Перайсьці да зьместу

Дыегу да Сылва Коста

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дыега да Сылва Коста»)
Дыегу Коста
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 кастрычніка 1988(1988-10-07)[1][2] (36 гадоў)
Рост 185 см
Вага 81 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Грэмію
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007
2006
2007—2009
2007
2007—2008
2008—2009
2009—2010
2010—2014
2012
2014—2018
2018—2021
2021—2022
2022—2023
2023
2024—
Брага
Пінафіел (арэнда)
Атлетыка Мадрыд
Брага (арэнда)
Сэльта (арэнда)
Альбасэтэ (арэнда)
Рэал Вальядалід
Атлетыка Мадрыд
Раё Вальекана (арэнда)
Чэлсі
Атлетыка Мадрыд
Атлетыку Мінэйру
Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз
Батафогу
Грэмію
0 (0)
13 (5)
0 (0)
7 (0)
30 (6)
35 (9)
34 (8)
94 (43)
16 (10)
89 (52)
61 (12)
15 (4)
23 (1)
13 (3)
4 (0)
Зборныя
2014— Гішпанія 24 (10)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
1 ліпеня 2018.

Дые́гу да Сы́лва Ко́ста (па-партугальску: Diego da Silva Costa; нарадзіўся 7 кастрычніка 1988 году, Лагарту, Бразылія) — бразыльскі й гішпанскі футбаліст, нападнік клюбу «Грэмію» і былы гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі.

Дыегу Коста пачынаў гуляць у футбол у штаце Сан-Паўлу. У лютым 2006 году падпісаў кантракт з партугальскім клюбам «Брага», але выступаў толькі за рэзэрвовую каманду клюбу. Улетку 2006 году на правах арэнды адправіўся ў клюб «Пінафіел».

У сьнежні 2006 году быў прададзены ў «Атлетыка» за 1,5 млн эўра, аднак неўзабаве быў арэндаваны «Брагай» да канца сэзону. У тым сэзоне Дыегу Коста забіў свой першы гол за «Брагу» ў браму італьянскай «Пармы» ў розыгрышы Кубка УЭФА. Наступныя два сэзоны Коста правёў у арэндзе ў «Сэльце» й «Альбасэтэ». 8 ліпеня 2009 году Коста перайшоў у «Вальядалід» як частка ўгоды аб пераходзе Сэрхіё Асэнха ў «Атлетыка». Аднак у наступным сэзоне вярнуўся ў «Атлетыка», дзяўючы выдатным выступам за клюб.

У канцы ліпеня 2011 году на перадсэзонным зборы «Атлетыка» Дыегу Коста атрымаў сур’ёзную траўму калена, з-за якой прапусьціў палову сэзона. У студзені нападнік на правах арэнды перайшоў у «Раё Вальекана», у складзе якога ў 16 матчах забіў 10 мячоў. Улетку 2012 году вярнуўся ў «Атлетыка». Улетку 2013 году ангельскі «Лівэрпул» намагаўся выкупіць гульца, але зьдзелка не адбыалася, а ўжо на старце новага сэзону 2012—2013 гадоў пасьля сыходу з клюбу Радамэля Фалькао Дыегу стаўся сапраўдным лідэрам клюбу, стала забіваючы мячы за «матрацнікаў».

Калі Дыегу прайшоў мэдычны агляд у чэрвені[3], «Чэлсі» 1 ліпеня 2014 году абвесьціла пацьвердзіла дамоўленасьць, якая была дасягнута з мадрыдзкім «Атлетыка» на пераход Косты. Паводле дамовы «Чэлсі» выплаціў за гульца 32 млн фунтаў стэрлінгаў[4]. 15 ліпеня лёнданскі клюб афіцыйна пацьвердзіў завяршэньне зьдзелкі. Дыегу Коста падпісаў кантракт на пяць гадоў, зарабляючы пры гэтам 150 тысячаў фунтаў на тыдзень[5][6].

Дыегу Коста быў выкліканы ў зборную Бразыліі 4 сакавіка 2013 году для ўдзелу ў таварыскіх гульнях супраць зборных Італіі й Расеі. Дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы на замену ў гульні супраць Італіі, якая скончылася зь лікам 2:2.

Аднак у кастрычніку 2013 году Дыегу атрымаў выклік у зборную Гішпаніі, паколькі валодае яшчэ й гішпанскім грамадзянствам[7]. Коста зрабіў канатковы выбар на карысьць гішпанскай каманды, зрабіўшы афіцыйны запыт у ФІФА на дазвол удзелу ў міжнародных матчых на баку зборнай Гішпаніі. 5 сакавіка 2014 году Коста дэбютаваў у складзе зборнай Гішпаніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Італіі.

«Атлетыка»:

«Чэлсі»:

«Атлетыку Мінэйру»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]