Данілу Луіс да Сылва
| Данілу Луіс да Сылва | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 15 ліпеня 1991[1][2][3] (34 гады) | |
| Рост | 184 см | |
| Вага | 77 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Фламэнгу | |
| Нумар | 13 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2009—2010 | Амэрыка Мінэйру[d] | 29 (2) |
| 2010—2012 | Сантус | 62 (5) |
| 2012—2015 | Порту | 91 (11) |
| 2015—2017 | Рэал Мадрыд | 41 (3) |
| 2017—2019 | Манчэстэр Сіці | 34 (4) |
| 2019—2025 | Ювэнтус | 156 (8) |
| 2025— | Фламэнгу | 23 (1) |
| Зборныя | ||
| 2011 | Бразылія (да 20)[d] | 15 (2) |
| 2011— | Бразылія | 67 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Дані́лу Лу́іс да Сы́лва (па-партугальску: Danilo Luiz da Silva; нар. 15 ліпеня 1991 году, Бікас, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, правы абаронца клюбу «Фламэнгу» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Займацца футболам пачаў у клюбе «Амэрыка» з гораду Бэлу-Арызонці. Да гэтага клюбу ён прыяднаўся ва ўзросьце 12 гадоў. У траўні 2010 году Данілу перайшоў у склад клюбу «Сантус», разам зь якім у наступным годзе стаў пераможцам Лігі Паўліста і Кубка Лібэртадорэс. Напачатку студзеня 2012 году пасьля клюбнага чэмпіянату сьвету 2011 году Данілу падпісаў кантракт з партугальскім грандам «Порту». Паводле дамовы кантракт дзейнічае да чэрвеня 2016 году, а за гульца патругальцы заплацілі 13 млн эўра. Спачатку Данілу быў зьмешчыкам абаронцы Крыстыяна Сэпунару, аднак у хуткім чае выцесьніў таго са складу.
У 1/16 фіналу Лігі чэмпіёнаў 2014—2015 гадоў Данілу забіў гол з пэнальці ў першым матчы супраць «Базэлю», такім чынам забясьпечыўшы клюбу нічыю. У матчы ў адказ 10 сакавіка 2015 году ўжо ў першым тайме Данілу атрымаў пашкоджаньне, сутыкнуўшыся са сваім партнэрам Фабіяна, і быў адвезены ў шпіталь.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Яшчэ выступаючы за «Сантус», Данілу дэбютаваў у складзе зборнай Бразыліі 14 верасьня 2011 году ва ўзросьце ўсяго толькі 20 гадоў у матчы супраць зборнай Аргентыны (0:0)[4].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Сантус»:
- Чэмпіён штату Сан-Паўлу: 2011
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2011
«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2012, 2013
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2017
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2016, 2017
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2016
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2016
«Манчэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2019
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2018, 2019
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2020
- Уладальнік Кубка Італіі: 2021, 2024
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2020
«Фламэнгу»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2025
- Уладальнік Супэркубка Бразыліі: 2025
- Чэмпіён штату Рыю-дэ-Жанэйру: 2025
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Danilo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ DANILO LUIZ da silva // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Danilo Luiz da Silva // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Argentina y Brasil igualaron 0-0 en Córdoba. Argentine Football Association
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на Transfermarkt
- Статыстыка на ForaDeJogo
- Нарадзіліся 15 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Бразыліі
- Футбалісты клюбу «Фламэнгу» Рыю-дэ-Жанэйру
- Футбалісты клюбу «Амэрыка Мінэйру» Бэлу-Арызонці
- Футбалісты клюбу «Сантус»
- Футбалісты клюбу «Порту»
- Футбалісты клюбу «Рэал» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Манчэстэр Сіці»
- Футбалісты клюбу «Ювэнтус» Турын
- Футбалісты зборнай Бразыліі
- Бразыльскія футбалісты
- Бразыльскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году