Перайсьці да зьместу

Т’ягу Сылва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Тыяга Сылва»)
Т’ягу Сылва
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 верасьня 1984(1984-09-22)[1][2] (41 год)
Рост 183 см
Вага 79 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Порту
Нумар 3
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2003 Пэдрабранка[d] 25 (2)
2003—2004 Жувэнтудзі[d] 28 (3)
2004—2005 Порту 0 (0)
2004—2005 Порту Б[d] 14 (5)
2005 Дынама Масква 0 (0)
2006—2008 Флумінэнсі 81 (6)
2009—2012 Мілян 93 (5)
2012—2020 Пары Сэн-Жэрмэн 204 (9)
2020—2024 Чэлсі 113 (8)
2024—2025 Флумінэнсі 47 (3)
2026—4 Порту 1 (0)
Зборныя
2008—2022 Бразылія 113 (7)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
18 студзеня 2026.

Т’я́гу Эмілія́ну да Сы́лва (па-партугальску: Thiago Emiliano da Silva; нар. 22 верасьня 1984 году, Рыю-дэ-Жанэйру, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, абаронца партугальскага клюбу «Порту» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Першай дарослай камандай Т’ягу Сылвы быў «Жувэнтудэ», неўзабаве ён прыцягнуў увагу эўрапейскіх клюбаў і адправіўся спачатку ў «Порту», а затым у 2005 годзе ў маскоўскае «Дынама», якое тады актыўна закупляла партугальскіх і бразыльскіх легіянэраў[3]. Т’ягу знаходзіўся толькі ў арэндзе, тэрмін якой скончыўся ў 2007 годзе, тады як кантракт з «дынамаўцамі» ў футбаліста дзейнічаў яшчэ да канца 2008 году. У Расеі Т’ягу сур’ёзна захварэў на сухоты. У 2006 годзе абаронца вярнуўся на радзіму, дзе выступаў за «Флумінэнсі». Ён стаў адным зь лідэраў каманды, якая здолела дайсьці да фіналу Кубку Лібэртадорэс у 2008 годзе.

У сьнежні 2008 году Т’ягу далучыўся да «Міляну» за 10 мільёнаў эўра[4]. Дэбютаваў за клюб у таварыскай гульні супраць «Гановэру-96»[5]. Афіцыйны дэбют адбыўся ў матчы супраць «Сіены» на старце сэзону 2009—2010 гадоў[6]. У цэлым правёў сэзон на высокім узроўні, практычна не дапускаючы памылак, і зрэдку атрымліваючы траўмы. Улетку 2010 году гульцом зацікавіўся мадрыдзкі «Рэал», але «Мілян» адмовіў гішпанцам у продажы. 18 траўня 2011 году гулец падоўжыў кантракт зь «Мілянам» тэрмінам да 30 чэрвеня 2016 году[7].

«Пары Сэн-Жэрмэн»

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

14 ліпеня 2012 году гулец падпісаў кантракт з францускім клюбам «Пары Сэн-Жэрмэн» тэрмінам на 5 гадоў[8][9]. Паводле дамовы гадавая заробная плата гульца склала 12 мільёнаў эўра. У першым сэзоне выступаў за францускі клюб каманда сталася чэмпіёнам Францыі.

Міжнародныя выступы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Т’ягу Сылва быў абраны Дунгам да Алімпіяды 2008 году ў склад алімпійскай зборнай Бразыліі. Ён быў адным з двух гульцоў старэйшых за 23-гадовы ўзрост, іншым футбалістам стаў Раналдыньню. Да Алімпіяды Сылва правёў два таварыскіх матчы ў складзе зборнай, супраць зборнай Сынгапуру й Віетнаму.

«Флумінэнсі»:

«Мілян»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

«Чэлсі»:

Бразылія:

  1. THIAGO SILVA emiliano da silva // Argentine Soccer Database (гішп.)
  2. Thiago Emiliano da Silva // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Derlei leads Dinamo influx. UEFA
  4. Thiago Silva è del Milan È lui l'erede di Maldini. Corriere della Sera
  5. Sheva… 2 Times Pippo. AC Milan
  6. Siena 1–2 Milan: Pato Bags Brace As Rossoneri Make Positive Start(недаступная спасылка). Goal.com
  7. Thiago 2016! AC Milan
  8. AC Milan comunicato ufficiale. AC Milan
  9. Thiago Silva au Paris Saint-Germain. PSG.fr

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]