Луіс Густаву
| Луіс Густаву | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 23 ліпеня 1987[1][2][3] (38 гадоў) | |
| Рост | 187 см | |
| Вага | 84 кг | |
| Пазыцыя | апорны паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Сан-Паўлу | |
| Нумар | 16 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2007—2008 | Карынтыянс Алагуану[d] | 21 (2) |
| 2007 | → КРБ[d] | 14 (1) |
| 2007—2008 | → Гофэнгайм | 27 (0) |
| 2008—2011 | Гофэнгайм | 72 (2) |
| 2011—2013 | Баварыя | 64 (6) |
| 2013—2017 | Вольфсбург | 109 (7) |
| 2017—2019 | Алімпік Марсэль | 67 (7) |
| 2019—2022 | Фэнэрбахчэ | 84 (5) |
| 2022—2023 | Аль-Наср | 29 (5) |
| 2024— | Сан-Паўлу | 41 (5) |
| Зборныя | ||
| 2011—2016 | Бразылія | 41 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Лу́іс Густа́ву Ды́яс (па-партугальску: Luiz Gustavo Dias; нар. 23 ліпеня 1987 году, Піндаманьянгаба, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну клюбу «Сан-Паўлу». Раней абараняў колеры нацыянальнай зборнай Бразыліі. Пачынаў сваю кар’еру як левы абаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Луіс Густаву ёсьць выхаванцам футбольнай школы клюбу «Карынтыянс Алагуану». Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2007 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, у якой правёў адзін сэзон, прыняўшы ўдзел у 21 матчы чэмпіянату. У тым жа годзе нядоўга на правах арэнды абараняў колеры клюбу КРБ.
Сваёй гульнёй прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу нямецкага «Гофэнгайму», у склад якога далучыўся на правах арэнды 31 жніўня 2007 году. 1 красавіка 2008 году падпісаў з клюбам паўнавартасны кантракт да лета 2011 году. Усяго згуляў за гофэнгаймскі клюб чатыры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры.
1 студзеня 2011 году далучыўся да табару «Баварыі», якая заплаціла за гульца больш за 15 млн эўра. 16 жніўня 2013 году, было паведамлена, што бразылец падпісаў кантракт з клюбам «Вольфсбург» да 2018 году[4].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]10 жніўня 2011 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі ў таварыскім матчы супраць зборнай Нямеччыны, якая скончылася паразай лацінаамэрыканцаў зь лікам 2:3. Луіс Густаву быў уключаны ў склад зборнай на чэмпіянат сьвету 2014 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2013
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2013
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
«Вольфсбург»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2015
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2015
Бразылія
- Уладальнік Кубка канфэдэрацыяў: 2013
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Luiz Gustavo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ LUIS GUSTAVO dias // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Luiz Gustavo Dias // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Luiz Gustavo signs for Wolfsburg from Bayern Munich. BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт
- Профіль на Transfermarkt
- Статыстыка на National Football Teams
- Нарадзіліся 23 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў штаце Сан-Паўлу
- Футбалісты клюбу «Сан-Паўлу»
- Футбалісты клюбу КРБ Масэё
- Футбалісты клюбу «Гофэнгайм»
- Футбалісты клюбу «Баварыя» Мюнхэн
- Футбалісты клюбу «Вольфсбург»
- Футбалісты клюбу «Алімпік» Марсэль
- Футбалісты клюбу «Фэнэрбахчэ» Стамбул
- Футбалісты клюбу «Аль-Наср» Рыяд
- Футбалісты зборнай Бразыліі
- Бразыльскія футбалісты