Перайсьці да зьместу

Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck/2018

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Архівы

Пагоня_(верш)

[рэдагаваць крыніцу]

Якія забабоны супраць зьяўленьня артыкула Пагоня_(верш)? даволі папулярная тэма, песьня па тэксту верша звычайна выконваецца як гімн Беларусі. Напрыклад, на сьвяце #БНР100. --Eolka (гутаркі) 14:52, 4 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Для тэкстаў вершаў, якія не абароненыя аўтарскім правам, ёсьць адмысловы разьдзел — Вікікрыніцы. А вось прыклад таго, як мае выглядаць артыкул пра верш. --Red_Winged_Duck 15:28, 4 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Вітаю, Red Winged Duck Ці можна аднавіць старонку Вейшнорыя? Мінуў 1 год ад станаўленьня краіны, знакамітыя асобы маюць удзел у праекце. Напрыклад: 1) https://news.tut.by/economics/606238.html Сяргей Чалы распавядае на 5 хвіліне з 4.оо па 5.оо

2) Алег Ларычаў - заснавальнік праекта па расфарбоўцы гарадскіх будынкаў мураламі. https://mustact.by/rus/press — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Eolka (гутаркі · унёсак).

У тым выглядзе, у якім раней існаваў артыкул, ён ня будзе адноўлены, бо ён складаўся з цалкам выдуманых зьвестак. Вы можаце наноў стварыць артыкул з выкарыстаньнем крыніц, вартых даверу, але адразу зьвяртаю ўвагу, што ўдзел тых ці іншых асобаў ніяк не ўплывае на значнасьць прадмету артыкула, таму значнасьць мусіць быць даведзена з выкарыстаньнем незалежных ад праекту крыніц. --Red_Winged_Duck 14:23, 3 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякую, што не выдалілі маю праўку пра Захад --Eolka (гутаркі) 17:02, 3 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Трэба аднаўляць, але пад назвай Вайшнорыя. --Ліцьвін (гутаркі) 14:32, 3 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Варыянт вАйшнорыя мае карані ў народнай мове, на прыклад, Вайшнарышкі Але ва ў справаабароце выкарыстоўваецца міжнародна прыняты варыянт вЕйшнорыя viejšnoryja. І варта прытмрымлівацца заведзенага парадку --Eolka (гутаркі) 17:02, 3 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Дык тутака Вікіпэдыя на беларускай мове клясычным правапісам ці Вікіпэдыя на беларускай мове міжнародным правапісам? Націск на другі склад, таму ніяк ня літара е, толькі літара а ці я. Вытрымка з артыкула be:Вейшнорыя ў Вікіпэдыі афіцыйным правапісам: «У Інтэрнэце сустракаюцца дзьве вэрсіі напісаньня назвы выдуманай дзяржавы — Вейшнорыя і Вайшнорыя. Другая назва лічыцца больш аўтэнтычнай». --Ліцьвін (гутаркі) 17:57, 3 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Адміністрацыя

[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, зьвярніце ўвагу на звароты да Вікіпэдыя:Адміністрацыя ў разьдзелах Вікіпэдыя:Запыты на перанос і Вікіпэдыя:Запыты_да_адміністратараў#Запыты_на_накладаньне_спагнаньня_на_ўдзельніка.--Удзельнік:W 14:02, 21 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Удзельнік:Red Winged DuckВітаю ! Я планую паступова правесці анкетаванне сярод вікісупольнасці у розных моўных раздзелах з мэтай вызначэння лепшых фантастычных раманаў на думку вікіпэдыстов. Хацелася, каб у вольны час вы таксама падумалі і паступова стварылі (калі падабаецца ідэя) спіс лепшых жанравых раманаў (мага даўжэй, але не больш за 50 раманаў) розных аўтараў незалежна ад мовы твораў (пажадана: 1 аўтар - 1 раман), асабіста прачытаных вамі. У спіс можна ўключаць усе раманы, якія змяшчаюць фантастычныя элементы - навукова-фантастычныя, фэнтэзійныя і казачна-фантастычныя, фантастыка-жудасныя і містычныя, альтэрнатыўна-гістарычныя і інш. Месца рамана ў спісе павінна адпавядаць якасці творы і вашаму ўражанню, атрыманага ад яго. 1-й раман у спісе будзе ацэнены ў 50 балаў, апошні - у 1 бал. А калі набярэцца дастаткова анкетантив - зсумуемо колькасць балаў і атрымаем спіс з 100 лепшых раманаў. Спадзяюся на вашу згоду і ў вы таксама ўспомніце пэўную колькасць годных прачытаных фантастычных раманаў і знойдзецца час і жаданне. Дапускаюцца ўсе творы памерам больш за 100 старонак стандартнага памеру, безадносна таго, што напісана на вокладцы.

Прапаную ў выпадку згоды наступны прыклад афармлення спісу:
  1. Джон Браннер "Драматургі Ену» (па-ангельску: «The Dramaturges of Yan», 1971) http://coollib.net/b/101032/read
  2. Петэр Жолдош «Звышзадача (hu)» (па-вугорску: «A Feladat», 1971 ), http://coollib.net/b/175527/read

і ствараць на гэтай старонцы. Пры адказе прашу пинговать. З павагай---Yasnodark (гутаркі) 18:12, 21 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Аляксандар Рыбак

[рэдагаваць крыніцу]

"Празьмерны спам" А вы ўвогуле ведаеце значэньне слова "спам"?! Здаецца, што не. Сьмешна з вас...

Калі ласка, вярніце выдалены Шаблён:Перанесьці ў артыкул Расейскі праваслаўны крыж у выглядзе «Перанесьці|Праваслаўны крыж», паводле прапановы ў Вікіпэдыя:Запыты на перанос.--Удзельнік:W 19:07, 16 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Калі ласка, заблякуйце ананіма 46.39.50.244 — робіць істотна шкодныя дзеяньні!!!--Lesnas ättling (гутаркі) 19:02, 13 траўня 2018 (MSK)[адказаць]

Razumiejecie jak i navošta byŭ stvorany “aficyjny tranślit”?

Heta taja ž adzinaja biełaruskaja łacinka, tolki pieragvałtavanaja pad narkamaŭku!

Heta ździek z narmalnaj tradycyjnaj, histaryčnaj biełaruskaj łacinki!

Navošta hetaje vyčvareńnie tulić da taraškievicy?

Dla taraškievicy jość zvyčajnaja, narmalnaja łacinka! Dj3underscores (гутаркі) 17:22, 31 траўня 2018 (MSK)[адказаць]

Нагадайце, калі ласка, у чым паміж імі розьніца? У адной літары? --Red_Winged_Duck 20:03, 31 траўня 2018 (MSK)[адказаць]

be-tarask.wikipedia.org/wiki/Інструкцыя_па_трансьлітарацыі#Адрозьненьні_ад_клясычнай_лацінкі

Kali hladzieć paviarchova, to mienavita i tak zdajecca.

Ale navat hta nia prosta tak…

Usio tamu, što ŭ narkamaŭcy ŭ zapazyčanńiach “л” nie źmiakšajecca, tamu j lagičnaje rašeńnie vykarystoŭvać “l” dla ćviordaj “л”, pakul dla “ль” (jakoje ŭ narkamaŭcy traplajecca značna radziej) uviedziena novuju litaru “ĺ”.

“Трансьлітарацыя назваў адбываецца з афіцыйнага варыянту іхнага напісаньня, і таму асыміляцыйная мяккасьць з пэўнымі іншымі асаблівасьцямі правапісу не пазначаецца, у той час як у клясычнай лацінцы яна захоўваецца”.

A ŭvohule, da ŭviadzieńnia “aficyjnaha traślitu” nichto nie moh navat ujavlać sabie, što ŁACINKA moža być sumiesnaj z NARKAMAŬKAJ!..

Raniej (da pajavy “aficyjnaha traślitu) pad “biełaruskaj łacinkaj” jak takoj razumieli VYKLUČNA klasyčny pravapis napisany klasyčnaj łacinkaj…

Nia viedaju, navošta ŭvohule było naciahvać łacinku na narkamaŭku…

Dla narkamaŭki jakraz cudoŭna padychodziła isnujučaja raniej systema traślitaracyi: be-tarask.wikipedia.org/wiki/BGN/PCGN-раманізацыя_беларускай_мовы

(Takaja ž ahidnaja, jak i sama narkamaŭka…)

Navošta jano treba było? Ciapier ad hetaha tolki błytanina, bo ludzi časam pamyłkova zastasoŭvajuć łukašenkaŭskuju pseŭdałacinku da taraškievicy… Dj3underscores (гутаркі) 02:16, 1 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Вы можа быць будзеце зьдзіўленыя, але клясычнай лацінкай заўсёды можна было запісаць тэкст, які напісаны наркамаўкай. І адпаведна, афіцыйнай лацінкай (якая адрозьніваецца ад клясычнай адной літарай) таксама можна запісаць тэкст, напісаны клясычным правапісам. Я не зусім разумею вашую мэту, дзяржава ўзяла і фактычна ўвяла лацінку на дзяржаўным узроўні, а вы гэтым незадаволеныя і спрабуеце ўзгадаць савецкія сыстэмы раманізацыі, якія да беларускай мовы ня маюць ніякага дачыненьня. --Red_Winged_Duck 10:45, 1 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Dyk i angielskaj abetkaj zapisać možna, ale heta vyčvarenstva. Abetka prystasavanaja da toj ci inšaj movy albo navat pravapisu, standartu ci dyjalektu. Voś skažycie, čamu vy abrali taraškievicu? Jość ža ludzi jakija byccam by lubiać biełarusakuju movu, ale čamuści ličać, što lepš narkamaŭka, prosta tamu, što jana aficyjnaja, bolš raspaŭsiudžanaja dy byccam by “nie na šmat adroźnivajecca ad toj vašaj taraškievicy”… Tut taja samaja logika. Dj3underscores (гутаркі) 11:33, 1 чэрвеня 2018 (EEST)[адказаць]

Неабгрунтаваныя выдаленьні

[рэдагаваць крыніцу]

Я доўга адсутнічаў, але зараз бачу, што вы вельмі ўзяліся за выдаленьне катэгорыяў. Разьбярыцеся. Стандартныя катэгорыі нельга выдаляць. --Ліцьвін (гутаркі) 23:38, 4 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Так, выдаляюцца пустыя катэгорыі, якія ў асноўным былі створаныя ў свой час аўтаматычна і за столькі гадоў так і не былі запоўненыя. --Red_Winged_Duck 23:40, 4 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
І што? Навошта выдаляць? Яны і былі створаны аўтаматычна, бо гэта неабходныя катэгорыі. Паглядзіце структуру катэгорыяў. Навошта вы парушаеце стылістыку? Калі катэгорыя пустая, то гэта ня значыць, што яе хутчэй трэба выдаляць. Калі ласка, спыніцеся. Вы робіце шкоду. --Ліцьвін (гутаркі) 01:12, 5 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Вікіпэдыя ня ўтрымлівае пустыя артыкулы, а пустыя катэгорыі — тое ж самае, што і пустыя артыкулы. Спачатку ствараюцца артыкулы і толькі потым катэгорыі, але ніяк не наадварот. Стварайце артыкулы, якія ўвойдуць у гэтыя катэгорыі. --Red_Winged_Duck 10:30, 5 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Жах, што вы пішыце? Дзе лёгіка? Вы выдаляеце "пустыя" катэгорыі, бо яны "пустыя", пры гэтым кажыце пра некія "пустыя" артыкулы. З вашых словаў атрымліваецца, што калі артыкул ніхто не чытае, то яго таксама трэба выдаліць. Калі пачнеце выдаляць артыкулы? Ёсьць стрыктурныя катэгорыі, якія павіны быць і яны ёсьць практычна ва ўсіх разьдзелах. Таму іх аўтаматычна і стваралі. Калясальная праца была зробленая! А вы наплявалі на гэтае. Я не разумею, чаму дагэтуль іншыя ўдзельнікі вам не напісалі пра тое, што вы робіце шкоду. --Ліцьвін (гутаркі) 19:30, 5 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Не існуе ніякіх «структурных» катэгорыяў, калі вы паглядзіце ў іншыя Вікіпэдыі, дык там аналягічным чынам выдаляюць пустыя катэгорыі. Калі ў вас ёсьць зацікаўленасьць у захаваньні гэтых катэгорыяў, калі ласка, стварайце артыкулы, якія іх запоўняць, хаця бы па адным на дзень — гэтага будзе цалкам дастаткова. --Red_Winged_Duck 19:34, 5 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
А што вам мяшае гэтае рабіць, пісаць нават "пустыя" артыкулы, а не выдаляць структурныя катэгорыі? Але ж вы выдаляеце...
Што тычыцца мяне. У мяне з вамі быў пастаянны нэрвовы цік, увесь час два вока тузалася. Магчыма я вярнуся, але наўрад ці, бо вы працягваеце гнуць сваю лінію. --Ліцьвін (гутаркі) 20:10, 5 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Навошта вы выдаляеце катэгорыі тыпу "Зьявіліся 15 студзеня" і "Зьніклі 25 сьнежня"? Я ўжо паглядзеў, вы масава гэта рабілі. Вяртайце назад. Вы аказваецца ня толькі выдаляеце структурныя катэгорыі, якія створаны аўтаматычна на пэрспэктыву, але і выдаляеце катэгорыі з артыкулаў, якія я ставіў на пэрспэктыву іх аўтаматычнага стварэньня. Вам няма чым заняцца? Адкуль столькі жаданьня шкодзіць? --Ліцьвін (гутаркі) 19:58, 6 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Ужо адказаў вам тут. Каротка паўтару: каб катэгорыя існвала, яна мусіць складацца з артыкулаў, якія маюць агульную тэматыку, а падобныя катэгорыі зьяўляюцца наборам не зьвязаных паміж сабой падзеяў, што супярэчыць прынцыпам катэгорыяў у Вікіпэдыі. --Red_Winged_Duck 20:01, 6 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Добра. Таксама тамака адказаў. --Ліцьвін (гутаркі) 20:04, 6 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

А навошта было ў гэтым артыкуле выдаляць катэгорыі Сельсаветы, скасаваныя ў 2004 годзе і Былыя сельсаветы Беларусі? --Ліцьвін (гутаркі) 13:52, 8 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Таму што ў артыкуле няма ніякіх зьвестак пра скасаваньне сельсавету ў 2004 годзе, з чаго можна зрабіць выснову, што пастаўленая яна памылкова. А Катэгорыя:Былыя сельсаветы Беларусі там залішняя, бо Катэгорыя:Былыя сельсаветы Аршанскага раёну ўваходзіць у Катэгорыя:Былыя сельсаветы Беларусі, праз што ў артыкуле атрымліваецца падвойная катэгарызацыя. --Red_Winged_Duck 21:35, 8 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Можна было выправіць, але вы выдалілі катэгорыю. Я катэгарычна супраць нейкай «падвойнай катэгарызацыі» і ня толькі я, бо гэта абсурдна. Растлумачу. Напрыклад у Расейскай Вікіпэдыі ёсьць катэгорыя Населённые пункты по алфавиту і нічога дрэннага ў гэтым няма. Гэта нават цудоўна, бо вядома зручней калі ўсе колішнія сельсаветы таксама можна знайсьці і ў адной катэгорыі. Пытаньне ў іншым, як правільна — былыя ці колішнія. --Ліцьвін (гутаркі) 22:09, 8 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
На шчасьце ўсе катэгорыі «па альфабэце» ў нас былі выдаленыя і больш тут ня зьявяцца. Зручна — гэта калі кожны артыкул знаходзіцца ў адпаведнай катэгорыі, як цяпер зроблена ў Катэгорыя:Былыя сельсаветы Беларусі. Даданьне ж у кожны такі артыкул яшчэ і катэгорыі Катэгорыя:Былыя сельсаветы Беларусі супярэчыць самім прынцыпам катэгарызацыі. --Red_Winged_Duck 22:31, 8 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Вось адмыслова зрабіў прыклад запыту, каб атрымаць сьпіс усіх артыкулаў на цяперашні момант для Катэгорыя:Былыя сельсаветы Беларусі. Так што ня трэба нават дадаваць у кожны артыкул дадатковую катэгорыю. І гэта можна зрабіць абсалютна для кожнай катэгорыі без патрэбы рабіць катэгорыі «па альфабэце» ці нечага падобнага. --Red_Winged_Duck 23:01, 8 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі нейкім чынам можна вылучыць усе колішнія сельсаветы, то гэта вельмі добра. Але ж прыведзены сьпіс на жаль некарэктны. Усё ж, як лепш — былыя ці колішнія? Проста ў нас сельсаветы былыя, а населеныя пункты колішнія. --Ліцьвін (гутаркі) 23:25, 8 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Асабіста мне больш даспадобы варыянт «Колішнія», але, магчыма, варта стварыць тэму на форуме, каб больш шырока абмеркаваць гэтае пытаньне, можа нехта падкажа, які варыянт больш карэктны ў гэтай сытуацыі. --Red_Winged_Duck 23:34, 8 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Трэба ўніфікаваць назву. Таксама я працягваю лічыць, што ўсе былыя/колішнія сельсаветы павінны быць таксама і ў адной катэгорыі. Вось мне цікава, колькі ўжо існуе артыкулаў пра былыя/колішнія сельсаветы ў Беларускай Вікіпэдыі. Ці магчыма зараз адказаць на гэтае пытаньне? На жаль, не. --Ліцьвін (гутаркі) 23:59, 8 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Дык па спасылцы вышэй бачна, што іх 1421. І для гэтага ня трэба асобнай катэгорыі. --Red_Winged_Duck 00:13, 9 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Катэгорыі Былыя сельсаветы Янаўскага раёну, Былыя сельсаветы Івацэвіцкага раёну і г.д. — гэта ўжо таксама артыкулы? --Ліцьвін (гутаркі) 00:28, 9 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Сапраўды, згубіўся парамэтар у запыце. Вось правільны запыт, які дае 1277 вынікаў. Зрэшты, такі ж вынік можна было атрымаць, калі ад 1421 адняць 144 падкатэгорыі, якія ўваходзяць у Катэгорыя:Былыя сельсаветы Беларусі. --Red_Winged_Duck 00:30, 9 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Я разумею, што можна аднімаць і складаць. Але ўсё ж лепш бяз гэтага. Добра, што такі інструмэнт існуе. --Ліцьвін (гутаркі) 01:55, 9 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Вы пісалі, што нельга даведацца колькасьць колішніх сельсаветаў, я паказаў вам спосаб, прычым ён будзе працаваць для любой катэгорыі і пры гэтым няма патрэбы дадаваць залішнія катэгорыі ў тысячы артыкулаў. --Red_Winged_Duck 12:44, 9 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Добра. Я зразумеў. Хоць я ня бачу праблемы ў колькасьці катэгорыяў.
На жаль у сьпісе ёсьць адна хіба - у нас ужо be-tarask, а тамака - be-x-old. У сувязі з гэтым не працуюць прамыя спасылкі. --Ліцьвін (гутаркі) 13:12, 9 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Навошта было з артыкула выдаляць катэгорыю Населеныя пункты, згаданыя ў XVII стагодзьдзі? Я вельмі-вельмі зьдзіўлены, што вы прыбралі з артыкула памылковую назву ад maps.by. Я ўжо думаў, што вы працягнеце гнуць сваю лінію і мы яшчэ ўбачым Валевачскі сельсавет і г.д. --Ліцьвін (гутаркі) 14:38, 8 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

А дзе ў артыкуле зьвесткі, што населены пункт сапраўды заснаваны ў XVII стагодзьдзі? Калі б вы былі больш уважлівымі, то пабачылі б, што за час вашай адсутнасьці ў нас зьявіліся нарматыўныя даведнікі з інфармацыяй пра назвы кожнай вобласьці, што дазваляе лёгка вырашаць падобныя пытаньні, бо нарматыўны даведнік зьяўляецца найбольш аўтарытэтнай крыніцай у падобных спрэчках. --Red_Winged_Duck 21:35, 8 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Гэта значыць відавочныя памылкі дазваляюцца? Цікава-цікава. Буду ведаць. Пра заснаваньне вядома напісана ў ГВБ. --Ліцьвін (гутаркі) 22:10, 8 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Выдаленьні і аб’яднаньні сельсаветаў

[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, не выдаляйце з шаблёнаў пасялковыя і сельсаветы і самі шаблёны з артыкулаў. Зараз гляджу, разабрацца не магу. Цяпер трэба ўсё вяртаць. Таксама не аб’ядноўвайце ў адзін артыкул пасялковыя і сельскія саветы. --Ліцьвін (гутаркі) 17:13, 14 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Чаму раптам не аб’ядноўваць, калі гэта адзін і той жа сельсавет у тых самых межах, зьмянілася толькі назва. Калі пераймяноўваецца населены пункт, мы не ствараем новы артыкул, а пераймяноўваем стары. --Red_Winged_Duck 19:35, 14 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Я правільна зразумеў, пра сучасную Беларусь трэба пісаць у артыкуле пра БССР? --Ліцьвін (гутаркі) 19:42, 14 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Вы блытаеце цёплае зь мяккім, БССР — частка СССР, а Беларусь — незалежная дзяржава. Што пасялковы, што сельсавет — сутнасьць аднолькавая. Мы ў адзін артыкул пішам пра Крутагор’е/Дзяржынск/Койданаў. Калі зьмяняецца толькі назва, няма сэнсу ствараць новую сутнасьць. --Red_Winged_Duck 19:46, 14 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Не, як раз сэнс ёсьць, бо гаворка ідзе пра адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку, якая ўключае ў сябе розныя населеныя пункты. Тым больш яны часта зьмяняюцца. Таму тут нельга параўноўваць з гарадамі. --Ліцьвін (гутаркі) 20:16, 14 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі ў сельсавет ўваходзіць ці выключаецца населены пункт, мы не ствараем новы артыкул. Таму калі зьмяняецца толькі назва — няма сэнсу ствараць новы артыкул. --Red_Winged_Duck 20:20, 14 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Я ўжо раней казаў, што перайменаваньне — гэта істотнае зьмяненьне. Звычайна пасьля гэтага ідзе і перанос адміністрацыйнага цэнтра. Таксама я ў сваіх гутарках больш дэталёва расьпісаў яшчэ адзін момант: Таксама трэба ўлічваць, што ёсьць шмат прыкладаў калі сельсавет з адной назвай быў у складзе аднаго раёну, а з другой — у складзе іншага. Таксама сельсаветы ператвараліся ў пасялковыя саветы і наадварот. Калісьці я вельмі актыўна пісаў артыкулы пра сельсаветы. І ў такіх выпадках я заўсёды ствараў новы артыкул. Гэта вельмі зручна для каардынацыі. Я не заклікаю нікога іх пісаць. Але я заклікаю не рабіць яшчэ горш. Калі тут будзе добрая атмасфэра, у мяне будзе вольны час, то я зноў пачну пісаць артыкулы пра сельсаветы. А пакуль у мяне ад усяго ўбачанага зусім трошкі засталося да нэрвовага зрыву. --Ліцьвін (гутаркі) 20:34, 14 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Нават калі пераносіцца цэнтар сельсавету, то межы яго не зьмяняюцца і ад гэтага ён ня робіцца іншым сельсаветам, населеныя пункты не перадаюцца з аднаго сельсавету ў іншы, а застаюцца ў тым жа самым. Таму пры зьмене назвы і застаюцца перанакірваньні, каб паказаць, што гэта той жа самы сельсавет, з тымі самымі межамі і агульнай гісторыяй, замест двух артыкулаў з аднолькавым зьместам. --Red_Winged_Duck 20:43, 14 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Можа і так. Можа дастаткова і толькі перанакіраваньняў. Але ж і зьмест можна зрабіць розны. Я так рабіў. Я так лічу: хочаш разгорнута пісаць, пішы. Калі жадаючых няма, хай будзе адзіны артыкул. --Ліцьвін (гутаркі) 20:57, 14 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Азначнік ГРАК

[рэдагаваць крыніцу]

Дабрыдзень! Я тут зайшоў на артыкул "Азначнік ГРАК" і ўбачыў, што слова "прыстас" было замененае словам "снарад". Можаце, калі ласка, растлумачыць дадзеныя дзеяньні? Bulhkin (гутаркі) 18:42, 14 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Прывядзіце, калі ласка, крыніцу, адкуль узятае гэта слова, бо ў самых распаўсюджаных слоўніках яго няма. --Red_Winged_Duck 19:38, 14 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Расейска-беларускі слоўнік Судніка за 1997 рок, дзе на 192 старонцы прыведзены пераклад. Я бы даў спасылку, аднак ніяк не магу знайсьці вэрсію слоўніка ў сеціве. Калі знайду, то абавязкова дам лінк. Bulhkin (гутаркі) 04:48, 15 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Вось тут ёсьць довад. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Bulhkin (гутаркі · унёсак).
Дзякуй за крыніцу! Зрэшты, там гэты варыянт ідзе толькі другім значэньнем і ва ўсіх прыкладах пададзены «снарад», але прынамсі маем на яго крыніцу. --Red_Winged_Duck 11:23, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Пакуль я адсутнічаў, тутака адбыліся некаторыя зьмяненьні. У сувязі з гэтым маю некалькі пытаньняў:

  1. чаму ў артыкулах больш ня робяцца спасылкі на даты і гады;
  2. чаму ставяцца націскі на літарах «ё» і «о». --Ліцьвін (гутаркі) 23:54, 14 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Пра даты і гады часткова тут, але можна ўдакладніць у спадара Renessaince, ці ёсьць больш падрабязнае тлумачэньне. Паводле тых жа нарматыўных даведнікаў на «ё» націск ня ставіцца, а вось на «о» ён прысутнічае. --Red_Winged_Duck 00:04, 15 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Дык «о» заўсёды пад націскам. --Ліцьвін (гутаркі) 00:06, 15 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Напрыклад, у слове Новадаро́скі пазначаецца толькі асноўны націск. --Red_Winged_Duck 00:49, 15 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Тады зразумела. Дзякуй. --Ліцьвін (гутаркі) 00:52, 15 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Колішні і былы

[рэдагаваць крыніцу]

І зноў. Вось абмеркаваньне. Атрымліваецца ў дачыненьні да сельсаветаў —- былы? --Ліцьвін (гутаркі) 01:45, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

На прыкладзе Засьценкаўскага сельсавету і вашай спасылкі, я так разумею, што для Аршанскага раёну ён колішні (бо працягнуў існаваньне пасьля выхаду з складу раёну), а для Дубровенскага ён былы (бо спыніў існаваньне, калі знаходзіўся ў складзе раёну). Праблема пакуль у тым, што там ніхто не падае спасылак на крыніцы, дзе б прыводзілася такое разьмежаваньне, а я пакуль у слоўніках бачыў толькі тое, што гэтыя словы зьяўляюцца сынонімамі. Хацелася б таксама пачуць меркаваньне спадара Kazimier Lachnovič. --Red_Winged_Duck 11:28, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Так, згодзен. --Ліцьвін (гутаркі) 11:58, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Паводле слоўнікаў , гэтыя словы, сапраўды, лічацца сынонімамі. Нейкіх рэкамэндацыяў мовазнаўцаў я таксама не сустракаў. Нейкага ўстойлівага ўжываньня таксама няма ("былы сельсавет", "колішні сельсавет"). Магу только прывесьці вытрымкі з ТСБМ: «былы» — 2. Які страціў ранейшае становішча або прызначэнне. На месцы былой пусткі вырас дом. ▪ Кулага Мацвей — былы вучань Міхаіла Дзям'янавіча. Даніленка і «калішні/колішні» — Які мае адносіны да мінулага, меў месца ў мінулым. Колішняе знаёмства. ▪ Над краем колішняй бядоты і галечы Жыццё, як сонца, не спыняе рух. Звонак. Цяпер не час той даўні і калішні, Не навіна машына ля двара. Астрэйка. Здаецца, можна сказаць, што сельсавет страціў ранейшае афіцыйнае становішча (яго ліквідавалі), разам з тым таксама можна сказаць, што ён меў месца ў мінулым. Ну і зусім экзатычны падыход: калі пайсьці ад расейскай мовы (з улікам яе моцных гістарычна-культурных зьвязкаў з «сельсаветамі»), тады «бывший» (здаецца, ёсьць устойлівае спалучэньне "бывший сельсовет") у асноўным перакладаецца як «былы», тым часам колішні гэта найперш «прежний». --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:14, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй за адказ. Буду выкарыстоўваць «былы». --Ліцьвін (гутаркі) 15:09, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Быў вельмі зьдзіўлены, калі ўбачыў назву Велікамалешаўскі сельсавет, а артыкул Вялікамалешаўскі сельсавет зусім выдалены. Пры гэтым гэтая Вікіпэдыя выкарыстоўвае клясычны правапіс беларускай мовы паводле кадыфікацыі, зробленай у 2005 годзе ў кнізе «Беларускі клясычны правапіс: Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя» (Вільня: Audra, 2005.— 159 с.). А правіла «Веліка-/вяліка ад націску ў 2 частцы» зьяўляецца сучасным і прынятае ў наркамаўцы. Правіла Вікіпэдыя:Правапіс больш ня дзейнічае ў гэтым разьдзеле? --Ліцьвін (гутаркі) 15:25, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Хіба гэта новае правіла для клясычнага правапісу? --Red_Winged_Duck 15:36, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Цікава, але пры гэтым. --Ліцьвін (гутаркі) 15:48, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Вы пішаце, што гэта новае правіла, я паказаў вам, што гэта ня так. --Red_Winged_Duck 15:53, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Добра, я гэтае зразумеў. Але ж бачна, што адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі заўсёды пачынаюцца зь «Вяліка-». --Ліцьвін (гутаркі) 16:02, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Гэта надта сур’ёзнае сьцьверджаньне, якое мусіць пацьвярджацца крыніцамі, што менавіта для адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак трэба рабіць выключэньні. І што тады рабіць зь Велікарытай? --Red_Winged_Duck 16:08, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Крыніцу вышэй я прывёў. Зноў прывяду.
Я чакаў гэтае пытаньне. Вядома Вялікарыта: пошук 1, пошук 2. --Ліцьвін (гутаркі) 16:23, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Ізноў паўстае пытаньне, што такое аўтарытэтныя крыніцы. Сьпярша прыводзьце іх, потым усё астатняе. --Red_Winged_Duck 16:36, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Тамака ўнізе напісана — «Арфаграфічны слоўнік (Наша Ніва)». --Ліцьвін (гутаркі) 16:42, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Гэта не крыніца, дзе напісана, што «заўсёды пішацца „Вяліка-“» і не крыніца, што для адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак ёсьць выключэньні. --Red_Winged_Duck 16:45, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
А ў слоўніку павінна быць напісана? Там жа просты пералік. Параўнайце сьпісы. Дарэчы, глядзіце ў даведніку ёсьць «Вялікадолецкі», «Вялікаліпаўскі», «Вялікашылавіцкі». --Ліцьвін (гутаркі) 16:48, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Таму што гэта вы кажаце тое, што неабходна пацьвердзіць крыніцамі, а ня проста слоўнікамі. А чаму вы ігнаруеце «Велікаборскі»? Наогул самае першае вашае сьцьверджаньне, што гэта правіла новае — памылковае, таму ўся астатняя дыскусія вядзецца вамі з пункту гледжаньня няправільнага пачатковага сьцьверджаньня. --Red_Winged_Duck 17:09, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Я памыліўся, я з вамі пагадзіўся. Вось навошта вы зноў пра гэта кажыце? Па вашай спасылцы я бачу толькі шэсьць прыкладаў: велікадушнасьць, велікадушны, велікакняскі, велікарос -са, велікарускі і велікасьвецкі. «Велікаборскі» няма. Можа ў вас па-іншаму адлюстроўваецца. Я магу зрабіць скрыншот.
Сытуацыя такая: у наркамаўцы зьмяніліся правілы. Цяпер правіла «Веліка-/вяліка ад націску ў 2 частцы» распаўсюджваецца на ўсё. Але ў клясычным правапісу гэтае правіла не распаўсюджваецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. Параўнаць сьпісы можна ў слоўніку Нашай Ніва. Цяпер трэба вяртаць правільныя назвы і выдаляць наркамаўскія. Ці можна ўнесьці зьмяненьні ў правіла Вікіпэдыя:Правапіс. Напрыклад пазначыць, што на назвы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак распаўсюджваюцца толькі наркамаўскія правілы, а назвы клясычным правапісам абавязкова выдаляюцца. На самой справе апошняе правіла зараз і дзейнічае. --Ліцьвін (гутаркі) 17:29, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Яшчэ раз: дзе напісана, што на назвы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак нешта ня дзейнічае? Калі іх няма ў прыкладах, гэтага значыць толькі тое, што іх няма ў прыкладах. Прывядзіце крыніцу такога сьцьверджаньня, а не спасылку на слоўнік. Ды і правіла ня новае, бо назва «Велікаборскі» была ў даведніку да зьменаў правапісу 2008 году. Таму вашыя высновы ізноў няправільныя і ніхто нічога выдаляць ці дапаўняць ня будзе. --Red_Winged_Duck 17:50, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
А чаму іх няма ў прыкладзе па вашай спасылцы, а ў маёй ёсьць? Вы ўжо выдалілі Вялікамалешаўскі сельсавет. І хутчэй за ўсё шмат чаго яшчэ выдалілі. --Ліцьвін (гутаркі) 17:58, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Таму што гэта памылковая назва, што клясычным правапісам, што наркамаўкай. Адваротнага вы пакуль не давялі: дагэтуль не прывялі правіла з клясычнага правапісу, адкуль было б бачна, што форма «Вяліка-» заўсёды застаецца нязьменнай незалежна ад націску. --Red_Winged_Duck 20:37, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі ласка, прывядзіце правіла з клясычнага правапісу, дзе гаворыцца, што прыклады з слоўніка Нашай Нівы няслушныя. Пакуль жа вы спасылаецеся на даведнік, дзе поўная абракадабра і на слоўнік Нашай Нівы, дзе як раз гаворыцца, што на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі гэтае правіла не распаўсюджваецца. --Ліцьвін (гутаркі) 21:53, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Вы ж самі пачалі з таго, што такое правіла існуе ў клясычным правапісе. У слоўніку ж нічога не гаворыцца ні пра якія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ці іншыя выняткі. Слоўнік наогул не сьцьвярджае, што ў ім пералічаныя ўсе магчымыя словы. --Red_Winged_Duck 21:59, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Але тамака ёсьць прыклады. Тым больш прыклады адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Пры гэтым вы сьцьвярджаеце, што гэта памылковая назва. Калі ласка, прывядзіце прыклады з слоўніка ці правіла клясычнага правапісу, дзе сьцьвярджаеце, што сапраўды ў слоўніку памылковыя назвы. --Ліцьвін (гутаркі) 22:30, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Прыклады не зьяўляюцца правілам. Вы пачалі з таго, што парушаюцца правілы клясычнага правапісу, таму і прашу паказаць гэтае правіла. Слоўнік нам кажа, што ёсьць выпадкі, калі пішацца «веліка-», а ёсьць «вяліка-», а не выключна «вяліка-» як сьцьвярджаеце вы. --Red_Winged_Duck 22:35, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Вы пачалі з таго, што парушаюцца правілы клясычнага правапісу, таму і прашу паказаць гэтае правіла. Я вам ўжо адказваў на гэтае пытаньне: Я памыліўся, я з вамі пагадзіўся. Вось навошта вы зноў пра гэта кажыце? І зноў і зноў пытаеце. І я яшчэ раз прашу вас быць стрыманым. Верагодна ёсьць правіла, але гэтае правіла не распаўсюджваецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінкі, і гэтае можна пабачыць на прыкладах з слоўніка.
Слоўнік нам кажа, што ёсьць выпадкі, калі пішацца «веліка-», а ёсьць «вяліка-», а не выключна «вяліка-» як сьцьвярджаеце вы. Я нідзе не казаў, што выключна «вяліка-». Я казаў, ужо шмат разоў, што правіла не распаўсюджваецца на ўсё. А вось вы казалі, што ў слоўніку памылка і «вяліка-» — «гэта памылковая назва». Калі ласка, прывядзіце прыклады з слоўніка ці правіла клясычнага правапісу, дзе сьцьвярджаеце, што сапраўды ў слоўніку памылковыя назвы. --Ліцьвін (гутаркі) 22:46, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі гэтае правіла сапраўды будзе, а ня проста яно будзе «верагодна», тады і вернемся да абмеркаваньня. Назва ў артыкуле пацьверджаная аўтарытэтнай крыніцай, калі ў вас ёсьць іншая крыніца з прапанаванай вамі назвай, вы можаце дадаць яе як альтэрнатыўную ў артыкул з пазначэньнем крыніцы, а таксама стварыць перанакіраваньне. --Red_Winged_Duck 22:53, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Ну вядома ёсьць. Проста вы самую распаўсюджаную слушную назву проста ўсюды выдалілі. Вось гэтае мяне вельмі зьдзівіла. --Ліцьвін (гутаркі) 23:49, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Растлумачу чаму я пазначыў як крыніцу «Артаграфічны слоўнік (Наша Ніва)». У нас проста няма афіцыйных энцыкляпэдыяў на клясычным правапісу. Атрымліваецца, што зараз нават калі ў любой наркамаўскай энцыкляпэдыі і напісана Вялікамалешаўскі сельсавет, то па існым наркамаўскім правілам — гэта ўжо памылка. Таму я і пазначыў крыніцу «Артаграфічны слоўнік (Наша Ніва)», у якой месьцяцца прыклады адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, у якіх першая частка «вяліка-» і пры гэтым ў другой часткі націск падае на першы склад. А вы не разабраўшыся, нават не спыталі, а проста выдалілі. --Ліцьвін (гутаркі) 02:20, 18 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

У вашай крыніцы няма прапанаванай вамі назвы. Каб адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі былі выключэньнем зь нейкага правіла, гэта правіла трэба спачатку прывесьці, чаго вы так і не зрабілі. Адзіную выснову, якую можна зрабіць з слоўніка — словы могуць пісацца як «веліка-», так і «вяліка-» незалежна ад націску, а гэта значыць, што для кожнага канкрэтнага выпадку назву трэба падмацоўваць аўтарытэтнай крыніцай, што і зроблена цяпер у артыкуле. Калі на вашую назву знойдзецца такая крыніца, то, калі ласка, дадавайце яе ў артыкул. --Red_Winged_Duck 10:37, 18 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Я ня зьбіраюся тыражаваць памылкі, як гэта вы робіце. Вы цяніце ў Вікіпэдыю клясычным правапісам наркамаўскія назвы. Зноў пытаю вас: калі ласка, прывядзіце прыклады з слоўніка ці правіла клясычнага правапісу, дзе сьцьвярджаеце, што сапраўды ў слоўніку памылковыя назвы. --Ліцьвін (гутаркі) 11:50, 18 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
З чаго вы ўзялі, што гэтыя назвы наркамаўскія? Вы ж самі пагадзіліся, што памыліліся, калі гэта сьцьвярджалі. Ізноў жа, вы прыпісваеце мне тое, чаго я не пісаў. --Red_Winged_Duck 11:53, 18 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Я памыліўся ў тым, што сьцьвярджаў, што такія назвы немагчымы ў клясычным правапісу. Таму, зноў жа, не прыпісваеце мне тое, чаго я не пісаў. А вось вы сьцьвярджалі, што гэтыя назвы памылковыя. Таму, калі ласка, прывядзіце прыклады з слоўніка ці правіла клясычнага правапісу, дзе сьцьвярджаеце, што сапраўды ў слоўніку памылковыя назвы. Вядома асабліва мяне цікавяць назвы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Хоць адзін прыклад. Вядома калі вы знойдзеце правіла ці хоць адзін прыклад, то я з вамі пагаджуся. А пакуль для адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак дзейнічае «Артаграфічны слоўнік (Наша Ніва)». --Ліцьвін (гутаркі) 12:03, 18 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Усё вельмі проста: на маю назву ёсьць крыніца, на вашую — няма. Пакуль крыніцы на вашую назву ня зьявіцца — яна памылковая. Таму чакаем крыніцу на прыведзеную вамі назву. У слоўніку НН яна ня згадваецца. --Red_Winged_Duck 12:08, 18 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
У вас крыніца на наркамаўскі даведнік. Вядома ў мяне ёсьць крыніцы на наркамаўскія энцыкляпэдыі. І я іх ужо пазначыў і на іх спасылку асабіста вам даваў. (Але хутчэй за ўсё вы гэтае праігнаравалі.) Але вышэй я ўжо адзначыў, што так рабіць памылкова, бо ў іх дзейнічаюць наркамаўскі правіла, а ў Вікіпэдыі клясычным правапісам дзейнічаюць правілы клясычнага правапісу. Вы ігнаруеце гэты факт. І я вас разумею, вам проста на гэтае пляваць, бо вы перасьледуеце зусім іншыя мэты. --Ліцьвін (гутаркі) 12:28, 18 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі ў вас ёсьць гэтыя спасылкі, то чаго ж вы не дадалі іх адразу ў артыкул? Самі пішаце, што ў клясычным правапісе магчымыя абодва варыянты, а потым самі спрачаецеся з адным зь іх, пры гэтым крыніцы не прыводзіце. І вось вам яшчэ адна спасылка для вывучэньня: Вікіпэдыя:Ветлівасьць. --Red_Winged_Duck 12:37, 18 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Бо я вышэй ужо два разы пісаў. Напішу трэці раз. У вас крыніца на наркамаўскі даведнік. Вядома ў мяне ёсьць крыніцы на наркамаўскую энцыкляпэдыю. І я іх ужо пазначыў і на іх спасылку асабіста вам даваў. Асабіста для вас прадублюю і тутака — ГВБ (т. 4, с. 553, 560, 581, 583, 596). Але вышэй я ўжо адзначыў, што так рабіць памылкова, бо ў іх дзейнічаюць наркамаўскі правіла, а ў Вікіпэдыі клясычным правапісам дзейнічаюць правілы клясычнага правапісу. Вы працягваеце ігнараваць гэты факт. Таму я і пазначыў крыніцу «Артаграфічны слоўнік (Наша Ніва)», у якой месьцяцца прыклады адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, у якіх першая частка «вяліка-» і пры гэтым ў другой часткі націск падае на першы склад. Пры гэтым у «Артаграфічным слоўніку (Наша Ніва)» адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі толькі з першай часткай «вяліка-». Усё проста, але вы зараз зноў адкажыце, што я нічога ня ведаю, нічога ня бачу і нічога ня чую. І я ўжо зразумеў, чаму вы сябе так паводзіце. --Ліцьвін (гутаркі) 15:36, 18 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Слоўнік — ня збор правілаў, зь яго нельга рабіць выснову, што ў адных выпадках правіла працуе так, а ў іншых інакш, бо ў слоўніку гэтых правілаў няма наогул. Спачатку трэба знайсьці такое правіла і трэба, каб там было пазначана, што для адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак ёсьць нейкае выключэньне. Пакуль жа правіла няма, мы будзем спачылацца на крыніцы, дзе гэтая назва прысутнічае ў яўным выглядзе. --Red_Winged_Duck 16:51, 18 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Прашу прабачэньне, але надакучалі. Але і сілаў больш тлумачыць відавочнае ў мяне няма. Добра, хай будзе так, наркамаўскія назвы ў прыярытэце ў Вікіпэдыі клясычным правапісам. Але, калі ласка, не выдаляйце назвы клясычным правапісам. Я ведаю, што вы іх ужо шмат выдалілі, але, калі ласка, больш не выдаляйце. --Ліцьвін (гутаркі) 19:49, 18 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі на іх ня будзе крыніц, то яны будуць выдаленыя. І вы далей працягваеце блытаць, што ёсьць назвы клясычным правапісам, а што наркамаўкай. У цяперашні час артыкул мае назву клясычным правапісам. --Red_Winged_Duck 19:56, 18 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
І вы зноў пачынаеце блытацца... Зноў вам растлумачу. Вялікамалешаўскі сельсавет - назва клясычным правапісам, Велікамалешаўскі сельсавет — назва афіцыйным правапісам. Вы бароніце апошнюю і спасылаецеся на даведнік, які напісаны на беларускай мове афіцыйным правапісам. Ці вы зараз будзеце даказваць, што даведнік напісаны на беларускай мове клясычным правапісам? --Ліцьвін (гутаркі) 20:35, 18 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Тое, што адна назва клясычным правапісам, а другая назва наркамаўкай — гэта вашае сьцьверджаньне, якое на цяперашні момант не абапіраецца на крыніцы. Слоўнік нам кажа, што падобныя словы ў клясычным правапісе могуць пачынацца як на «вяліка-», так і на «веліка-». І каб вызначыць, як пішацца гэтае канкрэтнае слова нам патрэбныя крыніцы. Я сваю аўтарытэтную крыніцу прывёў і дадаў у артыкул, вы ж адмаўляецеся гэта рабіць. --Red_Winged_Duck 20:41, 18 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
У чарговы раз пытаю. Калі ласка, прывядзіце прыклад з слоўніка, дзе назва адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі пачынаецца з «веліка-». --Ліцьвін (гутаркі) 20:48, 18 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Адразу пасьля таго, як вы прывядзеце правіла, зь якога адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі зьяўляюцца выключэньнем. --Red_Winged_Duck 20:52, 18 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі ласка, пакажыце мне гэтае правіла. А калі сур’ёзна, то ў вас няма ні правіла ні слоўніка. А вось у мяне ёсьць слоўнік. Але вядома толькі вы ведаеце як правільна і што ў слоніку ня правільна. Дзякуй, я ўжо гэтае зразумеў. Шмат разоў. Я нават пагадзіўся на наркамаўскія назвы. Але вы працягваеце... --Ліцьвін (гутаркі) 21:19, 18 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Не выдаляйце былыя населеныя пункты з шаблёнаў сельсаветаў. У гэтых выпадках трэба выкарыстоўваць парамэтар былыя_вёскі. --Ліцьвін (гутаркі) 21:01, 6 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Спасылка на вёску захоўваецца ў артыкуле пра сельсавет — гэтага цалкам дастаткова. --Red_Winged_Duck 22:53, 6 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Я толькі папрасіў. Калі вам цяжка, то можаце мяне папрасіць зрабіць гэтае. Але выдаляць ня трэба. --Ліцьвін (гутаркі) 23:36, 6 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Неабгрунтаваныя аб’яднаньні

[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, не аб’ядноўвайце сельскія і пасялковыя саветы ў адзіны артыкул. Я ўжо вам некалькі разоў тлумачыў, што гэта розныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, але вы працягваеце шкодзіць. --Ліцьвін (гутаркі) 00:36, 7 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Сваімі дзеяньнямі вы ўскладняеце пошук і рэдагаваньне інфармацыі. Замест аднаго артыкула пра адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку вы ствараеце дробныя артыкулы, якія апісваюць адзін і той жа аб’ект. У выніку вашых дзеяньняў робіцца цяжкім прасачыць гісторыю сельсавету, бо для гэтага трэба шукаць яе ў розных артыкулах. --Red_Winged_Duck 10:22, 7 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Вы самі разумееце, што пішыце? Гэта зусім розныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. Нават у рашэньні напісана, што сельсавет неабходна «образовать» (па-беларуску: утвараюць, стварыць). Ствараецца новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка. Менавіта новая. Вы разумееце беларускую мову? Я разумею, што вы адміністратар, самаабвешчаны цар гэтага разьдзелу. Але ўсё роўна адміністратарскія паўнамоцтвы не даюць вам права шкодзіць, рабіць відавочныя памылкі, прапагандаваць абсурдныя ідэі і г.д. Але вы працягваеце выкарыстоўваць свае магчымасьці для навязваньня іншым удзельнікам свайго пункту гледжаньня. --Ліцьвін (гутаркі) 13:37, 7 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Якім чынам могуць быць рознымі адзінкі, якія цалкам супадаюць, што па тэрыторыі, што на населеных пунктах і нават цэнтар той жа самы? Аб’ект застаецца тым жа самым, мяняецца толькі шыльда. І дзе ў рашэньні сказана нешта пра тое, што пасялковы савет скасоўваецца? Атрымліваецца, вы дадаеце памылковую інфармацыю ў артыкул, калі пішаце, што пасялковы савет скасаваны, бо такога рашэньня няма. --Red_Winged_Duck 14:08, 7 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Проста страшна. І вы дагэтуль адміністратар? Вы элемэнтарныя рэчы не разумееце. Пасялковы савет магчыма застаўся ў мястэчку, але адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, якая існавала з 1940 году да 2014 году і ўключала ў свой склад шматлікія населеныя пункты і называлася Мірскі пасялковы савет, больш не існуе. Гэта як 1 + 1 = 2. Спадзяюся цяпер зразумелі. А калі і зараз не зразумелі, то проста не займайцеся адміністрацыйна-тэрытарыяльная ўладкаваньнем, зусім, бо ў гэтай тэматыцы вы нічога не разумееце. А лепш будзе, калі вы проста самі адмовіцеся ад адміністрацыйных паўнамоцтваў. Бо сваімі паводзінамі і няведаньнем вы ганьбіце гэты разьдзел Вікіпэдыі. --Ліцьвін (гутаркі) 16:43, 7 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй, што чарговы раз не прывялі ніводнай крыніцы, якая б пацьвярджала вашыя словы. Як добра, што ў нас ёсьць гугл: «2010 год: Гродненская область, Кореличский район, г.п. Мир, ул. Первомайская, д. 2 (поссовет)», «2018 год: Адрес: 231444, г.п.Мир, ул. Первомайская, д.2». Дык пра якія такія «зусім розныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі» вы тут пішаце, што ў іх нават адрас не зьмяніўся? --Red_Winged_Duck 16:59, 7 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
І? Што вы гэтым хацелі сказаць? Адкрыйце напрыклад ГВБ 9-2. Куды зараз уваходзіць Мір? Калі вы не разумееце, што такое адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, адміністрацыйнае ўладкаваньне і якая сутнасьць у энцыкляпэдыяў, то хутчэй патрабуйце каб усе пісалі пра ўсе адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі толькі ў адзіны артыкул Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Беларусі, бо ўсё адбываецца на тэрыторыі адной краіны. «Аб’екты застаецца тым жа самыя, мяняецца толькі шыльда». Дарэчы, а навошта асобныя артыкулы пра былыя паветы, ваяводзтва і г.д.? Усё ж цалкам супадае, што па тэрыторыі, што па населеных пунктах і нават цэнтры тыя жа самыя... Прабачце, але заставайцеся самі ў сваім абсурдным сьвеце. Гэта электронная энцыкляпэдыя, а ня зборнік вашых ненармальных выдумак і ўяўленьняў. --Ліцьвін (гутаркі) 20:24, 7 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
О, толькі цяпер заўважыў, што ў другім сваім адказе вы прызналіся, што ўвесь гэты час памыляліся і што калі ў пастанове напісана «перайменаваць», то гэта значыць менавіта перайменаваць і нічога іншага, а значыць усе зробленыя вамі зьмены па падзеле артыкулаў зьяўляюцца памылковымі. Чакаю, калі вы іх аб’яднаеце назад. Цяпер жа чакаю па пунктах з крыніцамі, у чым жа розьніца паміж Мірскім пасялковым саветам і Мірскім сельсаветам. --Red_Winged_Duck 22:48, 7 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Так, вам трэба лячыцца, вы хворы чалавек. Гэта адказ на тое, што мне ўжо надакучыла тлумачыць вам, што я не вярблюд. Дарэчы, а што можна даказаць чалавеку, які піша наступнае: «Калі ласка, прывядзіце крыніцу, якая пакажа, што напісаньне Новахросты немагчымае ў беларускай мове». Тутака можна толькі дыягназ ставіць. Я ўжо малю супольнасьць пазбавіць вас адміністратарскіх паўнамоцтваў, бо ваша хвароба прагрэсуе.--Ліцьвін (гутаркі) 23:52, 7 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Тым часам замена Мірскага пасялковага савету на сельсавет знаходзіцца ў сьпісе аб’ектаў, у якіх быў зьменены род, а ня ў сьпісе новаўтвораных ці скасаваных, што яшчэ раз пацьвярджае, што зьвесткі дададзеныя ўдзельнікам пра скасаваньне і стварэньне зьяўляюцца памылковымі. --Red_Winged_Duck 15:54, 8 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Вы прыйшлі да чарговай абсурднай ідэі. Віншую вас. Вы разумееце, што была створана новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, у склад якой увайшлі тэрыторыі населеных пунктаў, якія раней адносіліся да пасялковага савету. Глядзіце рашэньне. Хай гэта зьмяніўся род, але што новую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку не стварылі і пасялковы савет не скасавалі? Добра, асабіста для вас новую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку не стварылі і пасялковы савет не скасавалі. Вы задаволеныя? Цяпер можаце хадзіць і ўсім расказваць, што вы так лічыце. Вы маеце права жыць у сваім сьвеце, патрабаваць ад іншых удзельнікаў даказваць, што яны не вярблюды. Спадзяюся, апошняе хутка скончыцца, бо надакучыла тлумачыць простыя рэчы. --Ліцьвін (гутаркі) 16:20, 8 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Варта таксама зьвярнуць увагу на тое, што пры перайменаваньні сельсаветаў не ствараюцца ніякія новыя адзінкі, таму зьвесткі, што сельсаветы ў гэтым выпадку скасоўваюцца і ствараюцца новыя — таксама не адпавядаюць рэчаіснасьці. --Red_Winged_Duck 16:23, 8 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
І з гэтай чарговай абсурднай ідэяй я вас віншую. Раней я вам ўсё вельмі падрабязна тлумачыў тутака і тутака. Вядома вы можаце не згаджацца з рэчаіснасьцю і патрабаваць ад іншых удзельнікаў зноў і зноў даказваць, што яны не вярблюды. Дарэчы, вы менавіта той чалавек, які раней пісаў: «Калі ласка, прывядзіце крыніцу, якая пакажа, што напісаньне Новахросты немагчымае ў беларускай мове». Запамятавалі? Ці самі сябе прывялі крыніцу? Усе іншыя крыніцы іншых удзельнікаў вы адкідвалі. Што з вамі здарылася? Вы не захварэлі? --Ліцьвін (гутаркі) 16:32, 8 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Калі ласка, больш ніколі ня лезьце ў адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі. Вы столькі шкоды нарабілі. Цяпер я буду доўга ўсё гэтае выпраўляць. Вы столькі катэгорыяў выдалілі... Пераблыталі коней зь людзьмі. Цяпер я зразумеў, што Новахросты — гэта была толькі прэлюдыя да вялікай шкоды ад вас. Мне сорамна, што такое адбылося ў Вікіпэдыі. --Ліцьвін (гутаркі) 03:49, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

На шчасьце, гэта ня вам вырашаць, якія мне рэдагаваць артыкулы. Я пачакаю, пакуль вы скончыце выдаляць карысны зьмест з артыкулаў і вярну ўсё назад. --Red_Winged_Duck 10:55, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Так, вы ўжо шмат гадоў баранілі артыкул з памылковай назвай, а потым узялі і самі яго выдалілі. Вам ня сорамна? І вы пасьля гэтага яшчэ кажыце пра нейкае выдаленьне карыснага зьместу з артыкулаў? Вы яшчэ не адказалі за Гарадзейскі пасялковы савет. Вы зрабілі відавочны вандалізм. Вы ўжо пасьля гэтага павіны самі скласьці зь сябе адміністратарскія паўнамоцтвы. Але вы вядома гэтага ня зробіце, бо ў вас няма ні гонару, ні сумленьня, ні годнасьці.
Прывяду яшчэ адзін прыклад. Зараз працягваюцца расейска-грузінская вайна і расейска-ўкраінская вайна. Пры гэтым уся сусьветная супольнасьць ведае, што Расея хлусіць, перакручваецца факты, працягвае забіваць людзей, ўтрымліваць і кантраляваць чужыя тэрыторыі. У расейскіх уладаў атрымліваецца ўсё гэтае рабіць пакуль яны кантралююць уладу ў краіне, якая сапраўды моцная, з моцнай арміяй і зь вялікімі людзкімі рэсурсамі ў параўнаньні з Грузіяй і Ўкраінай. Але ня гледзячы на ўсё гэтае, Расея прайграе, бо праўда за Грузіяй і Ўкраінай. Тое самае і з вамі. Вы шмат гадоў баранілі відавочна памылковую назву. І праўда перамагла, вы самі выдалілі артыкул з памылковай назвай. Зараз вы бараніце абсурдныя ідэі пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі. Так, сапраўды, вы адміністратар і вы карысталіся і працягваецца карыстацца адміністратарскімі паўнамоцтвамі ня годна. Вы выдалілі шматлікую колькасьць катэгорыяў, якія тычыліся структуры пасялковых саветаў. Відавочны вандалізм. Вы думаеце, што ў сувязі з тым, што вы цалкам зьнішчылі ў гэтым разьдзеле супольнасьць, то ваша дэструктыўная праца будзе працягвацца вечна? Вы памыляецеся. Так, я зноў патрачу шмат часу, але прывяду ўсе артыкулы ў правільны энцыкляпэдычны выгляд. Толькі дзеля таго, каб вам у чарговы раз было сорамна за вашу дэструктыўную дзейнасьць у гэтым разьдзеле. І нагадваю вам, вы і дагэтуль не адказалі на вашае пытаньне: «Калі ласка, прывядзіце крыніцу, якая пакажа, што напісаньне Новахросты немагчымае ў беларускай мове». --Ліцьвін (гутаркі) 12:35, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Вам бы спачатку даведацца, што такое вандалізм і што такое, крыніцы вартыя даверу і як зь імі працаваць, тады не давядзецца пісаць такія вялікія тэксты. --Red_Winged_Duck 12:43, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
А вам раю спачатку разабрацца ў элемэнтарных пытаньнях і толькі пасьля гэтага кудысьці лезьці. Бо мне сорамна, што ў Беларускай Вікіпэдыі такі адміністратар. Дарэчы, вы так і не адказалі на вашае пытаньне: «Калі ласка, прывядзіце крыніцу, якая пакажа, што напісаньне Новахросты немагчымае ў беларускай мове». --Ліцьвін (гутаркі) 15:15, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Насельніцтва Жыткавічаў

[рэдагаваць крыніцу]

Вы зноў не разабраліся і пачалі правіць. У артыкуле Жыткавічы прадстаўлена колькасьць насельніцтва за год, там так дарэчы і напісана. Пры гэтым Нацыянальны статыстычны камітэт падае колькасьць насельніцтва на 1 студзеня і сярэднегадавую колькасьць за год. Дык вось вы замянілі дадзеныя на 1 студзеня. Калі ласка, вяртайце першапачатковы варыянт. Калі ласка, зноў прашу вас, перад тым як правіць, спачатку разьбярыцеся ў пытаньні. --Ліцьвін (гутаркі) 15:23, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Раю спачатку разабрацца вам. Разьдзел завецца «Насельніцтва», туды дадаецца фактычнае насельніцтва на пэўны момант. Акрамя таго даведнік завецца «Колькасьць насельніцтва на 1 студзеня 2018 году і сярэднегадавая колькасьць за 2017 год». Дык вось вы пераблыталі колькасьць і сярэднегадавую колькасьць і дадалі ў артыкул ня тое, што трэба. Калі вы хочаце адлюстраваць у артыкуле менавіта сярэднегадавую колькасьць — стварыце асобны разьдзел. І яшчэ раз прашу навучыцца працаваць з крыніцамі. --Red_Winged_Duck 15:28, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Дык калі вы так заблыталіся і ня ўмееце працаваць з крыніцамі, то напішыце ў артыкуле, што гэта дадзеныя на 1 студзеня кожнага году. А так атрымліваецца самі блытаецеся і іншых блытаеце. --Ліцьвін (гутаркі) 16:17, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Памылковыя назвы

[рэдагаваць крыніцу]

Вырашыў вас папярэдзіць. Вы вельмі любіце выкарыстоўваць памылковы назвы, якія зьмяшчаюцца на сайце maps.by. Я сёньня размаўляў зь вядучым спэцыялістам аддзела галоўнага рэдактара картаў Тапографа-геадэзічнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белгеадэзія» Інай Віктараўнай, тэл. 334-74-92. Дык вось я зьвярнуў яе ўвагу на шматлікія памылкі і яна адразу некаторыя выправіла. Глядзіце абноўлены сьпіс. Цяпер вы ўжо ня можаце выкарыстоўваць гэтыя памылковыя назвы. Астатнія памылкі будуць прыбраны толькі пасьля таго, як мясцовыя ўлады зьменяць памылковую назву на правільную. --Ліцьвін (гутаркі) 17:08, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Толькі вашыя рэплікі

[рэдагаваць крыніцу]
Розьніца паміж гэтымі выпадкамі ў тым, што назва «Валевачскі» супярэчыць Вікіпэдыя:Правапіс і канкрэтна п. 32б («У словах, утвараных з дапамогаю суфіксаў -ск-, -ств- на месцы апошняга зычнага ўтваральнай аснoвы — глухіх к, т, ц, ч — і суфіксальнага с пішацца ц»). Назва ж «Заходаўскі» не супярэчыць ніводнаму з пунктаў БКП-2005, таму яна цалкам легітымная ў клясычным правапісе. --Red_Winged_Duck 22:39, 10 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
«Валевацкі» ці «Валевачскі» — гэта артаграфія, «Заходзкі» ці «Заходаўскі» — гэта словаўтварэньне. 32г нам кажа пра тое, што калі ў наркамаўцы пішацца «Заходскі», то клясычным правапісам будзе «Заходзкі», ён ня кажа, што пасьля асновы на «д» нельга мець суфікс «-аў-». А вось пункт 32і зьмяшчае інфармацыю пра тое, што «паміж утваральнай асновай і суфіксамі -ск-, -ств- можа ўзьнікаць дадатковая марфэма -оў- (-аў-, -еў-, -ёў-)» і ня робіцца выключэньняў для асноваў, якія канчаюцца на «д». --Red_Winged_Duck 23:17, 10 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
А вось афіцыйныя спасылкі пра гэты канкрэтны сельсавет: house.gov.by — «Заходаўскі», maps.by — «Заходаўскі», rechitsa.by — «Заходовский», pravo.by — «Заходовский». --Red_Winged_Duck 00:12, 11 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Гэты пункт правілаў апісвае выпадкі пераходу с у з у выпадках, «калі ўтваральная аснoва канчаецца на д». У гэтым пункце ня сказана, што калі аснова канчаецца на «д», то можа ўжывацца толькі суфікс «-ск-» і ніякі іншы. Калі ж кіравацца вашай лёгікай, то ад словаў «захад» і «ўсход» (аснова канчаецца на «д») можна ўтварыць толькі прыметнікі «захадзкі» і «ўсходзкі», а не «заходні» і «ўсходні». --Red_Winged_Duck 11:06, 11 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй, што яшчэ раз пацьвердзілі, што аргумэнтаў за назву «Заходзкі» ў вас няма. І як толькі вас просяць аргумэнтаваць сваю пазыцыю вы пераходзіце на флуд. --Red_Winged_Duck 12:25, 11 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Усё, што вы патлумачылі — гэта памылковая інтэрпрэтацыя пункту з БКП пра напісаньне суфіксу -ск-, што вам ужо напісалі. Такім чынам, вашае сьцьверджаньне, што назва «Заходаўскі» супярэчыць БКП, нічым не пацьверджанае. --Red_Winged_Duck 12:45, 11 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Дзе вы тутака пабачылі, што вы адказвалі пра Новадзявяткавічы і г.д.? Толькі пра Валевацкі сельсавет. Спыняйце гэтыя гульні. Тутака ўсе дарослыя людзі. --Ліцьвін (гутаркі) 21:33, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

У гульні гуляеце вы. У Вікіпэдыі нельга нічога выдаляць зь сярэдзіны дыскусіі, незалежна ад таго, на што менавіта быў атрыманы адказ, а на што не. Вы сваімі дзеяньнямі скажаеце зьмест. --Red_Winged_Duck 21:37, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Спачатку вы казалі, што адказвалі на гэтыя рэплікі. Але вы нічога не казалі пра гэтыя назвы. Цяпер вы кажыце, што я нейкі зьмест скажаю. Які я зьмест скажаю? Я іх прывёў у прыклад, бо яны прысутнічаюць у Наркамаўскай Вікіпэдыі. Вядома я ня буду патрабаваць іх бачыць у гэтым разьдзеле, бо яны памылковыя/састарэлыя. Вы робіце шкоду і добра гэтае разумееце. Божа, чаму ў вас і дагэтуль адміністратарскія паўнамоцтвы. Вы элемэнтарныя рэчы не разумееце. --Ліцьвін (гутаркі) 21:44, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Я нідзе не пісаў, што адказваў менавіта на выдаленыя рэплікі. Сэнс у тым, што вы выдаляеце часткі тэксту, на які ўжо ёсьць адказ, што скажае зьмест для тых, хто яго будзе чытаць пазьней. Вось тут: «Таксама я пераймяную артыкулы Новадзявяткавіцкі сельсавет, Новадзявяткавічы і Старадзявяткавічы. У даведніку і на сайце maps.by таксама ўжыты памылковыя назвы», вы пагражаеце перанесьці артыкулы з правільнымі назвамі, а цяпер спрабуеце схаваць гэты тэкст. Вучыцеся несьці адказнасьць за свае словы. --Red_Winged_Duck 21:52, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Так, і я потым вышэй прывожу гэтыя прыклады і яны засталіся. Таму схаваць я нічога не жадаю, бо сэнсу няма іх пераносіць, бо гэта састарэлыя назвы, а не памылковыя. Вы разумееце, што зьмяніліся абставіны? --Ліцьвін (гутаркі) 22:03, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі вы хочаце выдаліць нейкі зьмест, ці лічыце яго састарэлым, то яго трэба закрэсьліць і патлумачыць, чаму вы так зрабілі, а не пайсьці і ціха выдаліць нейкі кавалак дыскусіі. --Red_Winged_Duck 22:07, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Добра, зараз зраблю. --Ліцьвін (гутаркі) 22:09, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Праверка правапісу

[рэдагаваць крыніцу]

Як уключыць праверку правапісу ў Chrome? Right mouse control - Sprawdzanie pisowni бачу толькі польскі ды англійскі. У ustawienia języka-języki-język уключыў беларускі, але ў Sprawdzanie pisowni ніяк не магу адзначыць праверкі для гэтай мовы. Bocianski (гутаркі) 00:12, 13 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Я не карыстаюся Хромам, таму не магу дакладна сказаць, у чым справа. Але калі размова пра ўбудаваную праверку, то здаецца, беларуская мова там проста не падтрымліваецца. Хоць гэта і не браўзэрная вэрсія, але магу параіць карыстацца: http://dobrapis.belsat.eu/ --Red_Winged_Duck 11:18, 13 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй, можа быць. Bocianski (гутаркі) 02:03, 14 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Кансэнсусная зьмена

[рэдагаваць крыніцу]

Што такое «кансэнсусная зьмена»? --Ліцьвін (гутаркі) 13:34, 18 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Гэта значыць, што у цяперашні час ва ўсіх шаблёнах сельсаветаў ужываюцца назвы населеныя пунктаў, якія адпавядаюць назвам артыкулаў пра іх. Калі вы хочаце пісаць туды нейкія іншыя назвы, вам трэба стварыць адпаведнае абмеркаваньне, дзе прыйсьці да агульнага кансэнсусу, якія назвы будуць зьмяшчацца ў такіх шаблёнаў надалей і чаму. --Red_Winged_Duck 13:36, 18 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Дык ёсьць адпаведнае абмеркаваньне — Абмеркаваньне:Наваленін. Тамака я прывёў крыніцы, якія даказваюць, што назва Новы Ленін — гістарычная, яна зьявілася нашмат раней чым форма Наваленін. Таксама я прывёў прыклад сучаснага ўжываньня формы Новы Ленін. Пры гэтым я пагадзіўся з вамі і ня стаў пераймяноўваць артыкул. Нават з улікам таго, што вы праігнаравалі маю просьбу і так і не паказалі ніводнай крыніцы да 2005 году, дзе ўжывалася б менавіта форма назвы Наваленін. Дык што я парушыў? Вы ўжо ня згодныя з тым, што асноўнай назвай будзе Наваленін? Дык я ня супраць. Я адразу бараніў гістарычную назву. --Ліцьвін (гутаркі) 13:47, 18 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Для гістарычных і іншых назваў ёсьць сам артыкул, там якраз і апісаныя ўсе назвы. У шаблёне ж зьмяшчаецца цяпершаняя назва артыкула. --Red_Winged_Duck 14:00, 18 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Цяпер зразумеў. Але атрымліваецца, што ў іншых выпадках вы ня супраць гістарычных назваў і асноўныя назвы маюць гістарычныя назвы. Але ў выпадку з Новым Леніным вы супраць асноўнай гістарычнай назвы. Але ад гэтага яна не перастае быць гістарычнай. Зараз я шукаў рашэньне 141 ад 28.1.2005 г. Не знайшоў. А вы жадаеце ўбачыць рашэньне пра перайменаваньне Новага Леніну ў Новае Леніна? Вам мала аўтарытэтных крыніцаў і сучаснага ўжываньня? --Ліцьвін (гутаркі) 14:14, 18 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Так, для перайменаваньня артыкула пакуль няма дастатковых падставаў. Калі ў іншых выпадках у нас ёсьць крыніцы, што населеныя пункты былі менавіта перайменаваныя, то ў гэтым выпадку пра нейкае перайменаваньне ці русіфікацыю назвы казаць пакуль нельга. Тым больш да гэтага моманту мы вярталі толькі тыя назвы, якія былі зьмененыя ў часы СССР, а ў гэтым выпадку назва зафіксаваная ўжо ў часы незалежнасьці, таму гэтая тэма наогул патрабуе асобнага абмеркаваньня, якія ж назвы мы вяртаем і ў якіх выпадках. І што наогул лічыць гістарычнай назвай. --Red_Winged_Duck 14:25, 18 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Добра. Я з гэтым згодзен, усё вельмі неадназначна. Я буду далей шукаць. Я ўжо ў панядзелак пачну тэлефанаваць. --Ліцьвін (гутаркі) 15:40, 18 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Дзіўныя рэчы адбываюцца ў Беларускай Вікіпэдыі. Удзельнік Artsiom91 закрыў галасаваньне і напісаў вынік на старонцы Вікіпэдыя:Адміністрацыя. Пры гэтым удзельнік не зьяўляецца адміністратарам і мае невялікі ўнёсак. Пры гэтым вынік напісаны на беларускай мове акадэмічным правапісам.

Калі я гэтае ўбачыў, то я згодна з правіламі і рэкамэндацыямі гэтага разьдзелу паправіў стылістыку паведамленьня, памылкі і замяніў акадэмічны правапіс на клясычны. Стыль паправіў згодна з рэкамэндацыяй Вікіпэдыя:Правілы афармленьня, правапіс зьмяніў згодна з правілам Вікіпэдыя:Правапіс. Пры гэтым мае рэдагаваньні не парушылі сэнсу паведамленьня.

Пасьля гэтага, без аніякіх тлумачэньняў удзельнік Renessaince вярнуў першапачатковую вэрсію паведамленьня. За тлумачэньнямі я зьвярнуўся на яго старонку гутарак. Першапачаткова ўдзельнік адзначыў, што я не магу выпраўляць стыль і памылкі выніку на старонцы Вікіпэдыя:Адміністрацыя, бо «я мог замяніць усе пункты выніку на адваротныя і напісаць, што нібыта Artsiom91 выказаўся за зьняцьце сьцягу адміністратара. Таму самае простае было — адкаціць усё цалкам». Далей я прама некалькі разоў спытаў, ці зьмянілі мае рэдагаваньні сэнс паведамленьня, і ўсё ж удзельнік адказаў, што мае рэдагаваньні не зьмянілі сэнсу гэтага паведамленьня.

Цяпер, калі ласка, адкажыце на некалькі пытаньняў:

  1. хто мае права закрываць галасаваньні і пісаць вынікі на старонцы Вікіпэдыя:Адміністрацыя;
  2. ці абавязкова трэба выконваць правіла Вікіпэдыя:Правапіс ці можна пісаць вынік на любой іншай мове; калі на іншых мовах можна пісаць, то на якіх яшчэ мовах можна пісаць вынік;
  3. ці мае хто-небудзь права выпраўляць стылістыку і памылкі ў выніку на старонцы Вікіпэдыя:Адміністрацыя; калі стылістыку і памылкі можна выпраўляць, то хто мае права гэтае рабіць. --Ліцьвін (гутаркі) 20:09, 23 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Ніхто ня мае права выпраўляць чужыя рэплікі, нават артаграфію, калі вас пра гэта не прасілі. Што да вынікаў, то на гэта няма абмежаваньняў, калі вы хочаце такія абмежаваньні ўвесьці, калі ласка, стварайце адпаведнае абмеркаваньне. --Red_Winged_Duck 22:09, 23 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Нічога не зразумеў. Я ў вас не пытаў пра чужыя рэплікі. Калі ласка, адкажыце прама на пытаньні. Не давайце адказы на тыя пытаньні, якія я не задаваў. --Ліцьвін (гутаркі) 22:18, 23 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Старонка Вікіпэдыя:Адміністрацыя зьяўляецца адным зь відаў абмеркаваньня, дзе ўдзельнікі пакідаюць свае меркаваньні і гэтыя рэплікі ніхто ня мае права чапаць незалежна ад мовы, правапісу ці наяўнасьці памылак. Усё, што падпісана імем удзельнікаў на любой старонцы абмеркаваньняў чапаць нельга, пакуль вас пра гэта не папросяць. --Red_Winged_Duck 22:27, 23 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Цікава-цікава. Я вас правільна зразумеў, вынік можна пісаць нават на ангельскай мове? Калі ў выніку зьмяшчаюцца артаграфічныя і стылістычныя памылкі, то іх выпраўляць нельга? А дзе можна пачытаць пра віды абмеркаваньняў? Бо нават у Вікіпэдыя:Адміністрацыя ёсьць асобная старонка-абмеркаваньне. І, калі ласка, таксама скажыце дзе можна даведацца, што на вынікі ў Вікіпэдыі не распаўсюджваюцца правілы і рэкамэндацыі Вікіпэдыі. --Ліцьвін (гутаркі) 22:41, 23 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Хоць на японскай мове, абы ўсе зразумелі, калі хто не зразумее — папросіць дадаткова перакласьці, але пры гэтым выпраўляць першапачатковае паведамленьне без адмысловага дазволу ўсё адно нельга. Паўтару яшчэ раз, там дзе ўдзельнікі ставяць свае подпісы пасьля паведамленьня — гэта абмеркаваньне, яны могуць весьціся на будзь-якой мове, калі ўдзельнік напіша на суахілі і яго ніхто не зразумее, то гэта будуць выключна яго праблемы. --Red_Winged_Duck 22:52, 23 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Гэта неправільна, бо ў гэтым разьдзеле дзейнічае правіла Вікіпэдыя:Правапіс, у якім напісана наступнае: «Вікіпэдыя выкарыстоўвае клясычны правапіс беларускай мовы паводле кадыфікацыі, зробленай у 2005 годзе ў кнізе «Беларускі клясычны правапіс: Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя» (Вільня: Audra, 2005.— 159 с.)». Вытрымка з правілаў Вікіпэдыі: «Пададзеным тут нормам павінны падпарадкоўвацца ўсе ўдзельнікі». Вядома, гэтае правіла ня можа распаўсюджвацца на ўсе тэзісы, але гэтае правіла распаўсюджваецца на тыя выпадкі, калі гаворка ідзе пра тое, што непасрэдна тычыцца гэтага разьдзелу Вікіпэдыі, напрыклад у Вікіпэдыя:Адміністрацыя калі падаецца запыт ці падводзіцца вынік, ён абавязкова павінен быць на беларускай мове клясычным правапісам. Тое самае і з галасаваньнямі. Мне дзіўна бачыць, што вы, як адміністратар гэтага разьдзелу, не разумееце гэтага. Вы можаце ўявіць сабе, каб у нейкім іншым разьдзеле Вікіпэдыі кіраваліся тымі ж прынцыпамі, што прапагандуеце вы? Я не магу сабе такога ўявіць. Калі для вас мала правіла Вікіпэдыя:Правапіс, то трэба стварыць дадатковае тлумачэньне і дадаць яго да гэтага правілу. Інакш нельга. Бо правіла ёсьць, а як ім карыстацца, ніхто ня ведае. --Ліцьвін (гутаркі) 23:38, 23 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Я вам ужо пісаў, што такое абмеркаваньні. Запыты — гэта таксама від абмеркаваньня і яны могуць быць на любой мове і любым правапісам зь любой колькасьцю памылак. І вы ня зможаце гэта ніякім чынам абмежаваць, бо гэта супярэчыць правілам Вікіпэдыі. І калі ўжо мы іх тут цытуем, то, калі ласка: «Паважайце і будзьце ветлівымі з вашымі калегамі-вікіпэдыйцамі, нават калі вы ня згодныя зь імі. Прытрымлівайцеся этыкету Вікіпэдыі і пазьбягайце асабістых выпадаў, абразаў, пагрозаў і агрэсіі. Дзейнічайце сумленна, ніколі не даводзьце дыскусію да абсурду, і прадугледжвайце добрыя намеры з боку іншых. Будзьце адкрытымі і гасьціннымі». --Red_Winged_Duck 23:45, 23 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Мы маем розныя моўныя разьдзелы, асаблівасьцямі якіх зьяўляюцца менавіта моўныя адрозьненьні. Вы прапануеце гэтую асаблівасьць ігнараваць. Чаму іншыя разьдзелы гэтае не ігнаруюць, а тутака можна гэтае ігнараваць, вы мне так і не растлумачылі. Калі хтосьці не разумее простае правіла Вікіпэдыя:Правапіс, то яго яму трэба абавязкова растлумачыць. І, калі ласка, ня трэба мне зноў і зноў казаць пра ветлівасьць. Тое, што я тутака ўбачыў і бачу... Я зноў і зноў тлумачу відавочныя рэчы... Я зноў і зноў патрабую ад усіх выконваць правілы і рэкамэндацыі гэтага разьдзелу... Таму, пасьля ўсяго гэтага, я сапраўды самы ветлівы ў гэтым разьдзеле. Бо я шчыра клапачуся аб тым, што тутака адбываецца. Але пакуль ад гэтага, на жаль, я толькі губляю свае здароўе. Таму пакуль будзе хапаць здароўя, я буду дапамагаць Вікіпэдыі. --Ліцьвін (гутаркі) 00:25, 24 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Дык вы зразумелі, чым артыкулы ад абмеркаваньняў адрозьніваюцца? Пакуль што правіла Вікіпэдыя:Правапіс не разумееце толькі вы. Таму і прыпісваеце мне свае высновы, якія не адпавядаюць рэчаіснасьці, што таксама зьяўляецца парушэньнем Вікіпэдыя:Ветлівасьць. --Red_Winged_Duck 00:34, 24 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі ласка, ня трэба прыдумляць, тым самым вы зноў і зноў парушаеце Вікіпэдыя:Ветлівасьць. Я вас зразумеў, вы часткова ігнаруеце правіла Вікіпэдыя:Правапіс. Калі ў мяне будзе час, я напішу тлумачэньне. --Ліцьвін (гутаркі) 00:55, 24 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Вітаю. Калі ласка, ці можаце дадаць сымбаль # на старонку стварэньня старонак у рубрыку «Сымбалі» (унізе)?--Lesnas ättling (гутаркі) 18:11, 26 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Дадаў. --Red_Winged_Duck 20:39, 26 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй!--Lesnas ättling (гутаркі) 12:50, 27 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Запрашэньне ў Таварыства дзесяцігадовых

[рэдагаваць крыніцу]

Шаноўны Red Winged Duck/2018,

сардэчна запрашаю вас уступіць у Таварыства дзесяцігадовых — нефармальнае згрупаваньне рэдактараў, якія ўдзельнічаюць у Вікіпэдыі ўжо больш за 10 гадоў. ​

Найлепшых зычэньняў, Renessaince 10:46, 4 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Прывітаньне. А чаму вы зноў і зноў выдаляеце гэты артыкул? --Ліцьвін (гутаркі) 19:36, 26 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Таму што артыкул паўторна ствараецца ўдзельнікам у тым выглядзе, у якім ён ужо быў выдалены. Без спасылак на крыніцы, вартыя даверу. --Red_Winged_Duck 19:40, 26 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Можа ўдзельнік проста не разумее як гэтае зрабіць. Пры гэтым у Расейскай Вікіпэдыі ёсьць спасылкі на замежныя крыніцы. Напісаў, бо бачу, што ідзе нейкая прынцыповая барацьба за гэты артыкул. --Ліцьвін (гутаркі) 20:17, 26 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Можаце напісаць удзельніку тлумачэньне. --Red_Winged_Duck 20:18, 26 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Вітаю, Удзельнік:Red Winged Duck! Як маецеся? Наколькі хутка зможаце аднавіць артыкул Расейскі крыж з улікам ужо існага кансэнсусу па назьве? (Вікіпэдыя:Запыты на перанос#Папярэдні вынік) З найлепшымі пажаданьнямі, --Удзельнік:W 13:58 8 кастрычніка 2018 (MSK)

Зьняў абарону з артыкула, цяпер яго ізноў можа рэдагаваць кожны. --Red_Winged_Duck 14:36, 8 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Вялікі дзякуй. Як хутка зможаце перанесьці артыкул Расейскі праваслаўны крыж у Васьміканцовы праваслаўны крыж, паводле акрэсьленага Вамі намеру ў Вікіпэдыя:Запыты на перанос#Папярэдні вынік? З найлепшымі пажаданьнямі, --Удзельнік:W 09:58 22 кастрычніка 2018 (MSK)
З улікам далейшага абмеркаваньня для васьміканцовых крыжоў было прапанавана стварыць асобны артыкул Васьміканцовы крыж, для якога Удзельнік:Kazimier Lachnovič ужо падрыхтаваў накід. Адпаведна, з улікам наяўнасьці артыкула Расейскі крыж, з артыкула Расейскі праваслаўны крыж прапануецца зрабіць перанакіраваньне на артыкул Крыж. --Red_Winged_Duck 12:05, 22 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякую за прапанову пераўтварыць артыкул Расейскі праваслаўны крыж у перанакіраваньне. Наколькі хутка зможаце яго ажыцьцявіць? З найлепшымі пажаданьнямі, --Удзельнік:W 13:42, 23 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Перанёс накід артыкула пра Васьміканцовы крыж у асноўную прастору, зрабіў перанакіраваньне з Расейскі праваслаўны крыж на артыкул Крыж. --Red_Winged_Duck 13:52, 23 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Калі ласка, адкаціце перанос у асноўную прастору артыкула Васьміканцовы крыж. Меў на ўвазе кансэнсус толькі па артыкуле Расейскі праваслаўны крыж. У наступным пастараюся пісаць больш адназначна. --Удзельнік:W 14:02, 23 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Даруйце, а зь якога часу ў нашым разьдзьдзеле дзейнічае прынцып Liberum veto? Калі вы мелі нейкія пытаньні або заўвагі да прапанавага кампрамісу, які дарэчы, быў вялікай саступкай з майго боку з улікам стварэньня іншымі ўдзельнікамі на падставе тых жа самых крыніцаў артыкула uk:Московський хрест, а таксама непрыняцьця вашых прапановаў у расейскім і ангельскім разьдзелах, то гэтыя пытаньні варта было выказваць у адпаведным абмеркаваньні, грунтуючыся на ВП:КВД. Напомню вам, што згодна з ВП:КАНС «маўчаньне» (адсутнасьць рэакцыі) зьяўляецца знакам згоды з занесеным рэдагаваньнем, а таксама што адным з асноўных прынцыпаў ВП:Э зьяўляецца Не ігнаруйце разумных пытаньняў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:59, 23 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Я бачу, што вы ўжо зрабілі перанос, таму хацелася б пачуць таксама, якім вы бачыце далейшае разьвязаньне сытуацыі? --Red_Winged_Duck 20:15, 23 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Прывітаньне. Я вас зусім не зразумеў. Вы лічыце, што ў гэтым артыкуле непатрэбныя крыніцы і выдаляеце шаблён:Крыніцы. Пры гэтым вы дадаеце каардынаты населенага пункту і шаблён:Няма крыніц. А навошта вы самі сабе супярэчыце? Вы жадаеце праверыць супольнасьць, ці пацьвердзіць хто-небудзь гэтыя каардынаты? І навошта вы гэтае робіце? І ў чым лёгіка такіх паводзінаў? --Ліцьвін (гутаркі) 14:24, 17 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

І тое самае з Лавамі. --Ліцьвін (гутаркі) 14:28, 17 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Пытаньне ў чым? Ці трэба выдаляць разьдзел «Крыніцы» з артыкула, калі ў ім няма крыніц? Вядома ж трэба, бо ў артыкулах ня мусіць быць пустых разьдзелаў. --Red_Winged_Duck 14:30, 17 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Дык калі вы лічыце, што крыніцы непатрэбныя, то навошта дадаеце шаблён:Няма крыніц? --Ліцьвін (гутаркі) 14:32, 17 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Калі ласка, перачытайце яшчэ раз тое, што я напісаў. «Вы лічыце, што крыніцы непатрэбныя» — гэта цалкам вашыя словы і яны не дапавядаюць рэчаіснасьці. --Red_Winged_Duck 14:36, 17 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Вы дадаеце зьвесткі і пры гэтым выдаляеце шаблён:Крыніцы. Атрымліваецца, што вы ня лічыце, што нейкія зьвесткі патрэбна пацьвярджаць крыніцамі і пры гэтым дадаеце шаблён:Няма крыніц. Дзе лёгіка? --Ліцьвін (гутаркі) 14:47, 17 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Колькі крыніц утрымліваў артыкул перад выдаленьнем пустога шаблёну {{Крыніцы}} і даданьнем {{Няма крыніц}}? --Red_Winged_Duck 14:53, 17 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Вы дадавалі якую-небудзь інфармацыю? Растлумачце, калі хтосьці дадае якую-небудзь інфармацыю ў артыкул і пры гэтым бачыць, што ў артыкуле няма аніякіх крыніцаў, то ў артыкул трэба абавязкова дадаваць агульны шаблён:Няма крыніц? --Ліцьвін (гутаркі) 15:04, 17 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Так, калі ў артыкуле няма ніякіх спасылак на крыніцы, то трэба дадаць шаблён {{Няма крыніц}}, каб іншыя зьвярнулі на яго ўвагу і па магчымасьці дадалі ў яго крыніцы, калі ж пасьля даданьня такога шаблёну крыніцы ня зьявяцца, то артыкул будзе выстаўлены на выдаленьне. --Red_Winged_Duck 15:08, 17 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Дык навошта тады вы дадаеце інфармацыю ў такі артыкул? --Ліцьвін (гутаркі) 15:27, 17 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Яна можа некаму дапамагчы знайсьці крыніцы па тэме артыкула. --Red_Winged_Duck 15:31, 17 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
«Цудоўны» адказ. А вы знайсьці ня можаце? Каардынаты знайшлі, шаблён крыніцы выдалілі, шаблён крыніцы дадалі. Якія крыніцы вы жадалі пабачыць у артыкуле, які складаецца з аднаго сказу? І чаму калі агульнавядома, што такі населены пункт існаваў, вы кажыце, што калі ня будзе «крыніцаў», то яго можна выдаліць? Зноў жа, дзе тутака лёгіка? Калі вы жадаеце таго, каб гэты артыкул хто-небудзь дапрацаваў, то больш падыходзіць шаблён «Накід», чым шаблён:Няма крыніц. А так атрымліваецца, што вы сыгналізуеце чытачу, што ў артыкуле зьмяшчаюцца не агульнавядомыя зьвесткі. --Ліцьвін (гутаркі) 16:51, 17 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Агульнавядома, што лепш за ўсё дапрацоўваюцца артыкулы, у якіх стаіць шаблён {{Выдаліць}}, чым любы іншы шаблён. --Red_Winged_Duck 17:12, 17 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
З гэтым вядома згодзен. Але гаворка ідзе пра населены пункт. Але ж добра. --Ліцьвін (гутаркі) 18:18, 17 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Добры дзень. Ці можаце зьняць забарону на стварэньне артыкула Соскава? Жадаю стварыць адпаведны артыкул пра неселены пункт ru:Сосково, які зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам раёну адной з расейскіх абласьцей. --Dymitr 12:19, 21 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Цікава, падобна, што яна ў нейкім глябальным чорным сьпісе. Зараз буду разьбірацца. --Red_Winged_Duck 12:21, 21 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Паспрабуйце цяпер. --Red_Winged_Duck 12:30, 21 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй. Атрымалася. --Dymitr 12:54, 21 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Тата забараніў, паспрабую спытаць у мамы

[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне. Калі ласка, азнаёмцеся з правілам Вікіпэдыя:Кансэнсус, асабліва з разьдзелам «Тата забараніў, паспрабую спытаць у мамы» (пра некарэктныя спосабы пошуку кансэнсусу). Тутака толькі маленькую цытату прывяду: «Адной з прыкмет таго, што зьмены кансэнсусу напраўду не адбылося, зьяўляецца тое, што ўдзельнікі, якія актыўна выказваліся раней, амаль не бяруць удзел у новым абмеркаваньні». --Ліцьвін (гутаркі) 12:51, 23 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Я ж вам раю азнаёміцца з правілам Вікіпэдыя:Разьвязаньне канфліктаў, асабліва з пунктам 2: «Паспрабуйце прыцягнуць увагу іншых удзельнікаў на старонцы абмеркаваньня артыкула». --Red_Winged_Duck 12:53, 23 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Вы зараз ня гэтае робіце. На жаль. Я разумею, што вы лічыце, што ўсе дурні і можна лёгка ўсіх падмануць. Але гэтае ня так. Я проста зьвярнуў вашую ўвагу на вашыя нягодныя паводзіны. Вы вядома можаце працягваць парушаць правілы Вікіпэдыі і вам вядома нічога за гэтае ня будзе. Але я ўсё ж быў павінен папярэдзіць вас. --Ліцьвін (гутаркі) 12:58, 23 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Цяпер альбо вы прыводзіце спасылку (згодна зь Вікіпэдыя:Этыкет), дзе «вы лічыце, што ўсе дурні і можна лёгка ўсіх падмануць», ці будзеце заблякаваныя за парушэньне Вікіпэдыя:Ветлівасьць. --Red_Winged_Duck 13:02, 23 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Я ўсё бачу, што вы робіце. Я ўжо не малое дзіця. Таму, калі ласка, ня трэба мне паграджаць за тое, што я пабачыў і сказаў вам пра гэтае. Раю таксама азнаёміцца з правілам Вікіпэдыя:Кіруйцеся сумленнасьцю ўдзельнікаў. --Ліцьвін (гутаркі) 13:09, 23 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй! Вы заблякаваныя на тры дні за парушэньне Вікіпэдыя:Ветлівасьць і ў прыватнасьці яго часткі Вікіпэдыя:Унікайце асабістых выпадаў: «Ні пры якіх умовах не рабіце нападаў пэрсанальнага характару на іншых удзельнікаў Вікіпэдыі. Абмяркоўвайце ня аўтараў, а зьмест артыкулаў». --Red_Winged_Duck 13:12, 23 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Пэрсанальныя абмежаваньні

[рэдагаваць крыніцу]

У зьвязку з тым, што Удзельнік:W сыстэматычна адмаўляецца ад пошуку кансэнсусу датычна назвы артыкула Васьміканцовы крыж шляхам канструктыўнай супрацы (Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Кансэнсус, Вікіпэдыя:Запыты на перанос#Папярэдні вынік) і спрабуе праштурхнуць уласны пункт гледжаньня з дапамогай грубай сілы і войнаў рэдагаваньняў (гл. гісторыю артыкулаў Васьміканцовы крыж, Крыж, Расейскі праваслаўны крыж, Бізантыйскі крыж (неадназначнасьць), а таксама з апошняга — [1] [2] [3] [4] [5] [6]), прашу ўвесьці супраць яго uk:Вікіпедія:Персональне обмеження (Вікіпэдыя:Пэрсанальнае абмежаваньне) на рэдагаваньне артыкула Васьміканцовы крыж, а таксама ўсіх артыкулаў, дзе выкарыстоўваецца ўнутраная спасылка на артыкул Васьміканцовы крыж. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:34, 25 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

На жаль, Удзельнік:W праігнараваў папярэджваньне і працягнуў практыку прасоўваньне сваёй пазыцыі з дапамогай грубай сілы. Пры гэтым удзельнік зноў адмовіўся ад дасягненьня кансэнсу шляхам канструктыўнай супрацы. Мяркую, што адзіным спосам захаваць нармальнае функцыянаваньне нашага разьдзелу (без рэгулярных масавых адкатаў) зьяўлецца прапанаваны мной варыянт пэрсанальных абмежаваньняў. Ці існуе ў нашым разьдзеле магчымасьць аўтаматычнай рэалізацыі такога абмежаваньня, т.ё. каб удзельнік ня мог тэхічна рэдагаваць пэўныя артыкулы і пры гэтым мог працягваць нармальную працу ў астатніх артыкулах і прасторы «Вікіпэдыя»? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:10, 27 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Пакуль ня ведаю, як гэта арганізаваць тэхнічна, буду глядзець прыклады ў іншых разьдзелах. Зь іншых варыянтаў пакуль ёсьць толькі поўная абарона артыкулаў ці блякаваньне ўдзельніка. --Red_Winged_Duck 20:36, 27 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Здаецца, тэхнічна гэта рэалізуецца з дапамогай фільтру рэдавагаваньняў (магчыма, варта паспрабаваць зьвярнуцца да ўкраінскіх калегаў, бо ў іх ёсьць пэўны досьвед ува ўжываньні пэрсанальных абмежаваньняў). На маю думку, блякаваць удзельніка дакладна ня трэба. Абарона такой вялікай колькасьці артыкулаў — таксама непажаны варыянт. Таму было б вельмі добра неяк даць рады гэтаму фільтру. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:55, 27 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Калі ласка, сфармулюйце дакладна, якія праўкі трэба забараніць у першую чаргу у выглядзе: замена слова «адзін» на слова «два», каб можна было больш дакладна стварыць правіла для фільтру. --Red_Winged_Duck 15:33, 31 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Ці я правільна разумею, то адпаведны фільтар забароніць рэдагаваньні паводле гэтага шаблёну ўсім удзельнікам (як цяпер забараняе відавочны спам)? Бо ў тым жа Ўкраінскім разьдзеле, выглядае, што можна накладаць фільтар на пэўную прастору назваў або, увогуле, на вызначаныя артыкулы для пэўнага ўдзельніка, што на маю думку зьяўляецца больш пажаданым. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:13, 31 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Калі ў нас існуюць пэўныя цяжкасьці з усталяваньнем/наладкамі падобныя фільтраў, то я б мог дамагчы з зваротам да ўкраінскіх калегаў або зьвярнуцца сам ад вашага імя — як адміністратара нашага разьдзелу. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:16, 31 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Фільтар можа накладацца на пэўнага ўдзельніка, з гэтым няма праблемы. Мяне больш цікавяць канкрэтныя замены, на якія трэба накласьці фільтар, каб выключыць менавіта пэўныя замены адных словаў на іншыя, бо складаць сьпіс асобных артыкулаў — гэта будзе ня надта эфэктыўна. --Red_Winged_Duck 21:50, 31 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Тады добра, дзякуй. Вось прыкладны сьпіс на аснове апошніх зьменаў: «васьміканцовы» -> «праваслаўны», «8-канцовы» -> «праваслаўны» «расейскі праваслаўны» -> «праваслаўны», «маскоўскі» -> «праваслаўны», «укосны 8-канцовы» -> «праваслаўны», «укосны» -> «праваслаўны». З улікам пэўнай вынаходлівасьці ўдзельніка, той жа сьпіс варта паўтарыць для сымбаля «☦» замест слова «праваслаўны». Таксама ўсё ж лічу, што ўдзельніку трэба забараніць рэдагаваць артыкулы крыж (паўторнае разьмяшчэньне шаблёну {{Неаб'ектыўна}} без тлумачэньня на старонцы абмеркаваньня), васьміканцовы крыж (адсутнасьць жадаваньня супрацоўнічаць дзеля стварэньня кансэнсуснай вэрсіі) і, відаць, расейскі крыж (паўторнае даданьне сумнеўных зьвестак, адсутнасьць рэакцыі на разумныя пытаньні датычна гэтых зьвестак у абмеркаваньні) — апроч, вядома, абмеркаваньняў гэтых артыкулаў, дзе ўдзельнік можа браць канструктыўны ўдзел у пошуку кансэнсусных варыянтаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:10, 31 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Калі ласка, Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду. З павагай, --W 16:31, 11 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Фота Hair Peace Salon

[рэдагаваць крыніцу]

Добры дзень! Падтрымай, калі ласка, запрашэньне на вяртаньне са сьметніка фотаздымка беларускага гурта Hair Peace Salon для артыкулаў пра яго. Ён сапраўды самазроблены, запампоўваю па ліцэнзіі Attribution-ShareAlike 4.0 International (CC BY-SA 4.0), не ведаю, за што агламоўцы ў каторы раз вытурваюць яго. ⁎⁍̴̆_⁍̴̆⁎

https://commons.wikimedia.org/wiki/Commons:Undeletion_requests/Current_requests#File:Hair_Peace_Salon_«Звёздный_ринг».jpg

Вітаю! Ці гэтак лепш? Ці сьпіс таксама парушае Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў і створаны з адзінай мэтай — унікнуць дасягненьня кансэнсусу ў назвах артыкулаў пра крыжы, як і старонка-неадназначнасьць? (Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў#Васьміканцовыя крыжы)--Удзельнік:W 13:27 19 лістапада 2018 (MSK)

Гэта чарговая вашая спроба ўнікнуць дасягненьня кансэнсусу ў назвах артыкулаў пра крыжы. Існуе артыкул Васьміканцовы крыж, на які гэтая старонка і перанакіраваная. Таксама зазначу, што дадаваньне шаблёну {{Неаб’ектыўна}} патрабуе апісаньня прычынаў неаб’ектыўнасьці на старонцы абмеркаваньня артыкула, інакш гэты шаблён будзе прыбраны з артыкула. --Red_Winged_Duck 13:51, 19 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Ці зьяўляецца чарговай маёй спробай унікнуць дасягненьня кансэнсусу ў назвах артыкулаў пра крыжы стварэньне Катэгорыя:8-канцовыя крыжы? Ці варта такім самым чынам тады разглядаць стварэньне Катэгорыя:6-канцовыя крыжы? Спадзяюся на пасьлядоўнасьць і адсутнасьць крывадушнасьці.--Удзельнік:W 14:09 19 лістапада 2018 (MSK)
Яе варта замяніць на катэгорыю Катэгорыя:Васьміканцовыя крыжы, як і для шасьціканцовых крыжоў — Катэгорыя:Шасьціканцовыя крыжы, бо такія скарачэньні недарэчныя, а варыянт «васьміканцовы» сустракаецца ў п. 22 БКП-2005. Акрамя таго заўважу, што перанакіраваньні ў прасторы назваў катэгорыяў не працуюць і ствараць іх ня мае сэнсу, бо яны ўсё адно будуць выдаленыя. --Red_Winged_Duck 14:16, 19 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
У чым сэнс усіх гэтых катэгорыяў? --Ліцьвін (гутаркі) 17:03, 19 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
А чаму не Пералік 8-канцовых крыжоў? А пасьля стварыце Пералік васьміканцовых крыжоў і г.д. --Ліцьвін (гутаркі) 13:58, 19 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Вітаю зноў! 16 верасьня 2018 году Вы напісалі, што створыце мінімальны накід адпаведнага артыкула (Вікіпэдыя:Запыты на перанос#Папярэдні вынік). 22 кастрычніка 2018 году падтрымаў такі намер (Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Кансэнсус). Дагэтуль такі артыкул не існуе. Замест яго без кансэнсусу створаны іншым удзельнікам артыкул Васьміканцовы крыж без выкарыстаньня пазначаных Вамі крыніцаў з нумарамі: 2, 3, 4, 5, 7, 9, 14, 19, 20, 22, 28 і г.д. Адпаведна зрабіў перанос. Далейшае разьвязаньне сытуацыі бачу ў стварэньні Вамі накіда Васьміканцовы праваслаўны крыж.--Удзельнік:W 16:17 19 лістапада 2018 (MSK)

Калі ласка, зьвярніце ўвагу, што там ёсьць працяг абмеркаваньня, таму вашая прапанова цяпер неактуальная. --Red_Winged_Duck 16:50, 19 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
У працягу абмеркаваньня адсутнічае кансэнсус. Ці ваш намер стварыць накід больш неактуальны? Ці будзе актуальным перанос старонкі-перанакіраваньня Васьміканцовыя крыжы ў адзіночны лік? ( https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Васьміканцовыя_крыжы&oldid=2023120 ) Спадзяюся на пасьлядоўнасьць і адсутнасьць крывадушнасьці.--Удзельнік:W 19:34 23 лістапада 2018 (MSK)
На цяперашні момант кансэнсусам зьяўляецца існаваньне артыкула Васьміканцовы крыж у цяперашнім яго выглядзе, калі ў вас ёсьць пытаньні да зьместу артыкула — разьмяшчайце іх на адпаведнай старонцы абмеркаваньня. --Red_Winged_Duck 22:52, 23 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]