Дантэ Банфім Коста Сантус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дантэ Банфім Коста Сантас»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Дантэ
Dante Bonfim.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 кастрычніка 1983(1983-10-18)[1] (36 гадоў)
Салвадор, Бразылія
Рост 188 см
Вага 87 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ніцца
Нумар 4
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2004
2004—2006
2006—2007
2007—2009
2009—2012
2012—2015
2015—2016
2016—
Жувэнтудэ
Ліль
Шарлеруа
Стандард
Барусія Мёнхэнглядбах
Баварыя
Вольфсбург
Ніцца
53 (1)
12 (0)
24 (2)
63 (2)
95 (8)
86 (3)
23 (1)
123 (3)
Зборныя
2013— Бразылія 13 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
7 сакавіка 2020.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
8 ліпеня 2014.

Дантэ Банфім Коста Сантус (па-партугальску: Dante Bonfim Costa Santos; нарадзіўся 18 кастрычніка 1983 году, Салвадор, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, абаронца францускага клюбу «Ніцца» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гуляў у акадэміях некалькіх лігаў. Зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы клюбу «Жувэнтудэ». Дарослую кар’еру пачаў у 2002 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, у якой правёў тры сэзоны, прыняўшы ўдзел у 22 матчах чэмпіянату.

Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу францускага «Лілю», да складу якога далучыўся ў пачатку 2004 году. З пачатку 2006 году да канца 2008 году гуляў за бэльгійскія «Шарлеруа» і «Стандард», з апошнім зь якіх у 2008 годзе заваяваў тытул чэмпіёну Бэльгіі й Супэркубак краіны.

27 сьнежня 2008 году заключыў кантракт зь мёнхэнглядбаскай «Барусіяй» на 4,5 году, якая заплаціла за бразыльца 2,5 млн эўра. Да складу «Баварыі» прыяднаўся ўлетку 2012 году, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт. У складзе новага клюбу ў першым жа матчы выйграў Супэркубак Нямеччыны.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 лютага 2013 году ва ўзросьце 29 гадоў дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі ў таварыскай гульні супраць зборнай Ангельшчыны. Разам са зборнай браў удзел у Кубку канфэдэрацыяў 2013 году й чэмпіянаце сьвету 2014 году.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Стандард»:

«Баварыя»:

Бразылія:

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Дантэ Банфім Коста Сантуссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Transfermarkt — 2000.