Перайсьці да зьместу

Алешандрэ Пату

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Алешандрэ Пата»)
Алешандрэ Пату
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 верасьня 1989(1989-09-02)[1][2] (36 гадоў)
Рост 180 см
Вага 77 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007 Інтэрнасьёнал 10 (6)
2007—2013 Мілян 117 (51)
2013—2016 Карынтыянс 30 (9)
2014—2015 Сан-Паўлу 59 (19)
2016 Чэлсі 2 (1)
2016—2017 Вільярэал 14 (2)
2017—2018 Цяньцзінь Цюаньцзянь[d] 47 (30)
2019—2020 Сан-Паўлу 20 (5)
2021—2022 Арланда Сіці 26 (3)
2023 Сан-Паўлу 9 (2)
Зборныя
2007 Бразылія (да 20)[d] 12 (8)
2008—2013 Бразылія 28 (10)

Алешандрэ Радрыгес да Сылва (па-партугальску: Alexandre Rodrigues da Silva; нар. 2 верасьня 1989 году, Пату-Бранку, Бразылія) — бразыльскі нападнік. Колішні гулец нацыянальнай зборнай Бразыліі. Выхаванец школы бразыльскага «Інтэрнасьёналу». У жніўні 2007 году італьянскі «Мілян» абвесьціў аб куплі ў «Інтэрнасьёналу» Пату за 22 мільёны эўра.

«Інтэрнасьёнал»

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 2006 годзе Алешандрэ стаў чэмпіёнам Бразыліі ва ўзроставай катэгорыі да 20 гадоў. Пасьля таго як «Інтэрнасьёнал» атрымаў перамогу ў розыгрышы Кубка Лібэртадорэс і з каманды сышлі шматлікія лідэры, клюб займеў праблемы з нападнікамі. Гэта прымусіла зьвярнуць увагу галоўнага трэнэра Абэля Брагу на ўласную школу. Адтуль прыцягнулі ў асноўны склад на той момант найлепшых маладых нападнікаў Паўднёвай Амэрыкі — Алешандрэ Пату й Луіса Адрыяну.

Гэтыя двое гульцоў па-сапраўднаму раскрыліся ў другой палове сэзону. Дэбют Пату ў чэмпіянаце Бразыліі адбыўся 26 лістапада ў матчы супраць «Палмэйрасу». «Інтэрнасьёнал» разграміў суперніка зь лікам 4:1, а Пату зрабіў тры дзейсныя перадачы й забіў сам адзін гол.

2 жніўня 2007 году «Мілян» абвесьціў аб куплі Алешандрэ. За яго была выплачана мінімальная сума, абумоўленая ў кантракце футбаліста з клюбам з Порту-Алегры, то бок 22 мільёны эўра.

Першую частку новага сэзону ў «Міляне» Пату вымушаны быў правесьці па-за гульнёй. Аднак малады бразылец прымаў удзел у таварыскіх матчах новага клюбу. 13 студзеня 2008 году ў складзе «Міляну» Алешандрэ правёў свой ​​першы матч і забіў адзін гол.

Перйшоў у «Карынтыянс» у студзені 2013 году, Алешандрэ абышоўся бразыльскаму гранду ў 15 млн эўра.

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

26 сакавіка 2008 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Бразыліі, забіўшы адзіны гол у матчы супраць зборнай Швэцыі.

«Інтэрнасьёнал»:

«Мілян»:

«Карынтыянс»:

«Арланда Сіці»:

«Сан-Паўлу»:

Бразылія:

  1. ALEXANDRE PATO rodrigues da silva // Argentine Soccer Database (гішп.)
  2. Alexandre Pato // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]