Вікіпэдыя:Запыты на перанос/Архіў/2017
Гэта архіў праекту. Калі ласка, не рэдагуйце гэтую старонку. Новыя і старыя дыскусіі пачынайце на бягучай старонцы праекту. |
Бэнямін Нэтаньягу → Бэньямін Нэтаньягу
[рэдагаваць крыніцу]Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Паводле гукавога файла. Для пераносу патрабуецца адмін, бо старонка Бэньямін Нэтаньягу служыць для перанакіраваньня--Удзельнік:W 21:45, 18 сьнежня 2017 (UTC+3)
Добра. Пераносьце, але УВАГА. Ён мае шмат некалькі варыянтаў імя (БЭньямін, або БІньямін)), што пастаянна віруе ў сеціве. Мне здаецца трэба гэта захаваць у артыкуле. У Крыніцах паказаныя, дзе гэтыя варыянты ёсьць у сеціве. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Ясамойла (гутаркі · унёсак).
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Артыкул перанесены. --Red_Winged_Duck 14:37, 21 сьнежня 2017 (MSK)
Бракёр → Брокер
[рэдагаваць крыніцу]Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Слова ангельскага, а не францускага паходжаньня.--Удзельнік:W 23:59, 26 лістапада 2017 (UTC+3)
- Падтрымліваю DobryBrat (гутаркі) 15:09, 27 лістапада 2017 (MSK)
- Для пераносу патрабуецца адмін, бо старонка Брокер служыць для перанакіраваньня.--Удзельнік:W 22:57, 27 лістапада 2017 (UTC+3)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Зроблена. Калі ласка, пры стварэньні запыту прастаўляйце ў артыкул шаблён {{Перанесьці}}. --Red_Winged_Duck 12:25, 28 лістапада 2017 (MSK)
Гануля (балет) → Анюта (балет)
[рэдагаваць крыніцу]Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Артыкул ня мае крыніц на прыведзеную назву. Усе тры беларускамоўныя крыніцы ў артыкуле [1], [2], [3] прыводзяць назву «Анюта». --Red_Winged_Duck 13:47, 16 верасьня 2017 (MSK)
- Усе тры крыніцы прыводзяць неперакладзеную іншамоўную кальку замест назвы па-беларуску.--Удзельнік:W 14:07, 16 верасьня 2017 (UTC+3)
- Калі ласка, прывядзіце крыніцу, дзе б балет сустракаўся пад такой назвай. Што да пытаньня калькі, то імя Анюта сустракаецца ў тэкстах Быкава, Чорнага, Адамовіча, Брыля, Калесьніка. --Red_Winged_Duck 14:32, 16 верасьня 2017 (MSK)
- Прывяду больш блізкую крыніцу (Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў): «Замежныя імёны, назвы пажадана падаваць у беларускім напісаньні (Уладзімер Жырыноўскі, а не Владимир Жириновский)». Тое, што сустракаецца ў тэкстах ня ёсьць пажаданым.--Удзельнік:W 17:54, 16 верасьня 2017 (UTC+3)
- Калі ласка, прывядзіце крыніцу, дзе б балет сустракаўся пад такой назвай. Што да пытаньня калькі, то імя Анюта сустракаецца ў тэкстах Быкава, Чорнага, Адамовіча, Брыля, Калесьніка. --Red_Winged_Duck 14:32, 16 верасьня 2017 (MSK)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Артыкул перанесены пад адзіную магчымую назву паводле аўтарытэтных крыніц. Крыніц на іншую назву пададзена не было. --Red_Winged_Duck 18:44, 17 верасьня 2017 (MSK)
- Паводле найбольш аўтарытэтнай крыніцы Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў, якая была пададзена, адзінай магчымай назвай ёсьць: «Гануля (балет)», бо «Замежныя імёны, назвы пажадана падаваць у беларускім напісаньні (Уладзімер Жырыноўскі, а не Владимир Жириновский)».--Удзельнік:W 09:20, 18 верасьня 2017 (MSK)
- Вось спасылка, якая тлумачыць, што ў Вікіпэдыі называюць аўтарытэтнымі крыніцамі. --Red_Winged_Duck 11:20, 18 верасьня 2017 (MSK)
- Згаданыя спасылкі не мяняюць Пагадненьняў па назвах артыкулаў, якія Вы парушылі.--Удзельнік:W 13:47, 18 верасьня 2017 (UTC+3)
- 1) Спасылкі на творы пісьменьнікаў паказваюць, што варыянт Анюта ўжываецца ў беларускай мове; 2) Спасылак на ваш варыянт назвы вы так і не падалі; 3) Яшчэ адно падобнае беспадстаўнае абвінавачваньне і вы будзеце заблякаваныя. --Red_Winged_Duck 14:08, 18 верасьня 2017 (MSK)
- 1) Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў паказваюць, што варыят Анюта не пажаданы ў беларускай мове: «Замежныя імёны, назвы пажадана падаваць у беларускім напісаньні (Уладзімер Жырыноўскі, а не Владимир Жириновский)». Анюта зьяўляецца замежным імем. Прапанаваны Вамі ўжытак рэдкага русізму, які не замацаваны ў слоўніках, ня мае быць узорам для клясычнага правапісу літаратурнай беларускай мовы. 2) Падаў спасылку на Пагадненьні па назвах артыкулаў. Назва, пад якой стварыў артыкул, ёсьць агульнапрынятай у беларускай мове. Спасылкі: [4], Расейска-беларускі слоўнік (Некрашэвіч-Байкоў) - «Анна — Ганна, Гануля». 3) Ужо заблякаваны, таму зьвяртаю на Вашае парушэньне ўвагу іншых адміністратараў Вікіпэдыі. Падставай ёсьць перанос артыкула Гануля (балет) з парушэньнем наступнай умовы Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў: «Замежныя імёны, назвы пажадана падаваць у беларускім напісаньні (Уладзімер Жырыноўскі, а не Владимир Жириновский)». Недаперакладзенасьць крыніцы ня можа служыць падставай для парушэньня Вамі Пагадненьня па назвах артыкулаў. Таксама зьвяртаю ўвагу іншых адміністратараў на беспадстаўнае блякаваньне майго рахунку з Вашага боку ў якасьці цкаваньня.--Удзельнік:W 19:08, 18 верасьня 2017 (MSK)
- 1) Спасылкі на творы пісьменьнікаў паказваюць, што варыянт Анюта ўжываецца ў беларускай мове; 2) Спасылак на ваш варыянт назвы вы так і не падалі; 3) Яшчэ адно падобнае беспадстаўнае абвінавачваньне і вы будзеце заблякаваныя. --Red_Winged_Duck 14:08, 18 верасьня 2017 (MSK)
- Згаданыя спасылкі не мяняюць Пагадненьняў па назвах артыкулаў, якія Вы парушылі.--Удзельнік:W 13:47, 18 верасьня 2017 (UTC+3)
- Вось спасылка, якая тлумачыць, што ў Вікіпэдыі называюць аўтарытэтнымі крыніцамі. --Red_Winged_Duck 11:20, 18 верасьня 2017 (MSK)
Канцэрн Фальксваген → Volkswagen AG
[рэдагаваць крыніцу]Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Назва артыкула не сустракаецца ў прыведзеных крыніцах. Назва афіцыйнага сайту https://www.volkswagenag.com/ кажа сама за сябе. Унізе сайту: «© Volkswagen AG 2017». Акрамя таго мясцовы дылер http://www.volkswagen.by/ таксама карыстаецца выключна назвай Volkswagen, а ўнізе сайту мае адпаведную пазнаку «© Volkswagen 2017 VOLKSWAGEN AG». Лістынг на Франкфурцкай біржы http://www.boerse-frankfurt.de/aktie/Volkswagen-Aktie ізноў мае: «Volkswagen AG». --Red_Winged_Duck 13:43, 16 верасьня 2017 (MSK)
- Назва артыкула сустракаецца ў прыведзеных крыніцах па-нямецку:
- (Справаздача за 2016 год(ням.) // АТ «Фальксваген», 14 сакавіка 2017 г. Архіўная копія ад 14 сакавіка 2017 г. Праверана 14 верасьня 2017 г.) - "VOLKSWAGEN KONZERN ... AUSLIEFERUNGEN DES VOLKSWAGEN KONZERNS – IN TSD. FAHRZEUGEN" і далей шматкроць, паводле якіх дадзеныя ў артыкуле прыводзяцца пра канцэрн замест акцыянэрнага таварыства;
- (Частыя пытаньні ўкладнікаў(ням.) // АТ «Фальксваген», 2017 г. Архіўная копія ад 2017 г. Праверана 15 верасьня 2017 г.) - "Wie verlief die Umsatzentwicklung des Volkswagen Konzerns in den letzten Jahren? ... Zeigen Sie bitte die Entwicklung des Konzernergebnisses nach Steuern für die letzten Jahre";
- (Абрыс і разьмяшчэньне вытворчасьці(ням.) // АТ «Фальксваген», 2017 г. Архіўная копія ад 2017 г. Праверана 14 верасьня 2017 г.) - "Der Konzern Der Volkswagen Konzern mit Sitz in Wolfsburg ist einer der führenden Automobilhersteller weltweit und der größte Automobilproduzent Europas".
- (Маркус Лупа. Гістарычныя нататкі = ням. Historische Notate / рэд. Манфрэд Грыгер. — Вольфсбург: Фальксваген, 2008. — Т. 7. Летапіс «Фальксвагена». — 260 с. — ISBN 978-3-935112-10-9) - konzern згадваецца 416 разоў.
- Фінансавыя зьвесткі і лік супрацоўнікаў у шаблёне тычацца канцэрна, не АТ (ням. AG). Назва афіцыйнага сайту не зьяўляецца зьместам крыніцы, які якраз усё і кажа, як я падаў вышэй. Дарэчы загаловак афіцыйнага сайта: Volkswagen Konzern Startseite, што якраз і кажа само за сябе.Мясцовы дылер у Беларусі карыстаецца таварным знакам, што адпаведна выкарыстоўваецца ня толькі АТ (AG), але і шырэй іншымі ўдзельнікамі канцэрна. Лістынг прыведзены ў сувязі з канцэрнам, ад удзельнікаў якога АТ (AG) атрымлівае частку прыбытка. --Удзельнік:W 14:04, 16 верасьня 2017 (UTC+3)
- Такім чынам, калі ўсё ж лічыць, што гаворка пра канцэрн, то артыкул варта перанесьці (з улікам пагадненьняў) пад назву Volkswagen (канцэрн). --Red_Winged_Duck 14:35, 16 верасьня 2017 (MSK)
- У Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў знайшоў: «Калі няма агульнапрынятага беларускага адпаведніка, можна пісаць арыгінальную форму, але на пачатку артыкулу (у дужках) пажадана даць прыклад вымаўленьня: Linux (лінакс)». Агульнапрыняты беларускі адпаведнік ёсьць: Канцэрн «Фальксваген» (Тэлеканал «Беларусь 1». Швайцарыя прыпыніла продаж аўтамабіляў нямецкага канцэрна «Фальксваген» // Белтэлерадыёкампанія, 28 верасьня 2015 г. Праверана 16 верасьня 2017 г.). Дарэчы ў Беларусі адсутнічае праўнае замацаваньне лацінкі, тым больш іншамоўнай.--Удзельнік:W 17:55, 16 верасьня 2017 (UTC+3)
- Тут Вікіпэдыя, а ня СМІ, і можна бясконца спрачацца, што зьяўляецца агульнапрынятым, а што — не.--Lesnas ättling (гутаркі) 18:15, 16 верасьня 2017 (MSK)
- А вось спасылкі з таго ж сайту, прычым, менавіта зь беларускамоўнай яго вэрсіі: [5], [6], [7], дзе ўжываецца варыянт Volkswagen, таму нельга казаць пра агульнапрынятасьць нават у межах аднаго сайту. Да таго ж гэты канцэрн не беларускі, таму на яго не распаўсюджваецца беларускае права, як зрэшты і на Вікіпэдыю. Варыянт зь беларускай назвай можа быць пададзены ў пачатку артыкула, як адзін з варыянтаў трансьлітарацыі, пра што і сказана ў пагадненьнях па назвах. --Red_Winged_Duck 21:23, 16 верасьня 2017 (MSK)
- Ва ўсіх прыведзеных Вамі спасылках з таго ж сайту адсутнічае згадка канцэрна, таму варта казаць пра агульнапрынятасьць. Калі ласка, перастаньце блытаць таварны знак з назвай. На назвы, у тым ліку канцэрнаў, незалежна ад небеларускасьці ў беларускай мове распаўсюджваюцца правілы (права) беларускай мовы, у тым ліку кірылічны альфабэт. У Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў сказана: «Замежныя імёны, назвы пажадана падаваць у беларускім напісаньні (Уладзімер Жырыноўскі, а не Владимир Жириновский)».--Удзельнік:W 16:15, 17 верасьня 2017 (UTC+3)
- Вы цалкам праігнаравалі мае аргумэнты, прыведзеные ніжэй (ад 16/09/2017, а 14:55), але сутнасьць ня ў гэтым Вашым дзеяньні: 1. Нават калі раптам я і сп.Red_Winged_Duck штосьці блытаем, то атрымліваецца, што Вы зрабілі няслушныя вікілінкі; 2. (Няслушны) націск на другі склад — калькаваньне з расейскай, а БКП цалкам дазваляе гэтага пазьбягаць (напр. Райн, а ня «Рэйн»); 3. Ці не маглі б Вы прывесьці крыніцу ПРАВА, пра якое Вы гаворыце і патлумачыць: а) Чаму яно ігнаравалася дагэтуль? б) Чаму яно не існуе/працягвае ігнаравацца ў іншых моўных разьдзелах з кірылічным альфабэтам (украінская, расейская)?--Lesnas ättling (гутаркі) 17:05, 17 верасьня 2017 (MSK)
- Цалкам Падтрымліваю перанос. Пачнем з таго, што вікілінкі вядуць на мове арыгіналу (нямецкай) на Volkswagen AG. У ім на шостым радку прэамбулы чытаем: «2007 bis 2011 erweiterte der Konzern auch...» (зь 2007 па 2011 гг. (гэты) канцэрн таксама пашырыў...). То бок «Volkswagen AG» (Акцыянернае Таварыства Volkswagen) — афіцыйная назва канцэрну, гэта тое ж самае, а ня дзьве розныя рэчы. Па-другое: назвы прадпрыемстваў, фірмаў, канцэрнаў, марак і да т.п. варта пісаць на мове арыгіналу (гэтая традыцыя існуе ў т.л. у гэтым разьдзеле Вікіпэдыі: Mercedes-Benz, Hyundai Motor Company, Auchan і г.д.). Не кажучы ўжо пра такую «дробязь», як націск (гэта калі ў артыкуле пазначаць беларускае вымаўленьне): у слове «Volkswagen» асноўны націск прыпадае на першы склад, таму будзе «Фольксваген», іначай атрымаем замест «народнага аўтамабілю» «сакаліны» («Falk» па-нямецку «сокал»).--Lesnas ättling (гутаркі) 14:55, 16 верасьня 2017 (MSK)
- У Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў знайшоў: «Калі няма агульнапрынятага беларускага адпаведніка, можна пісаць арыгінальную форму, але на пачатку артыкулу (у дужках) пажадана даць прыклад вымаўленьня: Linux (лінакс)». Агульнапрыняты беларускі адпаведнік ёсьць: Канцэрн «Фальксваген» (Тэлеканал «Беларусь 1». Швайцарыя прыпыніла продаж аўтамабіляў нямецкага канцэрна «Фальксваген» // Белтэлерадыёкампанія, 28 верасьня 2015 г. Праверана 16 верасьня 2017 г.). Дарэчы ў Беларусі адсутнічае праўнае замацаваньне лацінкі, тым больш іншамоўнай.--Удзельнік:W 17:55, 16 верасьня 2017 (UTC+3)
- Такім чынам, калі ўсё ж лічыць, што гаворка пра канцэрн, то артыкул варта перанесьці (з улікам пагадненьняў) пад назву Volkswagen (канцэрн). --Red_Winged_Duck 14:35, 16 верасьня 2017 (MSK)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Артыкул перанесены пад назву Volkswagen (канцэрн), як найбольш распаўсюджаны ў тэкстах беларускай мовай і адпаведна Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў. --Red_Winged_Duck 18:44, 17 верасьня 2017 (MSK)
- Найбольш распаўсюджанай назвай у тэкстах беларускай мовай і адпаведна Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў ёсьць Фальксваген (канцэрн): «назвы пажадана падаваць у беларускім напісаньні». Калі ласка, перастаньце выдаваць уласныя перакананьні, не падмацаваныя ніводнай крыніцай, за рэчаіснасьць («Фальксваген» // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 16. — С. 435. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0263-6).--Удзельнік:W 13:43, 18 верасьня 2017 (UTC+3)
- Вы заблякаваныя за сьвядомую фальсыфікацыю крыніц. --Red_Winged_Duck 14:25, 18 верасьня 2017 (MSK)
- Дзякую за сьвядомую хлусьню (Маніпуляваньне: «Вылучаюць наступны шэраг спосабаў: хлусьня: падступны падман») на мой адрас пра фальсіфікацыю крыніц. "|частка=" ў Шаблён:Кніга не прадугледжвае абавязковае выкарыстаньне поля "|арыгінал=". Тым больш, што крыніца грунтуецца на наркамаўцы, аб чым пісаў у ранейшых абмеркаваньнях.--Удзельнік:W 18:41, 18 верасьня 2017 (UTC+3)
- Вы заблякаваныя за сьвядомую фальсыфікацыю крыніц. --Red_Winged_Duck 14:25, 18 верасьня 2017 (MSK)
Сканд → Скандый
[рэдагаваць крыніцу]Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Ня ведаю, адкуль зьявілася назва "сканд", але ні ў адным слоўніку яна не сустракаецца. Разам з тым слова "скандый" сустракаецца ў шэрагу аўтарытэтных крыніц, у тым ліку ў слоўніку Нашай Нівы і Беларускай энцыкляпэдыі. --Jarash (гутаркі) 18:48, 14 лютага 2017 (+03)
- Падтрымліваю --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 20:06, 14 лютага 2017 (+03)
- Паводле Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., Саўка З. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. — 160 с., пункт 17 — «Шэраг уласнабеларускіх і пазычаных назоўнікаў мужчынскага роду афармляецца бяз малахарактэрнае для беларускае мовы фіналі -ій/-ый: хімічныя тэрміны: алюмін, амон, бар, ванад, галь, гафн, гель, герман, дэўтэр, інд, ірыд, ітар, кадм, каліфорн, каль, кальц, магн, натар, осм, рад, самар». Адпаведна, сканд цалкам адпавядае гэтаму пункту правілаў. --Red_Winged_Duck 23:19, 14 лютага 2017 (+03)
- Сапраўды, неяк забыўся пра гэты пункт. У такім разе варта пакінуць цяперашнюю назву. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 23:23, 14 лютага 2017 (+03)--Казімер Ляхновіч (гутаркі) 23:23, 14 лютага 2017 (+03)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Артыкул не перанесены, бо цяперашняя назва адпавядае БКП-2005. --Red_Winged_Duck 16:21, 1 сакавіка 2017 (+03)
Усё і так зразумела. Абгрунтаванні даваць ня мае сэнсу DobryBrat (гутаркі) 13:29, 26 кастрычніка 2016 (MSK)
- Падтрымліваю--Віт 15:47, 27 сакавіка 2017 (+03)
- Падтрымліваю —Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 21:15, 27 сакавіка 2017 (+03)
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Латыскае прозьвішча, таму націск на першым складзе (славянамоўным слыхам успрымаецца таксама дадатковы націск на доўгім галосным: Kríštopā̀ns). — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся 93.85.184.58 (гутаркі · унёсак) 17:07, 11. máj 2016.
- Падтрымліваю.Віт 15:49, 27 сакавіка 2017 (+03)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Артыкул перанесены. --Red_Winged_Duck 10:11, 6 траўня 2017 (+03)
Бразыльскія футбалісты
[рэдагаваць крыніцу]Луіс Адрыяна → Луіс Адрыяну; Дыега Алвэс → Дыегу Алвэс; Алекс Радрыга Дыяс да Коста → Алекс Радрыгу Дыяс да Коста; Луіс Густава → Луіс Густаву; Даніла Луіс да Сылва → Данілу Луіс да Сылва; Дантэ Банфім Коста Сантас → Дантэ Банфім Коста Сантус; Жаржыньё → Жаржынью Жаржыньню; Жуан Сылвэйра дос Сантас → Жуан Сылвэйра дос Сантус; Жуліё Сэзар Саарэс Эсьпіндола → Жулію Сэзар Суарэс Эсьпіндола; Адрыяна Карэя → Адрыяну Карэя; Леандра Кастан → Леандру Кастан; Дыега да Сылва Коста → Дыегу да Сылва Коста; Майкон Сызэнанда → Майкон Сызэнанду; Радрыга Марэна Мачада → Радрыгу Марэну Мачаду; Оскар дос Сантас → Оскар дос Сантус; Алешандрэ Пата → Алешандрэ Пату; Паўліньнё → Паўліньню; Рабіньнё → Рабіньню; Раналдыньнё → Раналдыньню; Тыяга Сылва → Т’ягу Сылва; Сысыньнё → Сысыньню; Жуліё Сэржыё → Жулію Сэржыю; Радрыга Тадэі → Радрыгу Тадэі; Рабэрта Фірміна → Рабэрту Фірміну; Фрэдэрыка Шавэс Гедэс → Фрэдэрыку Чавэс Гедэс; Фэрнандыньнё → Фэрнандыньню; Жыванілда Халк → Жыванілду Халк. -- Renessaince 13:35, 4 студзеня 2016 (MSK)
- Каб зусім пасьлядоўна, то будзе Жаржыньню. І варта дадаць сюды абгрунтаваньне з сустрэчы. --Red_Winged_Duck 13:39, 4 студзеня 2016 (MSK)
- На вікісустрэчы з мовазнаўцамі (якую, як ні дзіўна, усе праігнаравалі), акрамя пададзеных у справаздачы адказаў на пытаньні вікіпэдыстаў, былі таксама прапанаваныя шляхі далейшага супрацоўніцтва ў выпадках моўных пытаньняў. Прычым каб дзеля гэтага не даводзілася чакаць наступнай сустрэчы, як адзін за варыянтаў пляцоўкі для абмену пытаньнямі-адказамі Зьміцер Саўка прапанаваў сэрвіс праверкі правапісу для «Белсату», які месьціцца па адрасе http://dobrapis.info/. Там у прыватнасьці ёсьць разьдзел «Уласныя імёны» (іншыя таксама цікавыя, але ня тэма гэтага абмеркаваньня), дзе можна зайсьці і прасачыць агульны трэнд трансьлітарацыі уласных імёнаў з партугальскай мовы. У скайпе я зь ім дадаткова ўдакладніў, што партугальская і бразыльская партугальская тут ня маюць адрозьненьняў.
- Мне здавалася, што нашая традыцыя пісаць бразыльскія прозьвішчы ня так, як партугальскія, павялася ад удзельніка, які тут найбольш ствараў артыкулаў пра футбалістаў, і я зьвярнуўся да Dymitr з пытаньнем, чаму так у нас сталася, аднак з 30 сьнежня мінулага году не атрымаў адказу. Магчыма, ён бы змог тутака далучыцца да абмеркаваньня. -- Renessaince 14:01, 4 студзеня 2016 (MSK)
- Як я разумею, у асноўным розьніца між партугальскімі варыянтамі і бразыльскімі тычыцца перадачы «s» як «ш» (парт.) або як «с» (браз.), у астатніх выпадках, кшталту перадачы «o» як «у» на канцы слова, яны будуць супадаць. У будучыні ж будзе карысным мець нешта кшталту такога, каб бясконца не вяртацца да гэтага пытаньня і не спрабаваць з прыкладаў зразумець, што ж мелі на ўвазе складальнікі. --Red_Winged_Duck 14:15, 4 студзеня 2016 (MSK)
- Запыт на перайменаваньне, дарэчы, варта пашырыць ня толькі на футбалістаў, а на ўсе прозьвішчы бразыльскага паходжаньня ў цэлым. -- Renessaince 15:20, 4 студзеня 2016 (MSK)
- Ня супраць пераносу, тым больш што мовазнаўца Зьміцер Саўка пацьвердзіў. --Dymitr 08:28, 16 красавіка 2016 (MSK)
- Запыт на перайменаваньне, дарэчы, варта пашырыць ня толькі на футбалістаў, а на ўсе прозьвішчы бразыльскага паходжаньня ў цэлым. -- Renessaince 15:20, 4 студзеня 2016 (MSK)
- Як я разумею, у асноўным розьніца між партугальскімі варыянтамі і бразыльскімі тычыцца перадачы «s» як «ш» (парт.) або як «с» (браз.), у астатніх выпадках, кшталту перадачы «o» як «у» на канцы слова, яны будуць супадаць. У будучыні ж будзе карысным мець нешта кшталту такога, каб бясконца не вяртацца да гэтага пытаньня і не спрабаваць з прыкладаў зразумець, што ж мелі на ўвазе складальнікі. --Red_Winged_Duck 14:15, 4 студзеня 2016 (MSK)
Зроблена -- Renessaince 11:59, 16 красавіка 2016 (MSK)
Абдрукоўка.--Удзельнік:W 1:03, 20 сьнежня 2015 (MSK)
- Зроблена. Інтэрвікі хто будзе прастаўляць? -- Renessaince 10:51, 20 сьнежня 2015 (MSK)
https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D1%96%D1%85%D0%B0%D0%BB_%D0%A4%D0%B5%D0%B4%D0%B0%D1%80%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96 Міхал Федароўскі -> Міхал Фэдароўскі Па-польску Federowski. Згодна з правіламі тарашкевіцы - Фэдароўскі.
- Падтрымліваю--Віт 15:50, 27 сакавіка 2017 (+03)
Аўтамабіль фургон з прычэпам → Фургон з прычэпам
[рэдагаваць крыніцу]Аўтамабіль фургон з прычэпам — неэнцыкляпэдычная назва. Слушна проста «Фургон з прычэпам». --Jarash (гутаркі) 11:58, 22 верасьня 2015 (MSK)
- Падтрымліваю--Віт 09:10, 29 сакавіка 2017 (+03)
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Слова Марозіва няма ў беларускіх слоўніках, за выключэньнем неаўтарытэтнага слоўніка НН. Усе слоўнікі падаюць толькі марожанае. Асабліва аўтарытэтным у гэтым пляне лічу Расійска-беларускі слоўнік Байкова і Некрашэвіча, с. 252. Увогуле, слова з выпадку словаў-вычварэнстваў, перацягнутых з украінскай пры існаваньні беларускага адпаведніка, як то: «адрэса» ці «напрыканцы»--Liashko (гутаркі) 17:06, 30 ліпеня 2015 (MSK)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Заўваг ня выказана, артыкул перанесены.--Liashko (гутаркі) 15:37, 7 жніўня 2015 (MSK)
Наша Ніва → Наша Ніва (1906), Наша ніва (1920), Наша Ніва (1991)
[рэдагаваць крыніцу]Абсалютна не зьвязаныя між сабой газэты, прапаную разьяднаць.--Liashko (гутаркі) 15:25, 29 чэрвеня 2015 (MSK)
- Падтрымліваю. Есьць пэўная лёгіка ў гэтай прапанове. DobryBrat (гутаркі) 15:55, 7 жніўня 2015 (MSK)
- Падтрымліваю. Хто возьмецца падзяліць артыкул бяз стратаў? -- Renessaince 13:10, 4 студзеня 2016 (MSK)
- Падтрымліваю--Віт 15:46, 27 сакавіка 2017 (+03)
Аальст → Алст
[рэдагаваць крыніцу]Нідэрляндзскія падвойныя галосныя перадаюцца адзіночнымі (акрамя традыцыйных напісаньняў: Маастрыхт), [l] зьяўляецца цьвёрдай.
- Па-першае, згодна з БКП26:75 (Беларускі клясычны правапіс) іншамоўныя ўласныя імёны са спалучэньнямі галосных аа, ää, ee, oo, öö перадаюцца праз аа (яа), ээ (еэ), оо (ёо). Па-другое, паводле БКП20:55 L перадаецца мякка У словах заходнеэўрапейскага паходжаньня, апроч англіцызмаў. Таму пакідаем Аальст. --Dymitr 15:36, 29 чэрвеня 2015 (MSK)
- Супраць--Віт 09:05, 29 сакавіка 2017 (+03)
Вагар → Воар
[рэдагаваць крыніцу]- Ці пачуем абгрунтаваньне?--Liashko (гутаркі) 15:21, 29 чэрвеня 2015 (MSK)
- Падтрымліваю--Віт 09:11, 29 сакавіка 2017 (+03)
Страйк у Белавескай пушчы (1932—1933) → Штрайк у Белавескай пушчы (1932—1933)
[рэдагаваць крыніцу]Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Паводле Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925.--Liashko (гутаркі) 15:44, 27 траўня 2015 (MSK)
- Пошук паказвае, што слова «штрайк» не ўжываецца ў літаратуры наогул, таму такі перанос будзе ня надта абгрунтаваным. «Стачка» таксама мае адзінкавыя ўжываньні, а вось, напрыклад, «забастоўка» ўжываецца ў таго ж Брыля, таму варта падумаць пра перанос і гэтага артыкула, і асноўнага пад назву «забастоўка». --Red_Winged_Duck 16:18, 27 траўня 2015 (MSK)
- Страйк увогуле адсутнічае ў слоўніках. Штрайк я знайшоў ужываньне, першы верш Максіма Танка — «Заштрайкавалі гіганты-коміны», але згодны з слабым распаўсюджаньнем. Трэба пераносіць разам з асноўным артыкулам пад забастоўку.--Liashko (гутаркі) 17:25, 27 траўня 2015 (MSK)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Перанесена ў Забастоўка ў Белавескай пушчы (1932—1933) паводле абмеркаваньня.--Liashko (гутаркі) 15:19, 29 чэрвеня 2015 (MSK)
Глорыя Быстрыца → Глёрыя Быстрыца
[рэдагаваць крыніцу]Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Адпаведна клясычнай артаграфіі. --217.21.43.64 10:02, 2 красавіка 2015 (MSK)
- Паводле зноскі 47 да разьдзелу 19 ва ўласных назвах з румынскай мовы L перадаецца паводле арыгінальнага вымаўленьня, таму ў гэтым выпадку будзе «Глорыя», бо ў арыгінале гук цьвёрды. --Red_Winged_Duck 12:49, 2 красавіка 2015 (MSK)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Ня зроблена: зноска 47 да разьдзелу 19 БКП-2005
Нью-Арлеан-арэна → Smoothie King Center
[рэдагаваць крыніцу]Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
У сувязі зь перайменаваньнем. --217.21.43.64 10:35, 30 сакавіка 2015 (MSK)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Зроблена by Red Winged Duck
Пятая частка → Пяты элемэнт
[рэдагаваць крыніцу]Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Амаль на ўсіх мовах сьвету "Пяты элемэнт". --217.21.43.64 18:22, 24 сакавіка 2015 (MSK)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Зроблена by Red Winged Duck 12:19, 25 сакавіка 2015
Залатая Літара → Залатая Ліцера
[рэдагаваць крыніцу]Назва часьцей ужываецца па расейску «Золотая Литера» з нагоды чаго парталы навін даюць назву «Залатая Літара». Але варта ўжываць «Залатая Ліцера». Вось аўтарытэтныя выданьні, дзе рэдактары безумоўна больш адукаваныя, чым на навінавых парталах: [8] (газ. Звязда), [9] (газ. Советская Белоруссия), [10] (газ. Літаратура і Мастацтва), [11] (час. Полымя, с. 187). Акрамя таго «Залатая літара» — гэта літаратурная прэмія ад Адама Глёбуса --Odri Tiffani (гутаркі) 19:23, 15 сакавіка 2015 (MSK)
- У сувязі з гэтым у мяне толькі адно пытаньне, што значыць слова «ліцера» ў беларускай мове і які сэнс у яго ўкладаюць аўтары прэміі? --Red_Winged_Duck 23:25, 15 сакавіка 2015 (MSK)
- Гэта давайце пакінем на сумленне арганізатараў. А нам трэба карыстацца правіламі ВП:ПРАВ. І не факт, што арганізатары першапачаткова бралі беларускі варыянт, хутчэй гэта ад састарэлага Литера, ці ад лацінскага (littera).--Odri Tiffani (гутаркі) 09:20, 16 сакавіка 2015 (MSK)
- І ўсё ж, слова «литера» з расейскай перакладаецца выключна як «літара» ва ўсіх магчымых сэнсах. Слова ж «ліцера» ў беларускай мове няма. --Red_Winged_Duck 14:01, 16 сакавіка 2015 (MSK)
- У дадатак: «Звязда», sb.by, на БелТА спасылка ўжо стаіць. --Red_Winged_Duck 14:05, 16 сакавіка 2015 (MSK)
- Каб была "Літара", арганізатары б назвалі конкурс адразу "Золотая Буква". А так, мяркую, усё ж такі ад лацінскага і састарэлага "Литера". Саадказна і "Ліцера". І так няма блытаніны з прэміяй сп. Глёбуса. Вось у яго насамрэч "літара". --Odri Tiffani (гутаркі) 20:17, 16 сакавіка 2015 (MSK)
- Сайт Міністэрства адукацыі [12]. Ну там-та ўжо павінны людзі адукаваныя сядзець :) --Odri Tiffani (гутаркі) 22:11, 5 траўня 2015 (MSK)
- Каб была "Літара", арганізатары б назвалі конкурс адразу "Золотая Буква". А так, мяркую, усё ж такі ад лацінскага і састарэлага "Литера". Саадказна і "Ліцера". І так няма блытаніны з прэміяй сп. Глёбуса. Вось у яго насамрэч "літара". --Odri Tiffani (гутаркі) 20:17, 16 сакавіка 2015 (MSK)
- Гэта давайце пакінем на сумленне арганізатараў. А нам трэба карыстацца правіламі ВП:ПРАВ. І не факт, што арганізатары першапачаткова бралі беларускі варыянт, хутчэй гэта ад састарэлага Литера, ці ад лацінскага (littera).--Odri Tiffani (гутаркі) 09:20, 16 сакавіка 2015 (MSK)
- Падтрымліваю.Віт 15:58, 27 сакавіка 2017 (+03)
Чырвоная плошча → Красная плошча
[рэдагаваць крыніцу]Адпаведна новым павевам у найменьнi артыкулаў. --217.21.43.64 21:00, 17 лютага 2015 (MSK)
- Якім павевам? Дарэчы, лацінская i не адпавядае беларускай і. Карыстайцеся беларускай раскладкай.--Liashko (гутаркі) 21:51, 17 лютага 2015 (MSK)
- Зразумеў, вы пра населены пункт. «Красны» ў беларускай мове значыць «прыгожы, вясёлы, радасны». У назвах населеных пунктаў сустракаюцца абодва варыянты, назвы населеных пунктаў рэгулююцца паводле даведніка населеных пунктаў пад рэд. Лемцюговай. У дадзеным выпадку пераклад з расейскай «красная», дзе мае значэньне «чырвонай».--Liashko (гутаркі) 00:45, 18 лютага 2015 (MSK)
- Супраць. Чырвоная плошча — устойлівая назва плошчы ў Маскве. DobryBrat (гутаркі) 15:55, 7 жніўня 2015 (MSK)
- Супраць.Віт 15:53, 27 сакавіка 2017 (+03)
Катэгорыя:Гульцы ФК «Мальлёрка» Пальма, Катэгорыя:Гульцы ФК «Раё Вальлекана» Мадрыд, Катэгорыя:Гульцы ФК «Вільлярэал», Катэгорыя:Гульцы ФК «Рэал» Вальлядалід → Катэгорыя:Гульцы ФК «Мальёрка» Пальма, Катэгорыя:Гульцы ФК «Раё Вальекана» Мадрыд, Катэгорыя:Гульцы ФК «Вільярэал», Катэгорыя:Гульцы ФК «Рэал» Вальядалід
[рэдагаваць крыніцу]Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Паводле артаграфіі назваў клюбаў. --Dymitr 15:17, 1 лютага 2015 (MSK)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Done by Red Winged Duck on 3 лютага 2015
Катэгорыя:Электрастанцыі Азэрбайджана, Катэгорыя:Эканоміка Азэрбайджана, Катэгорыя:Энэргетыка Азэрбайджана → Катэгорыя:Электрастанцыі Азэрбайджану, Катэгорыя:Эканоміка Азэрбайджану, Катэгорыя:Энэргетыка Азэрбайджану
[рэдагаваць крыніцу]Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Скланеньне краінаў у БКП. --Глеб Бераставы (гутаркі) 13:11, 15 студзеня 2015 (MSK)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Done by Liashko on 16 студзеня 2015.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
сучасная назва --195.50.31.213 21:17, 2 студзеня 2015 (FET)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Артыкул перанесены ў Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Аляксея Глебава. --Red_Winged_Duck 12:53, 9 студзеня 2015 (FET)
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Для таго, каб вызваліць назву пад буйны горад у Шры-Ланцы, значнасьць і частасьць згадваньня якога пад гэтай назвай відавочна большая, чымся ў сэрыялу. --Глеб Бераставы (гутаркі) 16:00, 1 студзеня 2015 (FET)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Зроблена. Просьба таксама не забываць ставіць шаблён {{Перанесьці}} у артыкул. --Red_Winged_Duck 13:03, 8 студзеня 2015 (FET)
↑ | Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зьверху . Дадаць… |