразу некалькі старонак, хоць дзеяньні ўдзельніка пры гэтым могуць заставацца ў межах «нормы», і нарэшце, праблема можа крыцца ў тым, што ўдзельнік проста прывык адказваць «адкатам» на ўсякае рэдагаваньне, якое выклікае ў яго незадаволенасьць.
Вядзеньне войнаў рэдагаваньняў — гэта паводзінная ўстаноўка, якая характарызуецца схільнасьцю да канфрантацыі. Такія паводзіны супярэчаць духу пошуку кансэнсусу, заснаванага на абмеркаваньні сытуацыі.
Не зьяўляюцца вайной рэдагаваньняў «адкаты» вандалізму або рэдагаваньняў удзельнікаў, заблякаваных адміністратарам — у той жа час, не зьяўляецца вандалізмам рэдагаваньні, якія зьдзяйсьняюцца ў час канфлікту з нагоды зьместу артыкула (нават калі яны відавочна парушаюць НПГ), і іншыя дзеяньні, калі яны зьдзяйсьняюцца з добрымі намерамі.
Чым шкодзяць войны рэдагаваньняў?
[рэдагаваць крыніцу]Вайны рэдагаваньняў зьяўляецца неканструктыўнымі паводзінамі, якія характарызуюцца паўтаральнымі агрэсіўнымі скасаваньнямі («адкатамі») чужых зьменаў. Асноватворны прынцып Вікіпэдыі крыецца ў перакананьні, што адкрытая Інтэрнэт-супольнасьць мае здольнасьць стварыць якасную энцыкляпэдыю, заснаваную на нэўтральным пункту гледжаньня. Дасягненьне гэтай мэты патрабуе ўзважанага падыходу да вядзеньня дыскусіі, цярпеньня, а таксама здаровай атмасфэры ў грамадзтве ў цэлым, у той час як парушэньне нормаў этыкі і войны рэдагаваньняў толькі перашкаджаюць гэтаму. «Адкаты» чужых рэдагаваньняў, зробленых з добрымі намерамі, зьяўляецца сьвядомая адмова ад абмеркаваньня спрэчных момантаў і спробы наладзіць канструктыўную супрацу, а такія паводзіны не дапускаюцца ў Вікіпэдыі. Удзельнікі, якія працягваюць весьці войны рэдагаваньняў нягледзячы на ўсе даведзеныя да іх тлумачэньні правілаў, нягледзячы на папярэджаньні і блякаваньне, тым самым нэгатыўна ўплываюць на атмасфэру ў супольнасьці і могуць атрымаць бестэрміновае блякаваньне.
Апроч таго, у час войнаў рэдагаваньняў артыкулы рэгулярна зьмяняюцца, і гэтыя зьмены часам супярэчаць адна адной. Гэта ня можа не адбівацца на дакладнасьці артыкула.
Што рабіць?
[рэдагаваць крыніцу]Пры выяўленьні вайны рэдагаваньняў найперш варта паспрабаваць патлумачыць ўдзельніку (асабліва калі гэта пачатковец) прынцыпы працы ў Вікіпэдыі і паказаць яму, што ён робіць няслушна.
Адміністратар, што не ўдзельнічае ў канфлікце, які выявіў вайну рэдагаваньняў і ня здолеў прымірыць супрацьлеглыя бакі або пераканаць іх пачаць працэс ўрэгуляваньня рознагалосьсяў, можа часова заблякаваць уцягнутых у вайну ўдзельнікаў або абараніць старонку.
Абарона старонкі можа быць эфэктыўнай у тых сытуацыях, калі ёсьць падставы меркаваць, што бакі скарыстаюцца паўзай, каб абмеркаваць супярэчнасьці і выпрацаваць кансэнсус.
Блякаваньні лепей ужываць у сытуацыях, калі ўдзельнік не выяўляе здольнасьці або жаданьня зьмяніць сваё стаўленьне, пра што могуць сьведчыць яго жорсткі стыль паводзінаў, парушэньне этычных нормаў або раней зафіксаваныя выпадкі ўдзелу ў войнах рэдагаваньняў, па якіх удзельнік не зьмяніў сваіх паводзінаў.
Удзельнікам, якія часта бяруць удзел у войнах рэдагаваньняў, варта быць гатовымі да таго, што іх блякаваньні будуць паступова станавіцца ўсё больш працяглымі, а супольнасьць у дачыненьні да іх будзе выяўляць усё меншую памяркоўнасьць. Непапраўным ўдзельнікам войнаў рэдагаваньняў звычайна рана ці позна пагражае бестэрміновае блякаваньне або забарона на рэдагаваньне артыкулаў пэўнай тэматыкі.
Як сябе паводзіць?
[рэдагаваць крыніцу]Ваяўніча настроеным ўдзельнікам варта зьмяніць свае звычкі і спрабаваць знаходзіць кансэнсус з апанэнтамі, заснаваны на абмеркаваньні рознагалосьсяў, якія выяўляюцца ўжо па першым «адкаце». Перш чым уцягнуць сябе ў вайну рэдагаваньняў, абмяркуйце прапанаваныя вамі зьмены на старонцы абмеркаваньня артыкула або на старонцы абмеркаваньня вашага апанэнта. Помніце, што ў інтэрнэце ва ўмовах абмежаванага кантакту зь іншым чалавекам вельмі лёгка няслушна патлумачыць яго намеры або пераацаніць ўзровень яго агрэсіўнасьці. Упэўненасьць у тым, што ваш апанэнт «ня мае рацыі», «неканструктыўны», або ў тым, што ён прасоўвае свой ненэўтральны пункт гледжаньня, ня можа быць апраўданьнем для вайны рэдагаваньняў.
Каб не чыніць дзеяньняў, якія спараджаюць войны рэдагаваньняў, рэкамэндуецца выразна тлумачыць ўсе свае адкаты. У відавочных выпадках (адкат рэдагаваньня, якое парушае правіла) можа быць дастаткова зрабіць камэнтар да рэдагаваньня, але ў больш складаных выпадках настойліва рэкамэндуецца адразу напісаць тлумачэньне на старонцы абмеркаваньня артыкула (пры гэтым у камэнтары да рэдагаваньня пажадана на гэта паказаць, напрыклад, напісаўшы «гл. абмеркаваньне»). Старайцеся ня весьці дыскусіяў у выглядзе абмену рэплікамі ў камэнтарах да адкатаў, бо такая дыскусія мае абмежаваны фармат. Канструктыўна дамоўцеся на старонцы абмеркаваньня артыкула, а потым ужо зрабіце ўзгодненае рэдагаваньне.