Леандру Кастан
| Леандру Кастан | ||
![]() | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 5 лістапада 1986[1][2][3] (39 гадоў) | |
| Рост | 184 см | |
| Вага | 80 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2005—2007 | Атлетыку Мінэйру | 27 (0) |
| 2007—2008 | Гэльсынгборг | 4 (0) |
| 2008—2009 | Грэмію Баруэры[d] | 66 (4) |
| 2010—2012 | Карынтыянс | 49 (2) |
| 2012—2018 | Рома | 81 (1) |
| 2016 | → Сампдорыя | 0 (0) |
| 2016—2017 | → Тарына | 14 (0) |
| 2018 | → Кальяры | 14 (0) |
| 2018—2021 | Вашку да Гама | 145 (2) |
| 2022 | Гуарані Кампінас[d] | 8 (0) |
| Зборныя | ||
| 2012—2013 | Бразылія | 2 (0) |
Леандру Кастан ды Сылва (па-партугальску: Leandro Castán da Silva; нар. 5 лістапада 1986 году, Жау, Бразылія) — былы бразыльскі футбаліст, абаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Леандру пачынаў прафэсійную кар’еру ў камандзе роднага гораду Жау «XV лістапада», але яшчэ ў юнацкім узросьце яго запрыкмецілі скаўты «Атлетыку Мінэйру», дзе Леандру працягнуў навучаньне. У 2005 годзе дэбютаваў у Сэрыі А ў складзе новага клюбу. Але той сэзон быў вельмі няўдалым для клюбу з Бэлу-Арызонці, які выляцеў у Сэрыю B. Леандру Кастан аднак дапамог сваёй камандзе ў наступным годзе вярнуцца ў эліту, а ў 2007 годзе адправіўся ў швэдзкі «Гэльсынгборг».
У Швэцыі Леандру правёў толькі адзін сэзон, пасьпеўшы адзначыцца ў эўракубках голам у браму нідэрляндзкага ПСВ. У 2008 годзе перайшоў у «Грэмію Баруэры», а ў 2010 годзе далучыўся да табару клюбу «Карынтыянс». У 2011 годзе «Карынтыянс» стаў чэмпіёнам Бразыліі, а ў 2012 годзе ўпершыню ў сваёй гісторыі дайшоў да фіналу і выйграў Кубак Лібэртадорэс. Леандру Кастан трапіў у сымбалічную зборную гэтага турніру.
2 ліпеня 2012 году было абвешчана аб пераходзе Леандру ў італьянскую «Рому» за 5,5 млн эўра[4]. У новым клюбе гулец атрымаў месца ў стартавым складзе дзякуючы шэрагу пасьпяховых выступаў. Свой першы год за «Рому» забіў 8 сьнежня 2012 году ў матчы супраць «Фіярэнтыны», які скончыўся перамогаў рымскага клюбу зь лікам 4:2.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў за нацыянальную зборную Бразыліі ў гульні супраць зборнай Японіі 16 кастрычніка 2012 году, якая прайша на стадыёне ва Ўроцлаве.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Карынтыянс»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2011
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2012
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Leandro Castán // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ LEANDRO CASTAN da silva // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Leandro Castan Da Silva // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Corinthians vende Leandro Castán para o Roma: R$ 13 milhões. Globo Esporte.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 5 лістапада
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў штаце Сан-Паўлу
- Футбалісты клюбу «Атлетыку Мінэйру» Бэлу-Арызонці
- Футбалісты клюбу «Гэльсынгборг»
- Футбалісты клюбу «Карынтыянс» Сан-Паўлу
- Футбалісты клюбу «Рома» Рым
- Футбалісты клюбу «Сампдорыя» Генуя
- Футбалісты клюбу «Тарына» Турын
- Футбалісты клюбу «Кальяры»
- Футбалісты клюбу «Вашку да Гама» Рыю-дэ-Жанэйру
- Футбалісты клюбу «Гуарані» Кампінас
- Футбалісты зборнай Бразыліі
- Бразыльскія футбалісты
