Брокер
Выгляд
Брокер (анг. broker — пасярэднік) — павераны пасярэднік у гандлі між зацікаўленымі бакамі.
Можа выступаць у якасьці асобы, прадпрыемства і ўстановы. Найчасьцей дзейнічае на даручэньне і за кошт кліента. Радзей ад свайго імя. Атрымлівае плату ў выглядзе камісійнага збору (адсотка ад сумы дамовы). Можа аказваць дадатковыя паслугі ў вывучэньні рынка і рэкляме, выдаваць пазыкі[1].
Віды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Біржавы (паявы). Аказвае пасярэдніцкія паслугі з каштоўнымі паперамі і таварамі на біржы.
- Дылер. Сябра фондавай біржы, які перапрадае каштоўныя паперы.
- Страхавы. Знаходзіць кліенту патрэбнае прадпрыемства паводле віду страхаваньня.
- Суднавы. Ладзіць заключэньне дамовы на фрахтаваньне судна.
- Валютны. Купля-продаж замежных валютаў[1].
Паўнамоцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Брокер мае права:
- ажыцьцяўляць дамовы аб каштоўных паперах;
- загадзя абвяшчаць на біржы ды ў СМІ аб набыцьці або продажы каштоўных папераў кліента;
- разьмяшчаць каштоўныя паперы прадпрыемства-выдаўца;
- зацьвярджаць ды ўлічваць дамовы аб каштоўных паперах;
- рабіць агляд ды прадказаньне стану рынка каштоўных папераў;
- даваць парады аб выпуску, разьмяшчэньні, абарачэньні ды ацэньваньні каштоўных папераў;
- рабіць вяшчальныя паслугі ўдзельнікам рынка;
- весьці рахункі ў каштоўных паперах.
Даручэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У дамове даручэньня брокеру маюць згадвацца:
- поўнае найменьне ды месцазнаходжаньне бакоў дамовы;
- найменьне, від, катэгорыя ды тып каштоўных папераў;
- найменьне прадпрыемства-выдаўца каштоўных папераў;
- парадак вызначэньня гранічных дапушчальных для выкананьня дамоваў узроўняў іх цаны ды даходнасьці;
- памер, выгляд ды парадак атрыманьня брокерам узнагароджаньня;
- адказнасьць бакоў за парушэньне абавязкаў;
- тэрміны, выгляд ды парадак вырашэньня рознагалосьсяў ды апавяшчэньня брокерам кліента аб выкананьні дамовы.
Абавязкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Брокер абавязаны:
- захоўваць у таямніцы зьвесткі аб даручаных дамовах;
- патрабаваць ад прадстаўніка кліента пацьверджаньня яго паўнамоцтваў на прадстаўленьне адпаведных зацікаўленасьцяў;
- дзеяць на найбольш выгадных для кліента ўмовах;
- выконваць даручэньні кліента ў парадку іх паступленьня ў поўнай адпаведнасьці з атрыманымі ад яго ўказаньнямі;
- апавясьціць кліента цягам пяці працоўных дзён аб адкліканьні дазволу на пасярэдніцтва;
- неадкладна апавяшчаць кліента пра ўзьнікненьне па прычыне дылерства адваротнай залежнасьці сваёй выгады ад атрыманьня выгады кліентам;
- надаваць перавагу зьдзяйсьненьню дамоваў аб каштоўных паперах на даручэньне кліента перад уласным дылерствам[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Брокер // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 3. — С. 259. — 511 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0068-4
- ^ Пастанова Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 12 верасьня 2006 г. № 112 «Аб рэгуляваньні рынка каштоўных папераў» (рас.). Беларуская валютна-фондавая біржа (30 лістапада 2010). Праверана 3 верасьня 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Брокерскія паслугі // ЗАТ «Лідэр Інвэст», 2017 г. Праверана 26 лістапада 2017 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |